На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ºоллі)¹⁸', рабаванне, вывад палону (жанчын і дзяцей)¹⁸⁸.
¹⁸² СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 3; № 8. С. 36.
¹⁸³ ДДГ. № 89. С. 355.
¹⁸⁴ ДДГ. № 104. С. 440, 441.
¹⁸⁵ LM. Кп. 4. № 128. В 139.
¹⁸⁸ Тамсама. № 129. Р 139; АЗР. Т. I. № 58. С. 71.
¹⁸⁷ Палова Адоева і пэўныя тэрыторыі вакол яго паранейшаму належалі князям, якія служылі Маскве з 60х — пачатку 70х гг. XV ст. (Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 71—72).
¹⁸⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 4.
На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
189
Паводле пасольскай прамовы акольнічага маскоўскага вялікага князя Пятра Міхайлавіча Пляшчэева, першымі напалі на вотчыны маскоўскіх служылых людзей менавіта людзі князёў Мезецкіх (якія служылі ВКЛ). Быццам бы ў адказ, з мэтай адбіць палон, была ажыццёўлена акцыя з маскоўскага боку.
3.1. Жніўня 1487 г. Нападзенне людзей князёў Івана, Васілія і Пятра Сямёнавічаў Адоеўскіх і Івана Міхайлавіча Перамышльскага (Варатынскага), якія служылі Маскве, на Мезецк, узяцце палону і захоп маёмасці. Мясцовыя князі Мезецкія дагналі рабаўнікоў, адбыўся бой, у выніку якога Мезецкія пацярпелі паразу¹⁸⁹.
Гэта першае сур ёзнае ваеннае сутыкненне той вайны. Бой паміж маскоўскімі і літоўскімі атрадамі адбыўся 13 жніўня 1487 г.¹⁹". 3 боку ВКЛ удзельнічалі князі Мезецкія — Міхаіл Рамановіч, Іван Гаўдырэўскі, Фёдар Сухі, Пётр, Васіль Фёдараў з людзьмі і людзі князя Сямёна Фёдаравіча Варатынскага. Нягледзячы на паразу, Мезецкія ўзялі палон, а іншых абрабавалі¹⁹¹.
3 вышэйзгаданымі падзеямі звязана праблема пераходу на маскоўскую службу шэрагу вярхоўскіх князёў і, у прыватнасці, князя Івана Міхайлавіча Варатынскага. На час ад’езду ў Маскву (першая палова 1487 г.)¹⁹²1.М. Варатынскі валодаў трацінай Варатынска (дзвюма астатнімі часткамі — яго дзядзькі Дзмітрый і Сямён), а таксама Перамышлем¹⁹³.
1.3. Лета 148/ г. Нападзенне «татей» на чале з Іванам Таваркавым з боку мядынскага намесніка Васілія Давыдавіча Пёстрага на вотчыну князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага Недаходава, захоп коней (13) і маёмасці на 15 маскоўскіх рублёў¹⁹⁴.
Верагодна, гэта адно з трох нападзенняў людзей мядынскага намесніка, пра якія згадваў у пасольскіх прамовах князь Цімафей Уладзіміравіч Масальскі, калі гаварыў пра дзеянні ў напрамку сваёй вотчыны. Паводле слоў пасла, пасля трохразовага прыходу на Недаходаў людзей Васілія Давыдавіча Пёстрага, «от снх часов за полтора года» адбыўся яшчэ адзін напад на яго вотчыны людзей князя Івана Міхайлавіча Перамышльскага (гл. ніжэй)¹⁹⁵. Значыць, апісаная падзея мела месца яшчэ раней, летам 1487 г., як і сказана ў пасольскай прамове за кастрычнік 1487 г.
У выніку трох нападзенняў на недаходаўскія землі 70ці чалавек, некаторыя з якіх былі названы пайменна, былі захоплены палонныя (за аднаго з іх — княжацкага слугу Лягу быў атрыманы выкуп ад смаленскага баярына Піліпа Полцева¹⁹⁶ ў 15 рублёў), забраны коні, адзенне і маёмасць на 190 рублёў¹⁹⁷.
¹⁸⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 3; № 2. С. 7—8; № 4. С. 16.
¹⁹⁰ Згодна з крыніцай, падзея адбылася ў панядзелак напярэдадні Успення Прачыстай Багародзіцы, гэта значыць да 15 жніўня. Гэты дзень у 1487 г. выпадаў на сераду (падлічана па формулах Д. Перавозчыкава і Я.Ф. Карскага. Гл.: Черепннн Л.В. Русская хронологня. С. 44—47). Такім чынам, панядзелак — гэта 13 жніўня.
