• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    †а паза палітычнымі поглядамі і вывучаюцца на грунце аб’ектыўнага падыходу да крыніц, у рэчышчы строгай навуковай метадалогіі.
       Асноўную базу навуковых напрацовак, якія тычацца тэмы першай памежнай вайны, фарміруюць працы расійскіх (у тым ліку савецкіх) і польскіх даследчыкаў.
       У рамках расійскай гістарыяграфіі асаблівая ўвага была звернута на аналіз і інтэрпрэтацыю матэрыялу, які змяшчаецца ў пасольскіх кнігах. Разам з тым гэтым гісторыкам так і не ўдалося выпрацаваць адзінага погляду на час, калі адбывалася першая маскоўскалітоўская памежная вайна.
       Працуючы ў 1780—1784 гг. у архіве калегіі замежных спраў, М.М. БантышКаменскі, на аснове пасольскіх кніг склаў 5томную працу аб «справах» паміж расійскім і польскім дварамі з 1487 па 1700 г.⁸. Аўтар працаваў з гістарычным матэрыялам, не пазбавіўшыся ад уласцівых яго сучаснікам стэрэатыпаў. Так, напрыклад,
    
    
       БантышКаменскнй Н.Н. Перепнска между Росснею м Польшею по 1700 год, составленная по днпломатнческнм бумагам. Ч. I. 1487—1584. М., 1862.
    
    160
    
    Віктар Цемушаў
    
    звычайнае для XVIII ст. уяўленне пра заходняга суседа Рэч Паспалітую як польскую дзяржаву, пераносілася і на часы ВКЛ, праз што цалкам неверагодна выглядаюць «польскія» пасольствы з ВКЛ, «украінныя польскія князі» Масальскія, Мезецкія ды інш., «украінныя польскія жыхары» з Любуцка, «польскія горады» Вялікія Лукі і Ржэў і г.д.⁹. Уласна як пра вайну паміж Расіяй і Полыпчай М.М. БантышКаменскі не згадваў, а адносіны двух суседніх дзяржаў ахарактарызаваў як спрэчкі і варожасць¹⁰. Гістарычны кантэкст канца XV ст., быў, відаць, недастаткова добра знаёмы аўтару, адсюль іменаванне князёў Крошынскіх Кашырскімі, чарнакунскага намесніка — чарнакуцкім або чарнакускім, а Чарнакунства Чарнакусцевым або Чарнцкусцем і г.д.¹¹. Такім чынам, сачыненне М.М. БантышКаменскага з’яўляецца ні чым іншым як перакладаннем матэрыялу пасольскіх кніг у даступнай для разумення чытача форме, распачатае без глыбокага вывучэння гісторыі Расіі і разумення рэальнасці далёкага мінулага.
       М.М. Карамзін назіраў стан «ні вайны, ні міру» паміж Расіяй і Літвой з пачатку 80х гг. XV ст. Абодва бакі мелі адзін да аднаго тэрытарыяльныя прэтэнзіі, «недображычылі» і імкнуліся «шкодзіць тайна і яўна», хаця «ужо стары і заўсёды маладушны» Казімір і «не адважваўся пачаць вайну», а Іван III «адкладаў вайну па выкліканні дзяржаўнай мудрасці»¹². Аб варожых дзеяннях вялікага князя Івана III супраць Літвы было згадана яшчэ пад 1485 г., калі заваяванне Цверы было прадстаўлена маскоўскай дыпламатыяй вугорскаму каралю як пачатак вайны з Казімірам. Але падобная заява не заахвоціла караля Мацвея Корвіна на вайну з Польшчай¹³.
       3 1487 па 1492 гг. на маскоўскі бок пачалі пераходзіць удзельныя князі старажытнай Чарнігаўскай зямлі. Прычыны такіх дзеянняў, ва ўяўленні М.М. Карамзіна, даволі суб’ектыўныя: князі з вотчынамі ішлі ў Маскву, «бачачы нарэшце ўзрастаючую сілу Івана, скланяльныя да яго адзінаверствам і ласкавым іх сэрцу імем Рускім»¹⁴. Яны служылі маскоўскаму ўладару і вялі пастаянную вайну са сваімі сваякамі, што засталіся яшчэ ў Літве. Гэты тэзіс аб унутранай вайне ў асяроддзі саміх памежных князёў быў пасля развіты, у тым ліку, і польскімі гісторыкамі.
       «Важная змена» ў літоўскамаскоўскіх адносінах адбылася толькі ў 1492 г., пасля смерці караля Казіміра. Гэты выпадак быў спрыяльны для Расіі, таму што Літва, на думку М.М. Карамзіна, абраўшы сабе асобнага ўладара, ужо не магла спадзявацца на сілы Полыпчы¹⁵. Скарыстаўшы смерць караля, Іван III падахвочваў крымскага хана ісці на літоўскую зямлю, верагодна, з той жа мэтай адправіў пасла да малдаўскага ваяводы Стэфана і сам разгарнуў «варожыя дзеянні»¹⁶. Такім чынам, варта думаць, што менавіта з 1492 г. гістарыёграф адлічваў ход першай
    
