• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    каецца імкненне замкнуць яе ў два гады: кароткую кампанію 1492—1493 гг.¹. Таксама трэба заўважыць, што ў розных па часе працах адзін і той жа аўтар можа прадставіць даціроўкі вайны, якія далёка разыходзяцца адна ад другой².
      Разам з тым ваенныя дзеянні першай памежнай вайны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім упершыню выявілі мяжу дзвюх дзяржаў, якая, верагодна, непарушна існавала з пачатку XV ст. (дакладней з 1403—1408 гг.), але амаль не пакінула аб сабе звестак у крыніцах. Вызначэнне невядомай, відаць, устойлівай
    
    
    ¹ Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III: Некоторые вопросы стратегнческого руководства // Труды кафедры нсторнн Росснн с древнейшнх времен до XX века. СПб., 2006. С. 44; Ён жа. Походы русскнх войск прн йване III. СПб., 2007. С. 317.
    
    ²   1486—1494 гг. у манаграфіі Ю.Г. Аляксеева 1991 г. і 1492—1493 гг. у яго ж працах 2006—
       2007 гг. (Алексеев Ю.Г. Государь всея Русн. Новоснбнрск, 1991. С. 179—180; Ён жа. Походы русскнх войск прн йване III: Некоторые вопросы стратегнческого руководства. С. 44; Ён жа. Походы русскнх войск прн йване III. С. 317).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    157
    
    мяжы можа даць уяўленне аб тым, дзе сфарміравалася першая лінія абароны ВКЛ супраць усходняга суседа. Акурат назіранне за тым, дзе адбываліся памежныя сутыкненні першай вайны, дазваляюць дакладна вызначыць тэрыторыі, прызначаныя для стрымлівання праціўніка. Трэба заўважыць, што і ў наступнай вайне сфарміраваная лінія абароны на некаторых напрамках заставалася паранейшаму актуальнай.
       На жаль, большасць даследчыкаў не выяўляла цікавасці да гісторыкагеаграфічных абставін першай памежнай вайны. Крыніцы даюць дастаткова інфармацыі, але да гэтага часу спроб на яе аснове зрабіць высновы аб ходзе ваенных дзеянняў, іх накіраванасці, падлічыць тэрытарыяльныя страты і пазначыць праблемныя рэгіёны, слабыя месцы, вакол якіх і разгарэўся наступны канфлікт, амаль не сустракаецца. Прыкладам можна прадставіць лёс уладанняў князёў Крошынскіх. Воласці Крошынскіх у поўным складзе былі пералічаны ўжо на першых старонках пасольскіх кніг, яны звычайна называліся ў адпаведных месцах даследванняў, але іх месцазнаходжанне нават не спрабавалі ўстанавіць. Толькі М.К. Любаўскі няпэўна заўважыў, што яны знаходзіліся ля мажайскіх зямель³. Таксама Я. НатансанЛескі сцвярджаў амаль тое ж самае⁴. У той жа час, Крошынскія першымі адчулі на сабе подых вайны, былі хутка пазбаўлены сваіх уладанняў, паспелі атрымаць новыя, таксама на памежжы, але неўзабаве страцілі і іх. Як высвятляецца, уладанні Крошынскіх распасціраліся далёка ўглыб маскоўскіх зямель і, магчыма, менавіта ім адводзілася значная роля ў арганізацыі абароны ВКЛ на ўсходнім кірунку. 3 гэтай мэтай і былі пераведзены князі Крошынскія аж зпад Новагародка (сучасны Навагрудак) у самы ўсходні кут дзяржавы (таксама можна ўспомніць гіпотэзу аб іх высылцы Жыгімонтам, магчыма, зза падтрымкі Свідрыгайлы, аднак і гэта не адмаўляе магчымага разліку на выкананне князямі абарончай ролі)\
       3 прычыны нявызначанасці храналагічных рамак вайны і адсутнасці ўвагі да тэрыторыі, на якой яна вялася, узнікае шэраг нявырашаных пакуль пытанняў. Так, Ю.Г. Аляксееў вельмі ўдала заўважыў аб агульным кіраванні і каардынацыі маскоўскіх баявых дзеянняў на ўсіх кірунках з боку ВГК (вярхоўнага галоўнакамандавання)⁶, але яго даціроўка вайны 1492—1493 гг. не дазволіла распаўсюдзіць сувязную дзейнасць вялікакняжацкай улады на тыя мерапрыемствы, што ажыццяўлялі ўдзельныя маскоўскія князі, асобныя прадстаўнікі вялікакняжацкай адміністрацыі і залежныя ад ВКЛ памежныя князі паміж 1486— 1492 гг. Наадварот, Ю.Г. Аляксееў засяродзіўся на апісанні паходаў маскоўскіх вялікакняжацкіх войскаў, у сувязі з чым бліскучы разбор ваеннай кампаніі Івана III 1492—1493 гг. выглядае незавершаным.
       3 іншага боку, веданне мясцовасці і канфігурацыі літоўскамаскоўскай мяжы дазваляе зразумець тактычныя і нават стратэгічныя задумкі маскоўскіх і літоўскіх кіраўнікоў. Напрыклад, надзяленне літоўскага перабежчыка князя Ф.І. Бельскага
    
