• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    омейская тэрыторыя выйшла на левы бок Сожа, а затым па Іпуці і Уці пашырылася на паўднёвы і паўночны ўсход. Пры гэтым строга на ўсход ад Гомея заставаліся некранутымі лясныя прасторы.
       Нягледзячы на шчыльную заселенасць і даўнюю асвоенасць правабярэжжа р. Сож, там таксама заставаліся раёны, якіх толькітолькі кранулася гаспадарчая дзейнасць чалавека. На поўдзень ад Гомея, паміж рэкамі Сожам і Дняпром, так і не сфарміравалася мяжа з Рэчыцкай і Любецкай валасцямі. Аднак пэўныя тэрытарыяльныя змены адбыліся. Так, згодна з «Рэестрам» 1522 г. гомейская тэрыторыя мела выхад да Дняпра. Звесткі ж «Рэестра» 1560 г. не даюць пацвярджэння такой інфармацыі. Акрамя таго, можна падумаць, што землі некаторых гомейскіх сёл (Маркавічы, Дзятлавічы) занялі тыя прасторы, якія ў першай чвэрці XVI ст. намінальна лічыліся за Любечам. Гомейская тэрыторыя адсунулася на поўдзень не толькі ў левабярэжжы Сожа, але і на правым яго баку.
       У цэлым можна пацвердзіць, што тэрыторыя Гомейскай зямлі вярнулася ў склад ВКЛ без змен у той частцы, дзе былі межы з маскоўскімі ўладаннямі. Новыя землі Гомейскага ўезда (пра іх гл. ніжэй) былі проста адняты ад спыніўшай сваё існаванне адміністрацыйнай адзінкі. У тых жа раёнах, якія суседнічалі з землямі ВКЛ (Любецкая, Рэчыцкая і іншыя воласці), тэрытарыяльныя набыткі былі прыняты і замацаваны ў складзе Гомейскай воласці. На момант рэвізіі 1560 г. назіраецца частковая адпаведнасць тэрыторыі Гомейскай воласці канца XV і сярэдзіны XVI ст., але толькі ў суседстве з маскоўскімі межамі.
    
    
    
        4. Гомейскі ўезд напярэдадні літоўскамаскоўскай вайны 1534—1537 гг.
    
       Фарміраванне Гомейскага ўезда ў складзе Вялікага Княства Маскоўскага адбывалася фактычна на працягу ўсяго часу маскоўскага панавання.
       Ужо ў 1500 г. падчас маскоўскага наступлення на землі ВКЛ быў заняты не толькі Гомей і яго воласць, але і тэрыторыі на захад і поўнач ад горада. У 1504 г. была здзейснена спроба адсунуць мяжу да р. Дняпро, уключыўшы ў маскоўскія тэрыторыі горвальскія і рэчыцкія землі. Магчыма, «рубеж по Днепр» захоўваўся да 1511 г.
    
    
    ³¹⁸ Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 82. Калі дадзеная згадка мае пад сабой падставы, то яна сведчыць пра мяжу Расіі з Рэччу Паспалітай, што, магчыма, моцна змянілася пасля тэрытарыяльных змен XVII ст.
    
    ³¹⁹ Тамсама. С. 150—151. Зноў жа гэтая мяжаграніца магла адносіцца да іншага часу. Сяло Сталбун (Сталбынь) паводле «Ннвентаря Чечерского староства» 1704 г. адносілася да Чачэрскага староства (Йсторнкоюрйднческне матерналы. С. 3, 18—19). Сярод валасных сёл таго ж староства ў Інвентары 1680 г. Сталбун не згадваецца (НГАБ. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 888. Арк. 30—30 адв.). Магчыма, чачэрская тэрыторыя пашырылася на балоцістыя землі левабярэжжа Бесядзі толькі на рубяжы XVII—XVIII стст.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    267
    
