На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
�рджала Е. Кельма (Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 291).
На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
241
Прэсна, двор Хальча, Навасёлкі (1440—1442 гг.), Шэрсціна (Шэрсцін), Нямковічы (1440—1444 гг.), магчыма, Свабодка (1440—1452 гг.).
Большасць пазначаных населеных пунктаў вызначаецца на карце¹³⁹. Толькі Валосавічы, Нямковічы і Свабодка застаюцца без дакладнай лакалізацыі. Гісторыя большасці паселішчаў прасочвацца па крьшіцах XVI—XVII стст., іх можна знайсці на картах XVIII—XIX ст., акрамя таго, археалагічныя дадзеныя пацвярджаюць іх старажытнасць.
Адносна першых гомейскіх паселішчаў можна выкарыстаць метад лакалізацыі геаграфічных аб’ектаў, распрацаваны М.У. Вітавым. На першым этапе працы, канечне ж, ужываўся звычайны метад лінгвістычнай адпаведнасці. Ен спрацаваў і пры пошуках сяла Валосавічы. Населены пункт з ідэнтычнай назвай быў знойдзены на сучаснай карце на паўднёвым усходзе ад Чачэрска на р. Покаці, правым прытоку Сожа¹⁴⁰. Характэрна, што сяло Валосавічы з першай чвэрці XVI ст. сустракаецца сярод чачэрскіх сёл¹⁴¹. Далейшае яго існаванне таксама прасочваецца. Сяло існуе і зараз. Аднак ягое месцазнаходжанне і сведчанні крыніц пра чачэрскую прыналежнасць усё ж выклікалі сумненні ў зробленай лакалізацыі. Глыбокае веданне А.А. Макушнікавым тэрыторыі Гомелыпчыны дазволіла яму прыйсці да іншых высноў. У «Реестре ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г.¹⁴² было заўважана сяло Валазковічы, якое, на думку даследчыка, і з’яўляецца тым гомейскім сялом Валосавічы, якое вядома з XV ст.¹⁴³. Знаходзілася яно быццам бы зусім побач з Гомейскім замкам і сялом Волатавым, якое таксама згадваецца ў «Рэестры»¹⁴⁴. А.А. Макушнікаў вырашыў, што сяло Валосавічы знікла прыблізна ў сярэдзіне XVII ст., праўда, ніякіх пацвярджэнняў гэтаму не прывёў.
Варта адзначыць, што ў вялікім дакуменце са шматлікімі апісаннямі меж гомейскіх сёл і з пастаяннай згадкай сумежных з імі ўладанняў сяло Валазковічы названа толькі аднойчы. I гэта не дзіўна. У больш ранняй публікацыі «Рэестра» мы не сустракаем сяла Валазковічы, на яго месцы знаходзіцца «село боярское Волчковнчн»¹⁴⁵. Больш таго, пры апісанні меж такіх сёл, як Юркавічы і Навасёлкі, часта згадваецца сяло Валковічы (у публікацыі 1886 г.) або Валчковічы (у публікацыі 1853 г.)¹⁴⁶. Уладанні трох сёл былі «спольнымн» паміж сабой. I ў той частцы «Рэе
¹³⁹ Старажытнасць Навасёлак (селішча часоў Кіеўскай Русі), Хальча (гарадзішча і селішча часоў Кіеўскай Русі), Шэрсціна (2 селішчы часоў Кіеўскай Русі) пацвярджаецца археалагічнымі звесткамі (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мінск, 1985. С. 123,129; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. Гомельская вобласць. Мінск, 2004. С. 225, 252, 254).
¹⁴⁰ Гомельская область. Атлас. С. 9.
¹⁴¹ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 751.
¹⁴² АВАК. Т. XIII. № 100. С. 375.
¹⁴³ Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 90. Прнм. 3.
¹⁴⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 375. Волатава належала тым жа баярам Івану і Нячаю Хаміраву. He Волатава, а блізкае па назве Волава можна ўбачыць на карцетрохвёрстцы 1860 г. на паўночны ўсход ад Гомея (Военнотопографнческая карта. Могнлевская іуберння. Ряд 18. Лнст 9). У 1974 г. вёска Волатава была ўключана ў склад горада (Рогалев А.Ф. От Гомнюка до Гомья. С. 191). Цяпер на яе месцы ўскраіна горада Гомеля, пазначана на карце як Старое Волатава (Гомельская область. Атлас. С. 36).
¹⁴⁵ АЗР. Т. V № 16. С. 65.
