На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
�ама. С. 728.
286
Віктар Цемушаў
яна не зусім адпавядае рэчаіснасці. Воласці Маслаў і Крукаў дзясяткі — тэрытарыяльныя ўтварэнні, якія ўзніклі пад маскоўскім кіраваннем. Хаця не выключана, што некаторыя сёлы, што ўвайшлі ў склад новых валасцей, былі далучаны да маскоўскіх уладанняў пасля заключэння міру ў 1508 г.
Васілій III абяцаў літоўскім паслам: «Да будет те волостн не нзстарн к Стародубу, а прнворотнл нх к Стародубу князь Васнлей Семеновнч, н мы тех волостей велнм отступнтнсь»⁴⁴⁵. Сумнеўна, каб абяцанне было выканана.
У наступны раз Маслаў і Крукаў дзясяткі згадваюцца ў 1529 г. Каралю, вялікаму князю Жыгімонту зноў была накіравана маскоўская грамата. У ёй выказана скарга на напады літоўскіх намеснікаў: «...н ныне твон людн вступаются, через перемнрные грамоты: в Поповы Горы села н деревнн, н в Крюков десяток в села н в деревнн, н в Маслов десяток в села н в деревнн...»⁴⁴⁶ Відавочна, што абодва разгляданыя тэрытарыяльныя фарміраванні былі валасцямі: да іх адносіліся сёлы і вёскі. Пра адміністрацыйную падлегласць валасцей сведчыць згадка з пасольскіх кніг: «У Стародуба вступаютца в Попову Гору, в Маслов десяток, в Крюков десяток»⁴⁴⁷.
Хаця іншая інфармацыя абвяргае папярэднюю і, акрамя таго, выразна паказвае, што адміністрацыйнатэрытарыяльнае ўладкаванне заходняй ускраіны Вялікага Княства Маскоўскага было яшчэ ў стадыі фарміравання. Выразнага вызначэння прыналежнасці шэрагу валасцей і нават статусу населеных пунктаў не было.
У жніўні 1529 г. у адказе вялікага князя Васілія III каралеўскім паслам Гомей, Дрокаў і Папова Гара былі названы гарадамі з валасцямі і сёламі, і побач з імі былі запісаны воласці Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучыцы («А в землн нашн н воды н ныне вступаютца нашнх городов Гомья, н Дрокова, н Поповы Горы в волостн н села, в Маслов десяток, н в Крюков десяток, н в Олучнцы, н в села н в деревнн тех волостей»)⁴⁴⁸. Тут не зусім зразумела, ці былі пералічаны воласці як бы расшыфроўкай іх спіса для нейкіх з трох гарадоў, ці былі названы асобна зза таго, што не атрымалі яшчэ пэўнай адміністрацыйнай прывязкі.
Адносна воласці Алучычы ў канцы 20х гг. XVI ст. склалася дзіўная сітуацыя. Літоўскі і маскоўскі бакі, быццам бы не заўважаючы адрасаваных адзін аднаму пасланняў, выказвалі прэтэнзіі на дзеянні памежнай адміністрацыі суседзяў, скіраваныя на захоп або рабаванне гэтай воласці. Так, у жніўні 1529 г. літоўскія паслы ў Маскве скардзіліся, што маскоўскія намеснікі з Гомея і Старадуба Алучычы і япічэ шэраг валасцей «воевалн н казнлн»⁴⁴⁹, а хутка ў маскоўскім адказе паслам гаварылася, каб літоўскія намеснікі «украннных городов» не ўступаліся «в нашн землн н воды н в волостн н в села нашнх городов», сярод якіх называліся Алучычы⁴⁵⁰. Відавочна, у гэты час ішла барацьба за падначаленне воласці, умацаванне ў ёй сваёй адміністрацыі. 3 красавіка 1529 г. уласнага кіраўніка з літоўскага боку воласць ужо не мела, яна была пераведзена пад кіраванне крычаўскага намеснікадзяржаўцы. Такі крок, канечне, прызнаваў слабасць улады ВКЛ у гэтым памежным рэгіёне. Калі меркаваць па звестках з пасольскіх кніг, воласць Алучычы ўтрымлівалася сіламі маскоўскіх намеснікаў Гомея і Старадуба.
⁴⁴⁵ СЙРЙО. Т. 35. № 101. С. 729.
⁴⁴⁶ Тамсама. № 104. С. 771.
⁴⁴⁷ Тамсама. С. 773. Старадуб быў цэнтрам усяго рэгіёна, таму цалкам магчыма, што ўказанне на сувязь з ім зусім не азначала непасрэдную да яго адміністрацыйную падлегласць.
