На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
карце можна заўважыць вёску Арол. Аднак малаверагодна, што яна мае адносіны да Арлова гнязда.
²⁹⁷ Тамсама. С. 354.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
263
Пасля Дзятлавіч у «Рэестры» 1560 г. называюцца сёлы Уцце і Насовічы, якія стаялі (адпаведна) на левым і правым берагах р. Уці. Падавалася б, самі гэтыя два сялы не былі памежнымі, але землі с. Уцце шырыліся да р. Турухі (Цярухі)²⁹⁸, a землі с. Насовічы — яшчэ далей — перасякалі р. Цяруху і дасягалі больш паўднёвага прытока Сожа — Нямыльні (Нямільны)²⁹⁹. Нямыльня, паводле крыніцы, была мяжой гомейскай тэрыторыі.
Назіранні за размяшчэннем гомейскіх сёл у раёне р. Уці паказваюць, што цераспалосіца і значная аддаленасць іх зямель і ўгоддзяў ад сваіх цэнтраў — звычайная з’ява. Сяло Маркавічы, магчыма, увогуле было адарвана ад сваіх зямель па абодва бакі ад ракі Сож, бо адлегласць да іх перакрывалі ўладанні с. Насовічы, якія, дарэчы, таксама, стаялі далёка на поўначы. (Безумоўна, такія высновы рабіліся з улікам сучаснага месцазнаходжання сёл Маркавічы, Насовічы і інш. Магчыма, у мінулым сёлы былі ў іншых месцах.)
Іншай асаблівасцю гомейскай тэрыторыі ў правабярэжжы Сожа было тое, што размешчаныя тут землі (бабровыя гоны і рыбныя ловы) часта выкарыстоўваліся сумесна суседнімі паселішчамі, якія адносіліся да розных адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак. Таму гомейскай мяжы як такой тут не існавала. Выразнае імкненне ўсталяваць яе назіраем з маскоўскага боку, але ў 1535 г. Гомейская зямля вярнулася ў склад ВКЛ, і, як відаць паводле «Рэестра» 1560 г., тэрытарыяльнае размежаванне так і не было зроблена.
У выніку высвятляецца, што дадзеныя рэестраў 1522 г. не адпавядаюць рэчаіснасці 1560 г. Гомейская тэрыторыя не толькі падыходзіла да правага берага р. Уці (у 1522 г. мяжа праходзіла строга па гэтай рацэ), але і распаўсюджвалася на поўдзень аж да р. Нямыльні.
Пасля Насовічаў «Рэестр» 1560 г. звяртаўся даўсходняй мяжы Гомейскай зямлі, дзе тры сялы (Юркавічы, Азарчычы, Вага) групаваліся ў раёне р. Цаты (правы прыток Снова), а адно (Рылавічы) знаходзілася асобна — больш на паўночны ўсход каля вытоку р. Сноў.
Землі Юркавічаў (Старых Юркавічаў) дасягалі р. Жавяды (правы прыток Цаты), уздоўж якой праходзіць сучасная мяжа паміж Расіяй і Украінай. Мяжа сяла адрывалася ад р. Жавяды і ішла да р. Цаты (правы прыток Снова). Бабровыя гоны, якія належалі сялу, былі і на р. Вазе (левы прыток Цаты)³⁰⁰.
Сяло Азарчычы (сучаснае Азарычы) знаходзілася ўбаку ад мяжы, на паўночным захадзе ад Юркавічаў. А вось сяло Вага (Уважа) стаяла «неподалеку от граннцы Московское»³⁰¹. Назва сяла, безумоўна, звязана з р. Вагай (левы прыток Цаты), і сама гэтая рака, магчыма, служыла мяжой, хаця гэта і не пазначана ў «Рэестры» 1560 г. Зрэшты, і на межы сяла Вага не было звернута ўвагі, таму цяжка зрабіць нейкія пэўныя высновы. Пры сяле згадвалася зямля Хоеўская, якая можа быць неяк звязана са старадубскім сялом Фаевічы, што размяшчалася насупраць сяла Вага, непадалёку ад супрацьлеглага берага ракі Вагі³⁰². Магчыма, маленькая рака, якая ўпадае ў Вагу, ад якой атрымалі назвы старадубскае сяло і зямля гомейскага сяла, носіць назву ХоеўкаФаёўка. Значыць, гомейская тэрыторыя пераходзіла за р. Ваіу,
²⁹⁸ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 357.
²⁹⁹ Тамсама. С. 358.
³⁰⁰ Тамсама. С. 359.
³⁰¹ Тамсама. С. 360.
³⁰² Архім. Філарэт лічыў Фаевічы даўнім паселішчам, якое ўзнікла не пазней за 1500 г. (Фнларет, архнм. (Ф.й. Гумнлевскнй). йсторнкостатнстнческое опнсанне Черннговской епархлн. Кн. 7. С. 237).
264
Віктар Цемушаў
на ўсход ад якой можна намеціць праходжанне літоўскамаскоўскай мяжы. Але гэта толькі здагадка.