¹⁴⁶ Відаць, рэдактар 13га тома актаў Віленскай археаграфічнай камісіі няўдала прачытаў назву баярскага сяла, сумежнага з Юркавічамі і Навасёлкамі, і прыняў яго за Волкавічы, іпто таксама згадваюцца ў дакуменце, але размяшчаюцца даволі далёка ад нібыта суседніх з ім сёл (каля р. Узы, правага прытока Сожа) (АЮЗР. Т. 1. № 142. С. 153; АВАК. Т. XIII. № 100. С. 363). Цяпер Волкавічы носяць назву Урыцкае (Рогалев А.Ф. Родные названня. С. 25—26; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. Гомельская вобласць. С. 315). Трэба прызнаць, што рэдактар 5га тома «Актов, относяшнхся к нсторнн Западной Росснн» — протаіерэй Іаан Грыгаровіч — быў больш уважлівьш пры працы з тэкстам «Рэестра».
242
Віктар Цемушаў
стра», дзе гаварылася непасрэдна пра Валчковічы¹⁴⁷, пацвярджаецца заяўленае раней суседства.
Некаторыя землі сяла Валчковічы сапраўды знаходзіліся побач з Гомейскім замкам. Так, зямля гэтага сяла Пакалюбіцкая з сенажацямі ў 1560 г. была «на фольварок замковый зоставлено»¹⁴⁸. У інвентары Гомейскага староства 1681 г. згадваецца сяло Пакалюбічы (Pokolubicze)¹⁴⁹, якое можна атаясаміць з зямлёй сяла Валазковічы. На карце Беліцкай акругі 1777 г. адзначаны населены пункт Пакалюбічы¹⁸⁰, на Генеральным плане Беліцкага павета 1784 г. — вёска Пакалюбічы¹⁵¹, а на карцетрохвёрстцы 1860 г. — с. Пакалюбічы¹⁸². Сучасныя Пакалюбічы непасрэдна прымыкаюць да рысы горада Гомеля¹⁵³. Аднак блізкасць зямлі сяла Валчковічы да горада не значыла, што само яно знаходзілася ледзь не ў яго межах і хутка злілося з ім. Наадварот, інфармацыя «Рэестра» пераконвае, што сяло Валчковічы знаходзілася на поўнач ад Пакалюбічаў (Гомей на поўдзень ад іх) у суседстве з сёламі Юркавічы і Навасёлкі, гэта значыць у супрацьлеглым ад Гомея баку. Сумежнасць уладанняў Валчковічаў з сёламі, блізкімі да горада (Плёса, Старое, Волатава) крыніцай не адзначаецца.
Ці ёсць падставы атаясамліваць ВалчковічыВалазковічы XVI ст. з Валосавічамі XV ст.? Верагоднасць гэтага існуе. Калі пагадзіцца з прыблізнай лакалізацыяй сяла XVI ст., то разам з двума іншымі сёламі XV ст. (Данілавічы, Дуравічы) яно склала б адзіны масіў зямель, буйную вотчыну, што было б цалкам слушна для пажалавання. Пры сяле Данілавічы (таксама сумежным з Валчковічамі) згадваецца пусташ Валосаўшчына¹⁵⁴, чыя назва, магчыма, узнікла пад уплывам суседняга сяла. I, нарэшце, магчыма ўсё ж такі не варта сумнявацца ў правільнасці напісання сяла ў форме Валазковічы, што было адлюстравана ў актах Віленскай археаграфічнай камісіі і з’яўляецца вельмі блізкім да Валосавічаў?
Пра месцазнаходжанне Нямковічаў і Свабодкі можна толькі здагадвацца. На ўсход ад Чачэрска, каля правага берага р. Бесядзі, прытока Сожа існуе сяло Вялікія Нямкі. Здаецца, што нават лінгвістычнай адпаведнасці паміж Нямковічамі і Вялікімі Нямкамі няшмат. Аднак можна сцвярджаць, што менавіта Вялікія Нямкі (ёсць яшчэ Малыя Нямкі на другім баку р. Бесядзі) у XVI ст. мелі назву Нямковічаў. У гэтым пераконвае ўнікальны дакумент — «Опнсанне дорог нз Мннска на Северіцнну» 1534 г.¹⁵⁸. Паводле крыніцы, 3і шлях «з Менска на Северу» пересякаў Сож ніжэй Чачэрска каля Залесся, ішоў да Бабічаў, затым да Нямковічаў, пад якімі «Бесед(ь) вознтца»¹⁸⁶. Ад Нямковічаў шлях ішоў да Верашчакаў, ад апошніх — да Унукавічаў,
¹⁴⁷ Далей будзе выкарыстоўвацца менавіта такая форма напісання гэтага сяла.
