• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    –р’і 1537 г. галоўным, без сумнення, было пытанне Гомея.
        Да кастрычніка 1536 г. у Вільні было цвёрда вырашана пачаць перамовы аб міры «для покою хрнстьянского, чтобы кровь хрнстьянская не лнлася»⁴⁸⁶, і ў Маскву былі накіраваны паслы Ян Юр’евіч Глябовіч (полацкі ваявода, маршалак), Мацвей Войцехавіч Яновіч (віцебскі ваявода, маршалак, ваўкавыскі дзяржаўца)⁴⁸⁷ і пісар (сакратар) Венцлаў Мікалаевіч. Паслы мелі намер прыбыць у Маскву ў лепшым выпадку да Калядаў, у горшым — да Вадохрышча⁴⁸⁸.
        Ужо 13 снежня 1536 г. са Смаленска намеснік Мікіта Васільевіч Абаленскі пісаў вялікаму князю пра з’яўленне літоўскіх паслоў⁴⁸⁹. Было арганізавана іх суправаджэнне і харчаванне. 12 студзеня 1537 г. «лнтвы всех 415 человек» прыбылі ў Маскву⁴⁹*'. Акрамя трох згаданых паслоў, усіх «рымского закона», таксама важнымі прадстаўнікамі дэлегацыі былі каралеўскія дваране Глеб Іваноў сын Зіноўева Корсакаў і Лукаш¹⁹¹.
        У нядзелю, 14 студзеня, адбылася першая сустрэча літоўскіх паслоў з вялікім князем Іванам IV Паслы падалі даверчую («верюіцую») грамату, сказалі наказныя прамовы, «явнлн помннкн», і на гэтым першая сустрэча скончылася, бо, спасылаючыся на непаўналецце вялікага князя, паслам у сумесным абедзе было адмоўлена⁴⁹².
        18 студзеня паслы зноў былі запрошаны ў палаты да вялікага князя. «Посндев мало» з пасламі, Іван IV загадаў правесці іх у іншую палату, дзе перад імі з адказам выступілі яго прадстаўнікі⁴⁹³. Сэнс прамоў апошніх зводзіўся да таго, што вайна пачалася не па віне маскоўскага боку («н те валкн ссталнся не нашею стороною»)⁴⁹⁴, але цяпер абодва бакі жадаюць, каб не пралівалася хрысціянская кроў, а «бесерменская бы рука не выснлася», «мнр н добрую смолву делатн»⁴⁹⁵. Пачаліся ўзаемныя папрокі і спрэчкі паміж баярамі і пасламі з высвятлення таго, хто пачаў вайну і ў чым яе прычына. Паслы зазначалі, што Старадуб і іншыя гарады належалі «нзначала» літоўскім валадарам, а потым былі перададзены ўцекачам з Масквы. I толькі зза чарговай здрады Шамячыча і Мажайскага гэтыя гарады трапілі ў рукі маскоўскаму валадару. Такім чынам, літоўскі вялікі князь дасылаў войскі «под свон городы»⁴⁹⁶, Аднак, як сцвярджалі маскоўскія баяры, паслам павінна быць вядома, «нз начала
    
    ⁴⁸⁵ LM. Кп. 19 (1535—1537) / Parenge D. Vilimas. Vilnius, 2009. № 11. Р. 64, № 12. Р. 66. № 15. Р. 69.
    
    ⁴⁸⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 5. С. 61.
    
    ⁴⁸⁷ Крыху пазней называецца дзяржаўцам «дорогнтцкнм» (СНРЙО, Т. 59. № 6. С. 64; АЗР Т II № 175. С. 267).
    
    ⁴⁸⁸ СЙРЙО. Т. 59. № 5. С. 62; АЗР. Т. II. № 175. С. 266.
    
    ⁴⁸⁹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 63.
    
    ⁴⁹⁰ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 65; АЗР. Т. II. № 175. С. 267, 268.
    
    ⁴⁹¹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 64; АЗР. Т. II. № 175. С. 267.
    
    ⁴⁹² СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 66—67; АЗР. Т. II. № 175. С. 268—269.
    
    ⁴⁹³ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 69—70.
    
    ⁴⁹⁴ Тамсама. С. 72.
    
    ⁴⁹⁵ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 72; АЗР. Т. II. № 175. С. 272.
    