⁴⁴⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 105. С. 796.
⁴⁴⁹ Тамсама. С. 789.
⁴⁵⁰ Тамсама. С. 796—797.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
287
Між тым, наўрад ці варта пагаджацца з думкай А.А. Мяцельскага аб тым, што воласць Алучычы была сумесным уладаннем маскоўскага і літоўскага бакоў і пры гэтым была падзелена на дзве часткі⁴⁰¹. Калі і быў перыяд сумеснага ўладання воласцю (толькі адна сумнеўная згадка падчас перамоў 1537 г.)⁴⁵², то ён заключаўся, хутчэй за ўсё, у падзеле атрыманых прыбыткаў. Распад воласці на дзве часткі непазбежна вёў да значных тэрытарыяльных трансфармацый (утварэнне новай воласці, зліццё часткі воласці з іншай адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкай, фарміраванне новага валаснога цэнтра на адколатых землях і г.д.), што было б абавязкова адзначана ў крыніцах. Мы ж увесь час сустракаем заявы, датычныя ўсёй воласці цалкам. Відавочна, захопы Алучычаў выяўляліся ў падначаленні мясцовай адміністрацыі, якая распаўсюджвала ўладу на ўсю яе тэрыторыю.
У 1530 г. на воласці Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы зноў было здзейснена нападзенне з боку ВКЛ. Гэтым разам яны быццам бы пададзены асобна ад старадубскіх і гомейскіх валасцей («...вступаютца в нашн волостм в Гомейскне н в Стародубскне, в Маслов десяток н в Крюков десяток н во Лучнтскую волость»)⁴⁵³. Такім чынам, тры воласці маглі мець статус асобых адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак, не звязаных з якімнебудзь уездным цэнтрам. Аднак, можа быць, гэтыя воласці варта размеркаваць паміж двума цэнтрамі — Старадубам і Гомеем?
У Спісе 1531 г. (гл. вышэй) пералічваліся старадубскія воласці і сёлы і гомейскія сёлы⁴⁵⁴, а з прычыны таго што згаданыя тут Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы былі валасцямі, то выснова пра іх падлегласць Старадубу відавочная.
У 1532 г. з розных гарадоў (Рэчыцы, Прапойска, Чачэрска, Крычава і нават Кіева) ішло нападзенне на старадубскія і гомейскія землі, на Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Лучыцкую воласць⁴⁵⁵. Тады ж прапойскі дзяржаўца Фёдар Вішнеўскі даслаў сваіх людзей у гомейскія сёлы, у Маслаў і Крукаў дзясяткі⁴³⁶. Тут зноў незразумелая падлегласць трох валасцей, але ўсё ж больш пэўнасці ў іх асобым статусе.
Напэўна, пра Маслаў дзясятак як гомейскую воласць сведчыць «Опнсанне дорог нз Мннска на Северіцнну», складзенае ў 1534 г. літоўскім бокам, несумненна, з ваеннымі мэтамі⁴⁵⁷. Тут, канечне, быў адлюстраваны невялікі зрэз рэальнага адміністрацыйнага ўладкавання Вялікага Княства Маскоўскага, так, як яно бачылася з тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Праблема трох валасцей з няпэўным статусам узнікла на канечным этапе мірных перамоў у Маскве на пачатку 1537 г. Ужо пасля складання перамірнай граматы, пры чытанні яе спісаў, літоўскія паслы не пагадзіліся з пачутым («а слышнм, попнсаны волостн господаря нашего в вашего государя сторону») і папрасілі даць тэкст для
⁴⁵¹ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 123.
⁴⁵² Нават заўвагі маскоўскіх баяр пра тое, што Алучычы «ведалн н на велнкого князя н на короля, кто снлнее держнт» (СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 105), не з’яўляюцца доказам існавання сумеснага ўладання або кіравання воласцю. Відавочна, уся воласць перыядычна зазнавала ўладу то аднаго боку, то другога.
⁴⁵³ СЙРЙО. Т. 35. № 108. С. 833.
⁴⁵⁴ Тамсама. № 109. С. 838; № 110. С. 843.
⁴⁵⁵ СЙРНО. Т. 35. № 112. С. 860.
⁴⁵⁶ Тамсама. С. 861.
⁴⁵⁷ «У Чнчерска ннжей города 3 версты Сож вознтца под Залес(ь)ем, селом московскнм гомейскнм Маслова десятка» (Радзнвнлловскне акты. № 18. С. 71).