    ⁹ БантышКаменскнй Н.Н. Перепнска между Росснею н Польшею по 1700 год. Ч. 1. С. 3, 4, 5, 7, 9. У падзеях пасля смерці караля Казіміра і выбрання ў ВКЛ асобнага валадара паслы і жыхары ВКЛ называліся ўжо літоўскімі (Тамсама. С. 11,12). Тым не менш літоўскамаскоўскія адносіны паранейшаму разглядаліся ў рамках «дел» расійскага і польскага двароў.
    
    ¹⁰ Тамсама. С. 10.
    
    ¹¹ Тамсама. С. 1, 3, 7, 8.
    
    ¹² Карамзнн Н.М. йсторня государства Росснйского в 12тн томах. Т. VI / Под ред. А.Н. Сахарова. М., 1998. С. 104, 144.
    
    ¹³  Тамсама. С. 110.
    
    ¹⁴  Тамсама. С. 144.
    
    ¹⁵  Тамсама. С. 144, 145—146.
    
    ¹⁶  Тамсама. С. 146.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    161
    
    маскоўскалітоўскай памежнай вайны. Зрэшты, новы «Гасудар Літоўскі» Аляксандр, па словах М.М. Карамзіна, «усяго больш жадаў міру з Расіяй, ад юных гадоў чуўшы бесперастанку пра веліч і пра перамогі яе Самадзержца»¹'. Пачаліся перамовы аб сватанні, што не перашкодзіла маскоўскаму боку пасля ад’езду паслоў працягнуць варожыя дзеянні. Яшчэ болей наважыла Івана III на вайну спроба замаху на яго падасланага нібыта яшчэ Казімірам князя Івана Лукомскага¹⁴.
       Вялікі князь літоўскі Аляксандр аказаўся без дапамогі Польшчы ў асяроддзі ворагаў, найнебяспечнейшым з якіх быў Іван III. М.М. Карамзін пазначыў пашырэнне маскоўскіх меж — да р. Жыздры і нават Дняпра, што было ажыццёўлена, карыстаючыся «не столько мечом, сколько прнманом». Гэты спосаб вядзення вайны палягаў на тым, што маскоўскі ўладар «імем айчыны і адзінаверства» заклікаў «да сябе ўсіх старажытных Расіян»¹⁹. Тут, вядома, не толькі адыгрывала ролю сумнеўная тэза пра ўціск правоў праваслаўных у ВКЛ, але і выстаўляліся патрыятычныя пачуцці, якія наўрад ці адчувалі жыхары ВКЛ у адносінах да Вялікага Княства Маскоўскага.
       Рашучае імкненне Аляксандра да міру цалкам зразумела. He гэтак лёгка было М.М. Карамзіну растлумачыць «міралюбнасць Івана», дзейнасці якога ўсё вакол спрыяла. Тут прычынамі стаў характар Івана III, жаданне цішыні пасля больш чым 30 гадоў кіравання і, мабыць, галоўнае — прадбачанне непазбежнасці вайны з Польшчай, Вугоршчынай і Багеміяй, а таксама няўпэўненасць у саюзе крымскага хана і малдаўскага ваяводы. Акрамя таго, як справядліва заўважыў гістарыёграф, у той час Літоўская Расія разглядалася як чужая, а Іван III, заняўшы яе частку, быў задаволены сваёй перавагай і мірам хацеў зацвердзіць набытае²⁰.
       Па выніках заключанага міру ў студзені 1494 г. М.М. Карамзін пералічыў шэраг гарадоў, якія засталіся за Расіяй'¹, чым, верагодна, увёў у зман вялікую колькасць наступных гісторыкаў. Алексін, Цяшылаў, Рослаўль, Венеў, Мсціслаў, Таруса, Абаленск, Мяшчэра і дагэтуль падпарадкоўваліся Маскве, а іх пералік у дамове быў наступствам натуральнага вызначэння памежных месцаў, якія стаялі ў маскоўскім баку і сваім месцаразмяшчэннем у нейкай ступені вызначалі мяжу. Няведанне гістарычнай геаграфіі нрывяло да няправільных высноў іншых даследчыкаў, a таксама абвінавачванняў у памылках самога М.М. Карамзіна. Гэта звязана, перш за ўсё, з пазначэннем у ліку маскоўскіх Рослаўля і Мсціслава, пад якім хаваліся не гарады ВКЛ, далучаныя да Масквы ў пачатку XVI ст., а разанскія пасяленні, вядомыя здаўна.
       Такім чынам, М.М. Карамзін унёс істотны ўклад у развіццё ўяўленняў аб ходзе, часе і характары першай памежнай вайны. Яго ўяўленні былі ў далейшым развіты, пазбаўлены ад суб’ектывізму, у чымсьці раскрытыкаваны. У частцы, якая адносіцца да часу праўлення Івана ІІІ, «апошні летапісец» практычна адмовіўся ад апавядальнай формы выкладання матэрыялу, характэрнай, напрыклад, для перыяду Старажытнай Русі, і перайшоў да аналізу і сур’ёзнага абагульнення падзей канца XV ст.
       Г.Ф. Карпаў, які апублікаваў асноўную крыніцу па адносінах Масквы і Вільні ў другой палове XV ст. — пасольскія кнігі, задоўга да гэтага напісаў самастойнае
    
