• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ¿ухаўскі і Сямён Іванавіч Абаленскі¹¹'. Збеглы крыху пазней Фёдар Басенак прыбыўу Бранск (Дзябранаск), якім у гэты час разам з Гомеем, Старадубам і Мсціславам ужо валодаў князь Васілій Серпухаўскі. Бранск быў саступлены князю Абаленскаму і баярыну Басенку, а сам Васілій Яраславіч спыніўся ў Мсціславе¹¹⁸. Казімір, аддаючы такія вялікія землі князям, пазбаўленым падтрымкі, відавочна, разлічваў на нейкую палітычную выгаду. Але, як бы там ні было, увосень 1446 г, усе выхадцы з Вялікага Княства Маскоўскага дружна зняліся, пайшлі да Пацына, потым да Елны і на самым пачатку зімы пакінулі тэрыторыю ВКЛ¹¹⁹. На маскоўскі пасад зноў быў пасаджаны Васілій II.
       Такім чьінам, у самым канцы 1446 г. Гомей зноў вярнуўся да вялікага князя Казіміра'~ і, магчыма, паміж самым канцом 1446 — траўнем 1448 г. быў пажалаваны
    
        Бережков Н.Г. Лнтовская метрнка как нсторнческнй нсточннк. Ч. 1. О первоначальном составе кннг Лнтовской метрнкн по 1522 год. М.; Л., 1946. С. 140.
    
    ¹¹⁴ LM.Kn. 3. Р29.
    
        Н_ьі індыкт прыпадае на год паміж 1 верасня 1447 — 31 жніўня 1448 г., але ў тэксце названа вызначальная дата 21 траўня. Наступныя 11я індыкты прыпадаюць на гады, што выходзяць за межы 1455 г., а менавіта апошнім вызначаецца храналагічны рубеж асноўнай масы запісаў гэтай III кнігі Метрыкі (Бережков Н.Г. Лнтовская метрнка как нсторнческнй нсточннк. С. 74—76).
    
    ¹¹⁶ Да самой даты ў тэксце Метрыкі ёсць яшчэ прыпіска: «Лета 6960. П(н)сан у Внлнн» (LM. Кн. 3.
        С. 29). Адкуль з’явіўся япгчэ і 1452 г. — незразумела.
    
    ¹¹⁷ ПСРЛ. Т. XXXV С. 266.
    
    ¹¹⁸ Тамсама.
        Тамсама. С. 268. Час сыходу маскоўскіх служылых людзей з ВКЛ неабходна супастаўляць з дзеяннямі іх супернікаў — князёў Дзмітрыя Юр’евіча Шамякі і Івана Андрэевіча Мажайскага. Справа ў тым, што падчас руху змоўцаў з ВКЛ да іх прыбягалі ганцы з паведамленнямі аб перамяшчэннях Шамякі і Мажайскага. Прыбыццё Васілія Яраславіча ў Елну адпавядала стаянню ў Волаку Ламскім войскаў на чале з Шамякам. Адбывалася гэта на працягу ўсяго Філіпавага паста (з 15 лістапада да 25 снежня) (Гл.: Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 119).
    
       Сцвярджэнне пра тое, што толькі ў 1449 г. князь Васілій Яраславіч пакінуў свае ўладанні, выказанае А.А. Макушнікавым следам за В.Л. Насевічам (Макушнпков О.А. Гомель с древнейшйх времен до конца XVIII в. С. 80, Насевіч В.Л. У складзе Вялікага Княства Літоўскага // Памяць. Веткаўскі раён. Кн. 1. Мінск, 1997. С. 45), ні на чым не грунтуецца. Маскоўскія госці з’ехалі з тэрыторыі ВКЛ ужо ў канцы 1446 г. Пра гэта піша летапісец, калі заўважае пра падзеі восені 1446 г.: «Князь же Васнлен Ярославнч co всемн бояры н сь всемн людьмн н з женамн н з детмн повдоша нзо Мьстнславля, а нзь Дебряньска князь Семень да Басенок, тако же сь всем» (ПСРЛ. Т. XXXV С. 268).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    239
    
