На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
сама з «Реестра ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г.²⁵⁶. Сяло Маркавічы размяшчалася крыху на поўдзень ад р. Цярухі (левы прыток Сожа) у сярэднім яе цячэнні. (Менавіта так пазначыў месца сяла на сваёй карце М.Ф. Спірыдонаў²⁵⁷, але, магчыма, з улікам звестак дакумента 1560 г., гэтая лакалізацыя будзе перагледжана.) Побач, на паўднёвым усходзе, знаходзілася сяло Ярылавічы (гл. вышэй). Калодчычы, у якасці рэчыцкага сяла, згадваюцца ў 1541 г. Тады князь Дзмітр Раманавіч Відзініцкі разам з прыёмнымі дзецьмі (ад князя Івана Грыгор’евіча Сенскага²⁵⁸) адстаяў сяло ад прэтэнзій рэчыцкіх
²⁵⁰ «Пам’ять» 1527 р. С. 209, 211. Меўся на ўвазе, канечне, ез — перагарода ракі для лоўлі рыбы, а не лес, як меркаваў С.М. Кучыньскі (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. Prz. 319. S. 85).
²⁵¹ He зважаючы на тое, якая міля выкарыстоўвалася (руская, польская ці нямецкая), адлегласць у 3 мілі прыблізна роўная 20—25 км (С.М. Кучыньскі, следам за Я. НатансанамЛескім, называе 20—22 км (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 86).
²⁵² «Пам’ять» 1527 p. C. 209.
²⁵³ Bip — геаграфічны тэрмін, які азначае вадаварот, хуткі ручай, крыніцу (Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 37).
²⁵⁴ Любеч у 1516—1542 гг. належаў пану Альберту Гаштольду (Руснна О.В. Сіверська земля. С. 17).
²⁵⁵ «Пам’ять» 1527 р. С. 211, 215. Прнм. 11; LM. Кп. 10 (1540—1541) / Parenge S. Lazutka, I. Valikonyte, S. ViskantaiteSavisceviene, J. Karpaviciene. Vilnius, 2003. № 191. P. 120; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 313; Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od kohca czternastego wieku. S. 456—457.
²⁵⁶ ABAK. T. XIII. № 100. C. 353, 354.
²⁵⁷ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь y другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267; Ён жа. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 42. Польскі даследчык Л. Калянкоўскі змясціў Маркавічы ў ніжнім цячэнні р. Уці (Kolankowski L. Zygmunt August, Wielki ksiaz^ Litwy do r. 1548. Lwow, 1913. Tab. IV Granica Litwy z Moskwa). Але такая лакалізацыя нічым не пацвярджаецца.
²⁵⁸ Пасля смерці Івана Сенскага яго ўдаву (княгіню Фенну Сямёнаўну Полазаўну) узяў за жонку князь Дзмітр Раманавіч ВідзініцкіЛюбецкі (LM. Кп. 10. № 191. Р. 120; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 313; Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od kohca czternastego wieku. S. 457).
9 Зак. 3333
258
Віктар Цемушаў
мяшчан²⁶⁹. М.Ф. Спірыдонаў атаясаміў Калодчычы з населеным пунктам Холміч (сучасны Холмеч), які ўжо ў канцы XVI ст. меў статус мястэчка²⁶⁰. Прычыны такога супастаўлення, на жаль. невядомы. Побач знаходзіцца вёска Калочын, што дала назву вядомай археалагічнай культуры. Пэўнае падабенства назваў Калочын — Калодчычы (Калотчычы) дазваляе выказаць здгадку аб тоеснасці двух населеных пунктаў²⁶¹. Нарэшце, Пазнаховічы — гэта сучасныя Пазнапалы на р. Сухі Вір. Трансфармацыя назвы гэтага сяла добра прасочваецца па матэрыялах люстрацый (апісанняў) Любецкага і вылучанага з яго ў 1585 г. Лоеўскага старостваў²⁶².
Такім чынам, гомейская мяжа шырокай дугой агінала тэрыторыю Любецкай воласці, накіроўваючыся ад р. Сухі Вір на поўнач праз іншыя прытокі Сожа Нямыльню і Цяруху да р. Уці. Рэкі Уць і Сож вызначалі адрэзкі мяжы, а амаль каля самага вусця Сожа мяжа пераходзіла да Дняпра. У выніку значная частка Любецкай воласці з трох бакоў суседнічала з гомейскімі тэрыторыямі. Адна частка гэтай тэрыторыі ўяўляла вузкі клін з правага боку ад Сожа ў напрамку Дняпра. Тут гомейскія землі павінны былі сустракацца з рэчыцкімі. Аднак, цалкам верагодна, гэтага не адбывалася.
