• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ¾льшасць польскіх гісторыкаў амаль адзінадушна распаўсюджвае час маскоўскалітоўскага супрацьстаяння на 1486— 1494 гг. (з пэўнымі нюансамі). Істотным з’яўляецца падзел вайны на два этапы, для якіх мяжой з яўляецца 1492 г. — год смерці караля Казіміра і час пералому ў гісторыі ВКЛ. Але С.М. Кучыньскі прадставіў пераканаўчую крытыку такога падыходу, якая прымушае звязаць усе падзеі пэўнага часу ў адну вайну.
       Прадстаўнік літоўскай гістарыяграфіі Э. Гудавічус згадвае памежныя сутыкненні або інцыдэнты, якія адбываліся з 1486 г.⁷⁴. Непрыхаванаё спусташэнне і заваяванне залежных зямель, якое пачалося ў 1486 г., набыло ў наступным годзе характар бесперапыннай вайны, якая ў апісанні падзей 1490—1491 гг. называецца «малой» памежнай вайной' ’. Паспяховай для ВКЛ была толькі абарона на мцэнскалюбуцкай мяжы, але падчас вайны 1492—1494 гг. крэпасці Мцэнск і Любуцк былі страчаны⁷⁶. Па словах гісторыка, у пачатку 1493 г. Літве была афіцыйна аб’яўлена вайна, і ВКЛ зноў страціла шэраг гарадоў і валасцей. Сярод апошніх пералічаны Алексін, Цяшылаў, Рослаўль, Таруса, Абаленск'якія або ніколі ВКЛ не належалі, або не былі страчаны да таго часу (гэта ў выпадку, калі маецца на ўвазе літоўскі, а не разанскі Рослаўль, а менавіта апошні ў маскоўскім баку згаданы ў тэксце дамовы 1494 г.). Таксама сярод вернутых ВКЛ гарадоў не магло быць Лучына і Бранска⁷⁸ — яны не былі захоплены. Э. Гудавічус не бачыць вялікага маштабу вайны 1492—1494 гг.
    
    ⁶⁸ «Formalnie obydwa rzady nie nazywaly po imieniu tego, co sie dzialo faktycznie» (Kaczynski S.M.
        Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 290).
    
    ⁶⁹ Тамсама. S. 291.
    
    ⁷⁰ Lowmianski H. Polityka Jagiellonow. Poznan, 1999. S. 402—403.
    
    ⁷¹ Тамсама. S. 400, 407.
    
    ⁷² Blaszczyk G. Litwa na przelomie siedniowiecza i nowozytnosci (1492—1569). Poznan, 2002. S. 13.
    
    ⁷³ Тамсама. S. 22.
    
    ⁷⁴ Гудавнчюс Э. йсторня Лнтвы c древнейшнх времен до 1569 года. М., 2005. С. 344.
    
    ⁷⁵ Тамсама. С. 347.
    
    ⁷⁶ Тамсама. С. 348, 489.
    
    ⁷⁷ Тамсама. С. 490.
    
