На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
С. 355).
²⁷¹ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 7.
²⁷² Тамсама. № 4. С. 16; № 12. С. 49; № 14. С. 54. У выпісках з пасольскіх кніг называецца кіраўнік людзей цвярскога князя — князь Васіль Абаленскі («Выпнска нз посольскнх кннг». С. 37).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
199
[маскоўскага вялікага князя Васілія Цёмнага — В.Ц.]»²⁷³. Цэнтры валасцей Негамір і Сачоўкі знаходзіліся на розных берагах р. Вазузы, на поўдзень ад Хлепеня. На ўсход ад іх размяшчаліся воласці князёў Крошынскіх, якія да таго часу былі ўжо маскоўскімі.
Магчыма, тут аб’яднаны дзве падзеі — прыход дзяцей баярскіх князя Андрэя Васільевіча пад Хлепень і спусташэнне хлепенскіх валасцей людзьмі князя Івана Маладога. Яны згадваюцца праз некалькі гадоў (ліпень 1490 г.) у пасольскіх скаргах літоўскага боку²⁷⁴.
У скаргах 1492 г. адзначаецца, што людзі вялікага князя воласць Негамір «заселн». Пры гэтым быў зроблены напад і на цэнтр уладанняў князя Васілія Бываліцкага — Бываліцы²⁷⁵.
2.1. Да канца 1488 г. Рэйд людзей князя Андрэя Васільевіча на Дзмітраўскую воласць (цэнтр — Дзмітравец на р. Угры насупраць вусця р. Воры), забойствы, палон, захоп маёмасці²⁷⁶.
Горад Дзмітраў (Дзмітравец) адносіўся да Смаленскай зямлі (павета) і з’яўляўся важным фарпостам у сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ. Лінія гарадоўкрэпасцей уздоўж вярхоўяў Дняпра (Дарагабуж), Угры (Лучын, Ашчытаў, Дзмітраў, Апакаў, Бышкавічы, Залідаў, Варатынск) і Акі (Любуцк, Мцэнск) разам складалі магутную перашкоду для варожых уварванняў. Значэнне Дзмітрава (Дзмітраўца) як пункта, які кантраляваў пэўную акругу, было заўважана ўжо ў пачатку XV ст. У 1408 г. ён быў спалены маскоўскім войскам²⁷⁷. 3 мэтай аслабіць абарону ВКЛ і адначасова распаўсюдзіць уплыў на землі вакол яго і быў ажыццёўлены напад на Дзмітраўскую воласць у 1487 г. Магчыма, пра тыя ж самыя падзеі ідзе гаворка ў пасольскіх кнігах у 1489 г. са спасылкай на падзеі, якія адбыліся на два гады раней. Тады было разрабавана 50 вёсак, забрана 42 кані і маёмасці на 70 рыжскіх грошаў²⁷⁸.
Сам горад змяшчаўся на правым беразе р. Угры, але і на левым беразе яму належалі значныя тэрыторыі²⁷⁹, якія даходзілі на поўначы аж да воласці Арэхаўны — той самай, якую крыху раней захапіў князь Андрэй. Як бачым, ад Арэхаўны наступленне працягвалася ў напрамку Дзмітрава. Забягаючы наперад, можна сказаць, што горад Дзмітраў пасля 1494 г. застаўся ў складзе ВКЛ і нават не страціў сваіх пазарэчных зямель. Гарадок некаторы час кіраваўся намеснікам — Івашкам Сапежычам, уладальнікам суседняга Апакава.
2.1. Да канца 1488 г. Прыход людзей князя Андрэя Васільевіча на воласць князёў Глінскіх Тур’е, спаленне вёсак (200), забойствы і захоп палону (150 чал.), рабаванне маёмасці на 500 рублёў²⁸⁰. Пасля прыходзілі «розбоем» людзі з валасцей Сасновец і Холм (непадалёку ад вярхоўяў р. Протвы, насупраць воласці Тур’е), якія спустошылі 32 вёскі і нарабавалі на 100 рублёў²⁸¹.
Воласць размяшчалася ўздоўж левага прытока Угры Турэі. Напад вёўся з усходу дзецьмі баярскімі князя Андрэя Мажайскага (верагодна, з Арэхаўны), а таксама асобна сіламі Холм
²⁷³ ДДГ. № 53. С. 161—162.
²⁷⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 49.
²⁷⁵ Тамсама. № 18. С. 74.
²⁷⁶ Тамсама. № 6. С. 20.
²⁷⁷ ПСРЛ. Т. 25 (Московскнй летопнсный свод конца XV в.). М., 2004. С. 237.