    ¹⁷ Карамзш Н.М. йсторня государства Росснйского в 12тн томах. Т. VI. С. 104, 144.
    
    ¹⁸ Тамсама. С. 148.
    
    ¹⁹ Тамсама. С. 149.
    
    ²⁰ Тамсама. С. 150.
    
    ²¹ Тамсама. С. 151.
    
    6 Зак. 3333
    
    162
    
    Віктар Цемушаў
    
    даследаванне аб барацьбе Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ²². Аўтар аднёс пачатак варожых дзеянняў Масквы супраць Літвы да 1473 г., калі Сямён Беклямышаў хадзіў на Любуцк з раццю вялікага князя²³. Але, па словах даследчыка, адносіны паміж дзяржавамі не перарываліся, Казімір вайны не пачынаў, і толькі пасля далучэння да Масквы Цверы і ўзяцця Казані (гэта значыць пасля 1485—1487 гг.) наступленне Масквы пачалося на самой справе²⁴. Разам з тым, урад ВКЛ чамусьці не лічыў, што ён вядзе вайну з Масквой. У выніку маскоўскае наступленне было спынена своеасаблівым сродкам «Ягайлаўцаў» — іх шлюбнай палітыкай. Такім чынам, даціроўка маскоўскалітоўскіх варожых дзеянняў ва ўяўленні Г.Ф. Карпава выпадае прыкладна на 1487—1494 гг., хаця сам ён даволі асцярожна падыходзіў нават да самога факту вайны. Характэрна, што ў 1494 г. — часе заключэння мірнай дамовы, Г.Ф. Карпаў убачыў пэўную мяжу ў адносінах суседніх дзяржаў, пасля якой «рускі ўрад» атрымаў права і абавязак абараняць праваслаўных у ВКЛ²⁵.
       М.К. Любаўскі разглядаў літоўскамаскоўскія адносіны да 1492 г. у кантэксце аддзялення ад Літвы вярхоўскіх князёў (з Верхняокскай украйны). Дапамога мясцовых князёў была карыснай у барацьбе з татарамі, і Масква не толькі прываблівала іх да пераходу на сваю службу²⁶, але і аказвала пэўны ціск²⁷.1 толькі ў жніўні 1492 г. «нацягнутыя адносіны паміж Масквой і Літвой урэшце рэшт вырашыліся адкрытай вайной паміж імі»²⁸.
       У лекцыях па гісторыі Заходняй Русі і ЛітоўскаРускай дзяржавы, якія чытаў А.Я. Праснякоў у Пецярбургскім універсітэце ў 1908—1910 гг., пытанне аб маскоўскалітоўскім супрацьстаянні прадстаўлена ў непасрэднай сувязі са спецыфікай дзяржаўнага ладу ВКЛ. На думку гісторыка, палітычнае аб’яднанне ВКЛ адбылося зза неабходнасці барацьбы са знешняй небяспекай. Такім чынам, вакол ВКЛ з’ядналіся земліанэксы, паўстала польскалітоўская унія²⁹. У апошнія ж дзесяцігоддзі XV ст. былі адноўлены знешнія ўмовы развіцця ЛітоўскаРускай дзяржавы. У яе палітыцы дамінуючую ролю зноў пачалі адыгрываць усходнярускія (з Вялікім Княствам Маскоўскім) і татарскія (з Крымскім ханствам) адносіны³⁰.
       Але становішча ВКЛ ужо было не тое, што пры Вітаўце. Яшчэ ў 1449 г. была заключана дамова, якая размяжоўвала сферы ўплыву Масквы і Літвы, а ў далейшым палітыка літоўскага ўрада на ўсходзе адрознівалася пасіўна