• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    �дзення) пачаліся яшчэ раней? У інструкцыі маскоўскаму паслу ў Крым князю Васілію Наздраватаму загадвалася на пытанне аб мэтах прыезду згаданага вышэй Яна Забярэжскага ў Маскву адказваць, што кароль даслаў таго «о порубежных делех»¹¹⁵. Да таго ж маскоўскі вялікі князь неаднаразова даваў зразумець, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі яго вораг, з якім павінен ваяваць і крымскі хан¹¹¹’. Такім чынам, калі вайна і не ішла ў першай палове 80х гг. XV ст., то падрыхтоўка да яе актыўна вялася, і ўжо ўзнікалі нейкія канфлікты на мяжы.
       Крымскія пасольскія кнігі вяліся з 1474 г., і з іх можна даведацца калі не аб падзеях, якія рэальна адбываліся паміж Масквой і Вільняй, то, хутчэй, аб намерах і пажаданнях маскоўскага боку, напрыклад, зацвердзіць мірныя адносіны з заходнім суседам, ці наадварот — падбіць крымскага хана на вайну з ім. Перыяды імкнення да міру і жадання вайны маскоўскага боку ў крымскіх пасольскіх кнігах адбіліся вельмі дакладна. У 1474—1480 гг. Іван III паслядоўна называў Казіміра сваім ворагам, з якім павінен быў змагацца і крымскі хан. У перыяд 1481—1482 гг. адносіны паміж Масквой і Вільняй памякчэлі, адчувалася імкненне Івана III адвярнуць хана ад жадання ісці на ВКЛ¹¹⁷, нарэшце, сустракаліся прамыя сведчанні аб спробах усталявання мірных адносін Масквы і Вільні, хаця яны і былі няўдалымі¹¹⁸. Нават пасля ахалоджання маскоўскалітоўскіх адносін¹¹⁹ Іван III не планаваў варожых дзеянняў супраць ВКЛ, таму што «нынеча делает свое дело с казанскнм»¹²⁰. 3 траўня 1482 г. маскоўскі вялікі князь зноў падбіваў МенгліГірэя ісці на ВКЛ, хаця у хана і была заключана дамова з каралём Казімірам. У той жа час і пазней сам маскоўскі валадар варожых дзеянняў супраць ВКЛ не пачынаў¹²¹. Новы этап абвастрэння адносін назіраўся з пачатку 1486 г. 3 гэтага часу засведчаны не толькі заявы аб варожых адносінах і падбухторванне хана да набегаў на тэрыторыю ВКЛ, але і факты непасрэднага маскоўскага наступу.
       У сакавікУ I486 г. маскоўскаму паслу баярыну Сямёну Барысавічу, які выпраўляўся ў Крым, упершыню загадвалася адказваць на магчымыя пытанні хана МенгліГірэя наступным чынам: «Послы меж нх [Нваном III н Казнмнром — В.Ц.] ездят о мелкнх делех о порубежных; а гладостн ннкоторые н мнру осподарю нашему велнкому князю с королем нет»¹²². I пасля, каб падштурхнуць хана да актыўных дзеянняў супраць ВКЛ, адкрыта заяўлялася: «А осподаря нашего велнкого князя людн безпрестанно емлют королеву землю»¹²³. Характэрна, іпто маскоўскі пасол павінен быў адгаворваць хана ісці «ў Пуціўль, або на Север», а накіроўваць яго на Падолле або кіеўскія мясціны¹²⁴. Відавочна, Севершчына ўжо ўяўлялася сферай маскоўскіх інтарэсаў, таму не пажадана было яе закранаць.
    
    ¹¹⁶ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй древней Росснн с державамн нностраннымн Ч 1 Т 1 Стб. 170.
    ¹¹⁶ Тамсама. С. 3, 5, 10, 11, 12, 20, 46, 48, 55, 60.
    
    ¹¹⁷ СЙРЙО. Т. 41. № 6. С. 27.
    
        У пачатку 1482 г. «король ко мне [йвану III — В.Ц.] прнсылал послов свонх о любвн н о докончаніе, н яз к нему свонх послов послал» (СйРйО. Т. 41. № 7. С. 29).
    
    ¹¹⁹ «Он [король] нынеча с монм осподарем любвн н докончанія не хочет» (СЙРЙО. Т. 41. № 7. С. 30).
    
    ¹²⁰ Тамсама.
    
    ¹²¹ Тамсама.
    
    ¹²² Тамсама. № 13. С. 48.
    
    ¹²³ Тамсама.
    
