На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
сцю, нават перад пагрозай падзення Ноўгарада і Цверы і фактычнага пераходу ўлады над Разанню ў маскоўскія рукі. Магчымую рэакцыю караля і вялікага князя Казіміра паралізавалі спачатку пруская вайна (да 1466 г.), а потым напружанасць ва ўнутраных адносінах³’.
²² Карпов Г.Ф. Нсторня борьбы Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867.
²³ Карпов Г.Ф. Нсторня борьбы Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Ч. 2. С. 2.
²⁴ Тамсама. С. 3.
²⁵ Тамсама. С. 19.
л’ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 123.
¹¹ Любавскнй М.К. Очерк нсторнн ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннн включнтельно. СПб., 2004. С. 208.
²⁸ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн. С. 123.
²⁹ Пресняков А.Е. Лекцнн по русской нсторнн. Т. II. Вып. 1. Западная Русь н ЛнтовскоРусское государство. М., 1939. С. 151.
³⁰ Тамсама. С. 152.
³¹ Тамсама.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
163
А.Я. Праснякоў прыводзіць заўвагу Я. Длугаша пра тое, што Казімір лічыў магчымай барацьбу супраць узмацнелага суседа толькі супольнымі сіламі Літвы і Польшчы, пры гэтым на дапамогу рускіх (падданых вялікага князя літоўскага) спадзявацца не даводзілася — яны паспрыялі б хутчэй згубе, чым перамозе ліцвінаў³².
Характарызуючы літоўскамаскоўскія адносіны ў апошняй чвэрці XV ст., А.Я. Праснякоў вобразна паказаў Маскоўскую дзяржаву, якая насунулася «на самую літоўскую граніцу», а ціск яе на ўнутраныя адносіны (періп за ўсё памежныя) у ЛітоўскаРускай дзяржаве ўзмацніўся. У выніку падзей 80—90х гг. XV ст., па словах А.Я. Праснякова, «дэмаркацыйная лінія паміж абедзвюма дзяржавамі — лінія напаўсамастойных буйных і дробных княстваў з падзелам сфер літоўскага і маскоўскага ўплываў — сцёрта напорам Масквы»³³.
Першым клопатам новага вялікага князя Аляксандра, сына Казіміра, было імкненне захаваць адзінства ЛітоўскаРускай дзяржавы ад якіх небудзь узрушэнняў. У агульназемскім прывілеі вялікага князя Аляксандра (6 жніўня 1492 г.) у першым з новых артыкулаў (што дапаўнялі аналагічны акт Казіміра 1447 г.) утрымлівалася абяцанне «не прымяншаць зямель Вялікага Княства Літоўскага, але захаваць межы часоў Вітаўта і Жыгімонта, а па магчымасці і пашыраць іх»³⁴. Таксама Аляксандр абавязаўся падтрымліваць адносіны з суседнімі дзяржавамі і, што важна, захоўваць усе раней заключаныя дамовы³⁵. Уплыў прыведзеных артыкулаў на знешнюю палітыку ВКЛ А.Я. Праснякоў не разглядае. Асноўнае значэнне прывілея Аляксандра, на яго думку, было ў стварэнні ўрада новага тыпу, які зводзіў на нішто актыўную асабістую ролю манарха. Таму ў 1492 г. гісторык заўважыў мяжу, якая падзяліла два перыяды ў гісторыі ЛітоўскаРускай дзяржавы*.
Іншым істотным бокам тых умоў, у якіх прыняў уладу ў ВКЛ Аляксандр, быў стан польскалітоўскіх адносін. Беручы пад увагу магчымую вайну з Масквой вясной 1493 г., Аляксандр і рада ВКЛ звярнуліся па ваенную дапамогу да Польшчы. Але ў перамовах паўсталі некаторыя перашкоды, а маскоўская небяспека ў выніку была
³² Пресняков А.Е. Лекцнн по русской нсторнн. Т. II. Вып. 1. С. 152—153.
³³ Тамсама. С. 153.
