°ць сучаснай мовай, шукаць кансэнсус («Н бояре говорнлн: вы понгцнте, а мы также пошцем, чтоб межн государей на доброе согласне прншло»)⁵¹⁰. Баяры агучьші жаданне вялікага князя паступіцца шэрагам валасцей ад Себежа і Завалочча (ад Себежа — Невядрэя, Межава, Дзярнова, Сволненская; ад Завалочча — Няшчэрда, Вярбілава Слабада, Кубак, Астроўна, Бярозна. У Себежа павінны былі застацца Нішча, Непаротавічы, Лістня; у Завалочча — Яса і Далыса)⁵¹¹. На гэта паслы адказалі, што дзівяцца развагам не вялікага князя, які яшчэ малы гадамі, а баяр, якія саступаюць гаспадару воласці, што і так з’яўляюцца яго вотчынай. Яшчэ маскоўскі бок саступіў воласці Асвею і Ліствену ад Себежа, а Далыскую і Невядрэйскую ад Завалочча, з жаданнем пакінуць за сабой да Себежа Нішчу і Непаротавічы, а да Завалочча — Ясу і Серадзею. Аднак пазіцыя паслоў ужо цвёрда вызначылася: аддаць толькі самі новыя гарады з валасцямі, на якіх яны стаяць, і патрабаваь замацавання за сабой Гомея «по старым рубежем»⁵¹². Тады баяры сталі апраўдваць сваё жаданне набыць да Себежа воласці Нішчу і Непаротавічы тым, што праз іх ідзе шлях на Апочку, а інакш паміж валасцямі няма сувязі. Некаторыя ж гомейскія сёлы павінны застацца за Масквой, таму што іх трымаюць старадубскія дзеці баярскія і цягнуць цяпер тыя сёлы да Старадуба. Узніклі спрэчкі, і паслоў ужо хацелі адправіць на падвор’е, але яны пайшлі яшчэ на саступку: адмовіліся ад завалоцкай воласці Далысы⁵¹³. Перамовы на гэтым скончыліся, але на наступны дзень узнавіліся.
3 маскоўскага боку папярэдне было вырашана, a 9 лютага агучана імкненне замацаваць за сабой па 10 вёрст ад валасцей Нішчы і Непаротавічаў да себежскага рубяжа і столькі ж вёрст ад Ясы да Завалочча. Ад Гомея саступалася тэрыторыя на 10 вёрст на ўсход ад ракі Сож па раку Шчанаву, да с. Прыбытковічы і р. Уці¹¹. Паслы зноў сталі на старую пазіцыю: аддаць толькі самі гарадкі з іх валасцямі, a Гомей трымаць за сабой па старых рубяжах. Баяры схадзілі да вялікага князя, а па вяртанні абвясцілі, каб на наступны дзень баяры былі ў гасудара і ён адпусціў іх «к брату своему к Жнгнмонту»⁵¹⁵.
10 лютага баяры зноў паспрабавалі навязаць паслам свае ўмовы перамір’я, саступаючы гэтым разам гомейскай тэрыторыі 20 вёрст ад р. Сож па раку Харапот (суч. Харапуць) і да с. Прыбытковічы. Паслы былі непахіснымі. Тады іх адвялі да вялікага князя, які і адпусціў іх да Жыгімонта. Выязджаць трэба было ў аўторак (13 лютага), але паслы заявілі, што могуць выехаць хутчэй, у панядзелак (12 лютага)⁵¹⁶.
I толькі прыстаў Фёдар Андрэевіч НявежынКвашнін — дыпламат з вялікім досведам перагавораў з ВКЛ — здолеў зноў наладзіць адносіны паміж пасламі і баярамі. Перамовы ўзнавіліся б на наступны дзень, калі б не хвароба аднаго з паслоў — Яна Юр’евіча⁵¹⁷.
⁵¹⁰ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 95; АЗР. Т. II. № 175. С. 290.
⁵¹¹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 95; АЗР. Т. II. № 175. С. 290.
⁵¹² СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 96; АЗР. Т. II. № 175. С. 291.
⁵¹³ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 97; АЗР. Т. II. № 175. С. 291.
⁵¹⁴ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 97; АЗР. Т. II. № 175. С. 292. На ўсход ад сучаснай в. Прыбытковічы каля в. Клімаўка размешчаны даўнія гарадзішчы і прыстань. На беразе р. Уці жыхары Клімаўкі знаходзілі рэшткі старыхчоўнаў (Рогалев А.Ф. Родные названня. С. 39).
⁵¹⁵ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 98; АЗР. Т. II. № 175. С. 292.
