На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
, падараваных яшчэ князем Сямёнам Мажайскім, і адабраў 10 пудоў мёду з той даніны⁸⁷⁵. Акрамя таго, як высвятляецца з граматы, адрасаванай ужо іншаму дзяржаўцу — Яну Хршчановічу, «небожчнк» Ян Дарашкевіч беззаконна распараджаўся землямі той жа царквы Севасцьянаўшчынай і Багданаўшчынай, якія былі атрыманы ад таго ж князя Сямёна Мажайскага Таксама і Ян Хршчановіч святарам царквы Св. Міколы забараняў уязджаць у свае землі, а «пожнткн» з іх браў на сябе ' . Гаспадар стаў на абарону мясцовых землеўласнікаў і сваімі распараджэннямі абараніў царкоўную ўласнасць ад хцівасці намеснікаў.
Адным з напрамкаў палітыкі вялікіх князёў літоўскіх у памежнай Гомейскай воласці (што актыўна выявілася, праўда, ужо ў XVII ст.) стала садзейнічанне развіццю шляхецкага землеўладання.
Так, хутка пасля вьізвалення Гомея былі вернуты землі дваранам Халецкім. Згодна з лістом караля і вялікага князя Жыгімонта I Старога ад 10 верасня 1537 г. уладанне «отчнзное на нмя Халчо н з нншнмн селы к нему прнслухаючнмн co вснм'ь яко ся оно здавна в собе мело» павінна было быць перададзена гомейскім намеснікам к л “а?*ліе^ евічам Талачынскім (а ён не жадаў яго саступаць) дваранам Іосіфу іАстафею Халецкім, сынам оўруцкага намесніка Міхаіла Міхайлавіча Халецкага³⁷⁸. Паводле шфармацыі наўгародскіх гродскіх кніг, «нншнмн» сёламі, якія атрымалі ў 1537 г. браты Іосіф і Астафей, былі Навасёлкі і Юркавічы³⁷⁹. Аднак у 1560 г. пазначаныя два сялы адносіліся да гаспадарскай Гомейскай воласці і Халецкім не належалі’ V У тых жа братоў у раёне Гомея акрамя Хальча былі названы: Сідны (?), Кузьмічы, Глыбаў, Чарны (Чорны), Пенянжэвічы (Пырэевічы?), а таксама ў Кіеўскім ваяводстве Ржышчаў⁵⁸¹. Кампактнага ўладання ўсе сёлы не стваралі. Каля Хальча вышэй па р. Сож ляжалі Навасёлкі і Юркавічы. Глыбаў і Чорны былі побач, але па розныя бакі р. Дняпро паміж Горвалем і Рэчыцай. Кузьмічы размяшчаліся далёка
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44. № 91. С. 105; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi?stwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 359; Внноградов Л.А. Гомель. C. 15; Макушннков O.A. Гомель c древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 100.
⁵⁷⁵ АЗР. Т. II. № 208. С. 373.
⁶⁷⁶ АЗР. Т. III. № 9. С. 21.
⁵⁷⁷ Тамсама.
НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 21. Арк. 232 адв.; LM. Кп. 20. Р. 91; Boniecki A Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 19.
Kuczynski S.M. Rodowdd Michala Chaleckiego // Miesi^cznik Heraldyczny. 1934, № 2. S. 19. Юркавічы названы таксама ў лісце Жыгімонта, які знаходзіцца ў 20й кнізе Метрыкі ВКЛ (LM. Кп. 20. № 49. Р. 91).
⁵⁸⁰ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 372—373.
Kuczynski S.M. Rodowod Michala Chaleckiego. S. 19; Яковенко H.M. Украінська шляхта з кінця XIV — до середннн XVII століття. Волннь і Центральна Украіна. С. 185.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
305
за Сожам ва ўсходняй частцы Гомейскай воласці (на момант складання «Рэестра» 1560 г. гэта, безумоўна, гаспадарскае сяло).
Да 1560 г. у раёне Горваля і Рэчыцы, за межамі гістарычнай Гомейскай воласці, склаўся комплекс уладанняў Халецкіх. Васілію і Андрэю належалі «в одном обрубе сел чотырн»: Чабатовічы, Засоўе, Кальскевічы і Чорныя®², Вытрымкі з наўгародскіх кніг дадалі да гэтага масіва сяло Глыбаў (размяшчалася непадалёку, гл. вышэй), a таксама назвалі ў Андрэя, Дзмітрыя і Яна Халецкіх уладанні Ржышчаў (у Кіеўскім ваяводстве), Хальч, Чорныя, Чабатовічы, Чэрнікаў (?), Пенянжэвічы (Пырэевічы?), Котры Келбасіны (?)⁵⁸³. У 1581 г. паміж Андрэем і Янам Халецкімі адбыўся абмен Чорным, Чабатовічамі і Целешавым на Хальч і Глыбаў⁵⁸⁴. Значыць, сама меней адно сяло (ЦеляшыЦеляшэвічы) далучылася да комплексу уладанняў Халецкіх. A каля Хальча, відаць, не так шмат зямель належала да яго старых уласнікаў. Грамата невядомаму Юрыю Багданавічу Халецкаму 1514 г., у якой ён быў быццам бы пажалаваны Жыгімонтам Аўгустам Старым Сялом (каля Хальча), з’яўляецца відавочнай падробкай, хаця С.М. Кучыньскі і падае розныя варыянты яе з’яўлення⁵⁸⁵.