У апісанні павіннасцей баярскага сяла Вага «на граннце Московской» згадваецца таксама баярскае сяло Сеўрукі³⁰³. Канечне, яго нельга атаясамліваць з аднайменным сялом на поўдзень ад Гомея, але ў іншых месцах аналагічная назва не сустракаецца.
За Вагай у «Рэестры» 1560 г. названа баярскае сяло Рылавічы³⁰⁴. Яго межы ў рэестры зноў не пазначаны, і знайсці месцазнаходжанне цяжка. Але гэта, відавочна, тое сяло Рылавічы, якое зараз мае назву Сноўскае і знаходзіцца ў самых вярхоўях р. Сноў³⁰⁵. Рылавічы, без сумнення, таксама былі блізкія да маскоўскай мяжы, але ў «Рэестры» пра гэта не сказана. Таму, магчыма, варта аднесці гомейскія ўладанні на ўсход аж да паселішча Рубежнае. Гэта было б тым больш верагодным, калі не пагадзіцца з атаясамліваннем маскоўскага сяла Мікулічы з населеным пунктам каля Рылавічаў Мікалаеўкай.
Адразу пасля Рылавічаў называецца сяло баярскае Слабада³⁰⁶, і было б лагічным шукаць яго дзесьці паблізу. Але назіранне за пералікам сёл у «Рэестры» 1560 г. паказвае, што яны часта напісаны без усялякага парадку, хаця і бывае, што групуюцца, скажам, вакол р. Уці. Наступнае ў «Рэестры» за Слабадой сяло Бабовічы знаходзіцца на правым беразе р. Сож³⁰⁷, у супрацьлеглым баку ад Рылавічаў. На вялікай прасторы паміж Рылавічамі і Бабовічамі цяжка весці пошукі. Важнае ўказанне «Рэестра» 1560 г. на тое, што Слабада стаіць «на граннце Московской», на жаль, зусім не спрашчае магчымасці вызначэння месца гэтага сяла. Толькі адна згадка ў апісанні сяла Насовічы «слободнцкого» баярына, магчыма, дазваляе прыйсці да пэўнай высновы³⁰⁸. Высвятляецца, што «в дереве бортном бояре гомейскне, слободнцкле Тнмох Тешко...» мелі доступ у раён р. Пясочны (верагодна, сучасная Пясошанка, правы прыток Цярухі)³⁰⁹. Значыць, недзе ўбаку ад сярэдняга цячэння р. Цярухі і знаходзілася само сяло Слабада. Тут варта зноў прыгадаць здагадку аб вызначэнні месца Слабады ў вярхоўях сучаснай р. Цярухі ў раёне сучаснай беларускаўкраінскай мяжы (гл. вышэй). Вельмі верагодна, што такая лакалізацыя адпавядае сапраўднасці.
Пасля Слабады «Рэестр» 1560 г. апісвае гомейскія сёлы на правым баку р. Сож і ў левабярэжжа гэтай ракі ўжо не вяртаецца. Далейшае выкарыстанне дадзеных «Рэестра» карысна для рэканструкцыі тэрытарыяльнага складу Гомейскай воласці, які сфарміраваўся пасля 1535 г. Першапачатковыя межы Гомейскай воласці займелі ў яе заходнім (правабярэжным адносна да р. Сож) баку значныя змены.
Такім чынам, выкарыстанне звестак дзвюх крыніц, чыя інфармацыя адносіцца да перыядаў перад і пасля маскоўскага панавання, дае наступнае ўяўленне пра межы Гомейскай воласці.
¹³ АВАК. Т. ХПІ. № 100. С. 361. На карце Генеральнага межавання — Северукі (Генерального плана Белнцкого уезда часть 3я). Назва сяла паходзіць ад калектыўнай назвы жыхароў Севершчыны, што можа служыць яшчэ адным доказам прыналежнасці Гомейскай зямлі да гэтага гісторыкагеаграфічнага рэгіёна (Рогалев А.Ф. Родные названня. С. 120—121).
³⁰⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 361.
³⁰⁵ Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросснн. С. 423.
³⁰⁶ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 362.
³¹¹' Побач з Рылавічамі ёсць яшчэ адно сяло Бабовічы, але ў 1560 г. яно было маскоўскім, а апісанне меж гомейскага сяла Бабовічы пэўна фіксуе яго каля р. Узы (Ужы) непадалёку ад правага берага р. Сож.
³⁰⁸ Сярод тых баяр, якія «держат тое сельцо Слободское», Цімох Цешка не названы (АВАК. Т. ХТП № 100. С. 362). Зрэшты, Цімох Цешка валодаў не часткай самога сяла, а толькі яго бортнымі ўгоддзямі.
³⁰⁹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 359.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
265
Паўднёвая і'омейская мяжа, відавочна, не была ўстойлівай і мела магчымасць для змен за кошт неасвоеных прастораў. Нягледзечы на тое, што «Рэестры» 1522 г. выразна сведчаць пра праходжанне мяжы па р. Уці, «Рэестр» 1560 г. адносіць граніцы гомейскіх зямель значна на поўдзень, да р. Нямыльні. На ўсходзе на вялікай прасторы гомейская мяжа паводле абедзвюх крыніц вызначаецца толькі наяўнасцю аднаго паселііпча — сяла СвабодкаСлабада.