    Тады з маскоўскага боку было выказана імкненне даслаць сваіх упаўнаважаных і заклікаць маскоўскіх прадстаўнікоў, якія разам «сьехався, управу учннят н внноватых казнят, а пограннчным местом рубежн покладут»³²⁰.
       Верагодна, што хутка пасля заключэння маскоўскалітоўскай дамовы пра вечны мір 1508 г. князь Васілій Сямёнавіч «прнвернул» да Старадуба воласці Алучьгчы, Маслаў дзясятак і Крукаў дзясятак (падрабязней пра гэта гл. ніжэй)³²¹. Даніна з валасцей плацілася дзвюм дзяржавам («а дань давалн князю Васнлью н в королеву сторону»)³²².
       У 1524—1527 гг. на ўсім працягу гомейскага ўчастка мяжы здзяйсняліся захопы і рабункі тэрыторыі ВКЛ з маскоўскага боку і нападзенні ў адказ з літоўскага. Усе падняпроўскія воласці адчулі маскоўскі ціск і, відавочна, з гэтай прычыны пад канец красавіка 1527 г. быў складзены спецыяльны «Спнсок о порубежных землях н о жалобах», у якім дакладна адасабляліся маскоўскія і літоўскія ўладанні. Пры гэтым адносна таго, што «перешло в сторону велнкого князя [московского — В.Ц.], по перемнрной грамоте» было пазначана тэрытарыяльнае падначаленне, якое існавала да 1500 г.
       У 1529—1530 гг. сітуацыя паўтарылася. Пры гэтым наступленне ішло ўжо і на землі з правага боку р. Сож. Намеснікі Старадуба і Гомея «воевалн засожскне села н прнвернулн нх к Гомью»³²³. Актыўныя перамовы аб высылцы людзей для «поправенья» меж так і не скончыліся рэальнай дэмаркацыяй іх на мясцовасці. Прадстаўнікі літоўскага і маскоўскага бакоў «на рубеже» так і не сустрэліся.
       У грамаце ад імя Васілія III, адпраўленай 7 траўня 1531 г. з Масквы, каралю Жыгімонту паведамлялася, што не «нашн людн вступаютца в твон землн», а «твоя людп вступаютца в нашн землн н воды»³²⁴. Высвятляецца, што маскоўскімі ў той час лічыліся не толькі спрэчныя воласці Лучыцкая (Алучычы), Маслаў і Крукаў дзясяткі, але і значная колькасць чачэрскіх і прапойскіх сёл, якія прымыкалі да левага боку р. Сож на поўнач ад маскоўскіх набыткаў 1500 г. (сёлы Валосавічы, Палессе і інш.). Такім чынам, ужо да пачатку 1531 г. маскоўскія ўладанні наблізіліся да р. Сож.
       У 1532 г. спробы замацаваць сваё становішча ў спрэчных валасцях і сёлах рабіліся з абодвух бакоў. 3 маскоўскага боку актыўна дзейнічаў гомейскі намеснік Фёдар Пляшчэеў, а з літоўскага — рэчыцкі дзяржаўца пан Сямён Палазовіч (Сенка Полазаў)³²⁵, чачэрскі і прапойскі дзяржаўца князь Фёдар Вішнявецкі (Вішнеўскі) ’²”. Людзі апошняга прабіраліся даволі далёка ў гомейскія землі, рабавалі сёлы Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы³²⁷.
    
    ³²⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 84. С. 495—496.
    
    ³²¹ Тамсама. № 101. С. 728.
    
    ³²² Тамсама. С. 728—729.
    
    ³²³ Тамсама. № 105. С. 789—790.
    
    ³²⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838; LM. Кп. 5. № 99. Р 133—134.
    
    ³²⁵ Сямён Палазовіч быў рэчыцкім дзяржаўцаму 1522—1532 гг. (LM. Кп. 224 (1522—1530). Vilnius, 1997. № 383. Р 319; LM. Кп. 15. № 13. Р. 60; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi§stwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. XXXVIII, 251, 252).
    
    ³²⁶ Князь Фёдар Міхайлавіч Вішнявецкі (Вішнеўскі) быў чачэрскім і прапойскім дзяржаўцам (старастам) у 1524—1533 гг. (LM. Кп. 224 (1522—1530). № 374. Р 311; LM. Кп. 225 (1528—1547). Vilnius, 1995. № 86. Р. 73; № 116. Р. 91; № 253. Р. 182; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. XXVII, XXXVII, 368; Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 553—554).
    
    ³²⁷ СЙРЙО. T. 35. № 112. C. 861.
    