    ³ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 284.
    
    ⁴   «...па mozajskiem pograniczu wloscmi kn. Kroszynskich» (NatansonLeski J. Dzieje granicy
    
        wschodniej Rzeczypospolitej. S. 73).
    
    ⁶ Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 186. Уяўленне аб ссылцы Крошынскіх пры Жыгімонце адмаўляецца крыніцай. «Князей Крошнньскнх дело», змешчанае ў пасольскіх кнігах, пра ўладанні Крошынскіх на крайнім усходзе сведчыць наступнае: «А то отчнна н деднна от велнкого князя Внтовта» (СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 74).
    ⁶ Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III: Некоторые вопросы стратегнческого руководства. С. 44.
    
    158
    
    Віктар Цемушаў
    
    землямі на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ было выклікана свядомым імкненнем маскоўскага ўрада стварыць умовы пастаяннага ціску і трывогі на тэрыторыі пагранічча⁷. Такія ж задачы выконвалі новы кіраўнік Цверы вялікі князь Іван Малады, уладальнік Ржэвы — князь Барыс Волацкі, Мажайска — князь Андрэй Угліцкі. Вялікакняжацкі дзяк Васілій Далматаў, мядынскі намеснік Васілій Давыдавіч таксама клапаціліся пра інтарэсы гаспадара на літоўскай мяжы. Між іншым, палітыка стварэння невыносных умоў жыцця на памежжы стала сваеасаблівай формай вядзення вайны з боку Масквы.
       Каб канчаткова аслабіць пазіцыі літоўскай вялікакняжацкай улады маскоўскі бок наносіў кропкавыя ўдары па цэнтрах намесніцтваў ВКЛ і цэнтрах мясцовай княжацкай улады — гарадах Любуцку, Мцэнску, Сярпейску, Варатынску, Вязьме ды інш. Гэтыя гарады знаходзіліся ў атачэнні ўладанняў князёў — васалаў вялікага князя літоўскага, і ў выніку вернасць апошніх у спалучэнні з пастаяннай бояззю рэпрэсій зза мяжы рабілася вельмі хісткай.
       Тэрор і запалохванне насельніцтва, спыненне гандлю, рабаўніцкія наезды, паслабленне цэнтраў літоўскай вялікакняжацкай улады з мэтай прыцягнення да сябе мясцовых князёў, прамыя захопы і каланізацыя зямель ВКЛ сталі неад’емнымі кампанентамі той вайны. Можна ўбачыць, што ў разнастайнасці прыёмаў вядзення вайны месца для непасрэдных баявых дзеянняў маскоўскіх вялікакняжацкіх войскаў заставалася не так шмат. Такім чынам, калі засяродзіцца на пошуку «чыстай» вайны, гэта значыць на руху войскаў і бразгаце зброі, то маем шанц вайну і не ўбачыць. Нарэшце, трэба заўважыць, што шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх было жаданне выкарыстоўваць як мага менш сіл у барацьбе з ВКЛ і паклапаціцца аб утоенасці, незаўважнасці ходу вайны, былі выкліканы натуральнымі прычынамі — імкненнем Івана III дасягнуць поспехаў паміж тымі шматлікімі складанымі міжнароднымі і ўнутранымі справамі, якімі ён быў у той час заняты. Паход на Казань, крымскія клопаты, канфлікты з рэшткамі Вялікай Арды, заваяванне Вяткі, праблемы са сваімі ўдзельнымі князямі — усё гэта не дазваляла адначасова весці адкрытую сур’ёзную вайну яшчэ і з ВКЛ.
       Такім чынам, асноўны змест дадзенага раздзела прысвечаны высвятленню тых праблем, якія маюць спрэчны характар (даціроўка вайны) і засталіся паза ўвагай даследчыкаў (гісторыкагеаграфічныя абставіны вайны). У сувязі з іншым разуменнем часу і прасторы, у якіх адбывалася вайна, адкрываюцца магчымасці для новай рэканструкцыі падзей першага сур’ёзнага канфлікту паміж найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы.
       За рамкамі разгляданай праблематыкі засталіся вельмі значныя праблемы, без вырашэння якіх нельга лічыць поўным разуменне падзей першай памежнай вайны. Яна праходзіла ў непасрэднай сувязі і пад уплывам зменлівай міжнароднай сітуацыі і, між іншым, міжнародныя сілы ў той ці іншай ступені адыгрывалі ў ёй сваю ролю. Напрыклад, прыярытэт турэцкага напрамку знешняй палітыкі караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча не дазволіў надаць дастатковую ўвагу ўсходнім межам ВКЛ. Таксама значнае месца ў вайне абодва канфліктуючыя бакі адводзілі крымскаму фактару, а складаныя адносіны Масквы з рэшткамі Вялікай Арды, Казанню і г.д. прама паўплывалі на той «дзіўны» характар вайны, які заўважалі гісторыкі.
       Мы не зразумеем падзей, якія адбываліся ў канцы XV ст., калі не звернемся да вывучэння ідэалагічнага абгрунтавання прэтэнзій Івана III, які, як вядома, прыняў тытул гасудара ўсяе Русі і ўжо нават гэтым абвясціў праграму збірання пад сваёй уладай «рускіх» зямель ВКЛ.
    