    ¹²⁴ Тамсама. С. 50.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    175
    
       Такім чынам, неабходна прызнаць, што ўжо ў пачатку 1486 г. паміж двума бакамі вяліся баявыя дзеянні. Маскоўскалітоўская вайна пачалася. У верасні таго ж года гэтая вайна ў адказе хана МенгліГірэя атрымала сваю назву «лнтовская»¹⁻'.
       Да таго ж 1486 г. адносяцца і іншыя, больш канкрэтныя, звесткі аб вайне, як ужо распачатай.
       У пачатку чэрвеня 1486 г.¹²⁶ праз пасла Зеньку Казімір Ягайлавіч перадаваў Івану III скаргу мцэнскага і любуцкага намесніка князя Дзмітрыя Пуцяціча на тое, што «сь твоее [маскоўскага вялікага князя. — В.Ц.] земтьлі людн нашнмь людем вкраннным мецняномь н любучаном’ь многне шкоды почнннлн в татбах н в_ь розбоехть, н в грабежох тымн разы недавно»¹²⁷. Таксама з ведама, а хутчэй за ўсё, па загадзе Івана III вясной 1486 г. адбылося нападзенне на землі ВКЛ з боку Вялікага Княства Разанскага. У пачатку траўня (напярэдадні Ніколіна дня) людзі вялікага князя разанскага Івана Васільевіча прыйшлі пад Мцэнск, «место выж’ьглн, села повоевалн н многне шкоды почнннлн н людн головамн в полон'ь повелн>' . Неабходна заўважыць, што справы ішлі не з памежнымі князямі і не ў іх вотчынах, а непасрэдна з дзяржаўнымі намеснікамі ВКЛ і ў вялікакняжацкіх уладаннях. А гэта сведчыць аб такім узроўні канфрантацыі, які ўжо нельга прадставіць дробнымі памежнымі сутыкненнямі або "разборкамі» мясцовых князёў. Аднак, трэба думаць, абодва нападзенні ажыццяўляліся з разлікам менавіта на рэакцыю вярхоўскіх князёў — васалаў Казіміра. Мэтай было жаданне аслабіць пазіцыі літоўскай вялікакняжацкай улады ў рэгіёне з панаваннем напаўсамастойнага княжацкага землеўладання, каб забяспечыць уплыў на яго з боку Масквы.
       Восенню 1487 г. у Маскве з’явілася пасольства ад вялікага князя літоўскага Казіміра на чале з князем Цімафеем Уладзіміравічам Масальскім. 6 кастрычніка князь выступіў перад маскоўскім бокам з прамовай  '. Увесь змест апошняй, сэнс і нават тэрміналогія сведчылі аб трактоўцы падзей, якія разгортваліся на літоўскамаскоўскім памежжы, як пачатку вайны. Слова «вайна» гучала неаднаразова, хаця пад ёй разумеліся асобныя варожыя дзеянні з боку Масквы, а не наогул усе падзеі.
       Сярод шматлікіх скаргаў на дзеянні з боку маскоўскіх удзельных князёў, намеснікаў і нават вялікакняжацкага дзяка сустракаецца пералік падзей, якія адбыліся яшчэ ў 1486 г. Высвятляецца, што «тому год млнул», як на памежныя землі ВКЛ абрынуўся вал нападаў¹³⁰. Да характарыстыкі апошніх неабходна вярнуцца пазней, а зараз важна звярнуць увагу на тое, што падзеі датуюцца 1486 г. Менавіта з яго пачаўся бесперапынны ціск на памежжа ВКЛ. У той час на паўночнай літоўскамаскоўскай (раней — літоўсканаўгародскай) мяжы было яшчэ ціха, а каля былога Цвярскога княства, Мажайска, Мядыні, у Верхнім ГІаоччы мірнае жыццё было перарвана. Праўда, будзе памылкай лічыць, што ўся літоўскамаскоўская мяжа стала адзінай лініяй фронту. Можна звярнуць увагу на памежныя рэгіёны, якія наогул не былі закрануты спусташэннем — гэта вялікая частка заходняй ржэўскай і некаторыя адрэзкі вяземскамажайскай меж. Але прычынай гэтага была іх прыродная адасобленасць. Балоты і лясы «паклапаціліся» пра абарону некаторых рэгіёнаў. Верагодна,
    
    і²⁵ СЙРНО. Т. 41. № 13. С. 51.
    ¹²⁶ Дакумент мае дату: індыкт 4, чэрвень 3, што выпадае менавіта на 1486 г.
    ¹²⁷ Лнтовская метрнка. Отдел 1. Ч. 1. Кннгн запнсей. № 128. Стб. 445; LM. Кп. 4 (1479 1491). № 128. Р 139.
    ¹²⁸ АЗР. Т. I. 1340—1506. № 58. С. 71 (дакумент памылкова датаваны 1456 г.); Русская нсторнческая бнблнотека. Т. XXVII. № 129. Стб. 445—446; LM. Кп. 4. № 129. Р 139.
    ¹²⁹ Адказ на прамову літоўскіх паслоў быў прадстаўлены ўжо на наступны дзень 7 кастрычніка. ¹³⁰ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    176
    