²⁷⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 37.
²⁷⁹ Тамсама. № 56. С. 268.
²⁸⁰ Тамсама. № 6. С. 20; № 8. С. 37.
²⁸¹ Тамсама. № 8. С. 37.
200
Віктар Цемушаў
скага валасцеля (воласці Брагін Холм?)²⁸², сасніцкага даводчыка і іншымі²⁸³. Праз Холм (Брагін Холм) ішла дарога ад Мажайска на Вязьму — тая самая, па якой суправаджалі паслоў²⁸⁴. Верагодна таксама, што тут згаданы даводчык (судовы выканаўца, памочнік валасцеля) не з воласці Сасновец, а з размешчанага непадалёку ад Брагіна Халма пагоста Сасніцкага на р. Воры, вядомага па карце Генеральнага межавання²®.
3. ВКЛ. Восень 1491 г. Людзі Алёшкі Хаткевіча (Хадкевіча) напалі на цвярскія землі ў Ляствіцына, дзе абрабавалі 20 вёсак, вывелі ў палон 15 чалавек з жонкамі і дзецьмі, здзейснілі забойствы, захапілі маёмасці на 150 рублёў; і ў Грыдзіну Слабодку Залацілава, у якой абрабавалі і спалілі 15 вёсак, узялі ў палон 10 чалавек з жонкамі і дзецьмі, здзейснілі забойствы, вывезлі маёмасці на 100 рублёў²⁸⁶.
Вядома, што сыну Івана Хадкевіча належала воласць Рагачоў (на захад ад Хлепеня, каля р. Асугі). Тут ідзе гаворка пра нейкага Алёшку. Відавочна, гэта і ёсць сын пана Івана Хадкевіча: «А волость пана йванова сына Рогачевь тежь заселн н нзвоевалн»²⁸⁷. Грыдзіна слабодка Залацілава (в. Залацілава) знаходзілася побач — з правага боку р. Вазузы²⁸⁸.
1.1.1. 9 сакавіка 1492 (?). Паход 4х маскоўскіх палкоў на чале з Якавам Захар’евічам (вялікі полк), князем Фёдарам Васільевічам Целяпнём Абаленскім (полк правай рукі), князямі Іванам Міхайлавічам Рапнём Абаленскім і Фёдарам Юр’евічам Празароўскім (перадавы полк) і князем Пятром Сямёнавічам Адоеўскім (вартавы полк) да Смаленска²⁸⁹.
Цяжка супаставіць гэтае паведамленне Разраднай кнігі з якойнебудзь вядомай па іншых крыніцах падзеяй. Магчыма, гэта толькі адлюстраванне прызначэння ў паход, які ў выніку ажыццёўлены не быў.
Паўночназаходні напрамак
3.1. Да канца 1488 г. «Наездкн», рабаванні, гвалт і іншая шкода тарапчанам (жыхарам Таропца) з боку князя Фёдара Іванавіча Бельскага²⁹⁰. Князь Ф.І. Бельскі сядзеў на поўнач ад Таропца ў Мараве і аказваў адтуль метадычны ціск на памежныя землі ВКЛ. Тарапчане завуцца «даннікамі» Казіміра, што сведчыць аб абмежаванасці іх залежнасці ад ВКЛ. Масква мела абгрунтаваныя прэтэнзіі на Таропец, бо ён меў цесную сувязь з Чарнакунствам і Ноўгарадам²⁹¹.
²⁸² Калі гаворка ідзе пра прадстаўніка маскоўскай адміністрацыі ў воласці Брагін Холм, то трэба зрабіць выснову пра яе адпаведную прыналежнасць.
²⁸³ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 37.
²⁸⁴ Тамсама. № 18. С. 79.
²⁸⁵ Генерального плана Гжатского уезда часть ІІІя.
²⁸⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 16. С. 63, 66; № 36. С. 195.
²⁸⁷ Тамсама. № 18. С. 73.
²⁸⁸ На р. Дзержы побач з горадам Пагарэлае Гарадзішча размешчана в. Залацілава (Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде, в 2вер. масш. S:W:B:2). Пагарэлае Гарадзішча атаясамліваюць з цвярскім горадам Хорвачам.
²⁸⁹ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 30—31.
²⁹⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20.
²⁹¹ Знмнн А.А. Россня на рубеже XV—XVI столетнй. С. 95.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
201
2.2. ВКЛ. Да канца 1488 г. Спусташэнне наўгародскіх валасцей (верагодна, Вяліла, Марава і інш.) з боку таропецкага намесніка князя Сямёна Сакалінскага, забойствы слуг князя Ф.І. Бельскага, вывад палону²⁹².