    Свідрыгайлу¹²¹. Зрэшты, калі не звяртаць увагі на ўмоўны прыняты часавы рубеж, магчымую дату набыцця Гомея трэба працягнуць да 10 лютага 1452 г. — даты смерці Свідрыгайлы¹²².                                                        ...
        Варта звярнуць увагу таксама і на тыя гомейскія пажалаванні, якія былі раздадзены Казімірам да перадачы Свідрыгайлу самога горада Гомея. Віленскім ваяводам Доўгірдам было зафіксавана пажалаванне двух уладанняў: двара Хальча Гарману (Герману) Радзівонавічу і сяла Прэсна Яўлашку Хурсавічу¹ ".
        Акрамя таго, за подпісам віленскага ваяводы і пісара Логвіна 5 чалавек у Навасёлках былі дадзены Бумонту'²⁴. Улічваючы той факт, што Доўгірд памёр на пачатку 1443 г.¹²⁵, для першай згадкі трох гомейскіх паселішчаў застаецца кароткі часавы адрэзак — 1440—1442 гг.
        Хальч (Хальча) стаў вядомы ўжо да пазначанага часу. У 1437 г. ад Свідрыгайльі замест Сноўска (у Чарнігаўскай зямлі на мяжы з Гомейскай воласцю) яго атрымаў Павел Мішкавіч, родапачынальнік Халецкіх¹²⁶. Прозвішча Халецкіх было ўтворана менавіта ад назвы новага ўладання¹²⁷. Са стратай у канцы 30х гг. XV ст. у рэгіёне ўлады Свідрыгайлам, відаць, і Павел Мішкавіч на час пазбавіўся Хальча. Аднак у другой палове XV ст. Халецкія, верагодна, вярнулі сваё ўладанне¹²⁸.
        Яшчэ два гомейскія паселішчы — Шэрсціна і Нямковічы — былі аддадзены, паводле Кнігі данін 1440—1455 гг., Юшку Драніцу за подпісам пісара Кушлейкі¹²⁹. Нарэшце, той самы Шэрсцін, відаць, пасля Юшкі Драніцы¹³⁰, зноў жалаваўся Міхаілу
    
    ¹²¹ Свідрыгайла атрымаў Гомей у дадатак да Луцка і ўсёй Валыні (Грушевськнй М. Історія УкраіннРусн. Т. IV Кнів, 1993. С. 234). Падаецца, што гэта адбылося ўжо пасля таго, як з Гомея сышлі маскоўскія гаспадары, бо інакш на пачатку 1446 г. горад давялося б у Свідрыгайлы адбіраць.
    ¹²² Dlugosz J. Dziejdw polskich ksiag dwanascie. T. V Ks. XII. Krakow, 1870. S. 96.
    ¹²³ LM. Kn. 3. P 29.
    ¹²⁴ Дзейнасць пісара Логвіна адносіцца да 40x гг. XV в. (Груша А.І. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. С. 142).
    ¹²⁵ Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 47; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. S. 192. Пра смерць Доўгірда гл.: Хроннка Быховца. С. 97.
    ¹²⁶ Kaczynski S.M. Rodowod Michala Chaleckiego // Miesiecznik Heraldyczny. 1934. № 1. S. 10; ён жа. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 366—367. Насуперак сцверджанню В.Л. Насевіча, Гарман Радзівонавіч не мае адносінаў да Халецкіх, а тым больш не з’яўляецца іх родапачынальнікам (Насевіч В.Л. У складзе Вялікага Княства Літоўскага. С. 45; Ён жа. Гомельская воласць // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мінск, 2007. С. 543). Характэрна, што ў 2м томе згаданай энцыклапедыі родапачынальнікам Халецкіх называецца Павел Мішкавіч, які атрымаў ад Свідрыгайлы замест Сноўска маёнтак Хальч (ВяроўкінШэлюта У. Халецкія // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мінск, 2007. С. 711).
    ¹²⁷ Пра род Халецкіх гл.: Halecki О. Chaleccy na Ukrainie // Miesiecznik Heraldyczny. 1910. № 8—12; Kuczynski S.M. Rodowod Michala Chaleckiego // Miesiecznik Heraldyczny. 1934. № 1. S. 6—12; № 2. S. 17_____23; Яковенко H.M. Украінська шляхта з кінця XIV — до середннн XVII століття. Волннь і Центральна Украіна. Кнів, 2008. С. 179—185; Мнцнк Ю. Халецкі — провідннй шляхетськнй рід Речнцького краю у XVII—XVIII ст. // Украіна крізь вікн: Збірннк науковнх праць на пошану академіка НАН Украінн професора Валерія Смолія. Кнів. 2010. С. 1050 1072.
    ¹²⁸ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 367.
    ¹²⁹ Пісар Іван Кушлейка працаваў у вялікакняжацкай канцылярыі паміж 1440—1460 гг. (Груша А.І. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. С. 142).
    ¹³⁰ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 228.
    
