• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ьную структуру памежных рэгіёнаў Вялікіх Княстваў Маскоўскага і Літоўскага. Мы назіраем ломку ранейшага адміністрацыйнага падзелу ВКЛ і пры гэтым заўважаем мерапрыемствы па стварэнні новых адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак у складзе Вялікага Княства Маскоўскага.
       У гады мас.коўскалітоўскай канфрантацыі былі складзены рэестры чарнігаўскіх, любецкіх, мглінскіх, рослаўльскіх і мсціслаўскіх меж³⁹. З’яўленне гэтай унікальнай крыніцы даследчыкі адносяць да рознага часу паміж 1522—1527 гг.⁴⁰, але, відаць,
    
    ³⁷ У даследаванні выкарыстоўваліся наступныя публікацыі пасольскіх кніг, якія датычацца літоўскамаскоўскіх стасункаў і ахопліваюць перыяд з канца XV да сярэдзіны XVI в.: Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I; Памятннкн днпломатнческнх сношеынй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. II // СЙРЙО. Т. 59, СПб., 1887; «Выпнска нз посольскнх кннг».
    
    ³⁸ Пра пасольскія кнігі як крыніцы па вывучэнні літоўскамаскоўскай мяжы гл.: Темушев В.Н. Сведення о московсколнтовском пограннчье в посольскнх кннгах временн йвана III // Труды кафедры нсторнн Росснн с древнейшнх времен до XX века. СПб., 2006. С. 294—306.
    
    ³⁹ Граннцы Лнтовского государства с вел. кн. Московскнм, с показаннем чнма домов в пограннчных селеннях // МАМЮ. Т. 1. М., 1897. С. 63—67; «Пам’ять» 1527 р. // Руснна О.В. Сіверська земля. С. 207—215.
    
    ⁴⁰ М.В. ДоўнарЗапольскі, складальнік першай публікацыі «Рэестраў» — да 1523 г. (Документы Московского архнва Мнннстерства юстнцнн. М., 1897. Т. 1. С. 63), М.К. Любаўскі — да 1526 г. (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. М., 1892. С. 288). А.У. Русіна абгрунтоўвае іншую дату — 1527 г. Увесь комплекс дакументаў названы даследчыцай «Памяццю» 1527 г. (Руснна О.В. Сіверська земля. С. 14). Сама А.У. Русіна прызнае, што больш распаўсюджаная дата 1526 г. Пры гэтым яна адкідае дату 1523 г. на той падставе, што, на яе думку, тэкст аднаго з рэестраў (а менавіта рослаўльскамсціслаўскай мяжы) увайшоў у склад літоўскамаскоўскай дамовы 1526 г. (Руснна О.В. Сіверська земля. С. 18). Аднак і ў дамове 1522 г. прысутнічае ідэнтычны фрагмент тэксту (СНРЙО. Т. 35. № 102. С. 744—745). Нарэшце, А.А. Мяцельскі адносіць час складання «Рэестраў» да 1522 г. (Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў: Гіст.археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. Мінск, 2003. С. 124). Такім чынам, у гэтай працы адносна да ўсяго комплексу дакументаў будзе ўмоўна выкарыстоўвацца даціроўка 1522 г.
    
