На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
°й граматы, які яны «похвалнлн н велелн сь того спнска пнсатн докончянье начнсто»⁴²³. Паводле прапановы паслоў да тэксту дамовы дадалі згадку пра Бранск і
⁴¹⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
⁴¹⁷ Тамсама. С. 136—137.
⁴¹⁸ АЗР. Т. I. 1340—1506. № 57. С. 70; LM. Кп. 3. Р 39.
⁴¹⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 120.
⁴²⁰ Тамсама. С. 120, 136.
⁴²¹ Тамсама. С. 122.
⁴²² Тамсама.
⁴²³ Тамсама. С. 123.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
217
іншыя ўскраінныя гарады і, галоўнае, патрабаванне «князей бы служебных'ь сь вотчннамн не прннматп»⁴²⁴. Такім чынам гарантавалася цэласнасць тэрыторыі ВКЛ перад прэтэнзіямі з маскоўскага боку і ў сувязі з магчымымі ад’ездамі памежных князёў. Формула дамовы аб непрьшяцці з вотчынамі павінна была засцерагчы князёў ад пераходу на маскоўскую службу і ў пэўнай ступені ўмацаваць іх вернасць вялікаму князю літоўскаму.
7 лютага 1494 г. абедзве граматы (ад імя вялікіх князёў Аляксандра і Івана III) былі прачытаны дзякам Фёдарам Курыцыным і пісарам Федкам Грыгоравічам (Грыгор’евым). Пасля гэтага вялікі князь маскоўскі цалаваў крыж сам, а за вялікага князя літоўскага гэта зрабілі паслы Пётр і Станіслаў. Да грамат прымацавалі пячаткі (праўда, залатую маскоўскую не паспелі адліць)⁴²⁵. Толькі 22 красавіка ў Вільні перад маскоўскімі пасламі цалаваў крыж вялікі князь Аляксандр⁴²⁶. Дамова была зацверджана.
Наглядна ўбачыць тэрытарыяльныя змены, якія адбыліся паводле маскоўскалітоўскай дамовы аб «вечным» міры, дапамагае параўнанне з аналагічным дакументам, складзеным у 1449 г. У пададзенай табліцы размеркаваны па ўладаннях у залежнасці ад маскоўскага або літоўскага боку рускія землі і іх князі.
Таб. 5. Размеркаванне ўладанняў у дамовах 1449 і 1494 гг.
Дамова 1449 г. Даллова 1494 г.
У маскоўскім баку У літоўскім баку У маскоўскім боку У літоўскім баку
Смаленск, смаленскія гарады Смаленск, смаленскія гарады
Любуцк, Мцэнск Любуцк, Мцэнск
Бранск, Сярпейск, Лучын, Ма
сальск, Дзмітраў, Жулін, Лычы
на, Залідаў, Бышкавічы, Апакаў
па Угру, усе «Вкракным» месцы
Мезецкія князі на абодва бакі
Ржэва з валасцямі Ржэва з валасцямі
Ржэўская воласць Асуга Ржэўская воласць Асуга
Вязьма з гарадамі, валасцямі,
землямі і водамі
Серанск сумеснае ўладанне
Вялікі князь Барыс Цвер, цвярскія гарады
Аляксандравіч Цвярскі
Тарускія князі
Фёдара Блудава, Аляксандра Фёдара Блудава, Аляксандра
Барысава сына Хлепенскага, Барысава сына Хлепенскага,
князя Рамана Фамінскага, іх князя Рамана Фамінскага, іх
братоў і братанічаў вотчыны братоў і братанічаў вотчыны
Юр'ева доля Рамейкавіча і кня Юр'ева доля Раманавіча і князя
зя Фёдарава места Святаславіча Фёдарава места Святаславіча
Алексін, Цяшылаў, Рослаўль,
Венеў, Мсціслаў, Таруса, Абаленск
Казельск, Людзімск, Серанск,
казельскія, людзімскія,
серанскія гарады
Мяшчора Мяшчэра
Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Ноўгарад Вялікі, Пскоў,
наўгародскія і пскоўскія гарады наўгародскія і пскоўскія гарады
Воласці і аброкі наўгародскія
Вялікі князь Іван Фёдаравіч Разанскі Вялікі князь Іван Фёдаравіч
Разанскі і брат яго князь Фёдар
Вярхоўскія князі Навасільскія князі: Адоеўскія,
Варатынскія, Перамышльскія,
Бялёўскія з вотчынамі
⁴²⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 123.
⁴²⁵ Тамсама. С. 125. У самой дамове пазначана дата: «А пнсань на Москве, лета 7002, февраля вь пятый день». Аднак сапраўднай датай заключэння «вечнага» міру трэба лічыць 7 лютага.
