На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
» міжрэчча Сожа і Бесядзі, а ў гады Смуты яна ў складзе Старадубскай зямлі адышла ад Расіі да Рэчы Паспалітай (замацавана Дзеўлінскім перамір’ем 1618 г.). Такім чынам, недзе на пачатку XVII ст. землі паміж Сожам і Бесяддзю вярнуліся ў адміністрацыйнае падначаленне Чачэрска. На момант заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 г. пазначаная тэрыторыя моцна прырасла да свайго старога цэнтра і ў выніку не была аддадзена Расіі. Шэраг сёл міжрэчча Сожа і Бесядзі названы ў «Ннвентаре староства Чечерского» 1680 г.: Анісімкавічы, Валосі (Валосавічы?), Палессе, Залессе, Рэчка, Струмене³⁸⁷. 3 іх у гэты рэгіён, які да канца XVI ст. лічыўся маскоўскім, трапляюць толькі Залессе і Рэчка (суч. Рэчкі). Апошняе стаіць на поўнач ад вусця р. Бесядзі на прытоку Сожа Нёманцы³⁸⁸. Паміж Нёманкай і Бесяддзю інвентар 1704 г. апісвае землі сёл Пліскі і Хлусы (цяпер не існуюць)³⁸⁹ і згадвае прыватнаўласніцкія сёлы Жалезнікі і Грамыкі (суч. Старыя Грамыкі на беразе р. Бесядзі)³⁹⁰. На пачатак XVIII ст. тэрыторыя Чачэрскага староства пашырылася на ўсход, за р. Бесядзь. Там з’явілася сяло Сталбынь (суч. Сталбун)³⁹¹. Інвентар 1726 г. таксама пазначыў землі с. Свяцілавічы на супрацьлеглым, левым беразе р. Бесядзі³⁹². Падаецца, што ўжо ў той час была занята прастора, што ўсутьгч наблізіла чачэрскія землі да лініі сучаснай расійскабеларускай мяжы.
Такім чынам, у 1667 г. маскоўская мяжа зноў наблізілася да гомейскіх зямель і хутка набыла такую канфігурацыю, якая праіснавала цягам доўгага часу (у якасці
³⁷⁶ LM. Кп. 5. № 118.13. Р 209.
³⁷⁷ Тамсама. Р 210.
³⁷⁸ LM. Кп. 8. № 80. Р 125.
³⁷⁹ Тамсама. Р 126.
³⁸⁰ АЗР. Т. II. 1506—1544. СПб., 1848. № 120. С. 148.
³⁸¹ Тамсама. С. 149.
³⁸² LM. Кп. 15. № 156. Р 200.
³⁸³ Тамсама. С. 199.
³⁸⁴ Тамсама. № 164. Р 212.
³⁸⁵ Тамсама. Р 211.
³⁸⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 7. С. 126; № 10. С. 190; № 18. С. 302; № 27. С. 408; № 32. С. 511.
³⁸⁷ НГАВ. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 888. Арк. 30—30 адв.
³⁸⁸ Абмежаванне зямель с. Рэчкі ў інвентарах 1704 і 1726 гг. пацвярджае дакладнасць лакалізацыі (йсторнкоюрнднческне матерналы. С. 21, 74).
³⁸⁹ На карце 1777 г. Хлусы адзначаны на правым беразе р. Бесядзі на поўдзень ад Свяцілавічаў амаль на месцы в. Жалезнікі (Рогачевской округ // Атлас, состоягцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты).
³⁹⁰ йнвентарь Чечерского староства 1704 года // йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской, храняіцнхся в центральном архнве в Внтебске / Под ред. Д.й. Довгялло. Вып. 28. Внтебск, 1900. С. 3, 19—20.
³⁹¹ Тамсама. С. 3, 18—19.
³⁹² Тамсама. С. 36.