    240
    
    Віктар Цемушаў
    
    Мантоўтавічу¹³¹. Час пажалавання двух уладанняў можна значна ўдакладніць, бо вядома, што на пачатку 1445 г. «пан» Юшка Драніца быў ужо на маскоўскай службе¹ . На пачатку 1447 г. ён загінуў падчас штурму Угліча войскамі вялікага князя Васілія II¹³³. Такім чынам, першую згадку яшчэ двух гомейскіх паселііпчаў варта аднесці да перыяду паміж 1440—1444 гг.¹³⁴.
       Украпваннямі паміж іншымі пажалаваннямі ў Кнізе данін 1440—1455 гг. выглядаюць адзінкавыя згадкі Гомея («Гомья»), звязаныя з нейкімі ўладаннямі, назвы якіх, на жаль, нс пазначаны. Гак, нейкаму Еску даецца «свободка, отчнна его у FoMtH»¹ Магчыма «свободка>імя ўласнае, але атаясаміць яе з канкрэтным населеным пунктам пакуль цяжка. Еска, відаць, быў буйным землеўласнікам. У тэксце Кнігі данін сустракаем яшчэ такі рэестр: «Бумоньту у Гомьн село его, што был Еско подпроснль Протасовнч под’ь ннмь»' ". Вельмі верагодна, што Бумонту вярталася яго сяло ўжо пасля смерці Ескі. Таксама магчыма, што «Еско, местнч смоленскнй», і Еска, гомейскі землеўласнік — адна і тая ж асоба. Сярод пажалаванняў «У Смоленску» Еска згадваецца яшчэ раз у сувязі з тым, што «того дел Еска в жлвоте не стало», і сяльцо, якое ён трымаў, перадавалася іншаму¹³⁷. Гэты рэестр мае дату: 20 траўня' 15 індыкт. Значыць, два гомейскія ўладанні, адно з якіх магло называцца Свабодка, фігуравалі ў зямельных адносінах паміж 1440—1452 гг.
       На жаль, больш згадак населеных пунктаў Гомейскай воласці (павета) да канца XV ст. у пісьмовых крыніцах не сустракаецца.
       Такім чынам, у кола вядомых з крыніц XV ст. населеных пунктаў Гомейскай воласці ўваходзяць: сёлы Данілавічы, Дуравічы, Валосавічы (каля 1447 г.)¹³⁸,
    
    ¹³¹ В.Л. Насевіч у «Кнізе Памяці Веткаўскага раёна» чамусьці пераблытаў некаторыя пажалаванні.
       За подпісам Доўгірда аддавалася не Шэрсціна, а Прэсна, і не двор, а сяло (Насевіч В.Л. У складзе Вялікага Княства Літоўскага. С. 45). Даты пажалаванняў таксама выклікаюць сумненні. Аднак усе яны без крытыкі былі ўспрыняты А.А. Макушнікавым.
    
    ¹³² Ужо на самым пачатку 1445 г. (з Вадохрышча) ваявода князь Фёдар Далголдаў з Юрыем (Юшкам) Драніцам сядзелі ў аблозе ў Ніжнім Ноўгарадзе «Новым», абараняючыся ад УлуМухамеда (ПСРЛ. Т. XXIII. М., 2004. С. 151; Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 102).
    
    ¹³³ «...князь велнкн co Тферн понде на Углечь... н туто убнша подь городолгь пана Юшку Драннцю» (ПСРЛ. Т. XXIII. С. 154) або «Убнень же бысть тогда под градом Лнтвнн, храбрьш человекь Юшко Драннца» (ПСРЛ. Т. XXVI. М., 2006. С. 207).
    
    ¹³⁴ Датай усіх гомейскіх пажалаванняў Кнігі данін 1440—1455 гг. С.М. Кучыньскі называе 1440—1448 гг. (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 228).
    
    ¹³⁵ LM. Kn. 3. P. 51.
    
       LM. Kn. 3. P. 69. Датаваць набыццё Буманта 1442 годам у сувязі з тым, што ў большай часткі запісаў, перадапошняй з якіх з’яўляецца разгляданая, стаіць умоўная назва «[1442] 11.07», канечне ж, нельга.
    
    ¹³⁷ LM. Кп. 3. Р. 43.
    
       У спецыяльнай працы, прысвечанай роду Саковічаў, Е. Кэльма, са спасылкай на А. Ванецкага, сцвярджае, што Андрэй Саковіч атрымаў тры гомейскія сялы да 1432 г. Потьгм, быццам бы развіваючы думку ўсё таго ж А. Ванецкага, даследчыца змясціла сёлы каля мяжы Менскага ўезда (Данілавічы), у Вілейскім уездзе (Дуравічы) і ў Барысаўскім уездзе (Валосавічы) (Kelma Е. Rod Sakowiczow і jego majetnosci w XV i pierwszej polowie XVI wieku // LituanoSlavica Posnaniensia. Studia Historica. III. Poznan, 1989. S. 164, 170, 174). Пры гэтым было не толькі праігнаравана непасрэднаее ўказанне крыніц на гомейскую прыналежнасць усіх трох сёл, але і быў некарэктна выкарыстаны аўтарытэт А. Банецкага. Гісторык не пісаў пра атрыманне Саковічам трох сёл да 1432 г. і не змяшчаў іх у Вілейскім уездзе і г.д., як сцвÑ