• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ткавічы, Лемяшэвічы. Усімі імі кіраваў слуга князя Сямёна Мажайскага (Старадубскага)²³⁷. У 1511 г. шляхціц караля Жыгімонта Багдан Даўгердаў прывёз у Маскву грамату са скаргай на князя Мажайскага. Апошні «забрал» рэчыцкія сёлы Засуеў (відавочна, Засоўе), Габатовічы (відавочна, Чабатовічы), Калскевічы, Бацуні, Чорныя, Агірова, Заспу, Левашэвічы,
    
    ²³⁴ Па рэчышчы р. Сож ад вусця р. Ліпы да вусця р. Бесядзі праводзіць мяжу Гомейскай воласці і С.М. Кучыньскі (Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 87).
    
    ²³⁵ СЙРНО. T. 35. № 102. С. 752.
    
    ²³⁶ Характэрна, што пасля захопаў 1500 г. у інструкцыях маскоўскім паслам, якія адпраўляліся ў Крым, была адзначана неабходнасць арыентаваць крымскага хана на паходы ўглыб ВКЛ (да Турава, Пінска, Менска), мінаючы левабярэжжа Дняпра («чтобы не ходнлм воеватн по сей стороне Днепра к Путнвлю, н к Черннгову, н к Рылску, н к Новому городку к Северскому, н к Стародубу, н к Гомью, н к Любечу, к Трубецку, н ко Дбрянску, н ко Мченску» [СНРНО. Т. 41. № 67. С. 327]). Тое самае было паўторана ў 1501 і 1503 гг. (Тамсама. № 70. С. 343; № 71. С. 350; № 92. С. 494). Маскоўскі бок ужо часткова валодаў левым бокам Дняпра (раён Любеча) і, відавочна, планаваў авалодаць астатнімі раёнамі на ўсход ад гэтай ракі (Рослаўль, Прапойск, Мсціслаў і нават Смаленск). Адсюль імкненне Івана III засцерагчы ад крымскіх набегаў зону сваіх інтарэсаў.
    
    ²³⁷ СНРНО. Т. 35. № 80. С. 469.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    255
    
    Кісловічы, Баркі «н чнннт себе рубеж по Днепр»²³⁸. Палова названых сёл адносілася ўсё ж да Горваля, але ў параўнанні з 1504 г. склад рэчыцкіх сёл таксама павялічыўся. Значыць, захопы працягваліся. Прычым маскоўскія землі перакінуліся ўжо на правы бок Дняпра: там знаходзіліся сёлы Заспа і Левашэвічы (сучасныя Левашы). 3 астатніх рэчыцкіх сёл лакалізуюцца толькі Баркі (Борхаў) (на поўдзень ад Целяшэвічаў на р. Узе) у левабярэжжы Дняпра.
       Багдан Даўгердаў прапанаваў выслаць маскоўскаму гасудару сваіх баяр, а кароль даслаў бы сваіх паноў, а яны, з’ехаўшыся, «управу учннят н внноватых казнят, a пограннчным местом рубежн покладут»²³⁹. Значыць, да гэтага часу мяжа ў напрамку Рэчыцы не была вызначана. Гэтым, відаць, і скарыстаўся маскоўскі бок, выразна выявіўшы імкненне пашырыць свае ўладанні да натуральнага рубяжа — р. Дняпро. Дарэчы, высланыя вялікім князем маскоўскім Васіліем III у раён «облдных порубежных дел» дзеці баярскія заўважылі толькі дробныя парушэнні («облды невеллкле»), якія маглі б ліквідаваць і намеснікі, што там знаходзіліся²⁴⁰.
       Няпэўнасць рэчыцкагомейскай мяжы, відаць, была звязана з балоцістым характарам мясцовасці, што падзяляла рэкі Дняпро і Сож у раёне іх зліцця²⁴¹. 3 гомейскага боку ў ніжнім цячэнні Сожа вядомыя сёлы Бабовічы і Дзятлавічы (апісаны ў «Рэестры» 1560 г.)²⁴². Адзін са згаданых у 1527 г. рэчыцкіх «заходов» — Міхалкава — відаць, адпавядае сучасным Міхалькам, што размешчаны крыху на захад ад Дзятлавічаў²⁴³. Такім чынам, гомейскія межы заходзілі за р. Узу ў ніжнім яе цячэнні і дзесьці на захад ад гэтай ракі сустракаліся з рэчыцкімі землямі.
       Гэта — даўняя гомейская мяжа, якая замыкала сваёй лініяй тэрыторыю воласці паміж ракой Сож і яе левымі прытокамі Ліпай і Узой.
       Да гэтага часу мы мелі справу толькі з тымі населенымі пунктамі, якія размяшчаліся з правага боку р. Сож; таксама была апісана мяжа Гомейскай воласці толькі ў правабярэжжы Сожа. Той факт, што да пераходу пад маскоўскую ўладу не фіксуецца ніякіх гомейскіх уладанняў на іншым беразе Сожа, нават выклікае думку пра лакалізацыю тэрыторыі першапачатковай Гомейскай воласці выключна паміж рэкамі Дняпро і Сож, прычым з апорай менавіта на апошнюю. Выяўлены ўчастак гомейскай мяжы ад вусця р. Бесядзі на паўночнызахад па цячэнні р. Сож быццам бы ўказвае на такую ж самую яе працягласць і ўніз па цячэнні гэтага прытока Дняпра. Аднак існуюць неабвержныя доказы таго, што гомейская тэрыторыя ўжо да 1500 г. даволі далёка шырылася і на ўсход ад Гомея, за р. Сож.
       У выніку доўгіх перамоў 1537 г. літоўская дэлегацыя адстаяла для ВКЛ усю Гомейскую воласць, у тых межах, з якімі яна існавала да далучэння да Вялікага Княства Маскоўскага. 3 пасольскіх кніг высвятляецца, што гомейская тэрыторыя заходзіла больш чым за 60 вёрст на ўсход ад Сожа, дзе сустракалася са старадубскімі землямі. (Пра перамовы 1537 г. гл. ніжэй.) Канкрэтная інфармацыя пра гомейскія межы ў перамовах 1537 г. адсутнічае, але сам факт таго, што ў некаторай частцы Гомейская воласць вярталася ў сваіх межах да перыяду да 1500 г. дае падставы
    