¹⁹¹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 5; № 2. С. 7—8; № 4. С. 16—17.
¹⁹² Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 77.
¹⁹³ Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 132.
¹⁹⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 4.
¹⁹⁵ Тамсама. № 8. С. 36.
¹⁹⁶ Пра смаленскіх баяр Полцевых гл.: Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 206.
¹⁹⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 36.
190
Віктар Цемушаў
2.1. ? Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход маскоўскіх людзей на вотчыну смаленскага намесніка князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага Недаходаў¹' .
Цэнтр гэтай вотчыны знаходзіўся недалёка ад правага берага р. Угры, але да яе адносіліся і землі на левым беразе гэтай ракі. Найбольш блізкія да недаходаўскіх маскоўскія ўладанні — калужскія, хаця маглі дзейнічаць і людзі з Мядыні. Аднак, магчыма, гэта тая падзея, пра якую было паведамлена ў прамове пасла князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага летам 1489 г. са спасылкай на больш ранні час («от снх чясов за полтора года»). Тады ў напрамку Недаходава дзейнічалі людзі князя Івана Міхайлавіча Перамышльскага (Варатынскага) («полтретьятцать»), узялі коней і маёмасці (на 50 рублёў)¹⁹’. Такім чынам, нападзенне магло быць ажыццёўлена з поўдня — непасрэдна з уладанняў князя Варатынскага, калі ён і яго людзі там знаходзіліся.
4. ВКЛ. Да канца 1487 г. Згодна са скаргай князя Івана Васільевіча Бялёўскага (магчыма, служыў Маскве з канца 1487 г.)²⁰⁰, з боку князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх (служылі ВКЛ) чыніліся рабаванні і захопы ў палон яго людзей, з разлікам на наступны продаж апошніх²⁰¹.
2.2. ВКЛ. Канец сакавіка — пачатак красавіка 1488 г. Паход людзей з Любуцка ўздоўж Серпухаўскай дарогі да р. Лопасны (левы прыток Акі), перамога над вялікакняжацкімі людзьмі Федкі Ардынца («неделю в четвертую поста»), адабранне грошай, коней і іншай маёмасці на 25 рублёў²⁰².
Гэта даволі значны паход з мэтай рабавання ўглыб маскоўскай тэрыторыі, аж за Серпухаў да р. Лопасны. 3 маскоўскага боку схапілі аднаго «розбойннка», які аказаўся слугой мцэнскалюбуцкага намесніка князя Івана Юр’евіча Трубяцкога¹. Відавочна, напад ажыццяўляўся з ведама апошняга. Гэтае ды іншыя наступальныя дзеянні з тэрыторыі МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва сведчаць аб даволі моцных ваенных рэсурсах вялікакняжацкай улады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі.
1.3. Да канца 1488 г. Прыход маскоўскіх палкоў (!) з Калугі на гарады Верхняга Паочча (Любуцк і Мцэнск?), забойствы людзей, палон, захоп маёмасці'¹'⁴.
Цалкам магчыма, што гэтае нападзенне было скіравана супраць цэнтраў вялікакняжацкай улады ў рэгіёне і не закранула ўладанняў мясцовых князёў.
1.3. Да канца 1488 г. Прыход людзей князя Глазыніча®, Васілія Пёстрага і Міткі Губатага, захоп Меска, Бышкавічаў, Лычына (князёў Д.Ф. і С.Ф. Варатынскіх) і Недаходава (князя Ц. У. Масальскага)²⁰⁶.
¹⁹⁸ СНРЙО. Т. 35. № 1. С. 3.
¹⁹⁹ Тамсама. № 8. С. 36.
²⁰⁰ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 77.
²⁰¹ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 8.
²⁰² Тамсама. № 4. С. 17.
²⁰³ Тамсама.
²⁰⁴ Тамсама. № 6. С. 19—20.
²⁰⁵ У публікацыі пасольскіх кніг памылкова пазначана: «прнходнлн людм с Лазычнна, а Васнлья Пестрого, а Мнтка Губастово» (СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20).
²⁰⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20.
На усходняй мямсы Вялікага Княства Літоўскага
191
Верагодна, нападзенне адбылося з боку Мядыні ў напрамку правабярэжжа нізоўя р. Угры з мэтай аказання ціску на князёў, якія заставаліся вернымі Казіміру. Цікава, што разам з маскоўскімі служылымі людзьмі дзейнічаў князь Іван Васільевіч Глазына (Глазыніч, Пузына), брат смаленскага акольнічага Алехны Васільевіча Глазыны²⁰⁷. Да канца 1486 г. Іван Глазына разам з сынамі імкнуўся ўцячы ў Маскву, але ўдалося гэта зрабіць яму аднаму — сыноў па дарозе перанялі²⁰⁸.