Можна меркаваць, што, страціўшы ў 1508 г. Любеч, Вялікае Княства Маскоўскае захавала адзіны невялікі выхад да Дняпра каля вусця р. Сож. Натуральным было імкненне больш грунтоўна замацавацца ў раёне буйнейшай воднай артэрыі Усходняй Еўропы, каб паставіць пад свой кантроль грузапаток і перамяшчэнне людзей. У сувязі з гэтым назіралася актыўнае імкненне маскоўскіх улад пашырыць межы Гомейскага павета да Дняпра за кошт Рэчыцкай воласці (пра гэта гл. вышэй).
Няпэўнасць гомейскай мяжы па суседстве з Рэчыцкай воласцю паўтаралася і ў адносінах з чарнігаўскімі землямі. Толькі ўмоўна адрэзак гомейскай мяжы можна працягнуць ад вярхоўяў р. Сухі Вір на ўсход да р. Сноў. «Ренстр любецкнй» так характарызуе апісаныя межы: «А тын граннцы ндуть не по селом, все пуіцею з Днепра у Дуннпрь»²⁶³. Вялікія адлегласці паміж памежнымі населенымі пунктамі сведчаць пра слабае асваенне тэрыторыі паміж ніжнім цячэннем р. Сож і сярэднім цячэннем р. Сноў (правы прыток Дзясны).
У раёне р. Уці, там, дзе праходзіла мяжа Гомея з чарнігаўскімі і любецкімі землямі, яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. былі вялізныя лясы, дзе было шмат «яко велнкого, так н малого зверя»²⁶⁴. У рэках было многа рыбы і баброў. У цэлым пра рэгіён, які займалі рэкі Дзясна, Судосць, Сноў, Іпуць і Бесядзь з іх прытокамі, А. Лазарэўскі пісаў: «Все это пространство покрыто было почтн сплошнымн лесамн, значнтельная часть которых в первобытном своем внде сохранялась егце в XVIII ст.»²⁶⁵.
Тым не менш у любецкім рэестры было заяўлена пра непарушнасць існуючых меж («а вступу неть») і іх даўнасць («якь была сь стародавна»)²⁶⁶.
²⁵⁹ LM. Кп. 10. № 191. Р. 120; LM. Кп. 229 (1540—1541). Vilnius, 2003. № 191. Р. 120—122.
²⁶⁰ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267; Ён жа. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 42; Ен жа. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // Гістарьгчны альманах. Т. 8. Гародня, 2003. С. 32 і карта на с. 12.
²⁶¹ Да такой высновы прыйшоў С.М. Кучьшьскі (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 86).
²⁶² Кондратьев й. Лоевське староство у 1585 — середнні XVII ст. // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 22—23 верасня 2005 г. Гомель, 2005. С. 200, 201.
²⁶³ «Пам’ять» 1527 р. С. 209.
²⁶⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 353.
²⁶⁵ Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросспн. С. 105.
²⁶⁶ «Пам’ять» 1527 р. С. 209.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
259
Для ўдакладнення паўднёвай і вызначэння ўсходняй і паўночнай меж воласці з яе левага боку (адносна р. Сож), звернемся да «Реестра ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г.²⁶⁷. Нягледзячы на тое, што Н.Б. Шаламанава просіць асцярожна карыстацца гэтай крыніцай, лічачы, што рэестр складзены ў 1640 г.²⁶⁸, варта пагадзіцца з думкай Я. НатансанаЛескага, які заўважыў несумненнае падабенства тэрыторыі Гомея, апісанай у разгляданай крыніцы, з той, якую ён выявіў для Гомея да 1537 г.²⁶⁹.
Падрабязныя апісанні меж зямельных угоддзяў гомейскіх сёл дазваляюць беспамылкова вызначыць раён іх размяшчэння або ідэнтыфікаваць з сучаснымі населенымі пунктамі, або пазначыць прыблізнае месцазнаходжанне. Назіранне за парадкам пералічэння сёл у «Рэестры» 1560 г. таксама можа дапамагчы пры некаторых высновах і абагульненнях.