    ²³⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 84. С. 495.
    
    ²³⁹ Тамсама. С. 495—496.
    
    ²⁴⁰ Тамсама. С. 496. Каля Бабовічаў знойдзены гарадзішча і селішча часоў Кіеўскай Русі (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. С. 134; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 264).
    
    ²⁴¹ Гомельская область. Атлас. С. 25—26.
    
    ²⁴² АВАК. Т. XIII. № 100. С. 362, 355.
    
    ²⁴³ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 752. Так сама лічыў і С.М. Кучыньекі (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 87).
    
    256
    
    Віктар Цемушаў
    
    выкарыстоўваць дадатковыя крыніцы, найперш «Реестр ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г. Падаецца, што ўсходняя частка Гомейскай воласці (з левага боку р. Сож) вярнулася ў склад ВКЛ практычна без змен. Ад яе аднялі наслаенні перыяду маскоўскага панавання і ў «чыстым» выглядзе перадалі ВКЛ.
       Акрамя таго, паўднёвую гомейскую мяжу вызначае комплекс дакументаў з рэестрамі меж усходніх рэгіёнаў ВКЛ. Звесткі пра гомейскую мяжу маюцца ў двух рэестрах: чарнігаўскім і любецкім.
       Пры апісанні меж чарнігаўскай тэрыторыі (вызначаюцца з дапамогай пералічэння сёл чарнігаўскай зямлі) у «Ренстре граннц черннговскнх» згадваецца і «от Гомя граннца»²⁴⁴. Памежным з Гомейскай воласцю было сяло Ліствен. 3 яго і пачынаецца рэестр. Наступным названа сяло (Гораск), якое вызначала ўжо чарнігаўскастарадубскі рубеж. Аднак тут можна зрабіць выснову, што дзесьці да гэтага сяла завяршалася тэрыторыя Гомея. Абодва сялы існуюць і зараз. Ліствен (Вялікі Ліствен) знаходзіўся на р. Крукавой, правым прытоку Снова. Гораск (Горск) размешчаны на правым беразе р. Сноў на паўночны ўсход ад Ліствена. Далей названа ў рэестры чарнігаўскае сяло Баровічы, ужо не памежнае. Яго можна знайсці ніжэй па цячэнні р. Сноў ад Гораска²⁴⁶. Астатнія чарнігаўскія сёлы былі размешчаны далёка ад гомейскай мяжы.
       Такім чынам, звесткі «Реестра граннц черннговскнх» вельмі небагатыя. Больш карысны для нас «Реестр любецкнй», дзе сапраўды апісваюцца межы, а не проста пералічваюцца сёлы, некаторыя з якіх — памежныя²⁴⁶. Асобная частка гэтага дакумента прысвечана непасрэдна гомейскай мяжы з Любечам. Мяжа Любецкай воласці апісваецца вельмі падрабязна, і цяпер, дзякуючы даследаванню І.В. Кандрацьева, практычна ўсе геаграфічныя арыенціры, пазначаныя ў тэксце, могуць быць адлюстраваны на карце²⁴⁷.
       Такім чынам, ад гомейскіх Ігарэвічаў (Агарэўшчыны) гомейскалюбецкая мяжа ішла да р. Уці (левы прыток р. Сож), пакідаючы на любецкім баку Ярылавічы (Ярылаўцы)²⁴⁸. Апошнія, без сумнення, тоесныя сучаснаму сялу Старыя Ярылавічы каля левага берага р. Сож у ніжнім яе цячэнні крыху вышэй (на поўнач) ад вусця р. Нямыльні²⁴⁹. Ярылавічы знаходзяцца даволі далёка ад р. Уці, але, відаць, у гэтым рэгіёне з нешматлікімі населенымі пунктамі ім належалі вялікія абшары, а палосы неасвоеных зямель былі ўмоўнымі межамі паміж імі.
    