3. ВКЛ. Восень 1488 г. Нападзенне значнага войска князёў Д.Ф. і С.Ф. Варатынскіх «з знамямн н с трубамн войною» на мядынскія воласці, якія былі абрабаваны і спалены, шмат людзей забіта, а іншыя ўзяты ў палон²⁰⁹.
Верагодна, гэтая акцыя была ажыццёўлена ў адказ на папярэдні прыход маскоўскіх людзей з Глазынічам. Уражвае маштаб мерапрыемства і яго арганізаванасць, на што звярнуў увагу М.М. Кром²¹⁰.
2.2. ВКЛ. Снежань 1488 г.²¹¹ («в Фйлйппов пост, перед Рождеством Хрйстовым»), «Наезд» з Любуцка на Калужскую воласць «лнхнх» людзей, забойствы, рабаванні.
Усяго калужане тройчы прыходзілі ваяваць любуцкія воласці.
1.4. Снежань 1488 г. Маскоўскі сын баярскі Барыс Фёдараў сын Чалішчава ў пагоні за «лнхнмл» людзьмі, якія прыходзілі з Любуцка, уступіў у бой з падаспелым «воеводкой любутсклм» Васкам Пратасьевым, узяў яго і яшчэ трох чалавек у палон²¹². Пры гэтым любуцкія людзі паспелі ўцячы з усім нарабаваным.
«Воеводка» Васілій (Васка) Іванавіч Пратасьеў — асобны любуцкі намеснік, падпарадкаваны мцэнскаму і любуцкаму намесніку Івану Юр’евічу Трубяцкому. (Ці не з’яўляецца ён сваяком Грыгорыя Пратасьева — мцэнскага намесніка?)
²⁰⁷ Вядомы з 1486 да 1500 г. 3 1495 па 1499 гг. з’яўляўся намеснікам у Лучыне Гарадку (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 54. S. 52; № 84. S. 56). Пра род Глазынічаў гл.: Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 288; Boniecki A. Herbarz Polski. Cz. I. Wiadomosci historycznogenealogiczne o rodach szlacheckich. T. I. Warszawa, 1899. S. 293— 294; Ён жа. Poczet rodow w Wielkim Ksestwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 75; Пташнцкнй С.Л. Князья Пузыны. СПб., 1899; Власьев А.Г. Потомство Рюрнка. Матерналы для составлення родословнй. Т. I. Князья Черннговскне. Ч. 1. СПб., 1906. С. 343—347.
LM. Кп. 6. № 147. Р 125. Датаўцёкаў І.В. Глазыны ў Маскву вызначаецца пачасе намесніцтваў Смаленску Мікалая Мікалаевіча Радзівілавіча, пры якім гэта адбылося — з 1482 па канец 1486 г. (LM. Кп. 4. № 72—74. Р 114—115; № 77. Р. 116; № 92—94. Р. 121—122; № 97. Р. 124; № 100. Р. 125; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 40. S. 50). 23 студзеня 1487 r. Мікалай Радзівілавіч узгадваўся як былы смаленскі намеснік. Гэтую пасаду займаў ужо Іван Ільініч (LM. Кп. 4. № 100. Р. 125).
²⁰⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 39. На чале пахода стаялі людзі князёў Варатынскіх: Іван Шчэпель, Іван Бахта, Феадор Валконскі, Звяга Іваноў і Сеня Паўлаў (Тамсама). Сярод іх выдзяляецца Феадор Валконскі — магчыма адзін з валконскіх князёў, які страціў на службе свой тытул.
²¹⁰ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 53.
²¹¹ Тамсама.
²¹² СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 21; № 8. С. 37; № 12. С. 49.
192
Віктар Цемушаў
1. 1.1. Вясна 1489 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Васіліем Іванавічам Касым (Крывым) Патрыкеевым (усяго 11 ваявод) на Варатынск, супраць князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх. Аблога і спаленне горада (відавочна, толькі пасада), захоп і паланенне баяр і баярынь і іншых людзей (усяго 7000)²¹³.
Гэта адна з самых значных падзей першай памежнай вайны. Мэтай было аслабленне цэнтраў улады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі з адначасовым уздзеяннем на князёў, якія заставаліся вернымі вялікаму князю Казіміру. Непасрэдным вынікам паходу быў ад езд на маскоўскую службу князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага²¹⁴.
5. ВКЛ. Вясна 1489 г. Пры вяртанні маÑ