278
Віктар Цемушаў
мяжы Менскага ваяводства, Магілёўскага намесніцтва і Магілёўскай губерні) і стала асновай на некаторых участках для фарміравання дзяржаўнай мяжы БССР. На ранняй карце М.Ф. Спірыдонава «Беларусь у канцы XVI ст.»³⁹³ раён паміж Сожам і Бесяддзю з пазначэннем сёл Бабічы, Свяцілавічы, Жалезнікі і Галодна аднесены да тэрыторыі Расіі³⁹⁴. Аднак на больш позняй карце з, па сутнасці, такой самай назвай і ўнутраным зместам «Беларусь у другой палове XVI ст.» тая самая тэрыторыя і ўсе тыя ж сёлы ўключаны ўжо ў склад ВКЛ³⁹⁵. Адбылася тут нейкая памылка або былі высветлены новыя факты, якія дазволілі аднесці міжрэчча Сожа і Бесядзі да ВКЛ яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. — невядома. Магчыма, у выніку высокай ваеннай актыўнасці на літоўскамаскоўскай мяжы падчас Лівонскай вайны ці адразу ж пасля яе была захоплена частка маскоўскіх уладанняў. Звесткі пра гэта маглі і не ўвайсці ў тэкст ЯмЗапольскага перамір’я 1582 г. і перамір’я 1584, 1585, 1587, 1590, 1601 і 1608 гг. Магчыма, М.Ф. Спірыдонаў знайшоў дакументы, дзе пацвярджаецца прыналежнасць сёл Бабічы, Свяцілавічы і г.д. у другой палове XVI ст. да Чачэрскай воласці і Рэчыцкага павета, а таму і ўнёс змены ў сваю карту.
Іншыя чачэрскія сёлы, суседнія з толькі што разгледжаным рэгіёнам (Анісімкавічы, Навілаўка, Валосавічы, Струмень, Лугінічы, Пуклічы, Арэхвічы, палова Ліпінічаў, Апошкавічы, Зелянова, Карповічы, Выстрыганаў), відаць, невыпадкова былі пералічаны ў «Спісе» 1527 г.³⁹⁶. Ужо тады яны прыцягвалі ўвагу маскоўскіх улад. I вось у траўні 1531 г. сёлы Валосавічы, Арэхавічы, Палессе, Анісімкавічы, Струмень, Куклічы былі прадстаўлены ў пасланні вялікага князя Васілія III каралю Жыгімонту так, нібыта людзі апошняга «вступаютца в нашн [вялікага князя маскоўскага — В.Ц.] землн н в воды»³⁹⁷. Як бачым, пра пералічаныя сёлы даволі ўпэўнена заяўлена як пра маскоўскія ўладанні.
Аднак спіс тых старадубскіх валасцей і сёл і гомейскіх сёл, якія абараняліся ад пасягальніцтваў літоўскага боку, значна шырэйшы. Блок чачэрскіх сёл ішоў следам за шэрагам населеных пунктаў, прызнаных за Масквой у 1503 г., а таксама за валасцямі Маславым і Крукавым дзясяткамі. Зрэшты, у яго трапіла, відаць, і адно не чачэрскае сяло — Палессе. Магчыма, яно належала Прапойскай воласці. У «Спісе» 1527 г. яго няма. Замыкаюць пералік сёлы Вілаўка, Яркавічы, Бабовічы, Данілкавічы і Лучыцкая воласць³⁹⁸. Сярод іх Вілаўка (суч. Віхалка?) і Бабовічы былі дакладна
³⁹³ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у канцы XVI ст. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Мінск, 1994. С. 394—395. Перавыдадзена таксама ў «Атласе гісторыі Беларусі» — дадатку да 6томной «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 22—23). Да манаграфіі М.Ф. Спірыдонава «Закрепоіценне крестьянства Беларусн», выдадзенай у 1993 г. дадаецца карта, на якой раён паміж Сожам і Бесяддзю таксама аднесены да маскоўскага боку, але населеныя пункты там не пазначаныя (Спярндонов М.Ф. Беларусь в конце XVI в. // Закрепоіценне крестьянства Беларусн (XV—XVI вв.). Мінск, 1993. Прнложенне).
³⁹⁴ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 23. На асобнай карце Рэчыцкага павета заўважаем дадзены рэгіён у складзе Вялікага Княства Літоўскага, што выдае агульную неадпаведнасць карт Атласа (Спірыдонаў М.Ф. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. С. 42).
³⁹⁵ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267.
“ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 751.
³⁹⁷ Тамсама. С. 838; LM. Кп. 15. № 99. Р 133—134.
³⁹⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838; LM. Кп. 15. № 99. Р 134.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 279 старадубскімі, Яркавічы (Юркавічы)³⁹⁹ і Данілкавічы — верагодна, гомейскімі, a Лучыцкая воласць (Алучычы) — сумеснага маскоўскалітоўскага ўладання з незразумелым адміністрацыйным падначаленнем пад маскоўскім кіраваннем.