    ⁷⁸ Тамсама. С. 493.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    169
    
    Паводле яго словаў, горш за тэрытарыяльныя страты былі маральныя наступствы, а заключаная дамова не давала ніякіх гарантый, а толькі фіксавала пачатак рускага ўварвання'⁹.
       У беларускай гістарыяграфіі не склалася адзінага погляду на храналогію маскоўскалітоўскага канфлікту. Да цяперашняга часу адсутнічае асобная праца акадэмічнага ўзроўню, у якой разглядалася б не толькі першая маскоўскалітоўская памежная вайна канца XV ст., але і наогул адносіны Масквы і Вільні ў XV—XVI стст. 3 нешматлікіх артыкулаў, навуковапапулярнай, вучэбнай і даведачнай літаратуры складваецца ўражанне, што ў айчыннай гістарычнай навуцы пануе ўяўленне аб тым, што вайна пачалася пасля смерці Казіміра Ягайлавіча і завяршылася «вечным» мірам 1494 г.⁸⁰.
      3 усіх поглядаў можна вылучыць два асноўныя падыходы. У першым перавага аддаецца буйнамаштабным баявым дзеянням у пачатку праўлення Аляксандра Казіміравіча (1492—1494 гг.), у другім — не зважаючы на змены ў кіраўніцтве ВКЛ — другой палове 80х гг. XV ст. — 1494 г. Пры гэтым неабходна заўважыць, што паміж прыхільнікамі абодвух падыходаў вялікіх супярэчнасцей няма. Ніхто не адмаўляў вядзення баявых дзеянняў да 1492 г., але хтосьці лічыў іх толькі падрыхтоўкай да адкрытай вайны, хтосьці — дробнымі памежнымі сутьгчкамі або справамі мясцовых князёў, іншыя лічылі іх такімі ж па праяве падзеямі, але патаемнымі па характары, што дыктавалася імкненнем абодвух бакоў не ўвязвацца ў вялікую вайну і не пераносіць на яе ўвагу з больш значных напрамкаў.
       Уяўляецца, што на пазіцыю прыхільнікаў пачатку вайны з 1492 г. значна паўплывала сведчанне крыніцы, а менавіта Хронікі Быхаўца, у якой недвухсэнсоўна сцвярджалася: «Tohoz hodu [1492 г. — В.Ц.] na zimu poczal walku na welikoie kniazenije Litowskoje weliki kniaz Moskowski Iwan Wasiljewicz»⁸¹. У цэлым жа неабходна адзначыць, што ўяўленні аб часе вядзення ваенных дзеянняў, іх характары і падзейным баку складаліся, зыходзячы са стану крыніцазнаўчай базы. Так, напрыклад, пасольскія кнігі, якія ілюструюць адносіны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім, захаваліся толькі з 1487 г. Першыя ж матэрыялы ў іх сведчылі аб
    
    ⁷⁹ Гудавнчюс Э. йсторня Лнтвы с древнейшнх времен до 1569 года. С. 494.
    
    ⁸⁰ Пічэта У.І. Гісторыя Беларусі. Мінск, 2005. С. 130; Сагановіч Г.М. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—94 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. Беліцк—Гімн. Мінск, 1994. С. 185—186; Канановіч У. I. Усходняя палітыка Казіміра ў апошняй чвэрці XV ст. // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў: Тэзісы дакладаў. Ч. 2. Мінск, 1993. С. 112—115; Ён жа. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў (Палітычныя дачыненні Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы ў XV—XVI стст.) // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 5. С. 2—7; Салей С. М. Усходні напрамак знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў 1385—1569 гг. // Шлях у навуку. Мінск, 1997. С. 142—145; Сагановіч Г.М. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2001. С. 108; Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. 1. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2003. С. 124 (Тэкст, які датычыцца вайны, амаль даслоўна перапісаны з энцаклапедычнага артыкула, аўтар якога — Г. Сагановіч); Шэйфер В.А. Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскай дзяржавы ў канцы XV — першай трэці XVI ст. у ацэнцы пачынальнікаў найноўшай беларускай гістарыяграфіі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. 2003. № 2 (20). С. 3—6; Сагановіч Г.М. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—94 // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі—Кадэнцыя. Мінск, 2005. С. 370; Доўнар А.Б. Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV — першай трэці XVI ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008. С. 411.
    
    ⁸¹ Спнсок Быховца // ПСРЛ. Т. 17. М., 2008. Стб. 552.
    
    170
    
    Віктар Цемушаў
    
    маскоўскалітоўскай вайне, якая ўжо ішла, і ў сувязі з гэтым шэраг даследчыкаў пачатковай датай вайны паказалі менавіта 1487 г. Пасольскія кнігі даюць найбольшую колькасць інфармацыі аб першай памежнай вайне⁸². Падзеі і наогул увесь ход вайны маглі б застацца невядомымі, калі б не яны. Пры гэтым інфармацыя аб самым пачатку вайны (у пасольскай кнізе адсутнічаюць два першыя аркушы) захавалася толькі ў выпісцы з пасольскіх кніг⁸³.
       У іншай крыніцы — разрадных кнігах (фіксавалі мерапрыемствы маскоўскага ўраду па прызначэнні, размяшчэнні і накіраванні служылых людзей)⁸⁴, падзеі маскоўскалітоўскай канфрантацыі фіксуюцца толькі з 1492 г., і гэта таксама можа служыць падставай для адліку часу вядзення вайны з дадзенага года.
       Дадатковыя звесткі афіцыйнатэндэнцыйнага характару можна знайсці ў маскоўскім летапісанні⁸⁵, а некаторыя падзеі адбіліся і ў беларускалітоўскіх летапісах і хроніках⁸⁶. Дадзеныя асобных актаў Метрыкі ВКЛ запаўняюць прабелы пры вывучэнні гісторыкагеаграфічных абставін вайны.
    