Зацвярджэнне ў Гомейскай зямлі землеўласніцтва Халецкіх, безумоўна, садзейнічала больш трывалай яе інтэграцыі з астатнімі тэрыторыямі ВКЛ. Аднак у адміністрацыйным плане землі Халецкіх былі выведзены са складу Гомейскай воласці.
Халецкія маглі садзейнічаць умацаванню абароназдольнасці Гомейскай зямлі, безумоўна, клапоцячыся пра свае ўладанні. Аднак асноўная вайсковая арганізацыі Гомея ўскладвалася на дзяржаўцу. Ад яго залежалі стан замка, камплектацыя і забеспячэнне войска, памежная служба. У выпадку з Гомеем свае асноўныя абавязкі дзяржаўцы выконвалі кепска: пакідалі горад на волю лёсу і сваёй абыякавасцю спрыялі выспяванню змовы. Зрэшты, калі меркаваць па матэрыялах маскоўскалітоўскіх пасольскіх кніг, сітуацыя на мяжы была адносна спакойнай. Ніводны з бакоў не здзяйсняў буйнамаштабных акцый, здольных парушыць раўнавагу мірнага часу.
Літоўскамаскоўская мяжа, якая з трох бакоў атачала Гомейскую зямлю, вылучалася сваім асаблівым «глухім» характарам. Лясы, балоты, амаль поўная адсутнасць дарог абцяжарвалі назіранне і кантроль за лініяй мяжы (якая наўрад ці наогул была дакладна вызначанай), стваралі магчымасці для пастаяннага пранікнення на чужую тэрыторыю, рабункаў, захопаў палонных і г.д. Асноўная колькасць памежных «обнд» была звязана з захопам і рабункам лясных промыслаў і бліжэйшых паселішчаў. Небяспечнай Гомейшчына была для купцоў і ўсіх, хто карыстаўся яе ляснымі дарогамі. Свае, гомейскія, злачынцы хаваліся ў памежных маскоўскіх землях і адтуль працягвалі турбаваць тэрыторыю Гомейскай воласці. Нарэшце, на памежжы з абодвух бакоў увесь час адбываліся «крнвды, зачепкн н шкоды», за якімі хавалася штодзённае жыццё грамадства таго часу.
Да 12 ліпеня 1543 г. «человек гомейскнй» Палазовіч (Полаза), «шкоды н убыткн почнннвшн» ў Гомейскай воласці, уцёк за мяжу і адтуль працягваў сваю дзейнасць⁵⁸⁶. У той самы час казакі (верагодна, з Чарнігаўскага павета) паланілі 3 сям’і і забралі
⁵⁸² АВАК. Т. XIII. № 100. С. 376.
⁵⁸³ Kuczynski S.M. Rodowod Michala Chaleckiego. S. 19.
⁵⁸⁴ Тамсама.
⁵⁸³ Тамсама. S. 20—22.
⁵⁸⁶ СНРЙО. T. 59. № 14. С. 216, 219.