⁵¹⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 98—99; АЗР. Т. II. № 175. С. 293.
⁵¹⁷ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 100; АЗР. Т. II. № 175. С. 294.
296
Віктар Цемушаў
13 лютага паслам для пачатку была абвешчана новая «саступка» — 30 вёрст ад р. Сож, але, бачачы цвёрдую пазіцыю літоўскай дэлегацыі, баяры сказалі «конечное слово»: мяжу правесці «по половннам» — 60 вёрст ад Гомея і столькі ж ад Старадуба і з валасцей Нішчы, Непаротавічы і Яса саступіць па 10 вёрст да Себежа і Завалочча⁶¹⁸. Паслы пачалі клясціся і пераконваць у немажлівасці іншых умоў, апроч замацавання за ВКЛ Гомея з усімі яго валасцямі і саступалі маскоўскаму боку Себеж і Завалочча з іх валасцямі, на якіх яны пастаўлены, і да апошняга яшчэ воласць Далысу, а перамір’е прапаноўвалася на 5 гадоў. Тады баяры заявілі, што будуць аб гэтым угаворваць Івана IV («н мы на то государя хотнм наводнтн, чтобы так учнннл»)⁵¹⁹.
«Перамовіўшыся» з вялікім князем, баяры вырашылі пагадзіцца з умовамі паслоў, бо «порватн с ннмн прнбытка не будет, толко с ннмн валчнтн»⁵²⁰. Вярнуўшыся, яны прамовілі ўсе тыя словы, што ўжо гучалі ад паслоў у якасці ўмоў перамір’я на пяць гадоў. Маскоўскі бок браўся складаць спісы, паводле якіх па абмеркаванні з літоўскай дэлегацыяй была б складзена перамірная грамата⁶²¹.
Праз два дні падрыхтаваныя спісы былі прачытаны паслам. Яну Юр’евічу падалося «нечто... неразумно н невнятно в тех спнсках». На просьбу ж даць абмеркаваць спісы на падвор’і была аформлена толькі выпіска незразумелых фрагментаў граматы. Яна ўяўляла пералік гомейскіх валасцей і сёл, запісаных раней у перамірных граматах у маскоўскі бок. Пры гэтым высветлілася, што тры воласці (Маслаў і Крукаў дзясяткі, Алучычы) не былі запісаны нікому, а «держат нх снлно в велнкого князя сторону». Літоўскім паслам прапанавалі паступіцца гэтымі валасцямі⁵²².
16 лютага паслы адразу ж прайшлі ў палату да баяр, не жадаючы марнаваць час на пратакольную сустрэчу з вялікім князем. Вынікам пытання баяр, што яны «уразумелн в тех спнсках», быў пералік тых валасцей і сёл, якія быццам бы неправамерна былі запісаны ў маскоўскі бок: Папова Гара, Дрокаў, шэраг чачэрскіх і прапойскіх сёл, Крукаў дзясятак, Алучычы, Маслаў дзясятак⁵²³. Паслы, відавочна, правакавалі негатыўную рэакцыю маскоўскага боку, бо, як і паведамілі ў адказ баяры, тыя воласці і сёлы яіпчэ з часоў Івана III былі запісаны за Масквой. Заява паслоў была часткова справядлівай. Пералічаныя воласці і сёлы цягнулі раней да Крычава, Чачэрска і Прапойска. Аднак ужо ў чатырох маскоўскалітоўскіх дамовах (уключна з дамовай 1508 г. аб вечным міры) амаль усе яны (за выключэннем трох, што выпалі з поля зроку складальнікаў грамат валасцей і некаторых сёл) былі прызнаны часткай Вялікага Княства Маскоўскага.
Паслы мелі намер запісаць спрэчныя тэрыторыі да Гомея, а ў кампенсацыю за іх прапанавалі да Завалочча воласці «Неведревскую н йстцо». Баяры сышлі да вялікага князя, а вярнуліся з указаннем паслам «бранно молвнтн». Перамовы зноў былі амаль сарваны, і паслоў, абвінавачаных у тым, што прыехалі ў Маскву «как бы развратным обычаем», ледзь не адправілі назад. Зразумеўшы, што дарма было пад канец перагавораў, калі згода была вельмі нетрывалай, вылучаць новыя патрабаванні, паслы вярнуліся да ўжо амаль прынятых рашэнняў⁶²⁴.
⁵¹⁸ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 100—101; АЗР. Т. II. № 175. С. 294.
⁵¹⁹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 101; АЗР. Т. II. № 175. С. 294.
⁵²⁰ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 101; АЗР. Т. II. № 175. С. 294—295.
⁵²¹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 101; АЗР. Т. II. № 175. С. 295.
