На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
чатку 1498 г. чарнігаўскі намеснік князь Іван Багданавіч Глінскі атрымаў пацвярджэнне на трыманне чатырох чалавек: двух братоў Унучковічаў, Халеевіча і Кандратовіча ў Старадубскім павеце, з іх землямі, сенажацямі, рэкамі і бабровымі гонамі²⁷⁶. Імёны першых людзей звязваюць з назвамі сёл Унуковічы і Халеевічы²⁷⁷. Знаходзіліся яны крыху на поўнач ад р. Карны, пры гэтым другое сяло стаяла на левым беразе Іпуці. Унуковічы (Внуковнчн) згадваюцца ў «Опнсаннн дорог нз Мннска на Северіцнну» 1534 г., але без пазначэння гаспадарскай прыналежнасці²⁷⁸. Відаць, паміж 1500—1535 гг. раён паміж Іпуццю і яе прытокам Карной заставаўся паранейшаму старадубскім, і змены гомейскай мяжы тут не адбылося.
Пасля Тростыні можна было б адразу звярнуцца да сяла Рылавічы, якое таксама згадваецца ў «Рэестры» 1560 г. сярод гомейскіх, але парадак пералічэння сёл зноў пераносіць нас у глыб Гомейскай зямлі. Карма, Кузьмічы (Кузьмінічы) каля р. Харапуці (левы прыток Іпуці) і Галовінцы каля Іпуці існуюць і цяпер і лёгка знаходзяцца на карце. Праблемы ўзнікаюць з лакалізацыяй сяла Данілкавічы. Толькі апісанне меж гэтага сяла дазваляе з упэўненасцю назваць раён яго месцазнаходжання — паміж рэчкамі Камяніцай (Каменка, левы прыток Іпуці), Хмеленкай (левы прыток Каменкі), Рэктай, Крыўкай (прытокі Харапуці?) і Цалай (Цата?). Такім чынам, Данілкавічы знаходзіліся недзе на ўсход ад самых вярхоўяў Харапуці (левы прыток Іпуці) па суседстве з сялом Кузьмічы, што вынікае з апісання меж апошняга²⁷⁹.
Асобна («зособна») ад сяла Кузьмічы пасярод лесу размяшчаўся востраў Перанаўскі (Перуноўскі), які належаў таму ж баярыну, які валодаў востравам Кузьмінскім (відавочна, і само сяло Кузьмічы знаходзілася пасярод паляны ў лесе, таму часта называлася востравам)²⁸⁰. Востраў Перанаўскі займаў тэрыторыю ад вярхоўяў ракі Уці «до граннцы Мнтковское»²⁸¹. Паселішчаў з назвамі, блізкімі да МіткоўскаеМіцькоўскае, у раёне вярхоўяў р. Уці не выяўлена. У сувязі з гэтым, магчыма, мае сэнс прапанаваны А.Ф. Рогалевым варыянт прачытання назвы мяжы як «Лнтовской»²⁸². Літоўскамаскоўская мяжа, сапраўды, магла праходзіць непадалёку
²,⁴ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 507.
НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 823. Арк. 1—2. Два лісты каралёў Уладзіслава IV і Яна Казіміра адносяцца да 1642 і 1650 гг.
²⁷⁶ АЗР. Т. 1. № 134.11. С. 154.
Фнларет, архнм. (Ф.й. Гумнлевскнй). Лсторнкостатнстнческое опнсанне Черннговской епархнн. Кн. 7. С. 33; Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 506.
²⁷⁸ Радзнвнлловскне акты. № 18. С. 71.
²⁷⁹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 349.
²⁸⁰ АЗР. Т. V № 16. С. 41; АВАК. Т. XIII. № 100. С. 349.
²⁸¹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 349. У арыгінале дакумента напісана «perenowski», пры гэтым другая літара «е» відавочна выпраўляе іншую літару, цалкам магчыма «й» (Lietuvos valstybes istorijos archyvas. F. SA. Bib. 115. P. 259).
²⁸² Рогалев А.Ф. От Гомпюка до Гомья. С. 81. У дакуменце без сумненняў напісана «mitkowskoie» (LVIA. F. SA. Bib. 115. Р. 259).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
261
ад вярхоўяў р. Уці. У тым жа раёне знаходзіцца стык сучасных расійскай, беларускай і ўкраінскай дзяржаўных граніц.