³⁴ Тамсама. С. 162. «Et primo ас principaliter, promittimus ас spondemus: quod dominia seu terras Magniducatus Lithvanie non diminuemus, sed in suis limitibus, prout antecessores nostri, et signanter Dux Allexander alias Vitowdus et Sigismundus tenuerunt et possidebant sic et nos easdem integras tenebimus et possidebimus, ac tuebimur, atque cum dei auxilio, pro cunctis veribus nostris, studebimus dilatare et ampliare, tempore competent!» (Kodex dyplomatyczny Polski... wydany za staraniem i praca L. Rzyszczewskiego i A. Muczkowskiego przez A.Z. Helcel. T. I. Warszawa, 1847. № CXCIV S. 348—349). Параўнайце з перакладам на беларускую мову: «§ 12. Перш і пераважна мы абяцаем і ручаемся, што даміній, або зямель Вялікага Княства Літоўскага, мы не паменшым, але іх павялічым у сваіх межах. Як нашы продкі, і ў прыватнасці князь Аляксандр, інакш Вітаўт і Жыгімонт, трымалі і ўладалі, таксама і мы іх у цэласці будзем трымаць, уладаць і захоўваць і, з божай дапамогай, паклапоцімся ўсімі нашымі сіламі іх пашырыць і павялічыць у адпаведны час» (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. I. IX—XVIII ст. / Склалі В.К. Шчарбакоў, К.І. Кернажыцкі і Д.І. Даўгяла. Менск, 1936. С. 223).
³⁵ Пресняков А.Е. Лекцнн по русской нсторнн. Т. II. Вып. 1. С. 162. «Item cum quibus terries et dominijs inscripciones, confederaciones, ligas, et iuramenta, ab antiquo habemus pacis perpetue, eas nolumus infringere, sed in melius, cum dei auxilio, ducere atque adaugere» (Kodex dyplomatyczny Polski. T. I. № CXCIV S. 349). Параўнайце з перакладам на беларускую мову: «Таксама з якімі землямі і дамініямі мы са здаўна маем запісы, канфедэрацыі, саюзы і клятвенныя абязацельствы светлага міру, мы іх не жадаем разрываць, але, з божай дапамогай, будзем даводзіць іх да лепшага становішча і павелічэння» (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. I. С. 223).
³⁶ Пресняков А.Е. Лекцмн по русской нсторнн. Т. II. Вып. 1. С. 163.
164
Віктар Цемушаў
ўладжана дыпламатычным спосабам, хаця становішча ВКЛ было цяжкім. У ходзе памежнай вайны, па словах А.Я. Праснякова, «спробы літоўскіх ваявод абараніць спрэчныя тэрыторыі скончыліся няўдачай» і Аляксандр вымушаны быў заключыць дамову, паводле якой за Масквой былі прызнаны ўсе яе захопы. Гісторык называў умову дамовы надалей не прымаць службовых князёў з вотчынамі «платанічнай», а саму дамову не мірнай, а саюзнай³⁷. Зрэшты, факт усталявання міру з Масквой, А.Я. Праснякоў тут жа ўвязвае са з’яўленнем свабоды рук у віленскага ўрада ў адносінах з Польшчай, якія апісвае падрабязна, так што агульнай характарыстыкі літоўскамаскоўскіх адносінаў у канцы XV ст. не прагучала, а сама першая памежная вайна па сутнасці была толькі мімаходзь згадана.
Несумненна, лепшы на сённяшні дзень агляд памежнай вайны Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім даў у сваёй кнізе аб знешняй палітыцы Расіі другой паловы XV ст. К.В. Базілевіч. Перш чым прыступіць да алісання самой вайны, гісторык звярнуўся да аналізу міжнароднай сітуацыі, прычым зрабіў яго бліскуча. Вайна пазначана пад 1487—1494 гг., але ў тэксце аўтар сцвярджаў, што ваенныя дзеянні набылі сур’ёзны характар ужо з канца 1486 г.³⁸. У іншым жа месцы К.В. Базілевіч адводзіў памежнай вайне 1492—1493 гг. і пры гэтым памайстэрску апісваў яе своеасаблівы характар, звязаны з хітрай палітыкай маскоўскага вялікага князя³⁹.