¹⁴⁸ АВАК. Т. ХПІ. № 100. С. 375.
¹⁴⁹ НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 259. Арк. 12 адв.
¹⁵⁰ Белнцкой округ // Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты.
¹⁵¹ Генерального плана Белнцкого уезда часть 2я / Генеральное межеванне Могнлевской губерннн. 1784.
¹⁵² Военнотопографнческая карта. Могнлевская губерння. Ряд 18. Лнст 9.
¹⁵³ Гомельская область. Атлас. С. 17, 36.
¹⁵⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 371.
¹⁵⁵ Радзнвнлловскне акты. № 18. С. 71. Датаванне гэтага дакумента належыць М.М. Крому.
¹⁵⁶ Пераправа каля в. Вялікія Нямкі існавала і ў сярэдзіне XIX в. (Военностатнстнческое обозренне
Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 3. Могнлевская губерння / Сост. Ген. штаба капнтан Черннцкнй.
СПб„ 1848. С. 32).
На ўсходняй мяжы Вямкага Княства Літоўскага
243
каля якіх была пераправа праз Іпуць, і г.д.¹⁵⁷. Усе пералічаныя геаграфічныя арыенціры лёгка можна знайсці на сучаснай карце¹⁵⁸. Паміж Бібічамі і Верашчакамі каля р. Бесядзі, з правага яе боку, і знаходзяцца Вялікія Нямкі, якія, без сумнення, трэба атаясаміць з Нямковічамі «Опнсання» 1534 г.
Ці тыя гэта Нямковічы, што вядомы з сярэдзіны XV ст. у складзе Гомейскай воласці, сказаць цяжка¹⁶⁹. Вядома, што на поўдзень і на захад ад Нямковічаў, займаючы ўсю прастору паміж рэкамі Бесяддзю і Сожам, былі землі Чачэрскай воласці¹⁶⁰. У сувязі з гэтым можна выказаць арыгінальную здагадку, што ў Кнізе данін 1440—1455 гг. Юшку Драніцу давалася Шэрсціна ў Гомейскай воласці, a Нямковічы ў суседняй — Чачэрскай, але іх змясцілі побач пад адной назвай «У Гомен» зза тэрытарыяльнай блізкасці і ў сувязі з пажалаваннем аднаму і таму ж гаспадару. Але гэтае меркаванне застаецца гіпатэтычным.
Калі ж прызнаць Нямковічы на Бесядзі гомейскімі для XV ст., то, магчыма, варта перагледзець выснову і пра чачэрскія Валосавічы, якія размяшчаліся зусім непадалёку. Зрэшты, крыніцы XVI ст. прымушаюць лічыць тэрыторыі правабярэжжа Сожа аж да левага яго прытока Бесядзі чачэрскімі і для часу перад маскоўскім захопам Гомея.
Свабодку (калі паселішча з такой назвай сапраўды існавала) можна атаясаміць са шматлікімі населенымі пунктамі. Назваў Свабода, Слабода, Слабодка сустракаецца шмат. Высвятляецца, што многія з іх былі заснаваны ўжо ў XX ст. Толькі Слабода ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці можа быць суаднесена з даўняй Свабодкай¹⁶¹. Але і гэта пад сумненнем.
Падаецца магчымым атаясаміць паселішча XV ст. са Слабодкай (Слабадой), вядомай паводле «Реестров граннц» першай чвэрці XVI ст. і «Реестру ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г. У першым выпадку насупраць «панскнх» (любецкіх) Пазнаховічаў называецца гомейскае сяло Слабодка¹⁶², у другім выпадку згадваецца «село боярское Слобода, на граннце Московской»¹⁶³. Магчыма, Свабодка знаходзілася паміж сёламі Рылавічы і Бабовічы, бо такая паслядоўнасць пералічэння населеных пунктаў у «Рэестры» 1560 г. Але Рылавічы (сучаснае Сноўскае ў самых вярхоўях р. Сноў) і Бабовічы (каля р. Узы, правага прытоку Сожа) знаходзяцца вельмі далёка адно ад аднога. Відавочна адно: Слабада знаходзілася ў левабярэжжы Сожа на мяжы з чачэрскімі землямі. Карпатлівы пошук блізкіх па гучанні назваў прывёў да выяўлення на карцетрохвёрстцы 1860 г. населенага пункта Слабада каля існуючага і цяпер сяла Дзеравіны (па карце відаць, што Слабада стала часткай сяла Дзера