I гэтае дзеянне было зроблена ў адказ на папярэдняе нападзенне з маскоўскага боку. Пад наўгародскімі валасцямі, хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе тыя, якімі валодаў князь Ф.І. Бельскі.
3.1. Да лета 1489 г. Спусташэнне вёсак віцебскіх баяр у таропецкіх валасцях людзьмі князя Фёдара Іванавіча Бельскага: у Казарынскай воласці спалена спачатку 50 двароў, потым яшчэ 50, выведзены палон, абрабаваны («выбралн») 150 двароў; спалены вёскі каля Таропца, выведзены палон; на Столпні спалена 50 двароў, выведзены палон (22 чал.), захоплена маёмасць («жнвоты н сьстаткн»); на Варацігорцах і Панізоўі спалена 30 двароў, выведзены палон (10 чал.), захоплена маёмасць; у Сялку (Сялцы) спалены спачатку 1 двор, потым яшчэ 10, выведзены палон (20 чал.), выведзены коні («полчетвертнатцать»), захоплена маёмасці; ва Унцове спалена 10 двароў, 3 чалавекі павешаны (?)²⁹³, захоплена маёмасць; на Наволцы спалена 10 двароў, захоплена маёмасць; у Мірылаве спалена 10 двароў, захоплена маёмасць; у Цяполаве спалена 20 двароў, захоплена маёмасць; у Палессі павешана 6 чалавек; спалены іншыя двары, абрабавана маёмасць, узяты ў палон таропецкія землеўласнікі. Казна ВКЛ не атрымала даходаў з таропецкіх валасцей за 11 гадоў (усяго — 8562 руб. грошай — «полдевяты тысячн рублев грошей н шестьдесять рублев н два рублн грошей)²⁹⁴.
На самой справе тут ідзе гаворка аб двух нападзеннях: 1ы на Казарынскую воласць і сёлы каля Таропца, 2гі — усё астатняе.
3.1. Сярэдзіна вясны («перед семою суботою за неделю»)²⁹⁵ 1489 (?) г. Людзі князя Фёдара Іванавіча Бельскага, «наехавшн войском, волость звоевалн», спалена 500 двароў, узята ў палон 500 чалавек, шмат забіта, паранена і павешана²⁸⁶.
3.1. 29 чэрвеня (?) (На святога Пятра Запусты)²⁹' 1489 г. Баяры князя Фёдара Іванавіча Бельскага ваявалі таропецкія воласці, 30 двароў спалілі, 50 чалавек узялі ў палон²⁹⁸.
2.2.1. Да лета 1489 г. Намеснік воласці Усялук (Ржэўскай зямлі) Васілій Давыдавіч захапіў частку (палову?) таропецкай воласці Дубны²⁹⁹.
²⁹² СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 21.
²⁹³ У тэксце крыніцы «трн головы обеснлн» (СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 35).
²⁹⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 35. Зразумела, што даніна не выплачвалася з 1478 г. — часу далучэння Ноўгарада да Масквы. Таму пагром Таропецкага павета трэба адносіць менавіта да 1489 г.
²⁹⁵ Відавочна, маецца на ўвазе 7тыднёвы пост перад Пасхай і так званая «святая субота», за тыдзень да якой адбывалася згаданая падзея.
²⁹⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 35—36.
²⁹⁷ Магчыма, маюцца на ўвазе так званыя Пятроўкі, Пятроў дзень — 29 чэрвеня. Ён цесна звязаны з пастом (запусты — загавенне). Калі абапірацца на дадзеную даціроўку, то ўзнікаюць сумненні наконт года дзвюх падзей, якія ішлі адна за другой. Ліст Казіміра быў адпраўлены 30 траўня 1489 г. Хутчэй за ўсё, пасол князь Цімафей Уладзіміравіч Масальскі ўжо не дадаваў да сваіх прамоў у Маскве штонебудзь новае, чаго не было ў лісце караля і вялікага князя.
²⁹⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 36.
²⁹⁹ Тамсама.
202
Віктар Цемушаў
На самай справе была занята не «палова зямлі» воласці Дубна, а толькі яе частка³⁰⁰. Больш пранікненняў на захад з ржэўскага боку не заўважана, але ў раёне вярхоўя Волгі было шмат незасвоеных месцаў, якія, верагодна, паступова каланізаваліся.
1. 2.1., 1.3. Да канца кастрычніка 1491 г. Намеснік у Чарнакунстве (у дадзеным выпадку — Халме) Андрэй Колычаў наслаў людзей на таропецкі пагост Балагое,