306
Віктар Цемушаў
100 галоў «быдла рогатого» з гомейскага с. Слабада (Слабодка)³⁸'. У верасні 1544 г. з маскоўскага боку паступіла скарга, што «нз Гомья прнходят розбоем» ускраінныя людзі. Яны абрабавалі людзей на Чарнігаўскай дарозе і некаторых забілі⁵⁸⁸. У адказ паслы ВКЛ заяўлялі пра рабаванне купцоў і людзей, пра тое, што з маскоўскага боку ўступаюцца ў сёлы, людзі, землі і воды на гомейскай тэрыторыі'⁸'. У 1550 г. паўтарылася агульная заява аб «крнвдах н обндах» з боку маскоўскіх «укранннных» людзей⁵⁹⁰, а маскоўскім бокам быў складзены падрабязны «Спнсок обндных дел»⁶⁹¹. У асноўным гаворка ішла пра рабаванні і захопы лясных угоддзяў (пчаліных борцей і бабровых гонаў), але здараліся выпадкі, калі, напрыклад, у Горску (сяло Старадубскага павета) гомейскія людзі знялі з царквы звон, знеслі дзве кнігі і 5 вялікіх свечак, забралі ў папа Нячая 4 кані. Кража коней таксама была распаўсюджанай. Самай значнай падзеяй стаў прыход людзей дзяржаўцы Анікея Гарнастая (Ржэўскага з таварышамі) у старадубскае сяло Мікулічы і рабунак на 1200 рублёў⁵⁹². У 1552 г. старосты Гомея і іншых памежных гарадоў паведамлялі вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту пра тое, што ў перамірныя гады ад маскоўскіх гарадоў «велнкне крнвды, зачепкн н шкоды сталн», а іх намеснікі «управы ннкоторые... в тех делех обндных людем нашнм не чннят»⁵⁹³. На самой справе прынцып, закладзены ва ўмовах перамірных грамат (князі, намеснікі і валасцелі «обндным"ь деломь у вснмь управу вчынят на обе стороне»⁵⁹⁴), працаваў. Памежныя спрэчкі вырашаліся, нарабаванае вярталася, вінаватыя караліся. Вялікія канфлікты на літоўскамаскоўскай мяжы здараліся рэдка. Мірнае жыццё наладжвалася.
Такім чынам, стан Гомейскай зямлі пасля далучэння да ВКЛ характарызаваўся вельмі складанай унутранай сітуацыяй, звязанай, перш за ўсё, з негатыўнай дзейнасцю намеснікаўдзяржаўцаў і ўплывам памежнага становішча. Тым не менш дзейнасць цэнтральных улад (найперш караля і вялікага князя) па палягчэнні падаткавага цяжару, абароне ад самавольства дзяржаўцаў, трыманні правоў уласнасці і, канечне ж, забеспячэнні ваеннай абароны насельніцтва садзейнічала паступоваму згладжванню супярэчнасцей. Самае галоўнае — Гомейская зямля не вярнулася пад маскоўскую ўладу, рэальная пагроза чаго існавала. Пытанне пра вяртанне Гомея ўвесь час уздымалася маскоўскім бокам падчас перамоў 40х гг. XVI ст.⁵⁹⁵. Але безвынікова. Менавіта з таго часу Гомейшчына становіцца неад’емным складнікам ВКЛ, канчаткова адпадае ад такога гісторыкагеаграфічнага рэгіёна, як Северская зямля (часткай якой была са старажытнарускага часу), уключаецца ў працэс этнагенезу беларусаў і ў выніку далучаецца да дзяржаўнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
⁵⁸⁷ СЙРЙО. Т. 59. № 14. С. 216, 219.
⁵⁸⁸ Тамсама. № 15. С. 224, 230; № 17. С. 259.
⁵⁸⁹ Тамсама. № 15. С. 230.
⁵⁹⁰ Тамсама. № 20. С. 336.
⁵⁹¹ Тамсама. № 21. С. 345—347.
⁵⁹² Тамсама. С. 346—347.
⁵⁹³ Тамсама. № 23. С. 357.
⁵⁹⁴ LM. Кп. 15. № 164. Р. 212.
⁵⁹⁵ СЙРЙО. Т. 59. № 9. С. 155—158; № 18. С. 278—279, 283—284.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 307
7. Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г.
Вяртанне Гомея з усімі валасцямі ў склад ВКЛ было афіцыйна зацверджана маскоўскалітоўскай дамовай аб пяцігадовым перамір’і 18 лютага 1537 г. Нейкія асноўныя звесткі пра тэрыторыю, адарваную ад маскоўскіх зямель у 1535 г., верагодна, павінны быць адлюстраваны ў тэксце дамовы.
Як ужо адзначалася, у дагаворныя граматы ўносіўся пералік пераважна тых валасцей і сёл, якія знаходзіліся непадалёку ад мяжы. Тым самым спыняліся магчымыя прэтэнзіі на памежныя тэрыторыі і своеасаблівым чынам маркіравалася сама лінія мяжы, дакладнага вызначэння якой у большасці вьшадкаў не патрабавалася. Унутраныя межы адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак, а таксама межы, што страчваюць міждзяржаўны характар, як правіла, заставаліся паза ўвагай складальнікаў грамат. Такім чынам, і ад дамовы 1537 г. варта бьыо б чакаць звестак пра новую літоўскамаскоўскую мяжу.
Аднак тэкст дамовы 1537 г. запазычыў фармулёўкі папярэдніх грамат, і ў пераліку гомейскіх сёл аказаліся толькі тыя з іх, што калісьці фарміравалі заходнюю маскоўскую мяжу. Цяпер яны, канечне ж, адышлі на перыферыю. Зрэшты, частка сёл, прыпісаных на пачатку XVI ст. да Гомея, засталася ў Масквы і была цяпер аднесена да ПаповаÐ