Затым пералік гомейскіх сёл пераходзіць да ракі Уці, левага прытока Сожа. Апісанні меж групы сёл, чые землі знаходзіліся па абодвух баках р. Сож у раёне яе левых прытокаў Уці і Цярухі, дапамагаюць удакладніць паўднёвую гомейскую мяжу. Землі сёл Антонавічы, Лаіуновічы, Прыбытковічы, Маркавічы, Церашковічы, Дзятлавічы, Уцце, Насовічы шчыльна запаўняюць прастору на поўдзень ад Іпуці паміж іншымі левымі прытокамі р. Сож, а таксама пераходзяць на правы бераг Сожа. Нават сяло Маркавічы, якое знаходзіцца параўнальна недалёка ад левага берага р. Сож, мела ўгоддзі на правым баку гэтай ракі, па суседстве з землямі любецкага сяла Ісаковічы²⁸³.
Большасць пералічаных сёл размяшчалася на левым баку р. Сож, па абодвух баках р. Уці. Толькі Дзятлавічы стаялі насупраць вусця р. Уці на правым беразе р. Сож і Маркавічы былі высунуты на поўдзень ад р. Уці, за р. Цяруху. Вызначэнне меж сёл Дзятлавічы і Маркавічы мае вялікае значэнне, бо гэтыя паселішчы, відаць, былі самымі крайнімі ў разгляданым рэгіёне (Маркавічы названы памежнымі ўжо ў «Рэестрах» 1522 г.)²⁸⁴.
Землі і ўгоддзі сяла Маркавічы займалі тэрыторыю па абодвух баках р. Сож. Пры гэтым сумежнымі з імі былі землі любецкіх сёл Ісакавічы (з захаду), Ярылавічы (з поўдня) і гомейскага сяла Дзятлавічы (з поўначы). Вызначыць дакладную мяжу Маркавіч цяжка, бо немагчыма знайсці на карце невялікія рэчкі Сялечну (прыток Нямыльні?) і Добрую (прыток Цярухі?). Тым не менш, відавочна, што землі сяла Маркавічы знаходзіліся паміж левымі прытокамі Сожа Нямыльняй (паводле крыніцы — Нілільна, Нігілна)²⁸⁵ і Цярухай з заходам на правы бок р. Сож. Ніжняе цячэнне Нямыльні належала Любечу. Магчыма, сучасная мяжа Беларусі і Украіны, што праходзіць ад Сожа праз р. Нямыльню, у нейкіх рысах адпавядала даўняму яе працяжэнню.
Нават няпоўнае ўяўленне пра зямельныя межы Маркавічаў паказвае, што само сяло аказваецца паза імі. Таму ўзнікае сумненне ў правільнасці прынятай для Маркавічаў лакалізацыі. На карце Генеральнага штаба Чырвонай Арміі 1942 г. менавіта пасярэдзіне выяўленай тэрыторыі сяла Маркавічы, каля левага берага Сожа, пазначаны населены пункт з ідэнтычнай назвай²⁸⁶. Вельмі заманліва прызнаць яго даўнім сялом. Аднак на картах канца XVIII—XIX стст. такое паселішча не пазначана. I больш таго, новая лакалізацыя сяла Маркавічы ўступае ў супярэчнасць з вызначанай па «Рэестры» 1522 г. гомейскалюбецкай мяжой. Атрымліваецца, што мяжа стварала рэзкую выгнутую лінію, то прыступаючы да Сожа, то адрываючыся ад гэтай ракі да яе прытока Уці і зноў вяртаючыся да свайго пачатку. Можна, канечне, выказаць думку пра існаванне двух населеных пунктаў з аднолькавай назвай або верагоднасць пераносу сяла з аднаго месца ў іншае, але даказаць гэта цяжка. У любым разе, у гэтым выпадку, адносна да «Рэестра» 1560 г., відавочна месцазнаходжанне сяла Маркавічы менавіта каля р. Сож, у атачэнні зямель, якія яму належалі.
Да правага (паўночнага) берага р. Цярухі прымыкалі, захопліваючы і паласу зямлі каля р. Сож, землі сяла Церашковічы. Апошняе атрымала сваю назву,
²⁸³ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 354.
²⁸⁴ Магчыма, пра памежны стан Маркавічаў сведчыць даўні земляны вал, размешчаны каля сяла. Мясцовыя жыхары знаходзілі ў ім дзіды, тарчы, рэшткі абмундзіравання ваяроў (Рогалев А.Ф. Родные названня. С. 83).
²⁸⁵ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 354; АЗР. Т. V № 16. С. 46.
²⁸⁶ Генеральный штаб Красной Армнн. Карты. Л. N36XXX1II.