    268
    
    Віктар Цемушаў
    
       Летам 1534 г. пачалася літоўскамаскоўская вайна, якую звычайна называюць Старадубскай³²⁸. Старадубскі нанрамак сапраўды быў галоўным у вайсковых аперацыях войскаў ВКЛ, аднак толькі ў адносінах да Гомея былі дасягнуты рэальныя вынікі³²⁹. Нягледзячы на поспех паходу літоўскага гетмана Юрыя Радзівіла на Гомей і Старадуб у 1535 г., маскоўскія войскі ўжо ўзімку 1536 г. без бою вызвалілі амаль усю Севершчыну³³⁰. У іншых раёнах вайсковых дзеянняў ВКЛ таксама страціла ініцыятыву: з маскоўскага боку былі пастаўлены тры крэпасці (Івангорад на Себежы, Завалочча і Веліж), якія добра прыкрылі межы Расіі. У такіх умовах на пачатку 1536 г. у Маскве пачаліся перамовы. Адным з асноўных пытанняў, што вырашалася падчас перамоў, было вызначэнне прыналежнасці Гомея і яго тэрыторыі. У выніку літоўская дэлегацыя ва ўмовах вельмі моцнага ціску з боку маскоўскіх баяр здолела адстаяць усю Гомейскую воласць разам з далучанымі да яе на правабярэжжы Сожа тэрыторыямі (падрабязней пра гэта гл. ніжэй).
       Такім чынам, на працягу першай трэці XVI ст. Гомейская зямля зазнавала пастаянныя тэрытарыяльныя змены. Характэрна, што склад Гомейскага ўезда так і не склаўся. Надзвычай цяжка вызначыць тэрытарыяльную падлегласць валасцей Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучьгчы³³¹. У тыя перыяды, калі яны падначальваліся маскоўскай уладзе, можна сутыкнуцца з падначаленнем іх як Гомею, так і Старадубу. Нейкі час пакуль існавала ўдзельнае Старадубскае княства (у склад якога, апрача Гомея, уваходзілі яшчэ і Папова Гара, Дрокаў, Почап і Мглін), здаецца, не меў асаблівага значэння дакладны падзел тэрыторый паміж тым ці іншым адміністрацыйным цэнтрам. Усё належала аднаму гаспадару. Часта ў скаргах у адказ і прэтэнзіях маскоўскага боку старадубскія і гомейскія воласці і сёлы запісваліся адзіным спісам, таму адасобіць іх немагчыма («А нменно вступаютца в волостн н села стародубскне н гомейскне села: в Уваровнчн, в Телешовнчн...» і г.д.)³³². Здаралася, што да некаторых валасцей і сёл, адносна якіх існуе пэўнасць у іх гомейскай падлегласці, выкарыстоўваўся прыметнік «стародубскне» («...вступаютца твон людн в нашн волостн в Стародубскне в Маслов десяток, да в Крюков десяток, да в Лучнтцкую волость»)³³³. Аднак гэтыя ўказанні не могуць быць прыняты як прамое сцверджанне. Найперш, Старадуб заставаўся галоўным горадам у рэгіёне, так што прывязка да яго ўсіх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак былога ўдзельнага княства выглядае цалкам натуральнай. Па сутнасці, нават сам горад Гомей мог быць названы старадубскім. Затым, ужо падчас перамоў 1537 г. маскоўскаму боку было з рукі прадставіць многія гомейскія воласці і сёлы менавіта старадубскімі, каб аспрэчыць іх у ВКЛ.
       Пры гэтым не варта змяншаць статус Гомея — ён, як і Старадуб, лічыўся горадам з валасцямі, у адрозненне ад гарадоў Паповай Гары, Мгліна і Дрокава — проста валасных цэнтраў. Для Гомея характэрна пералічэнне падлеглых яму сёл у якасці валасцей («Гомей с волостмн, да волостн Бабнчн, Светнловнчн, Голодна...» і г.д.)³³⁴.
    
    ³²⁸ Кром М.М, Стародубская война. С. 5 і інш.
    
    ³²⁹ Тамсама. С. 139.
    
    ³³⁰ Ужо ўвесну 1536 г. пачалося аднаўленне крэпасці Старадуба (Тамсама. С. 142).
    
    і" Відаць, упершыню цэнтр воласці Алучычы згадваецца ў «лнсте безмытном», выдадзеным 4 сакавіка 1488 г. менскаму мешчаніну Луку Церашковічу. У дакуменце паміж Рагачовам і Стрэшынам названы Лучын (LM. Кп. 4 (1479—1491). № 138. Р. 146).
    
    ³³² СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838.
    
    ³³³ Тамсама. № 100. С. 708—709.
    
    ³³⁴ Тамсама. № 6. С. 102.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага__________________________ 269
    
    У гэтым трэба бачыць імкненне да надання Гомею большай значнасці, чым блізкім ад яго Паповай Гары, Мгліну і Дрокаву.
       Яшчэ адна характэрная дэталь у адносінах да Гомейскай зямлі — амаль поўная адсутнасць згадак у крыніцах спрадвечных гомейскіх паселішчаў (якія належалі Гомею да 1500 г.). Так, на старонкі пасольскіх кніг траплялі толькі тыя воласці і сёлы, што былі нядаўна далучаны да Гомея. 3 вялікай колькасці ўласна гомейскіх сёл, магчыма, толькі тры (Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы) былі названы ў сувязі з тым, што былі аб’ектамі нападаў літоўскага боку.
       ПазначÑ