На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ƒ государю всеа Русін бнтн челомь князь Семень княжь Нвановь сынь Андреевнча Можайского да князь Васнлей княжь Нвановь сын'ь Дмнтреевнча Шемякшгь, что на ннхь прншла велнкаа нужа о Греческомь законе, н государь бы нхь пожаловаль, взяль кь себе н сь вотчннамн» (ІІСРЛ. Т. VIII. С. 239). Гл. таксама: ПСРЛ. Т. VI. Вып. 2. М, 2001. Стб. 362; Т. XII. С. 252; Т. XXVI. С. 293; Т. XXVIII. М.; Л„ 1963. С. 333.
¹⁸¹ «й послал [вялікі князь Іван III. — В.Ц.] втайне к князю Семену Нвановнчу Бельскому н к князю Семену Нвановнчу Можайскому, н к князю Васнлню йвановнчу Шемячнчу, чтобы онн с городамн н волостямн отступнлнсь от зятя его велнкого князя Александра, н co всем с тем служнлн бы ему, а к тому еіце обеіцал нм многне свон города н волостн. Н такое соглашенне сделалп н прнсягнулн, что нм с помогцью его воевать с Велнкнм Княжеством Лнтовскйм непрестанно, а которые города н волостн онн у Лнтвы заберут, то ям все держать» (Хроннка Быховца. С. 110). Гл. тое ж самае на лацінцы: ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 558.
¹⁸² ПСРЛ. Т. VI. Вып. 2. Стб. 362; Т. VIII. С. 239; Т. XII. С. 252; Т. XXVI. С. 293; Т. XXVIII. С. 334.
¹⁸³ СЙРНО. Т. 41. СПб., 1884. № 65. С. 318; № 67. С. 327; № 70. С. 344—345. Любечам на Дняпры да гэтага валодаў князь Васілій Міхайлавіч Вярэйскі, які нядаўна збег з маскоўскіх зямель (РЙБ. Т. XXVII. № 79. Стб. 390; LM. Кп. 4. № 79. Р. 116 (пажалаванне 2 кастрычніка 1483 г.); № 209. Стб. 754—757 (пацвярджэнне 18 красавіка 1499 г.). Праўда, існуе верагоднасць таго, што пад Любечам маецца на ўвазе іншае паселішча — Любча каля р. Нёман побач з іншымі пажалаваннямі князю Вярэйскаму (Койданава, Уса, Рубяжэвічы, Валожын і інш.). Любча ў крьшіцах часта называлася Любечам (РНБ. Т. XXVII. № 219. Стб. 773—775; АЛМ. Т. 1. Вьш. 2: 1499—1507 гг. Варшава, 1897. № 516. С. 45—46).
¹⁸⁴ СНРЙО. Т. 41. № 65. С. 318.
¹⁸⁵ Тамсама. № 67. С. 327—328.
¹⁸⁶ ПСРЛ. Т. VI. вып. 2. Стб. 362; Т. VIII. С. 239; Т. XII. С. 252; Т. XXVIII. С. 333; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 57.
¹⁸⁷ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 57.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага_______________________ 247
князя Семена Стародубского да князя Васнлья Шемятнча. А с ннмн послал воевод свонх... »¹⁸⁸ У выніку пад Мсціславам быў разбіты князь Міхаіл Жаслаўскі¹⁸⁹. Пабочным вынікам паходу 7 верасня 1500 г., відавочна, і стаў захоп мсціслаўскіх гарадоў¹⁹⁰.