    ⁴⁹⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 74; АЗР. Т. II. № 175. С. 274—275.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    293
    
    чья то отчнна, н куды прнслухалн Кнев н нные городы», і што ўсё гэта вотчына маскоўскага вялікага князя.
       Урэшце было вырашана пакінуць бясплённыя размовы («мнмошедшне дела») і вырашаць канкрэтнае пытанне заключэння вечнага міру, да чаго імкнуліся абодва бакі. Літоўскія паслы адышлі ад баяр, параіліся і, вярнуушыся, пачалі пытацца аб тым, на якіх умовах маскоўскі бок жадае заключыць мір. Аднак баяры тое ж пытанне адрасавалі паслам. Нарэшце апошнія выказалі жаданне свайго гаспадара, каб маскоўскі гасудар «поступнлся» Вялікага Ноўгарада і Пскова⁴⁹'. Канечне, чакаць згоды баяр на такія ўмовы не варта было, і паступова ад імкнення заключыць мір паводле варыянта дамовы Казіміра Ягайлавіча з Васіліем Цёмным (1449 г.) літоўскі бок прыйшоў да апоры на пагадненне Жыгімонта з Васіліем III (відавочна, міру 1508 г., а не перамір’я 1522 г.). Баяры, выказаўшы думку вялікага князя, вырашылі, што і на такіх умовах мір заключаць нельга. He дасягнуўшы згоды, паслы з’ехалі на прызначанае для іх падвор’е⁴⁹⁸.
       Перамовы працягнуліся 21 студзеня. Паслы зноў нядоўга «очн внделн» маскоўскага гасудара, а потым былі пераведзены ў іншую палату для вядзення далейшых перамоў. Па першым часе літоўскія паслы наогул не жадалі размаўляць («молчалн долго»), але потым зноў агучылі сваю ранейшую пазіцыю: заключыць вечны мір паводле ўмоў дагавароў Аляксандра Ягелончыка з Іванам III (перамір’я 1503 г. ці, усё ж, міру 1494 г.) і Жыгімонта з Васіліем III (1508 г.). Паслы скардзіліся, што ўвесь час ідуць на саступкі, а маскоўскі бок ніводнага слова не «спускает» і, нарэшце, запатрабавалі ў баяр іх умоў вечнага міру. Канечне ж, было прапанавана перавесці перамір’е Васілія III з Жыгімонтам (1522 г.) у вечны мір з некаторымі зменамі, звязанымі са справамі новага маскоўскага гасудара Івана IV Васільевіча¹ Такі паварот падзей быў зусім не даспадобы літоўскім паслам. На іх думку, многія гарады і воласці былі ўпісаны ў перамірнай грамаце ў маскоўскі бок «на время, для покоя хрнстьянского» і гаспадар аніяк не можа запісаць навечна сваю вогчыну маскоўскаму гасудару⁵⁰⁰. У пасольскіх прамовах адкрыта не гаворыцца, але, відавочна, галоўная праблема была ў прыналежнасці Смаленска. Літоўскі бок, натуральна, не жадаў прызнаваць за Масквой літоўскі бок. Паслы з баярамі зноў пасварыліся, і перамовы не зрушыліся з месца.
       26 студзеня паслам, якія зноў прыйшлі ў набярэжную палату, было абвешчана пра жаданне заключыць не мір, а перамір'е, абмеркаванне якога пачалося праз два дні. Паслы з баярамі зноў доўга спрачаліся пра тое, хто першы выкажа тыя ўмовы перамір’я, да якіх жадае прыйсці. Урэшце, літоўская дэлегацыя выказала намер свайго гаспадара вярнуць сваю вотчыну, северскія гарады (пры гэтым Гомей заяўленьі як ужо вернуты горад: «а Гомей готов у нашего господаря»), і зруйнаваць гарадкі Завалочча, Себеж і Веліж, пастаўленыя на тэрыторыі ВКЛ у полацкіх і віцебскіх землях⁵⁰¹. У адказ баяры заўважылі, што пералічаныя гарады дасталіся Івану IV яшчэ ад дзеда і няма ніякай прычыны іх саступаць, а новыя гарадкі пастаўлены падчас варожых дзеянняў валадара ВКЛ, з іх Веліж неаднаразова ўжо быў запісаны ў граматах на маскоўскім баку.
       Літоўскія паслы, не жадаючы саступаць і спаслаўшыся на такую волю свайго гаспадара, патрабавалі ад баяр абвяшчэння маскоўскіх умоў перамір’я. Гэтыя ўмовы
    
    ⁴⁹⁷ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 74—75; АЗР. Т. II. № 175. С. 275.
    
    ⁴⁹⁸ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 75—76; АЗР. Т. II. № 175. С. 276.
    
    ⁴⁹⁹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 76—77; АЗР. Т. II. № 175. С. 277.
    
    ⁵⁰⁰ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 78; АЗР. Т. II. № 175. С. 278.
    
    ⁵⁰¹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 82; АЗР. Т. II. № 175. С. 280—281.
    