    Віктар Цемушаў
    
    там маскоўскія ўладанні (асвоеныя або па якойнебудзь прычыне карысныя землі) не межавалі з літоўскімі, таму і не было канфліктаў паміж імі.
       Мяркуецца, што прыведзены комплекс звестак досыць пераканаўча сведчыць пра час пачатку маскоўскалітоўскай вайны. 3 1486 г. ажыццяўляўся цэлы шэраг мерапрыемстваў сіламі ўдзельных маскоўскіх князёў, вялікакняжацкіх служылых людзей і слуг залежнага ад Масквы вялікага князя разанскага. Назіранне за развіццём падзей ужо першага году вайны паказвае прадуманую скіраванасць, добрую спланаванасць і выразную скаардынаванасць дзеянняў маскоўскіх сіл. Гаворка ідзе толькі аб адным суб’екце канфлікту, таму што ініцыятыва вядзення вайны адразу ж аказалася на баку Масквы.
       Удалую характарыстыку ходу ўсёй вайны выказалі ў 1493 г. прадстаўнікі паноўрады ў Маскве перад князем Іванам Юр’евічам Патрыкеевым. Па іх словах маскоўскі вялікі князь разбурыў даўніну, «нашому господару велнкне ся шкоды подеялн з вашого гасподара землн, войну на мнру пустнл, городы его мнлостн н волостн пожжены, а ннын побраны, й людл многлл co многнмн статкл лх в полон повеДеньі>'¹³ • ТУТ У сціслым выглядзе можна ўбачыць і прэтэнзіі Івана III на валоданне ўсімі землямі Русі, і рэалізацыю гэтых намераў — праз спусташэнне і рабаванне тэрыторыі ВКЛ, яе захоп і вывад палону. А вось і формула, якая тлумачыць незвычайны, «дзіўны» характар вайны: «войну на мнру пустлл», што ў пераасэнсаванні польскіх даследчыкаў гучыць як «вайна падчас міру>> («wojna podczas pokoju»).
    
    
        4. Структура баявых дзеянняў
    
       Баявыя дзеянні Вялікага Княства Маскоўскага падчас першай памежнай вайны можна структураваць наступным чынам.
    
      1.    Мерапрыемствы, якія зыходзілі ад вялікакняжацкай адміністрацыі. Яны не былі характэрнымі для першых гадоў вайны, хаця у асаблівых формах ажыццяўляліся і тады. Сярод іх можна вылучыць наступныя дзеянні:
       1.1.   Паходы магутных груповак вялікакняжацкіх войскаў з мэтай захопу або паслаблення цэнтраў улады ВКЛ у памежных рэгіёнах (Варатынск, Любуцк, Мцэнск, Мезецк і г.д.). На іх звярталі асаблівую ўвагу даследчыкі, чаму і звязвалі пачатак вайны з 1492 г. Аднак зноў трэба заўважыць, што мерапрыемства такога ж плану было ажыццёўлена ў 1489 г. Яно, як правіла, ігнаравалася зза жадання пачаць адлік вайны ад смерці Казіміра Ягайлавіча. Паходы па мэтах умоўна падзяляюцца на 1.1.1. «заахвочваючыя» (такія, як пагром асяродкаў улады ВКЛ або цэнтраў, кіраўнікі якіх не ўсвядомілі свой лёс быць падданымі маскоўскага гаспадара) і 1.1.2. захопніцкія (гэта значыць, скіраваныя на прамое далучэнне тэрыторый да Масквы).
       1.2.   Дзеянні прадстаўнікоў вялікакняжацкай улады па заняцці і асваенні вызначаных тэрыторый. Іх не заўважалі даследчыкі, хаця маштаб экспансіі з маскоўскага боку быў даволі значным. Яна накіроўвалася і кіравалася з цэнтра і мэтай яе быў не толькі 1.2.1. захоп (які мог быць лёгка адабраны), але і 1.2.2. каланізацыя тэрыторыі людзьмі з унутраных маскоўскіх абласцей. Такім чынам дасягалася ўстойлівае прырашчэнне тэрыторыі дзяржавы, хоць, трэба прызнаць, такі шлях даваў сціплыя вынікі. Для яго ажыццяўлення патрабаваўся працяглы тэрмін, разлічваць можна было толькі на ўласныя людскія ды іншыя рэсурсы. Зразу
    
    ¹,¹ АЗР. Т, I. 1340—1506. № 110. С. 129. Той жа тэкст гл.: СЙРНО. Т. 35. № 22 С 105 LM
       Кп. 5 (1427—1506). №23.3. Р. 75.
    
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    177
    
    мела, больш прывабнымі былі іншыя сродкі вядзення вайны. Дарэчы, менавіта такі шлях экспансіі знаходзіў абгрунтаванне ў пасольскіх спрэчках, калі пэўная колькасць валасцей на памежжы абвяшчалася прыналежнай да якогÐ