    
    
        3. Даціроўка вайны
    
       Галоўныя прычыны пачатку вайны ў 1492 г. даследчыкі бачылі ў адсутнасці маштабных баявых дзеянняў з выкарыстаннем вялікакняжацкіх войскаў раней гэтага часу, а таксама ў тым, піто са смерцю караля і вялікага князя Казіміра быццам бы спынілася дзеянне папярэдніх дамоў, чым скарысталася Масква.
       I сапраўды, ці можна дробныя памежныя сутычкі, якія маглі пастаянна суправаджаць паўсядзённае жыццё ў памежжы, пераводзіць у ранг вайны? Калі не, то неабходна звязваць пачатак вайны з прыцягненнем да ваенных дзеянняў вялікакняжацкіх («рэгулярных» паводле польскай тэрміналогіі) войскаў. Так, сцвярджалі тыя даследчыкі, якія вялі вайну з 1492 г. Але не варта забываць, што ўжо ў 1489 г. 11 маскоўскіх ваявод на чале з князем Васіліем Іванавічам Касым Патрыкеевым прыйшлі пад Варатынск, горад спалілі, а жыхароў вывелі ў палон⁸⁷. Т аксама і ў 1487 г. на памежжы з маскоўскага боку дзейнічалі не толькі слугі мясцовых удзельных князёў, але і прадстаўнікі вялікакняжацкай адміністрацыі. Прыклад таму — захоп вотчын князёў Крошынскіх і кіраванне імі вялікакняжацкім дзякам Васілём Далматавым⁸⁸.
       Характар узаемаадносін дзвюх дзяржаў, якія знаходзіліся ў стане вайны адна з другой, выяўляўся як у перыяд, які папярэднічаў смерці Казіміра, так і ў наступны час. Так, напрыклад, маскоўскі пасол баярын Іван Андрэевіч Лобан Колычаў, які
    
    ⁸² Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I.
    
    ⁸³ «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 14—15.
    
    ⁸⁴ Разрядная кннга 1475—1598 гг. Разрядная кннга 1475—1605 гг.
    
    ⁸⁵ ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2 (Софнйская вторая летопнсь). М., 2001; ПСРЛ. Т. 8 (Летопнсь по Воскресенскому спнску). М., 2001; ПСРЛ. Т. 12 (Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршею нлн Ннконовскою летопнсью). М., 2000.
    
        Хроннка Быховца. М., 1966; ПСРЛ. Т. 17 (Западнорусскне летопнсн). М., 2008; ПСРЛ. Т. 32 (Хроннка Лнтовская н Жмойтская н Хроннка Быховца). М., 1975; ПСРЛ. Т. 35 (Летопнсн белоруссколнтовскне). М., 1980.
    
    ⁸' Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I. № 8. С. 35. ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. (Софнйская вторая летопнсь). М., 2001. Стб. 325.
    
    ⁸⁸ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 1, 3.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага_______________________________
    
    выехаў з Масквы 20 сакавіка 1492 г. (гэта значыць да смерці Казіміра, што мела месца 7 чэрвеня), павінен быў сказаць крымскаму хану МенгліГірэю наступнае: «А землю, господнне, королеву государя нашего людн co всех сторон емлют»⁸⁹. На магчымае пытанне хана: «Отколе королеву землю емлют?», — трэба было назваць Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Маскоўскую зямлю і, акрамя таго, згадаць захопы Варатынскіх і Бялёўскіх князёў з іх землямі і гарадоў тых Варатынскіх і Адоеўскіх князёў, што засталіся служыць каралю⁹⁰. Маскоўскі пасол баярын Канстанцін Рыгоравіч Забалоцкі, які выехаў у Крым 30 жніўня 1492 г. з мэтай паведаміць хану аб смерці Казіміра, перадаваў намер Івана III самому «всестн на конь», ісці раццю супр