На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
справядліва названы як «Реестр ревнзнн господарской Гомейской волостн». Для мэтаў дадзенага даследавання менавіта гэтая трэцяя частка рэестра найбольш цікавая.
Дакумент першапачаткова быў напісаны паруску («ро ruski»), але потым транслітараваны лацінскімі літарамі («z ruskiego j^zyka na polski j^zyk przethimaczonego»)⁶³. Верагоднаўжо пры «перакладзе» былі скажоны назвы некаторых паселішчаў. А пры публікацыі дакумента незразумелыя месцы таксама маглі сказіцца. Прынамсі, паміж варыянтамі тэкстаў, выдадзеных у 1853 і 1886 гг., ёсць разыходжанні.
Складанне апісання Гомейскай воласці праводзілася ў рамках рэарганізацыі сістэмы землекарыстання і абкладання сялян у гаспадарскіх Падняпроўскіх («Рускіх») валасцях ВКЛ (Бабруйскай, Гомейскай, Крычаўскай, Магілёўскай, Мазырскай, Свіслацкай і інш.)⁶⁴. «Постановенье н поровнанье платов н пожнтков» было больш мяккім аналагам аграрнай рэформы («померы волочной»), што праводзілася на астатняй тэрыторыі ВКЛ⁶⁵. Пры гэтым асцярожнае стаўленне ўлад ВКЛ да традыцый і нормаў падняпроўскіх валасцей было самым шчыльным чынам звязана з іх памежным становішчам⁶⁶.
Рэалізацыя рэформы на ўсходзе ВКЛ была даручана слонімскаму старасце пану Грыгорыю Валовічу (які займеў значны досвед у падобных справах дзякуючы рэвізіі гаспадарскіх пушчаў) і гаспадарскаму сакратару, маркаўскаму і мядзельскаму дзяржаўцы пану Мікалаю Нарушэвічу⁶⁷. На працягу 1560—1561 гг. яны ажыццявілі «поравнення кгрунтов» «для постановенья платов» — правялі ўлік ⁵⁹ НГАБ. КМФ—18. Bon. 1. Д. 114. Л. 301.
" В. Галубовіч падае спасылкі на два згаданыя дакументы, але піша толькі пра пажалаванне права экплуатаваць Гомельскія пушчы і лясы. Пры гэтым, насуперак тэксту, даецца іншая дата гэтай падзеі — 28 лютага 1643 г. (Галубовіч В. Дакументы па гісторыі Рэчыцкага павета ў кнігах запісаў метрыкі Вялікага Княства Літоўскага за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 14—15 верасня 2001 г. Мінск, 2002. С. 251). Між тым, «dnia XXVII msca sierpnia roku Panskiego MDCXLVI» — гэта, безумоўна, 27 жніўня 1646 г. (НГАБ. КМФ—18. Bon. 1. Спр. 119. Арк. 659).
⁶¹ Гэта ўгадваецца па ўводнай частцы дакумента са шматлікімі пропускамі: «extrakt... rewizyi zamku, miasta y wlosci... Homelskiego» (ABAK. T. XIII. № 100. C. 343).
⁶² Тамсама. C. 344.
⁶³ Тамсама.
⁶⁴ Спірыдонаў М.Ф. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва // Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т. 1. Мінск, 199 7. С. 78, 84—85.
⁶⁵ Спнрндонов М.Ф. Закрепоіценне крестьянства Веларусн (XV—XVI вв.). Мннск, 1993. С. 73.
⁶⁶ Голубеў В.Ф. Абшчынаў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Горвальскай воласці Рэчыцкага павета (Паводле інвентарных апісанняў першай паловы—сярэдзіны XVIII ст.) // Чацвёртыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 18—19 верасня 2003 г.: у 2 ч. Ч. 2. Гомель, 2004. С. 64; Голубеў В.Ф. Сельская абшчынаў Беларусі XVI—XVIII стст. Мінск, 2008 С. 111.
Пнчета В.й. Аграрная реформа СнгнзмундаАвгуста в ЛнтовскоРусском государстве. М., 1958.
С. 243; Спірыдонаў М.Ф. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва. С. 78.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
231
якасці і колькасці сялянскіх надзелаў для назначэння з іх плацяжоў⁶⁸. Складанне інвентарных апісанняў (інвентароў, рэестраў рэвізіі, рэестраў) было адным з галоўных мерапрыемстваў рэформы.