    
    Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 283, 287.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага_______________________________159
    
       Таксама ўнутранае развіццё дзяржаўсуседак (праблемы адносін вялікакняжацкай улады з удзельнымі і ў рознай ступені залежнымі ад яе князямі) павінна знайсці (і знаходзіць) свайго даследчыка.
    
    
            2. Гісторыя даследавання і крьшіцы па гісторыі першай памежнай вайны
    
       Уяўленні даследчыкаў аб ходзе першай памежнай вайны, як правіла, моцна звязаны з праблематыкай літоўскамаскоўскіх адносін канца XV ст., а то і, у цэлым, з разглядам міжнароднай сітуацыі ва Усходняй Еўропе таго часу. Таму ў працах агульнага характару даволі цяжка вылучыць тыя драбніцы, якія вызначаюць пункт гледжання аўтара на прыватную праблему маскоўскалітоўскай вайны. Падзейная частка вайны ў такіх працах калі і адлюстравана, то служыць іншым мэтам: праілюстраваць працэс збірання рускіх зямель рознымі цэнтрамі, адносіны памежных князёў з цэнтральнай уладай і г.д. Часта даціроўка вайны даецца без абгрунтавання, у лепшым выпадку бярэцца са спасылкай на іншага даследчыка. Ва ўсіх аўтараў практычна адсутнічаюць назіранні за геаграфічнымі абставінамі вядзення вайны, хаця і напісаны сур’ёзныя працы па фарміраванні і трансфармацыі літоўскамаскоўскай мяжы. Есць спецыяльныя працы і па ваеннай гісторыі, але ў іх слабы геаграфічны кампанент — ваенныя падзеі аналізуюцца без увязвання з той тэрыторыяй, на якой яны адбываліся. Часам наогул складваецца ўражанне пра дрэннае арыентаванне шэрагу аўтараў у тэатры баявых дзеянняў першай памежнай вайны.
       Дзяленне гістарыяграфіі па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці даследчыкаў, што яе прадстаўляюць (расійская, польская, літоўская, украінская і беларуская), хаця і адпавядае традыцыі, але павінна быць прызнана не зусім удалым. Навукоўцы розных краін і пакаленняў абапіраліся, выкарыстоўвалі, запазычвалі і развівалі ідэі адзін аднаго часта без аглядкі на дзяржаўныя межы, моўныя, этнічныя, ідэалагічныя і іншыя бар’еры, якія падзялялі іх. Безумоўна, на іх накладвалі свой адбітак месца і час, у якія рыхтаваліся тыя ці іншыя даследаванні, сацыяльнае, этнічнае і канфесіянальнае асяроддзе грамадства, у якім яны працавалі. Так, ацэнка дзеянняў суб’ектаў літоўскамаскоўскіх адносін натуральна вызначалася паходжаннем гісторыка. Тым не менш такія праблемы, як даціроўка і лакалізацыя месцаў падзей, маршруты паходаў, вынікі заключаных дамоў і г.д. заставаліся і застаюцÑ