Вызначэнне месцазнаходжання абвешчаных у 1531 г. маскоўскімі чачэрскіх сёл паказвае, што ўсе яны знаходзіліся на тэрыторыі паміж ракой Бесяддзю і яе правым прытокам Калпітай на ўсходзе і ракой Сожам на захадзе. Сяло Арэхавічы не паддаецца лакалізацыі⁴⁰⁰; Валосавічы — ужо знаёмыя нам Валосавічы на р. Покаці (размешчаны паміж Калпітай і Сожам); Палессе — тое сяло на правым беразе Калпіты, якое (цяпер ужо відавочна) памылкова прымалася за Паляшане⁴⁰¹; Анісімкавічы — сучасная вёска Нісімкавічы на р. Покаці, на поўдзень ад Валосавічаў; Струмень, відавочна, адпавядае населенаму пункту з такой самай назвай каля левага берага р. Сож, на поўнач ад ўсіх іншых чачэрскіх сёл; і, нарэшце, Куклічы — відавочна, сучасныя Пуклічы на ўсход ад Чачэрска за Сожам і вельмі блізка ад сяла Залессе, якое ўвайшло ў склад Вялікага Княства Маскоўскага яшчэ ў 1500 г.
Трэба таксама звярнуць увагу на пералік чачэрскіх сёл, пададзены ў «Спісе» 1527 г. Месцазнаходжанне Арэхвічаў (у 1531 г. —Арэхавічаў), Зелянова, Карповічаў, Выстрыганава не вызначана, а Навілаўка — сучасная Навілаўка на левым беразе р. Покаці на паўднёвым усходзе ад Залесся (гэта сведчыць пра аддаленасць апошняга ад астатніх маскоўскіх уладанняў); Лугінічы — сяло на р. Ліпе з правага боку р. Сож; Ліпінічы — сумеснае маскоўскалітоўскае ўладанне таксама каля р. Ліпы; Аношкавічы — верагодна, Аношкі каля левага берага р. Сож, на поўдзень ад Залесся (таму ўкліньвалася ў маскоўскія з 1500 г. землі). Таксама існуе невялікая верагоднасць таго, што Карповічы — сучасны населены пункт ПаўлаКарпоўскі.
Такім чынам, у паўночным адносна Гомея рэгіёне таксама выразна адзначаецца імкненне маскоўскага боку ўсталяваць мяжу па натуральным прыродным рубяжы, у дадзеным выпадку — па р. Сож. He ўсе чачэрскія сёлы, якія згадваліся ў 1527 г. і, як выявілася, размешчаны на левым баку р. Сож, у 1531 г. былі заяўлены як маскоўскія. Аднак існуе вялікая верагоднасць таго, што і яны былі ўключаны ў склад маскоўскіх уладанняў. Сяло Навілаўка было з усіх бакоў аточана маскоўскімі сёламі, а Аношкавічы адразала ад масіву Чачэрскай воласці, што застаўся ў ВКЛ, балоцістая мясцовасць.
Гэтае падначаленне, верагодна, адбылося да пачатку жніўня 1529 г. Да 8 жніўня 1529 г. адносіцца скарга літоўскіх паслоў Мацвея Яновіча і Васілія Чыжа, выказаная ў Маскве вялікаму князю Васілію III. Паводле паслоў, людзі вялікага князя маскоўскага з Гомея і Старадуба неаднойчы прыходзілі вайной на воласці Горваль, Рэчыцу, Прапойск, Чачэрск, Крычаў, Алучычы і іншыя, рабавалі, бралі ў палон, і, урэшце, «людн, села, землн н воды тых волостей» да сваіх гарадоў «прнвернулн»⁴⁰². Акрамя таго, маскоўскія войскі «войной звоевалн н до конца вы
³⁹⁹ 17 снежня 1531 г. да караля, вялікага князя Жыгімонта было накіравана аналагічнае, але пашыранае пасланне, дзе назва Яркавічы была зменена на Юркавічы (СЙРЙО. Т. 35. № 110. С. 843).
⁴⁰⁰ Да 1974 г. у Сівенскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці існаваў пасёлак Арэхаўка. Вядомы ён і на пачатку XX ст. (Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 111). Знаходзіўся на ўсход ад Сівінкі, на паўночны захад ад Дзям’янак і Вярозак. Аднак Арэхаўка знаходзіцца даволі далёка ад магчымага месца Арэхавічаў.
⁴⁰¹ У пераліку 1531 г. названы як Паляшане, так і Палессе (СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838; № 110. С. 843).
⁴⁰² СЙРЙО. Т. 35. № 105. С. 789.
280
Віктар Цемушаў
бралн» воласць Абідаўскую, што належала канцлеру Ольбрахту Гаштольду⁴⁰³. Цэнтр гэтай воласці знаходзіўся якраз на паўночным захадзе ад тых чачэрскіх і іншых сёл, якія менавіта ў гэты час, відаць, і былі далучаны да маскоўскіх