На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
“аўдыраў, Усце, Жабынь), а іншыя, якія былі падараваннямі вялікіх князёў літоўскіх, захаваць за тымі Мезецкімі, якія засталіся на баку ВКЛ.
Быў згаданы таксама і Серанск, якім яшчэ пры Альгердзе па паловах валодалі Масква і Вільня. Верагодна, у другой палове XV ст. Серанск цалкам належаў ВКЛ³⁷⁴, але быў заняты ў канцы 1489 г. князем Д.Ф. Варатынскім, які накіроўваўся на службу ў Маскву. Літоўскія паслы вырашылі ахвяраваць гэтым горадам, а за гэта атрымаць цалкам Мезецк. Аднак баяры паставілі іншыя ўмовы: калі жадаеце Мезецк — адмаўляйцеся ад Любуцка, калі жадаеце Любуцк — саступіце Мезецк³"’. Серанск нейкім чынам застаўся ўбаку ад перамоўнага працэсу і ў выніку апынуўся пад маскоўскай уладай. Затое, дзякуючы цвёрдай пазіцыі літоўскіх паслоў, за ВКЛ быў замацаваны Любуцк, а Мезецк падзелены паміж дзвюма дзяржавамі ў адпаведнасці з тым, каму служылі тыя ці іншыя мезецкія князі³⁷⁶.
Сістэма сумеснага ўладання Мезецкам і падлеглымі яму валасцямі стварала фактар нестабільнасці ў рэгіёне Верхняй Акі. Нездарма князь Іван Патрыкееў адмоўна ўспрыняў ідэю падзелу па дольніцах Вяземскага княства, бо, згодна з ягонымі словамі «так нелзе бытн, за все будут бранн да жалобы»³⁷⁷. Становішча вакол Мезецка ўскладнялася тым, што некаторыя мезецкія князі (Сямён Раманавіч і Пётр Фёдаравіч) былі ў маскоўскім палоне. Ім прапаноўвалася вырашыць, на чыім баку яны застануцца, але рабіць гэты выбар князям давялося ўжо пасля заключэння дамовы (увесну 1494 г.)³⁷⁸, а да гэтага часу пра іх уладанні «паклапаціліся». 3 вялікімі складанасцямі пры вяртанні сваёй вотчыны сутыкнуўся князь Пётр Фёдаравіч Мезецкі, які пасля атрымання свабоды рызыкнуў вярнуцца на службу вялікаму князю літоўскаму. Акрамя іншых уладанняў Пётр у свой час набыў у дзядзькі Івана Андрэевіча траціну Мезецка («н в месте н в селех»), Дык вось, гэтая даволі значная частка княства аказалася нейкім чынам у яіпчэ аднаго мезецкага князя Міхаіла Раманавіча³⁷⁹. Літоўскі бок скардзіўся, што і іншыя вотчыны мезецкіх князёў — слуг вялікага князя Аляксандра — трымаюць князі Бялёўскія³⁸⁰. Паводле звестак самога літоўскага боку, мезецкімі валасцямі Хостцы, Орань і Барацін кіраваў князь Дзмітрый Варатынскі³⁸¹. Такім чынам, верным вялікаму князю Аляксандру мезецкім князям не знаходзілася месца ў радавым гняздзе. Іван III увогуле сцвярджаў, што Мезецк цалкам належаў яму («Месческ был весь наш»), і ўсё, «что не пнсана в докончаніе, нно то все наше»³⁸². Характэрна ў гэтай сувязі ўспрыняцце летапісцаў: яны пералічвалі Мезецк сярод гарадоў, якія дасталіся
³⁷³ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 37.
³⁷⁴ У дамове 1449 г. Серанск яшчэ пазначаецца як сумеснае ўладанне (ДДГ. № 53. С. 161).
³⁷⁵ СНРЙО. Т. 35. № 24. С. 121.
³⁷⁶ Тамсама.
³⁷⁷ Тамсама. С. 119.
³⁷⁸ Тамсама. С. 132.