Усходняя мяжа Гомейскай зямлі толькі на пачатковым і заключным участках большменш дакладна рэканструюецца. 3 поўдня сёлы Юркавічы і Bara, а з поўначы — Рылавічы і Тростынь фіксавалі гомейскія межы. Паміж гэтымі сёламі, з абодвух бакоў р. Вагі на вялікай адлегласці да сярэдзіны XVI ст. невядома ніводнага населенага пункта. Тут, відавочна, былі глухія непралазныя лясы. Аднак тое, што. гомейская тэрыторыя заходзіла за р. Вагу, у напрамку да р. Сноў, даказваецца існаваннем у гэтым раёне сяла Супрунава, згаданага ў 1552 г. «В повете Речнцком староства гомейскаго село Супруново над речкою Вагою, Роговом новоназванное» належала панам Плескім³¹⁰. 3 назвай Рогава сяло дажыло да нашых дзён.
Паўднёвая мяжа ад с. Тростынь да р. Іпуці праходзіла дакладна па р. Карне. На правым баку Іпуці гомейскія межы акрэсліваюцца толькі прыблізна. Верагодна, уся прастора паміж Сожам і яго прытокам Іпуццю на поўдзень ад маскоўскіх Бабовічаў, з аднаго боку, і вусця Бесядзі, з другога, была гомейскай³¹¹. С.М. Кучыньскі праводзіў гомейскую мяжу ўздоўж рэчышча р. Бесядзі ад яе вусця да Патэскіх балот, месца якіх пазначае вёска Патэсы (каля левага прытока р. Вядзерні, якую даследчык назваў безыменнай). Умоўная лінія ад Патэскіх балот да р. Іпуці (на поўдзень ад Бабовічаў) вызначала далейшую мяжу³¹². Уся прастора на поўдзень і паўднёвы захад ад гэтай лініі, такім чынам, была аднесена да Гомейскай воласці. Аднак у пазначаным раёне да канца XV — першай паловы XVI ст. невядома ніводнага населенага пункта. Паводле А. Лазарэўскага, «заселенне нпутскнх берегов шло медленно по той прнчнне, что онн былн покрыты громаднымн лесамн»³¹³. Складальнік вайсковастатыстычнага агляду Магілёўскай губерні капітан Чарніцкі заўважыў, што мясцовасць Беліцкага павета па абодвух баках рэк Іпуць і Бесядзь аж да Чарнігаўскай губерні ў сярэдзіне XIX ст. мела выгляд Палесся з роўнай паверхняй, пакрытай балоцістым лесам³¹⁴. Балоты ў Беліцкім і Рагачоўскім паветах, у адрозненне ад іншых мясцовасцей губерні, былі «окружнее, топче н даже в сухое лето не проходнмы»³¹®. Да канца XX ст. захоўваліся назвы навакольнай мясцовасці, якія сведчылі пра яе лясны і балоцісты характар³¹⁶. Вёска Малыя Немкі (левы бок Бесядзі, насупраць Вялікіх Немкаў) мела тут толькі адзін шлях, які звязваў яе са знешнім светам³¹⁷. Акрамя таго, старажылы вёскі Неглюбка (на паўднёвы ўсход ад Малых Немкаў) сцвярджалі, што ў раёне
³¹⁰ Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросснн. С. 438.
³¹¹ Правесці частку гомейскай мяжы па лініі сучаснай мяжы Рэспублікі Веларусь, як гэта зрабіў М.Ф. Спірыдонаў для другой паловы XVI ст., для канца XV — першай паловы XVI ст. не дазваляе практычна поўная адсутнасць інфармацыі ў крыніцах.
³¹² Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 87.
³¹³ Лазаревскнй A. Опнсанне старой Малоросснн. С. 324. У дадзеным выпадку А. Лазарэўскі пісаў пра р. Іпуць у раёне горада Мгліна.
³¹⁴ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 3. С. 6, 9—10.
³¹⁵ Тамсама. С. 36.
³¹⁶ Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 25, 26.
³¹⁷ Тамсама. С. 35.
266
Віктар Цемушаў
ўчастка лесу, які называўся Кардон, калісьці праходзіла мяжа з Польшчай³¹⁸. На праходжанне ў гэтым раёне мяжы, магчыма, таксама ўказвае назва в. Сталбун і р. Сталбункі. Уздоўж берагоў рэчкі ў наваколлях в. Янава захаваліся напаўзгнілыя драўляныя слупы, што, цалкам верагодна, адзначалі даўнюю мяжу³¹⁹.
Такім чынам, на многіх участках на ўсход ад Сожа гомейскую мяжу характарызуе няпэўнасць, прычым звязана яна не толькі з маўчаннем крыніц, але і з рэальнасцю таго часу. Наогул, прыкметна, што левабярэжжа Сожа ў XVI ст. было ахоплена актыўным каланізацыйным працэсам. Гомейская воласць пераадолела свае вузкія рубяжы на правым баку р. Сож, відаць, незадоўга да пачатку XVI ст. параўнальна вузкім калідорам г