Пазней кантроль стану таго ці іншага маёнтка і складанне рэестраў, інвентароў, люстрацый сталі звычайнай з’явай. Для дапаможных мэтаў (лакалізацыя зніклых паселішчаў, назіранне за зменамі тэрытарыяльнага складу і г.д.) у працы актыўна выкарыстоўваліся апісанні XVII—XVIII стст. як самога Гомейскага староства, так і суседніх з ім адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак.
Спецыфічныя крыніцы, якія выкарыстаны ў гэтым даследаванні, — спісы населеных месцаў і картаграфічныя матэрыялы.
Спісы населеных месцаў даюць звесткі пра адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел разгляданага рэгіёна, назвы існуючых на пэўны момант часу населеных пунктаў з пазначэннем іх месцазнаходжання і статыстычныя звесткі (колькасць двароў, насельніцтва і г.д.). Для вывучэння тэрыторыі Гомейскай зямлі выкарыстоўваліся спісы паселішчаў Магілёўскай губерні (Гомейскага, Рагачоўскага і іншых уездаў), з дадзенымі перапісу 1897 г.⁶⁹ і Гомейскай акругі, з дадзенымі 1926 г.⁷⁰. Населеныя пункты сумежнага рэгіёна прасочваліся паводле спісаў населеных месцаў Чарнігаўскай губерні (1866 і 1924 гг.),!. Акрамя таго, апроч карт Генеральнага межавання канца XVIII ст., выкарыстоўваўся спіс населеных пунктаў, узяты з эканамічных заўваг да іх⁷².
Спісы населеных мест дзякуючы сваёй спецыфіцы не прапускаюць ніводнага паселішча і ствараюць вычарпальную карціну засялення той ці іншай тэрыторыі. У той жа час інфармацыя, адлюстраваная на картах, бывае далёка не поўнай і залежыць як ад маштабу самой карты, так і ад многіх іншых фактараў (прызначэння карты, узроўню ведаў мясцовасці і г.д.)⁷³. ГІэўную цікавасць маюць карты, што з’яўляюцца з канца XVIII ст. Карты, складзеныя раней, у большасці маюць умоўны характар адлюстравання мяцовасці, меж, месцазнаходжання населеных пунктаў. Нават размеркаванне населеных пунктаў паміж адміністрацыйнатэрытарыяльнымі адзінкамі ВКЛ часам не адпавядае сапраўднасці. Напрыклад, Магілёў і Быхаў на картах да апошняй чвэрці XVIII ст. пазначаліся ў складзе Мсціслаўскага ваяводства' *,
⁶⁸ Пнчета В.Н. Аграрная реформа СнгнзмундаАвгуста в ЛнтовскоРусском государстве. С. 244;
СпірыдонаўМ.Ф. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва. С. 84—85;Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Веларусі: XVI—XVIII стст. Мінск, 1992. С. 53.
⁶⁹ Спнсок населенных мест Могнлевской губерннн. Могнлев, 1910.
⁷⁰ Спнсок населенных мест Гомельского округа. Гомель, 1927.
⁷¹ Спнсок населенных мест Росснйской нмпернн. Черннговская губерння. СПб., 1866; Спнсок населенных мест Черннговской губерннн. Черннгов, 1924.
⁷² Спіс населеных пунктаў усходнебеларускіх губерняў у 1783—1785 гг. // Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне ў Беларусі. Дапаўненне да кнігі «Генеральнае межаванне на Беларусі». Горкі—Магілёў, 2002. С.38—120.
⁷³ Агляд картаграфічных крыніц XVII — першай паловы XIX ст. гл. у наступных работах: Медушевская О.М. Картографнческне нсточннкн XVII—XVIII вв. М., 1957; Янаж. Картографнческне нсточннкн первой половнны XIX в. М., 1959.
⁷⁴ Гл., напрыклад: Perthees de Н.К. Polonia secundum legitimas proiectionis stereographicae regulas et iuxta recentissimas observationes adhibitis. MDCCLXX // Madej J. «Polonia... 1770» Karola de Pertheesa na tie osiemnastowiecznej kartografii polskiej i krajow osciennych. Warszawa, 1987; Carte generale de la Pologne avec tous les Etats qui en dependent dressee... par M. Rizzi Zannoni de la Societe Cosmog, de Gottingue. [po 17721. Skala ok. 1 : 4 000 000 // POLONIA. Atlas map z XVI—XVIII wieku. Warszawa, 2005. S. 24.