Як і абяцаў Іван III, князь Сямён Іванавіч атрымаў у дадатак да свайго ўдзела новыя гарады: «Н князь велнкій пожаловаль, прндал’ь... князю Семену Почаіть да Мглнн'ь да Дроков'ь да Попову Гору»¹⁹¹. Яны размяшчаліся сумежна з астатняй тэрыторыяй Старадубскага княства. Акрамя таго, у 1506 г. сын удзельнага князя Васілій пасля шлюбу з сястрой жонкі вялікага князя Васілія III Саламоніяй Сабуравай атрымаў некаторыя землі па р. Угры (разам з Васіліем Шамячычам)¹⁹² і Хатунскую воласць¹⁹³. Існуюць таксама даволі пэўныя звесткі пра тое, што чарнігаўскія землі, ды і сам Чарнігаў засталіся ў падначаленні князя Сямёна. Так, у лістападзе 1510 г. у Маскву была дастаўлена скарга ад імя караля і вялікага князя Жыгімонта I Старога, у прыватнасці, з тым, што людзі, «которые ж служат Можайскому сь Стародуба, зь Гомя, с Черннгова собравыпыся, втягнулн у волостн нашн до Свнслочн, до Бобруйска, до Любошан н шгьдей еіце болшую шкоду вчнннлн, ннжлн тые татарове [якія прыходзілі раней. — В.Ц.], жнвоты н статкн людей нашнх розграбнлн, многнх посеклн а нных в полон повелн»¹⁹⁴. Крыху пазней (у 1511 г.) ужо Васілій III выказваў наступныя прэтэнзіі: «А слуга нашь княз Васнлей Семеновмч Стародубскнй пнсал'ь к нам, а сказывает, что твон державьца кневской Ян ІДнтов, наслав свонх людей на его села черннговьскне, на Жукнн, да людей его пограбнл, а нных головамн свел»¹⁹⁵. Відавочна, што разам са Старадубам і Гомеем, чарнігаўскія землі засталіся ваўладанні князя Сямёна. Пра Карачаў і Хоцімль таго ж з упэўненасцю і апорай на крыніцы сцвярджаць нельга. Невядома таксама, ці захоўваў за сабой старадубскі князь Любеч (з якім у 1500 г. прыехаў на маскоўскую службу¹⁹⁶) у той кароткі час, пакуль горад не вярнуўся пад уладу ВКЛ (у 1500—1508 гг.).
У выніку Старадубскае княства значна вырасла тэрытарыяльна і статусна працягвала стаяць вышэй за вотчыны служылых князёў¹⁹⁷.
¹⁸⁸ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 63—64.
¹⁸⁹ Тамсама. С. 64.
¹⁹⁰ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 242; Любавскнй M.K. Областное деленме н местное управленяе ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 136, 290. Князь Міхаіл Іванавіч Жаслаўскі (Жослаўскі) атрымаў ад караля Аляксандра гарады Мсціслаўль і Мглін зусім нядаўна — 19 траўня 1499 г. (АЗР. Т. I. № 172. С. 196—197; Любавскнй М.К. Областное деленне. С. 14). Пры гэтым мсціслаўскія гарады Папова Гара і Дрокаў перайшлі пад кіраванне вялікакняжацкіх намеснікаў, або, згодна з тэрміналогіяй таго часу, «спалн на короля» (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управлешіе ЛнтовскоРусского государства ко временн нзданмя первого лнтовского статута. С. 14,137). М.К. Любаўскі лічыў, што і Хоцімль належаў Мсціслаўскаму княству. Гісторык памьшкова атаясамлівў яго з мястэчкам Хоцімск на р. Бесядзі Клімавіцкага ўезда (цяпер — пасёлак гарадскога тьшу, раённы цэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі) (Тамсама. С. 136,137).
¹⁹¹ ПСРЛ. Т. XXIII. С. 196.
¹⁹² «...да волостн на Угре, Товарков, Конопнарь, н нныя волостн по Угре, что былм даны [вялікім князем Васіліем III. —В.Ц.] князю Васнлью Шемечнчу да князю Васнлью Стародубскому» (ДДГ. № 104. С. 440).
¹⁹³ Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 138; Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 98. А.А. Зімін спасылаўся на ненадрукаваную працу У.Дз. Назарава.
'” НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 7. Арк. 279; АЗР. Т. II. № 62. С. 79.
¹⁹⁵ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 7. Арк. 379; АЗР. Т. II. № 74. С. 96.
¹⁹⁶ «А князь Семен княж Нванов сын Андреевнча прнехал с городы: с Черннговым, с Стародубом, да с Гомьем, да с Любнчем» (СНРЙО. Т. 41. № 65. С. 318).
¹⁹⁷ Знмнн А.А. Служнлые князья в Русском государстве. С. 42.
248
Віктар Цемушаў
Пасля 1500 г., уступіўшы ў новы перыяд сваёй гісторыі, Гомейская зямля паранейшаму заставалася ў складзе Старадубскага княства да яго ліквідацыі. Каля 1508 г., пасля смерці Сямёна Іванавіча¹⁹⁸, Гомей (як і астатнія ўладанні) атрымаў адзіны сын старадубскага князя — Васілій¹⁹⁹.
Як сведчыць С. Герберштэйн, «по науіценню» князя Васілія Шамячыча вялікі князь Васілій III захапіў «своего родного брата» і давёў яго да смерці ў турме²⁰⁰. Пад «родным братом» маскоўскага гасудара, на думку А.А. Зіміна, хаваецца князь Васілій Старадубскі²⁰¹. Герберштэйн таксама распавядае пра тое, як Васілій Шамячыч стаў «домогаться» суседняга княства, «н не успоконлся до тех пор, пока не довел Васнлня Стародубского до последней крайностн, а после его нзгнання занял его областн»²⁰².