Пры разглядзе «Рэестра» варта звяртаць асаблівую ўвагу на тыя сёлы, якія сваім месцазнаходжаннем фіксавалі межы гомейскай тэрыторыі. Унутраны склад Гомейскай зямлі ў дадзеным выпадку мае другаснае значэнне.
Апісанне гомейскіх сёл у «Рэестре» 1560 г. пачынаецца з Раманавічаў. Яны знаходзіліся каля самага горада, на супрацьлеглым баку р. Сож каля правага берага р. Іпуці. Пералік і далей працягвае прытрымлівацца р. Іпуці: называюцца сёлы Добруша (Добруш), Дзям’янавічы і Бярозцы (верагодна, сучасныя Бярозкі або Дзям’янкі)²⁷⁰. Затым увага пераносіцца на левы бок Іпуці. Наступнае сяло — Тростынь (Тростань) стаіць ужо каля самай мяжы па суседстве з маскоўскімі Бабовічамі²⁷¹. Апісаннем меж сяла фактычна намячаецца ўчастак дзяржаўнай літоўскамаскоўскай мяжы.
Землі сяла пачыналіся ад Кармы Завіхвоста (?) і працягваліся да р. Іпуці. Тут яшчэ не сустракаліся маскоўскія ўладанні, яны знаходзіліся далей, каля ракі, што ўпадала з левага боку ў Іпуць — Карны. Апошняя на ўсім сваім працягу служыла мяжой. Выток Карны зусім блізка размешчаны да вярхоўяў р. Сноў (правы прыток Дзясны), і мяжа ішла ад Карны прама ў Сноў і ўверх па яго цячэнні²⁷². Да Снову падступалі землі маскоўскага сяла Мікулічы, якое з пэўнымі дапушчэннямі можна атаясаміць з вёскай Мікалаеўкай каля сяла Рылавічы (цяпер не існуе)²⁷³. У 14 км на ўсход ад Рылавіч (сучаснае Сноўскае) заўважаем сяло Рубежнае, назва якога, магчыма, невыпадковая.
²⁶⁷ АЗР. Т. V № 16. С. 3767; АВАК. Т. XIII. № 100. С. 343—377.
²⁶⁸ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 499.
²⁶⁹ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 135. Prz. 235—237.
²⁷⁰ Дзям’янавічы i Бярозцы (Дземіянавічы i Бярэсцы) — гэта адно сяло (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 346).
²⁷¹ Гэта сучаснае сяло Старыя Бабовічы каля правага берага р. Іпуці. Новыя Бабовічы былі заснаваны толькі ў першай палове XVII в. (Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросснн. С. 389—390).
²⁷² АВАК. Т. XIII. № 100. С. 347.
²⁷³ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Россмн. С. 505—506. А. Лазарэўскі указаў на сяло Мікулічы, якое разам з блізкім сялом Засуха (Старая Тростань) апусцела ў канцы XVI або на пачатку XVII ст. Пры гэтым сяло Старая Тростань было ўзноўлена каля 1640 г. (Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросснн. С. 418). Архім. Філарэт, заўважыўшы ў Рылавіцкім прыходзе вёску Нікалаеўку, таксама палічыў яе маскоўскім сялом Мікулічы 1560 г. (Фнларет, архнм. (Ф.Н. Гумнлевскнй). йсторнкостатнстнческое опнсанне Черннговской епархнн. Кн. 7. С. 235). Мікулічы вядомыя з 1550 г. Тады людзьмі гомейскага намесніка гэтае сяло было разрабавана (СНРІІО. Т. 59. № 21. С. 346).
260
Віктар Цемушау
Яшчэ далей наўсход, з левага боку (на поўнач) р. Сноў знаходзілася старадубскае сяло Топаль. Н.Б. Шаламанава са спасылкай на дакумент РДАСА піша пра перадачу воласці Топаль мазырскаму старасце Стравінскаму²⁷⁴. Пазней маёнткі Топалі, Радманава і Высокае «w Powiete Starodubskim» былі аддадзены ва ўладанне Мартыну Валовічу²⁷⁶.
Адрэзак гомейскай мяжы па р. Карне быў, відаць, вельмі ўстойлівым. Яшчэ на па