    294
    
    Віктар Цемушаў
    
    аказаліся практычна такімі ж самымі, што і ўмовы міру. Пры гэтым трэба было даць свабоду палонным і пакінуць на баку Масквы Себеж і Завалочча. Цяпер паслы ўжо адкрыта перайшлі да праблемных пытанняў: палонным у перамір’е свабоду даваць нельга, і Гомеем, якога «достал» іх гаспадар, «свою отчнну», ніяк немагчыма паступіцца". Пра лёс палонных размаўлялі шмат, літоўскія паслы прапаноўвалі нават памяняць іх на гарады Чарнігаў або Смаленск, але ў выніку, да заключэння міру, пытанне палонных вырашылі не ўздымаць⁵⁰³.
       Яшчэ адным этапам перагавораў сталі новыя, канчатковыя, патрабаванні паслоў (конечной наказ господаря нашего»), згодна з якімі Гомей з усімі валасцямі павінен быў застацца ў ВКЛ, а гарадкі Завалочча і Себеж — разбураны. На гэтыя ўмовы маскоўскі бок згоды не даў’"⁴. Аднак варта адзначыць, што адносна Гомея літоўская пазіцыя заставалася непарушнай.
       Нарэшце, літоўскія паслы агучылі звычайную для перамір’я ўмову: «Кто что ныне держнт, тот н держн», і перагаворы часова спыніліся.
       Выкліканыя 30 студзеня да вялікага князя літоўскія паслы цвёрда трымаліся наказу свайго гаспадара: палонных і Гомей не аддаваць, новапабудаваныя гарадкі разбурыць. ЛраЎДа> маскоўскаму боку было прапанавана паступіцца за палонных Чарнігавам, але гэтае патрабаванне, канечне, было адкінута. Нарэшце, не дасягнуўшы згоды, маскоўскія нрадстаўнікі сталі пакідаць палату са словамі аб тым, што гасудар прызначыць паслам дзень, калі яны будуць адпушчаны’|,°. Перамовы былі на мяжы зрыву.
       Гады паслы спынілі баяр і пасля доўгай іпчымлівай прамовы пайшлі на чарговыя саступкі: ВКЛ заставаўся толькі Гомей з валасцямі, а гарадкі, пастаўленыя на літоўскіх землях, і воласці, у якіх яны былі пабудаваны, даставаліся Маскве. Перамір’е прапаноўвалася заключыць на год⁵⁰⁶. Баяры не адмовіліся ад гэтай прапановы, але, параіўшыся ў вялікага князя, агучылі жаданне апошняга саступіць гомейскую тэрыторыю толькі да р. Сож. Што ж тычылася Себежа і Завалочча, то, паводле баяр, трэба было яшчэ вырашыць, якія воласці «к тем городом прнгоже бытн»⁶⁰⁷. На гэтым чарговы дзень перагавораў скончыўся.
       3 лютага паслам быў пададзены спіс («пнсанье») з тымі валасцямі, якія павінны былі б належаць пастаўленым маскоўскім бокам гарадам. Да Себежа былі аднесены воласці Асвея, Невядрэя, Нішча, Непаротавічы і Лісна. Паслы адмовіліся разглядаць пытанне пра яшчэ адно перамір’е (Жыгімонта з валошскім (малдаўскім) ваяводам Пятром) і абяцалі даслаць свайго пісара з адказам на пададзены спіс⁵⁰⁸.
       Пісар Венцлаў, які прыйшоў да баяр 4 лютага, заявіў, што ўсе воласці ў спісе полацкія і віцебскія. A 5 лютага ўжо ўсе паслы сутыкнуліся з тупіком у перагаворным працэсе. Маскоўскія баяры імкнуліся атрымаць Себеж і Завалочча з сістэмамі валасцей («а городом без волостей как быть?»), а самі не жадалі паступіцца Гомеем з усімі падлеглымі яму тэрыторыямі'°⁹. Справа дайшла да вяртання падарункаў («помннков»), адмовы ад гасударава жалавання, і пачалася падрыхтоўка да ад’езду. Аднак і гэтым разам розум перамог.
    
    ⁵⁰² СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 83; АЗР. Т. II. № 175. С. 282.
    
    ⁵⁰³ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 84; АЗР. Т. II. № 175. С. 282—283.
    
    ⁵⁰⁴ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 85; АЗР. Т. II. № 175. С. 283.
    
    ⁵⁰⁵ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 86—87; АЗР. Т. II. № 175. С. 283—284.
    
    ⁵⁰⁶ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 88; АЗР. Т. II. № 175. С. 285.
    
    ⁵⁰⁷ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 89; АЗР. Т. II. № 175. С. 285.
    
    ⁵⁰⁸ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 89—91; АЗР. Т. II. № 175. С. 286—287.
    
    ⁵⁰⁹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 92; АЗР. Т. II. № 175. С. 287—288.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    295
    
       8 лютага перамовы працягнуліся. Праца пачалася з абмеркавання чутак пра быццам бы нежаданне паслоў «доброго дела делатн». У выніку было вырашана, калі казÐ