232
Віктар Цемушаў
хаця на самой справе гэтыя гарады адносіліся да Аршанскага павета Віцебскага ваяводства⁷⁵. Тыповай памылкай было правядзенне мяжы Расіі з Рэччу Паспалітай уздоўж ракі Сож ці крыху на ўсход ад яе, гэта значыць у непасрэднай блізкасці ад Гомея⁷⁶.
Маштаб карт, створаных да сярэдзіны XVIII ст., таксама пакідае жадаць лепшага. Толькі нешматлікія карты, напрыклад, Караля Германа дэ Пэртэеса (Перці), або Антонія РыццыДзаноні, ці Якуба Кантэра, складзеныя напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай, вельмі падрабязна ілюструюць вобласці велізарнай дзяржавы⁷⁷.
Гомей увайшоў у склад Расійскай імперыі ўжо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.). Хутка ў новых расійскіх уладаннях (ва ўтвораных Полацкім і Магілёўскім намесніцтвах'⁴) пачало праводзіцца так званае Генеральнае межаванне. Ужо ў 1772—1782 гг. з дапамогай межавой канцылярыі была закартаграфавана і апісана вялікая колькасць маёнткаў Беліцкага, Клімавіцкага і іншых уездаў (акруг) Магілёўскага намесніцтва (губерні)⁷⁹.
Асноўныя мерапрыемствы па межаванні Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў праводзіліся ў 1783—1785 гг. Смаленскай межавой канторай на чале са стацкім саветнікам В.С. Вакселем™. Яе праца выявілася ў стварэнні Генеральных планаў уездаў у маштабе 500 сажняў у дзюйме і рознамаштабных Генеральных карт намесніцтваў⁸¹.
Картаграфічныя матэрыялы Генеральнага межавання на працягу доўгага часу служылі асновай для стварэння новых карт. Набытыя на захадзе тэрыторыі былі прадстаўлены ў Атласе, выдадзеным у 1792 г., дзе былі адлюстраваны 42 намесніцтвы Расійскай Імперыі⁸². Для вывучэння Гомея і яго наваколляў важны Магілёўскае, Чарнігаўскае і НоўгарадСеверскае намесніцтвы (маштаб: у 1 дзюйме — 8 вёрст). Ваеннотапаграфічная карта 1850 г. (так званая • трохвёрстка»)⁸³ таксама запазычвала звесткі, сабраныя яшчэ ў канцы XVIII ст.
Характэрна, што мясцовыя губернскія чарцёжнікі не прыцягваліся да працы над межаваннем. Яны рабілі толькі аглядныя карты адміністрацыйнатэрытарыяльнага
Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 266—267;
Анішчанка Я.К. Беларусь у другой палове XVIII ст. // Тамсама. С. 270—271.
* Гл., напрыклад: Magn Ducatus Lituaniae infuos Palatinatus et Districtus divisus deliniatus a Rever Parte loanne Nieprecki. Norimberga, 1749 // Казлоў Л.Р. Старажытная картаграфія Беларусі. Вып. 1. Мінск, 2005. С. 24—25.
Perthees de Н.К. Polonia Secundum Legitimas Proiectionis stereographicae Regulas et luxta Recentissimas Observationes Adhibitis. Anno 1770, scale of ca. 1 : 934 000. Рукапісная карта складаецца з 48 секцый, памерам 17,8 х 23,6 см, маштаб: 1 : 934 000 (Казлоў Л.Р. Беларусь у працах польскіх картографаў (XVI—XX стст.). Мінск, 2004. С. 53, 56). RizziZannoni A. Carte de la Pologne divide par Provinces et Palatinats et subdivisee par districts... 1772. Paris, 1772; Regni Poloniae, Magni Ducatus Lituaniae, Provinciarum Foedere et Vassallagio Illis Junctarum et Regionum Vicinarum Nova Mappa Geographica, Joanne Jacobo Ranter Bibliopola. Regiomonti 1770, ca. 1 : 675 000.
Часта яны называліся таксама губернямі, а адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі, якія складалі іх, — не ўездамі, а паветамі або акругамі.
'⁹ Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мінск, 1996. С. 12.
⁸⁰ Тамсама. С. 22—23.
⁸¹ Тамсама. С. 63—65.
⁸² Росснйской атлас, нз 44 карт состояіцнй н на 42 наместннчества нмперню разделяюшн