Удакладніць дату смерці апошняга старадубскага князя дапамагаюць матэрыялы маскоўскакрымскіх перамоў канца жніўня — сярэдзіны верасня 1518 г. Каб пазбегнуць пратэстаў крымскага боку з нагоды таго, чаму ў шэртную (клятвенную) грамату для подпісу хана былі ўпісаны гарады Старадуб, Чарнігаў, Почап і Гомей, маскоўскім дыпламатам давялося даваць спецыяльныя тлумачэнні. Раней пералічаныя гарады не ўключаліся ў тэкст дамоў, таму што належалі «слуге» Васілія III — князю Васілію Старадубскаму. Гарады гэтыя насамрэч і тады пазначаліся, але схавана, пад фармулёўкай «царю не воеватн слуг его отчнн княж Васнльевы Шемячнчевы н княж Васнльевы Стародубского»²⁰³. Цяпер жа «Божня воля ссталась — слугн его [Васілія III — В.Ц.] князя Васнлья Семеновнча в жнвоте не стало, н те городы вотчнна государя нашего ныне за государем за нашнм»²⁰⁴. Менавіта таму ў шэртнай грамаце і ўдакладняўся пералік гарадоў, якія непасрэдна належалі маскоўскаму князю.
Такім чынам, апошні ўладар Старадубскага княтва памёр у 1518 г., а яго вымарачны ўдзел быў, нарэшце, ліквідаваны і стаў належаць непасрэдна вялікаму князю маскоўскаму²⁰⁵.
Пасля гэтага ў Гомеі з’явіліся маскоўскія намеснікі (Васілій Пушкін, Фёдар Грыгор’евіч Пляшчэеў, князь Дзмітрый Дзмітрыевіч ШчэпінАбаленскі)²⁰⁶. Быў сфарміраваны Гомейскі ўезд.
¹⁹⁸ Дату смерці кн. Сямёна пазначаюць звычайна каля 1505 г, (гл., напрыклад: Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 262), аднак, верагодна, ён памёр незадоўга да заключэння маскоўскалітоўскай мірнай дамовы 8.10.1508 г. У маскоўскіх дзеяннях па захопе шэрагу рэчыцкіх сёл у 1508 г. літоўскі бок абвінавачваў менавіта свайго «зрядчнка» князя Мажайскага (НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 7. Арк. 325).
¹⁹⁹ Князі, якія працягвалі ў ВКЛ называцца Мажайскімі, зноў вярнуўшыся ў падначаленне Маскве, звычайна пачыналі называцца Старадубскімі (Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 262).
²⁰⁰ Герберштейн C. Запнскн o Московнн. C. 141.
²⁰¹ Знмнн A.A. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 141.
²⁰² Герберштейн С. Запнскл о Московнн. С. 140.
²⁰³ СНРЙО. Т. 95. СПб., 1895. С. 555.
²⁹⁴ Тамсама. С. 554.
²⁰⁵ Знмнн А.А. Служнлые князья в Русском государстве. С. 44; Ён жа. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн. С. 138. На думку У.Дз. Назарава, князь Васілій Сямёнавіч, які не меў нашчадкаў мужчынскага полу, памёр у канцы 1517 — самым пачатку 1518 г. (Акты Русского государства 1505—1526 гг. М., 1975. С. 317).
²⁰⁶ Пашкова Т.Н. Местное управленне в Русском государстве первой половнны XVI в. (наместннкн н волостелн). С. 137.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
249
3. Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезда ў 1500—1535 гг.
Верагодна, толькі пасля ліквідацыі Старадубскага княства можна гаворыць пра пачатак фарміравання Гомейскага ўезда. Тым не менш тэрыторыя апошняга, без сумнення, стала вызначацца з моманту ўключэння ў склад Вялікага Княства Маскоўскага зямель на захад ад р. Сож.
Першыя звесткі пра тэрыторыі, якія былі далучаны да Вялікага Княства Маскоўскага ў выніку вайны 1500—1503 гг. (сярод іх была і Гомейская воласць), знаходзяцца ў перамірнай грамаце 1503 г.²⁰⁷. Дакумент адлюстраваў той узровень дасягнутага кампрамісу ў выніку праведзеных у Маскве перамоў, які дазволіў на пэўны час сÐ