    228
    
    Віктар Цемушаў
    
    прамое ўказанне крыніцы на тое, што «Мглын город Мстнславского повету, за московскнм, а вжо тому есть 20 н 3 лета, зо вснмь»⁴¹, сведчыць на карысць складання рэестраў у 1523 г., а дакладней у 1522 г.⁴², калі 2 часткі рослаўльскага рэестра («Граннца роцлавская co М'ьстнславлем» н «от Крычова городу Рославлю рубеж»)⁴³ былі прыняты ў склад літоўскамаскоўскай дамовы аб перамір’і.
       Рэестры меж дэталёва выяўляюць памежную зону ў вывучаемым рэгіёне, прычым ахопліваюць не толькі міждзяржаўныя межы (паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім), але і ўнутраныя межы маскоўскіх уездаў. Комплекс рэестравых звестак, на думку А.У. Русінай, належыць да апошніх дзесяцігоддзяў XV ст. і, у сувязі з гэтым, складанне большасці з іх не мела мэтай фіксаванне літоўскамаскоўскай мяжы (тады яна была яшчэ далёка), а з’яўлялася хутчэй за ўсё вопісам страчаных на пачатку XV ст. ВКЛ уладанняў⁴⁴.
       Уся сукупнасць рэестраў 1522 г. дае звесткі толькі пра паўднёвыя межы Гомейскай зямлі, прычым па абодвух баках р. Сож. Заяўлены ў мглінскім рэестры рубеж, які «прншол нз Гомглня Нпуть река»⁴⁸, не тычыцца непасрэдна гомейскай мяжы, як меркавала А.У. Русіна⁴⁶, а проста канстатуе факт таго, што р. Іпуць упадае ў р. Сож каля Гомея. Мглінская мяжа пачыналася ад Іпуці, умоўна ідучы ад самога Гомея. На самой справе Гомейская і Мглінская воласці не мелі агульных меж, паміж імі ляжалі вялікія прасторы Старадубскага павета.
       Найбольш значны дакумент, у якім фіксуецца стан Гомейскай зямлі ў сярэдзіне XVI ст. — так званы «Реестр ревнзнн господарской Гомейской волостн». Большасць даследчыкаў безагаворочна адносяць яго да 1560 г. і даюць яму ўказаную назву⁴⁷. Аднак у дзвюх публікацыях гэтай крыніцы пастаўлена дата 1640 г. або 164... г. (з пропускам). Таксама і загаловак гучыць інакш: «Опнсь королевской волостн, прннадлежаіцей к Гомейскому староству...» і «Ннвентарь Гомейского староства»⁴⁸.
       Н.Б. Шаламанава выкарыстала «Рэестр», не сумняваючыся ў тым, што яго звесткі адлюстроўваюць стан Гомейскай воласці ў сярэдзіне XVII ст. Невыпадкова даследчыца палічыла думку Я. НатансанаЛескага памылковай, а ён заўважыў адпаведнасць апісання 1640 г. (як ён думаў) гомейскай мяжы 1537 г. і нават знаходзіў тлумачэнне згадцы «маскоўскай мяжы» ў тым раёне, дзе яна не магла быць у сярэдзіне XVII ст. (Севершчына з 1618 г. увайшла ў склад Рэчы Паспалітай), яе навізной⁴⁹. На самой жа справе, звяртаючыся да апісанняінвентара 1640х гг., заўважаючы нават прамыя ўказанні на яго складанне пры гомейскім старасце Аляксандры Служку (якраз той час), мы карыстаемся дакументам, які па змесце, безумоўна, адносіцца да сярэдзіны XVI ст. Як бачым, інтуітыўна Я. НатансанЛескі разумеў гэта, але для поўнага пераканання варта супаставіць тэкст «Опнсн» з «Выпнсью нз донесення ревнзоров
    
    ⁴¹  «Пам’ять» 1527 р. С. 212.
    ⁴²  1523 год з’явіўся зза недакладнага вызначэння даты заключэння літоўскамаскоўскага
       перамір’я.
    ⁴³  «Пам’ять» 1527 р. С. 212, 213; Документы Московского архнва Мнннстерства юстнцнн. Т. 1. С. 67.
    ⁴⁴  Руснна О.В. Сіверська земля. С. 21.
    ⁴⁵  «Пам’ять» 1527 р. С. 211.
    ⁴⁶  Руснна О.В. Сіверська земля. С. 17.
    ⁴⁷  Магчыма, першым датаваў пазначаны дакумент 1560м годам Л.А. Вінаградаў (Внноградов Л.А. Гомель. С. 15). Даследчык таксама адзначыў той факт, што захавалася толькі апошняя частка апісання, складзенага пры старасце Тышкевічу (Тамсама).
    ⁴⁸  АЗР. Т. V СПб.. 1853. № 16. С. 37—67; АВАК. Т. XIII. Внльна, 1886. № 100. С. 343—377.
    ⁴⁹  NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 135. Prz. 235.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    229
    