Варта было б чакаць ад працы, напісанай у 1950 г. і выдадзенай у 1952 г. моцнай тэндэнцыйнасці, прадыктаванай сталінскай эпохай. Аднак кнігу характарызуе строга навуковы падыход, выкарыстанне шырокага кола крыніц, прыцягненне малавядомых нават і ў цяперашні час у Расіі польскіх даследаванняў, лёгкая і цікавая манера выкладання матэрыяла.
На жаль, слабым месцам даследавання К.В. Базілевіча з’яўляецца недастатковая ўвага да гістарычнай геаграфіі літоўскамаскоўскага памежжа. Прадастаўленне спісаў гарадоў і валасцей, пералік спрэчных рэгіёнаў і нават апісанне ўсталяванай паводле ўмоў міру 1494 г. мяжы не дапамагаюць разабрацца ў сэнсе і задумцы дзеянняў маскоўскіх удзельных князёў і ваявод, метадах вядзення памежнай вайны і г.д. У значнай ступені гэты прабел кампенсавалі карты, прыкладзеныя да кнігі і падрыхтаваныя выдатным спецыялістам І.А. Галубцовым. Асобная карта («Ліквідацыя феадальнай раздробленасці і татарскага іга, далучэнне да Рускай дзяржавы спрадвечных рускіх зямель») праілюстравала памежную сітуацыю ад г. Нарвы на поўначы да рэк Самары і Северскага Данца на поўдні з пазначэннем тэрытарыяльных змен і ваенных дзеянняў з 60х гг. XV ст. да 1503 г.⁴⁰. Карта не пазбегла некаторых вядомых толькі спецыялістам недакладных уяўленняў (участак літоўскамаскоўскай мяжы па рр. Гжаці і Угры, межы Любецкай воласці па Дняпры, лакалізацыя населеных пунктаў і г.д.), але паранейшаму застаецца найбольш падрабязнай і дакладнай.
На фоне міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе разглядаў тую ж вайну І.Б. Грэкаў. Гісторык са спасылкай на Л. Калянкоўскага, заўважыў, што вайна, якая не была афіцыйна аб’яўленай, фактычна вялася з 1487 да 1494 г.⁴¹.
³⁷ Пресняков А.Е. Лекцнн по русской нсторнн. Т. II. Вып. 1. С. 164.
³⁸ Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 283.
³⁹ Тамсама. С. 304—305.
¹⁽¹ Лнквндацня феодальной раздробленностп н татарского нга, прнсоеднненне к Русскому государству нсконных русскнх земель (карта). Составнл й. Голубцов // Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. Вкладыш.
⁴¹ Греков Н.В. Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV—XV вв М, 1963. С. 201.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
165
А.А. Зімін у сваёй працы, прысвечанай гісторыі Расіі мяжы XV—XVI стст., наоіул адмовіўся ад вызначэння дакладнай даты вайны⁴², і гэтая пазіцыя ўяўляецца даволі абгрунтаванай. Вайна, якая цягнулася да заключэння дамовы ў 1494 г., была ахарактарызавана гісторыкам як «дзіўная»⁴³, але што з’явілася прычынай такой назвы — ён не патлумачыў.
У фундаментальнай манаграфіі М.М. Крома асаблівая ўвага надаецца даследаванню ролі памежных князёў у барацьбе ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім, а таксама высвятленню пазіцыі заходнярускіх гарадоў у гэтым супрацьстаянні. У 80—90я гг. XV ст., на думку М.М. Крома, адбываўся рускалітоўскі канфлікт, аднак адкрытая вайна пачалася менавіта ў 1492 г. і скончылася з падпісаннем «вечнага» міру 5 лютага 1494 г.⁴⁴.
У сваёй кнізе, прысвечанай дзейнасці Івана III, М.С. Барысаў апісвае маскоўскалітоўскую вайну, якая мела з боку Масквы характар наступлення, пачалася ў 1487, а скончылася ў 1494 г.⁴⁵. Вайна вялася за памежныя рэгіёны з нявызначаным або падвойным палітычным статусам.
Ю.Р. Аляксееў у аналагічнай працы свядома сцвярджаў, што вайна пачалася ў 1486 г. Пры гэтым ён прывёў вытрымку (без спасылкі) з крымскіх пасольскіх кніг за той час (людзі вялікага князя маскоўскага «беспрестанно емлют королеву землю»)⁴⁶, якаÑ