262
Віктар Цемушаў
відаць, ад р. Цярухі, хаця і размяшчалася каля вусця Уці²⁸⁷. Сумежнымі з сялом Церашковічы называюцца Сеўрукі²⁸⁸, якія ў іншым месцы «Рэестра» 1560 г. аказваюцца «на граннце московской»²⁸⁹. У вадаёмах каля Сожа сяло Церашковічы мела супольныя (сумесныя) тоні з сёламі Бабовічы і Дзятлавічы²⁹⁰, якія самі размяшчаліся на правым баку р. Сож.
Сяло Дзятлавічы знаходзілася амаль насупраць Церашковіч. Яго землі можна было б палічыць крайнімі ў паўднёвых межах Гомея, але, як ужо высветлілася, яшчэ больш на поўдзень і на правым беразе Сожа ляжалі землі сяла Маркавічы. Аднак землі Дзятлавіч маглі быць памежнымі адносна Любецкай і Рэчыцкай валасцей, што прымыкалі з захаду²⁹¹. У самім «Рэестры» 1560 г. пра гэта нічога не сказана, але такая выснова відавочная, бо далей на захад ад Дзятлавічаў і больш паўночных Бабовічаў гомейскіх паселішчаў не было²⁹².
У апісанні меж сяла Дзятлавічы згадваецца тапонім Арлова гняздо²⁹³. Ці нельга звязаць яго з Сакаліным (Саколскім) гняздом «Ренстра любецкого» 1522 г.²⁹⁴? Верагодна, пад назвамі Арлінае і Сакалінае гняздо першапачаткова хаваюцца сапраўды месцы гнездаванняў гэтых дралежных птушак, якія былі выбраны арыенцірамі для правядзення мяжы. Пазней магчыма ўжо саміх гнёздаў і не было, але так пачалі называць урочышчы, мясціны, дзе яны раней існавалі. У сувязі з гэтым можна асцярожна дапусціць тоеснасць абодвух пазначэнняў, бо яны блізкія па змесце. Зрэшты, ствараецца ўражанне, што Сакалінае гняздо стаяла непадалёку ад р. Сож («Сожом на ннз до Соколе Гнезда»)²⁹⁵, тады як паміж Арловым гняздом і Сожам знаходзіліся лес Ахібішча (Ахіба) і Жазейскае возера²⁹⁶. Згаданы лес быў памежным з іншым лесам — Бортным, які належаў любецкаму сялу Ісаковічы²⁹⁷.
²Й' С. Старыя Церашковічы на карце Генеральнага межавання пазначана каля самага вусця р. Уці. Крыху ніжэй па цячэнні Сожа стаіць с. Церашковічы, а яшчэ ніжэй, амаль каля вусця рэчкі Цярэхі — в. Цяруха (Генерального плана Белнцкого уезда часть 2я).
²⁸⁸ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 355.
²⁸⁹ Тамсама. С. 361. Магчыма, гаворка ідзе пра розныя Сеўрукі, і тады адмова Н.Б. Шаламанавай ад прызнання лакалізацыі сяла з такой назвай каля Гомея (а такі населены пункт існуе там і зараз) не зусім дакладная (Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 505)
²⁹⁰ 3 гэтых вадаёмаў возера Глупіча (Глушэц) можа быць знойдзена на сучаснай карце.
²⁹¹ Паводле «Рэестра» 1560 г. любецкія землі (сёлы Ісаковічы) сустракаліся з гомейскімі больш на поўдзень, у раёне леса Ахабішча (Ахібішча, Ахібы), той яго часткі, якая належала сялу Маркавічы (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 354). У сувязі з гэтым можна выказаць здагадку, што ніжэй за Ісаковічы па цячэнні р. Дняпро левы бок гэтай ракі да самага вусця Сожа займалі толькі любецкія землі. Значыць, шукаць выхад гомейскай тэрыторыі да Дняпра (пра яго існаванне ведаем з «Рэестраў» 1522 г.) варта вышэй (на поўнач) Ісаковічаў. Зрэшты, для гэтага рэгіёна ўласціва цераспалосіца ўладанняў і ніякіх пэўных высноў рабіць нельга.
Верагодна, каля с. Дзятлавічы каля берага р. Сож (у раёне старога рэчышча) была даўняя прыстань. У XIX ст. мясцовыя сяляне знаходзілі туі рэшткі рачных караблёў (Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 312).
²⁹³ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 356.
²⁹⁴ «Пам’ять» 1527 р. С. 209, 211.
²⁹⁵ Тамсама. С. 209.
АВАК. Т. XIII. № 100. С. 356. Паміж Сожам і Дняпром, там, дзе адлегласць паміж імі ўсяго каля 8 км, на сучаснай