³⁷⁹ Тамсама. № 28. С. 152. Цяжка вызначыць, князь Міхаіл спачатку захапіў чужыя ўладанні, a потым атрымаў на гэта ўхвалу вялікага князя маскоўскага, ці, наадварот>, адразу дзейнічаў паводле ўказанняў Івана III.
³⁸⁰ СНРНО. Т. 35. № 28. С. 152.
³⁸¹ Тамсама. № 24. С. 137.
³⁸² Тамсама.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
213
Івану III («н городов'ь отступншася велнкому князю Вязмы н Серпейска, н Мезетцка, н Воротынска, н Одоева н нныхв по Угру реку»³⁸³).
Цікава, што на перамовах не разгарнулася вялікай дыскусіі вакол даволі значных тэрыторый уздоўж цячэння р. Угры з гарадамі (лічыліся «каралеўскімі»)³⁸⁴ Масальск, Сярпейск, Бышкавічы, Залідаў, Апакаў, Гарадзечна і Лучьш, якім належалі шматлікія воласці (Недаходаў, Лычына, Дзмітраў, Мошчын і інш.). Паступова Сярпейск, Гарадзечна і воласці³⁸⁵, потым Лучын, Дзмітраў і воласці, а яшчэ Масальск, былі захаваны за ВКЛ³⁸⁶.
Карыстаючыся спісам смаленскіх прыгарадаў, складзеным літоўскімі пасламі, маскоўскі бок падаў разгорнуты пералік гарадоў і валасцей, якіх поступнлся князь велнкн велнкому князю Александру»³⁸⁷. Усе ўладанні фактычна адбіраліся ў князёў Варатынскіх (Сямёна і Дзмітрыя Фёдаравічаў), якія рознымі шляхамі набылі іх і трымалі пэўны час пад маскоўскай уладай. Падаецца, што адной з асноўных прычын пераходу князя Сямёна на бок Івана III у лістападзе—снежні 1492 г.³⁸⁸ было абяцанне замацаваць за ім тыя тэрыторыі, з якімі ён прыйдзе на маскоўскую службу. У сваёй грамаце, дасланай вялікаму князю літоўскаму Аляксандру, князь Сямён скардзіўся: «Н твоя мнлость, господнне, мене не жаловал’ь, города не дал’ь н вь докончанья не прннял’ь, а за отчнну за мою не стояль, а боярнна моего, господнне, не жаловал’ь, не чтнл’ь, как отецгь твой нашнхь бояр жаловал’ь, чтнль»³⁸⁹. Занядбанне інтарэсаў мясцовых князёў з боку цэнтральнай улады ВКЛ у выніку выклікала адмову ад яе. A вось пад маскоўскай апекай князь Сямён адчуў падтрымку не толькі ў забеспячэнні сябе валоданнямі, але і ў рэальнай іх абароне. Так, пасля нападу войск ВКЛ у рэгіён р. Угры (на Сярпейск і Мезецк), вынікам якога стала адваяванне вялікай тэрыторыі, адбыўся найбольш значны за ўсю вайну паход маскоўскіх сіл, якія проста знішчылі тут рэшткі ўлады ВКЛ. Такім чынам, валоданне князем Сямёнам гарадамі Масальскам, Сярпейскам, Бышкавічамі, Залідавым, Апакавым, Гарадзечнай і Лучынам было цвёрда гарантавана маскоўскай вайсковай дапамогай.
Акрамя таго, неабходна адзначыць, што яшчэ ў снежні 1489 г. у Маскву накіраваўся князь Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі³⁹⁰. Тады ён захапіў і прызначыў намеснікаў у гарадах Серанск і Бышкавічы, валасцях Лычына і Недаходаў³⁹¹. За ім жа заставаўся Казельск. Князь Дзмітрый, магчыма, таксама быў спакушаны да пераходу на маскоўскі бок набыццём новых і захаваннем старых уладанняў. Аднак думаецца, іпто ягоны брат Сямён Фёдаравіч, які застаўся верным Казіміру Ягайлавічу, у хуткім часе «ачысціў» большасць занятых пунктаў (за выключэннем Серанска і Казельска), а з канца 1492 г. ужо сам трымаў Бышкавічы, Лычына і Недаходаў. Прынамсі, да пачатку 1494 г. князь Дзмітрый працягваў валодаць толькі смаленскімі
³⁸³ ПСРЛ. Т. 20. Вып. 1. С. 360. Гл. таксама: Тамсама. Т. 8. С. 227; Т. 12. С. 238.