    ²⁴⁴ «Пам’ять» 1527 р. С. 207.
    
    ²⁴⁵ Магчыма, гэта сяло (як і Гораск) у сярэдзіне XVI ст. ужо лічылася старадубскім. У «Спнске обндных дел», складзеным у 1550 г. маскоўскім бокам, гучыць скарга на рабунак і захоп «в Боровнчех» борцей старадубскага гарадавога прыказчыка (C1IPI1O. Т. 59. № 21. С. 345).
    
    ²⁴⁶ А.У. Русіна прапанавала нават назваць «Реестр граннц черннговскнх» «Реестром сел черннговскнх» (Руснна О.В. Сіверська земля. С. 16).
    
    ²⁴⁷ Кондратьев І.В. Під Лнтвою, Москвою та Полыцею. С. 18; Ён жа. Любецька волость у першій половйні — середнні XVI ст. С. 24—25.
    
    ²⁴⁸ «Пам’ять» 1527 р. С. 209, 211. У 3й кнізе судовых спраў Метрыкі ВКЛ сяло Ярылавічы згадваецца як гомейскае (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 37). Аднак С.М. Кучыньскі выказаў меркаванне, што там вядзецца не пра Ярылавічы, а пра гомейскія Рылавічы (Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 85).
    
    ²⁴⁹ Ha карце М.Ф. Спірыдонава, напэўна, памылкова Ярылавічы пазначаны на месцы сучасных Новых Ярылавічаў (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267). Тая ж памылка выяўляецца на асобнай карце Рэчыцкага павета (Спірыдонаў М.Ф. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 42).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 257
    
    
        Ад р. Уці мяжа пераходзіла ў Сож і ішла, прытрымліваючыся цячэння ракі, да Саколяга (Саколскага) гнязда. Каля апошняга мяжа адрывалася ад р. Сож і ішла «поперекь трн мнлн» да Калодчычаў да Серабронскага еза на Дняпры²⁵⁰. Каштоўнае ўказанне для пошуку лініі мяжы — гэта тры мілі паміж Дняпром і Сожам, якія аддзялялі гомейскія землі ад любецкіх. Іх можна размясціць паміж Дняпром і Сожам на даволі значнай адлегласці, пачынаючы ад вусця р. Уці²⁵’. Тым не менш канцавая кропка адрэзка гомейскай мяжы — Калодчычы — вядома (гл. ніжэй).
        У апісанні любецкачарнігаўскай мяжы выклікае цікавасць фрагмент, у якім гаворыцца пра апошні яе адрэзак: «Сухнн Внр — то останок граннц черннговскнх з любецкнмн»²⁵². Відавочна, ад р. Сухі Вір²⁵³ (левы прыток Сожа) пачыналіся гомейскія землі і ішла гомейскачарнігаўская мяжа.
        У другім варыянце любецкага рэестра звыш апісання меж дадаткова пералічваюцца памежныя паселішчы. Так, насупраць любецкіх Пазнаховічаў называецца Слабодка, «село гоменская»; насупраць панскіх²⁶⁴ Ярылавічаў — гомейскія Маркавічы. Заяўлена, што Калодчычы на Дняпры належаць напалову Любечу і «Сенскому» — князю Івану Грыгор’евічу Сенскаму²⁵⁵. 3 усіх пазначаных сёл з пэўнымі агаворкамі лакалізуюцца Ярылавічы, Маркавічы, Калодчычы і Пазнаховічы. Два першыя сялы вядомы так