288 _________________________Віктар Цемушаў
падрабязнага вывучэння⁴⁵⁸. Яго ім не далі, але зрабілі выпіску, дзе былі пералічаны гомейскія воласці (што былі ў большасці, канечне ж, сёламі). Сярод гэтых валасцей заўважаем Маслаў дзясятак, Алучычы і Крукаў дзясятак (у такім парадку >. Крыху дапей пра іх сказана, што воласці гэтыя ў перамірных граматах «не пнсаны нн в одну сторону: держат нх снлно в велнкого князя сторону»⁴⁶⁹. Паслы ж заявілі, што шэраг валасцей належыць іх гаспадару і сярод іх назвалі воласці Папову Гару і Дрокаў, а таксама чачэрскія і прапойскія сёлы, сярод якіх заўважаем Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы⁴⁶⁰. Маскоўскія баяры сталі тады ўказваць на перамірныя граматы, складзеныя яшчэ з часоў Івана III, быццам бы ў іх былі пазначаны воласці і сёлы, прыпісаныя да Старадуба. Аднак паслы запярэчылі, заўважыўшы, што «тянулн те волостн н села нз начала к Крнчеву, н к Чнчерску, н к Пропойску»⁴⁶¹, і прапанавалі запісаць іх у перамірнай грамаце да Гомея. Пасля нарады з вялікім князем маскоўскія баяры цвёрда вырашылі адстойваць нягомейскую прыналежнасць названых спярша імі ж гомейскіх валасцей і сёл («а те волостн н села не гомейскне»)⁴⁶².
У выніку кампраміс быў усё ж дасягнуты (падрабязней гл. ніжэй). Тут важна адзначыць, што сёлы заходняга масіву зямель, прыпісаныя да Гомея ў 1500 г. так і былі прызнаны за ім і аддадзены ВКЛ. Сёлы паўночнага масіву, хаця і былі прызнаны чачэрскімі і крычаўскімі, але пакінуты паранейшаму пад уладай вялікага князя маскоўскага. Воласці Маслаў і Крукаў дзясяткі і Алучычы аднадушна было вырашана зноў не пісаць ні ў адзін з бакоў, бо «нх ведалн н на велнкого князя н на короля, кто снлнее держнт»⁴⁶³. Такім чынам, асобы статус трох памежных валасцей быў афіцыйна прызнаны. 3 іх Маслаў і Крукаў дзясяткі засталіся, відаць, маскоўскімі, а Алучычы праз пэўны час усё ж зліліся з Крычаўскай воласцю. Аб гэтым выразна сведчаць звесткі «Ограннчення» Крычаўскай воласці 1560 г.: у раёне былой алучыцкай мяжы названы крычаўскія паселішчы Відуйцы, Панкі, Боханы, Ганаўка і інш.⁴⁶⁴.
Няпэўнасць адміністрацыйнай падлегласці воласці Алучычы была звязана, відавочна, з тым, што яе ўладанне Масквой не было канчаткова вырашанай задачай. За гэтую воласць ішла зацятая барацьба. Падначаленне Алучычаў было сумесным клопатам як старадубскага, так і гомейскага маскоўскіх намеснікаў. Гэтую выснову добра ілюструюць падзеі восені 1532 г. Тады гомейскі намеснік Фёдар Грыгор’евіч Пляшчэеў даслаў у лучыцкую воласць свайго даводчыка (судовага выканаўцу), а там яго загадаў схапіць крычаўскі дзяржаўца Васілій Чыж⁴⁶⁶. Апошні збіраўся прывесці ўсіх жыхароў Алучьгчаў да цалавання, «что нм к Крнчеву тянутн». I тут ужо пачаў дзейнічаць старадубскі намеснік князь Фёдар Абаленскі. Ен звярнуўся да крычаўскага дзяржаўцы з патрабаваннем не ўступацца ў маскоўскую воласць і адпусціць палонных. Чыж матываваў свае дзеянні загадам караля⁴⁶⁶. Як бачым, фарміраваннем у Алучычах маскоўскай судовай адміністрацыі займаўся гомейскі
⁴⁵⁸ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 102.
⁴⁵⁹ Тамсама.
⁴⁶⁰ Тамсама. С. 102—103.
⁴⁶¹ Тамсама. С. 103.
⁴⁶² Тамсама. С. 103—104.
⁴⁶³ Тамсама. С. 105.
⁴⁶⁴ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 126.
⁴⁶⁵ СЙРЙО. Т. 35. № 112. С. 861.
⁴⁶⁶ Тамсама.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
289
намеснік, агульнае ж кіраванне воласцю было прэрагатывай старадубскага намесніка. Алучычы зза тэрытарыяльнай аддаленасці не маглі стаць часткай Гомейскага ўезда, аднак яго намеснік браў актыўны ўдзел у забеспячэнні інтэграцыі воласці ў склад Вялікага Княства