⁵²² СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 102; АЗР. Т. II. № 175. С. 295.
⁵²³ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 102—103; АЗР. Т. II. № 175. С. 296.
⁵²⁴ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 104; АЗР. Т. II. № 175. С. 296—297.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
297
Каб далей не ўзнікала непаразуменняў, паслам прапанавалі ў дамове зноў не згадваць воласці Маслаў і Крукаў дзясяткі і Алучычы, хаця і іх утрымліваюць «велнкого князя людн», а гомейскія сёлы «нмянно напнсатн» так, як яны былі пералічаны ў папярэдніх граматах, але тады ў маскоўскі бок. Апошнюю прапанову ўхваліў сам Іван IV⁵²⁵.
Такім чынам, урэшце дамовіліся ўстанавіць перамір’е ад Дабравешчання (25 сакавіка) 7045 (1537) г. да Дабравешчання 7050 (1542) г. Умовы перамір’я ўжо вядомы, трэба толькі адзначыць, што да Гомея былі запісаны наступныя сёлы: Уваравічы, Целяшовічы, Цярэнічы, Кашалёў Лес, Марозавічы, Ліпінічы, Палшане⁵²⁶. У свой час гэтыя сёлы, якія належалі розным валасцям, былі прыпісаны да Гомея. Сваім становішчам яны як бы маркіравалі літоўскамаскоўскую мяжу, цяпер жа гэтыя сёлы, канечне, аказаліся вельмі далёка ад адноўленай мяжы, на супрацьлеглым баку р. Сож. Іншых населеных пунктаў, якія пазначалі б цяпер не заходнія, а ўсходнія межы гомейскай тэрыторыі, у дамове пералічана не было.
Па сыходзе паслоў на падвор’е, у набярэжнай палаце застаўся пісар Венцлаў з каралеўскім пад’ячым Угрымам. Разам з вялікакняжацкімі дзякамі і пад ячымі яны да наступнага дня складалі і перапісвалі тэкст дамовы. I ўсё ж, калі 18 лютага павінна было адбыцца ўрачыстае прывешванне да граматы вялікай пячаткі вялікага князя Івана IV пячаткі паслоў і пісара і цалаванне крыжа як маскоўскім гасударом, там і пасламі, выявілася, што ў тэксце замест «город Себеж н волость Себежская» запісана: «города Себежа н всее землн Себежьскне»⁵²⁷. Канечне, грамату хутка выправілі, інцыдэнт быў вьгчарпаны. Далейшая цырымонія прайшла без эксцэсаў.
20 лютага маскоўскія паслы выехалі з Масквы, a 22 красавіка ў іх бок накіраваліся маскоўскі паслы — прысутнічаць на цырымоніі цалавання крыжа на дагаворнай грамаце каралём і вялікім князем Жыгімонтам. У ліпені дамова была зацверджана і літоўскім бокам⁵²⁸.
Такім чынам, ключавым у маскоўскалітоўскіх перагаворах было пытанне пра дзяржаўную прыналежнасць Гомея і яго тэрыторыі. Літоўская дэлегацыя, цвёрда трымаючыся інструкцый, якія былі атрыманы на радзіме, ва ўмовах пастаяннага ціску, здолела абараніць правы ВКЛ на ўсю Гомейскую зямлю. Карацей, перамог звычайны для перамір’я прынцып размеркавання тэрыторый: <Кто чем владеет» ’² Гомей увесь, з усімі сваімі валасцямі і сёламі, увайшоў у склад ВКЛ.
Характар перамір’я падкрэсліваў часовы характар саступкі ВКЛ Гомея з валасцямі, але рэальная практыка паказвала, што аднойчы замацаваныя за адным з бакоў тэрыторыі было вельмі складана вярнуць назад. Пытанне пра Гомей яшчэ не адзін раз ставілася маскоўскімі дыпламатамі, але ўрэшце «бояре послом Гомья поступнлнсь»⁵³⁰.
У выніку вайны 1534—1537 гг. сфарміравалася лінія літоўскамаскоўскай мяжы, якая з некаторымі зменамі праіснавала аж да першага падзелу Рэчы ІІаспалітай.
⁵²⁵ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 104—105; АЗР. Т. II. № 175. С. 297.
⁵²⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 105; АЗР. Т. II. № 175. С. 297—298, 314; № 7. С. 128; LM. Кп. 15. № 164.
Р 212.
⁵²⁷ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 106; АЗР. Т. II. № 175. С. 298.
⁵²⁸ АЗР. Т. II. № 175. С. 316.
⁵²⁹ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 103.
⁵³⁰ «Выпнска нз посольскнх кнÐ