³⁸⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 52.
³⁸⁵ Воласці Гарадзечна, Кавьшна, Дзямена, Ужапераць з сярэдзіны XV ст. у якасці вотчыны належалі князям Варатынскім (АЗР. Т. I. 1340—1506. № 57. С. 70; Lietuvos Metrica = Lithuanian Metrica = Лнтовская Метрнка. Vilnius, 1998. Kn. 3 (1440—1498). R 37, 39). Дзіўна, што ад іх так лёгка адмовіўся маскоўскі бок. Магчыма, шэраг уладанняў у другой палове стагоддзя Варатьшскія страцілі, напрыклад, па ад’ездзе ў Маскву князя Івана Міхайлавіча Перамышльскага (Варатьшскага), які мог імі валодаць.
³⁸⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 119, 120. Дзмітраў падчас перамоваў пазначаўся то горадам, то воласцю.
³⁸⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
³⁸⁸ Датаванне падзей належыць М.М. Крому (Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 51).
³⁸⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 19. С. 84.
³⁹⁰ Датаванне падзеі належыць М.М. Крому (Кром М.М. Меж Русью п Лнтвой. С. 77—78).
³⁹¹ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 48.
214
Віктар Цемушаў
валасцямі Фамінічы і Пагосцішчы і шэрагам тых валасцей, якія знаходзіліся ўбаку ад разгляданага рэгіёна і ў выніку не былі перададзены літоўскаму боку³⁹².
Дынаміка каралеўскіх пажалаванняў і ўласных набыткаў князёў Варатынскіх падаецца ў табліцы.
Таб. 4. Уладанні князёў Варатынскіх у XV ст.
Уласніцкая прыналеж Дата набыцця Валоданні Спосаб набыцця, Адміністрацыйная пры
насць статус валодання належнасць
Фёдар Львовіч 10 лютага 1447 г. воласці Гарадзечна, Скалуговічы, Пажалаванне ў вот «у Смоленскоп держа
Варатынскі Ужапераць, Кавылна, Дзямяна са Сна чыну Казіміра ве»393
патцом, Нямынаўскі двор
1448 г. Дзямена Пацвярджэнне ў вот
чыну Казіміра "4
5 лютага 1448 г. Казельск Пажалаваннеў
намесніцтва Казімераі%
28 сакавіка 1455 г. Дзямона, Гарадзечна з Ужапераццю, Пажалаванне «у вот Смаленскія воласці па
Кавылна, Крайшына («по обе стороне чнну н его детемь» водле спіса 1494 г.: Дзя
Высы рекн»), Кцынь, Азярэск, Пера Казіміра396 мена, Гарадзечна, Ужапе
мышль, Лагінеск, Нямчынаўскі двор у рат, Калвына, Крайшына,
Смаленску Азярэск, Лагінеск’97
1480 г. воласць Лучын Пажалаванне Смаленскі прыгарадак
Казіміра398 пэводле спіса 1494 г.399
Іван Міхайлавіч да 1487 г. горад Перамышль4"' [вотчына]
Перамышльскі 1494 г. Тарбееў, Алопаў, Азярэск Трымае маскоўскай Перамышльская во
(Варатынскі) уладай ласць Азярэск401
Сямён Фёдаравіч (14801492 гг.) воласць Мошчын А Пажалаванне Аляк Смаленская воласць Мош
Варатынскі сандра402 чын паводле спіса 1494 г.403
1492 г. горад Масальск з валасцямі Уладанні, захопы,
Путогіным і Недаходавым, горад Сяр санкцыянаваныя
пейск з валасцямі, горад Бышкавічы Іванам III404
з валасцямі па Угру, горад Залідаў