⁴²⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 25. С. 142.
218
Віктар Цемушаў
Паводле Н.Б. Шаламанавай: «“Вечны мір” 1494 г. не толькі не вырашыў тэрытарыяльнай спрэчкі Расіі і Літвы, але, як лічаць некаторыя даследчыкі (Я.НатансанЛескі, К.В. Базілевіч), яшчэ больш яго абвастрыў, бо да імкненняў Расіі аб’яднаць землі Старажытнай Русі дадалося яшчэ абвастрэнне спрэчак «вярхоўскіх» князёў за свае вотчыны, падзеленыя паміж Расіяй і Літвой. Іван III скарыстаўся і далей гэтымі спрэчкамі ў сваёй аб’яднальнай палітыцы»⁴²⁷. Такім чынам, межы, вызначаныя дамовай 1494 г., не займелі стабільнага характару, яны толькі замацавалі прамежкавыя вынікі пашырэння маскоўскай улады, якая бесперарыўна распаўсюджвалася на землі ВКЛ.
Знешне вынікі вайны для Масквы выглядаюць даволі сціпла, хаця б у параўнанні з выгаднымі для яе зменамі, якія адбыліся падчас наступнага канфлікту 1500— 1503 гг. У канцы XV ст. ВКЛ страціла толькі адносна невялікую тэрыторыю Вяземскага княства і пазбавілася і так напаўнезалежных уладанняў часткі вярхоўскіх князёў. I гэта быццам бы ўсё. Аднак насамрэч мір 1494 г. замацаваў вельмі значныя змены ў палітычнай сітуацыі Усходняй Еўропы. Ён не толькі замацаваў агульныя намаганні шэрагу маскоўскіх князёў па збіранні рускіх зямель, але і адкрываў перспектывы, даваў магчымасці для далейшага развіцця маскоўскага наступлення. Фактьгчна літоўскі бок пагадзіўся з тым, што Цвер, Вялікі Ноўгарад, Разань і г.д. — гарады, якія знаходзіліся раней таксама ў сферы інтарэсаў ВКЛ — цяпер з’яўляліся вотчынай вялікага князя маскоўскага. Нават пакідаліся прэтэнзіі на тэрыторыі сумеснага літоўсканаўгародскага кіравання (Чарнакунства). Няпэўнасць новай мяжы стварала Маскве магчымасці для пашырэння сваёй улады ў напрамку полацкіх і віцебскіх зямель, уладанняў князёў Мезецкіх.
Нябачнымі воку засталіся значныя вайсковыя поспехі, якіх дасягнула Вялікае Княства Маскоўскае — амаль поўнае зніпічэнне сістэмы абароны ВКЛ, перахоп ініцыятывы ў памежных справах і прадбачанне любых дзеянняў з боку літоўскіх князёў. У замацаванні вынікаў вайны выявілася некаторая асцярожнасць маскоўскіх улад. Вярталіся захопленыя гарады, сямтам аднаўлялася старая мяжа. Адной з прычын гэтага была адсутнасць апоры і сімпатый да маскоўскага боку ў многіх месцах (М.М. Кром), аднак не апошнюю ролю адыграла і свядомае спыненне наступлення Іванам III, магчыма, і з разлікам на далейшы рэванш (Ю.Р. Аляксееў).
⁴²⁷ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речью Посполнтой. С. 4—10.
Раздзел 5.
Землі Беларусі на літоўскамаскоўскім памежжы ў першай палове XVI ст.
1. Гомейская зямля як рэгіён даследавання
Да сярэдзіны XV ст. рускія землі, якія складалі калісьці тэрыторыю Старажытнарускай дзяржавы, былі аб’яднаны або размеркаваны на сферы ўплыву паміж двума асноўнымі цэнтрамі — Вільняй і Масквой¹. У канцы XV ст. пачалася барацьба за пераразмеркаванне ўладанняў. 3 шэрагу прычын (разгляд якіх знаходзіцца паза межамі гэтай працы) Вялікае Княства Літоўскае аказалася значна слабейшым за свайго канкурэнта — Вялікае Княства Маскоўскага². За кароткі час, у выніку дзвюх войнаў (1486—1494 і 1500—1503 гг.) ВКЛ страціла вялікія прасторы, а маскоўскія ўладанні наблізіліся да тых раёнаў, якія на сённяшні дзень складаюць частку тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Адзіным рэгіёнам сучаснай Беларусі, які ў першай трэці XVI ст. пабываў пад маскоўскай уладай, была Гомейская зямля. Гэтай абагульненай назвай будзе пазначаны шэраг тэрыторый, якія ў ро