    Нарушевнча н Воловнча», складзенай у 1560 г. і датычнай уладанняў царквы св. Спаса ў Гомеі⁵⁰. Згадкі ўсіх асоб, зямель, уладанняў, нават вялікія фрагменты тэксту цалкам ідэнтычныя дакумента, аднесенаму да 1640 г. Нават пра некаторых людзей вядзецца гаворка ў цяперашнім часе як у першым, так і ў другім дакументах.
       Яшчэ адно ўказанне на складальнікаў, час і нават загаловак разгляданага дакумента дае «лнст» караля, вялікага князя Жыгімонта Аўгуста да гаспадарскага маршалка, гомейскага старасты і шарашоўскага дзяржаўцы, пана Каленіцкага Васільевіча Цішкевіча, датаваны 10 студзеня 1566 г.⁵¹. Са зместу ліста высвятляецца, што «будучн у Гом'ьн ревнзоромь ... марьшалок наш'ь, староста слоннмьскнн, пан Грнгорен Воловнчь а пнсарь н секретарь наіігь, держав'ьца MapKOBbCKHH н мяделскнн, пань Мнколан Нарушевнч'ь» памылкова прыпісалі да замка зямлю Пакалюбічы (Пакалюбаўшчыну), якая належала мясцоваму баярыну Івану Хамаровічу, пра што «н в реестре своемь опнсалн»⁵². Цяпер, па загадзе караля, зямля Пакалюбічы з усімі сенажацямі вярталася да свайго ранейшага гаспадара⁵³.
       Дадатковыя звесткі пра рэвізораў, якія праводзілі апісанне Гомейскай воласці, важныя яшчэ і таму, што ў тэксце захаванага Рэестра і, адпаведна, у ягонай публікацыі, ёсць значныя пропускі. Згадваецца толькі рэвізор Валовіч (Wollowicz), маршалак, хаця сказана, што рэвізія замка, горада і воласці («rewizyi zamku, miasta у wtosci») праводзілася панамі («przez zeszlych imc panow»)>⁴.
      3 другой публікацыі разгляданага дакумента становіцца зразумелым, што ён з’яўляецца так званым уключаным актам у кнііу Галоўнага літоўскага трыбунала (за 1752 г.)⁵⁵. Але, што характэрна, у гэтую вышэйшую апеляцыйную інстанцыю ВКЛ быў пададзены дакумент менавіта 1640х гг.ов, а вось у складзе апошняга аказаўся рэестр 1560 г., дакладней, вытрымка з яго, мяркуючы па словах з уводзін да тэксту («extrakt inwentarza у ograniczenia starostwa Homelskiego»⁸⁷). Можа, y гэтым прычына таго, што апісанні ўласна замка і места (горада) далей па тэксце няма, ёсць толькі рэестр воласці замка гаспадарскага Гомейскага.
       Можна таксама выказаць здагадку, што трокскага ваяводу Аляксандра Служку апісанне замка на той момант зусім не цікавіла. Для яго мэтаў былі патрэбны звесткі менавіта пра гомейскія землі. Справа ў тым, што 27 жніўня 1646 г. А. Служка атрымаў ад караля права 10 гадоў экплуатаваць лясныя рэсурсы гомейскіх пушчаў⁵⁸. Таму з рэестра 1560 г. і была зроблена выпіска толькі з апісаннем Гомейскай воласці. Таксама можна асцярожна прапанаваць іншую дату складання гэтай выпіскі, 1646 г.
       Характэрна, што менш чым за 3 гады да гэтага (2 снежня 1643 г.) той самы Аляксандр Служка — трокскі ваявода і прапойскі стараста — атрымаў такое ж права на
    
    ⁵⁰ АЮЗР. Т. 1. СПб., 1863. № 142. С. 153.
    
    ⁵¹ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559—1566) / Падрыхт. А.І. Груша. Мінск, 2001. № 91. С. 105—106.
    
    ⁶² Тамсама. С. 105. У «Рэестры» сапраўды гаворыцца пра тое, што зямля Пакалюбіцкая з сенажацямі была «на фольварок замковый зоставлено» (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 375).
    
    ⁵³ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44. С. 106.
    
    ⁵⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 343—344.
    
    ⁵⁵ Lietuvos valstybes istorijos archyvas. F. SA. Bib. 115. P. 253—288.
    
    ⁵⁶ «Roku tysiac szescset cztyr...», далей пропуск (ABAK. T. XIII. № 100. C. 343).
    
    ⁵⁷ Тамсама.
    
    ⁵⁸ Літаральна: на выраб на працягу 10 гадоў лясных тавараў у Гомельскіх пушчах («па robienie przes dziesiec lat towarow lesnyh w Puszczach Homelskich») (НГАБ. КМФ—18. Bon. 1. Cnp. 119. Арк. 659).
    
    230
    
    Віктар Цемушаў
    
    10гадовую эксплуатацыю лясных утоддзяў, але ў Прапойскім старостве". У 1646 г. А. Служка названы ўжо гомейскім старастам. 3 набыццём яшчэ адной пасады ён, канечне ж, і зацікавіўся апісаннем падапечнай тэрыторыі⁶⁰.
       Поўнае апісанне Гомейскай воласці, здзейсненае рэвізорамі Г. Валовічам і М. Нарушэвічам, магчыма, насіла назву «Реестр ревнзнн замка, места н волостн староства Гомейского»⁶¹, аднак да нас дайшла толькі вытрымка (extrakt) з яго, дзе апісваецца «волость замку господарского Гомейского»⁸². Таму гэты апошні дакумент быў