• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     ст. Мікольская царква ў Гомеі атрымала ад князя Сямёна Іванавіча Мажайскага землі Севасцьянаўшчыну і Багданаўшчыну з ворывам і бортнымі дрэвамі¹’²⁸. У 1549, 1568, 1584 гадах былі атрыманы пацвярджэнні на гэтыя ўладанні⁶²⁹.
       Спецыфіка царкоўных уладанняў (землі, ворыва, бортныя ўгоддзі і г.д.) не дазвапяе дакладна вызначыць іх месцазнаходжанне. Востраў Міліненскі (Мілісіскі) звычайна называецца Мільчыцкім“, што, відавочна, суадносіць яго з узніклым пазней паселішчам Мільчам. Аднак сяло Дзятлавічы, да якога адносілася пазначаная зямля, размяшчаецца надта далёка ад вёсак Новай і Старой Мільчы, якія зліліся з горадам Гомелем у 1983 г.. Дзятлавіцкія землі фіксаваліся каля р. Сож і, відаць, не заходзілі на возера Глушэц, якое знаходзілася крыху на поўнач. Зрэшты, у першай палове XIX ст. Старая Мільча называлася Паповай Мільчай, што можа пазначаць яе былую царкоўную прыналежнасць⁶³¹.
       Варта адзначыць, што падрабязнае апісанне ў «Рэестры» 1560 г. тычылася толькі тых сёл, якія адносіліся да гаспадарскай Гомейскай воласці, гэта значыць заставаліся ў тэрытарыяльнай абшчыне (воласці), чыё існаванне выяўлялася ў падначаленні, як правіла, аднаму землеўласніку (у дадзеным выпадку — вялікаму князю)⁶³². Менавіта для іх падлічваліся дымы, службы, платы і прыбыткі, вызначалася якасць зямлі, пазначаліся межы ўла, месцы ўгоддзяў і г.д. Баярскія і царкоўныя сёлы ў рознай ступені цікавілі рэвізораў. Яны лічыліся выведзенымі са складу воласці. Так, баярскае сяло Сеўрукі толькі згадвалася (нават яго ўласнікі не называліся). У іншых баярскіх сёл былі названы толькі ўладальнікі, а, напрыклад, сяльцо Кузьмінічы, пажалаванае Ісаю Харковічу «до волн», а таксама царкоўнае сяло Плёса апісваліся падрабязна. Сёлы паноў Халецкіх, паручыка і ротмістра гомейскай роты не сталі аб’ектамі ўвагі рэвізораў. Усе паселішчы адміністрацыйна адносіліся да Гомея, але фармальна не ўваходзілі ў склад гаспадарскай Гомейскай воласці — прыбыткі з іх ішлі (апроч агавораных выпадкаў) на карысць непасрэдных гаспадароў, а не вялікага князя.
       Наогул землі, што адносіліся да Гомея, шырыліся ад р. Дняпро на захадзе, далёка за раку Сож на ўсходзе, укліньваліся ў расійскую тэрыторыю. На большай сваёй працягласці паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы воласці вызначалі літоўскамаскоўскую мяжу. Пры гэтым на поўначы яна была выразна пазначана ўчасткамі рэк Сожа, Бесядзі і Карна, але не выяўлена ў балотах паміж Бесяддзю і Іпуццю; на
    
    ⁶²⁶ АЗР. Т. II. № 48. С. 59—60.
    
    ⁶²⁷ Тамсама. № 208. С. 373. У загалоўку дакумента царква Св. Міколы памылкова называецца гомейскай.
    
    ⁶²⁸ АЗР. Т. III. СПб., 1848. № 9. С. 21—22.
    
    ⁶²⁹ Тамсама.
    
    ⁶³⁰ Жудро Ф.А., Сербова Й.А., Довгялло Д.Н. Город Гомель. Географнческостатнстнческнй очерк. С. 308; Кузьмнн А.В. Гомельская н Жлобннская епархня. С. 10.
    
    ⁶³¹ Рогалев А.Ф. От Гомнюка до Гомья. С. 193. Мілча Папоўская адзначана на захад ад Гомеля і на карце 1777 г. (Белнцкой округ // Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты).
    
    ⁶³² Голубеў В.Ф. Сельская грамада ў Веларусі XVI—XVIII стст. паводле дакументаў маёнтка Брашэвічы Віленскага каталіцкага біскупства і суседніх вёсак // Зборнік навуковых прац у гонар 70годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. Мінск, 2007. С. 140, 154.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    313
    
    ўсходзе фіксавалася паселішчамі з левага боку р. Вагі (прыток Снова); на поўдні гублялася ў неасвоеных мясцінах паміж Сожам і правым прытокам Дзясны Сновам.
       Заходняя гомейская мяжа ў другой палове XVI ст. зноў зазнала моцныя змены.
       Сфарміраваная да сярэдзіны XVI ст. тэрыторыя Гомейскай воласці пачала памяншацца ўжо з 1560 г. Тады ад яе адабралі сяло Скепна. Да канца XVII ст. у гаспадарскай воласці засталося толькі 18 сёл і 2 слабады. Інвентар 1681 г. («Inwentarz Starostwa Homelskiego») пералічвае наступныя гомейскія сёлы: Валковічы (Wolkowicze), Стараселле (Starosiele), Пакалюбічы (Pokolubicze), Бабовічы (Bobowicze), Касцюкоўка (Kosciukowka), Карма (Korma), Старыя Юркавічы (Staree Jurkowicze), Добруша (Dobrusza), Раманавічы (Romanowicze), Маркевічы (Markiewicze), Уцце (Ucie), Дзям’янавічы (Demianowicze), Бярозцы (Berescij), Лагуны (Lohuny), Прыбытковічы (Prsybytkowicze), Азарчыцы (Ozarczyce), Беліца (Віеііса) і слабоды: Юркоўская (Jurkowska) і Крупецкая (Krupiecka)⁶³³. Ад колькаснага складу сёл былой гаспадарскай воласці засталося менш за палову. Віной таму былі не столькі ваенныя спусташэнні'¹¹, колькі паслядоўная перадача паселішчаў суседнім адміністрацыйнатэрытарыяльным адзінкам і пераход часткі сёл у прыватнае ўладананне.
       На рубяжы XVI—XVII стст. са складу Гомейскай воласці знікае цэлы шэраг сёл (Губічы, Кашалёва, Марозавічы, Пірэевічы. Целяшы, Цярэнічы, Уваравічы). Затое яны з’яўляюцца сярод стрэшынскіх уладанняў*³⁵. На думку В.Ф. Голубева, у архіве Віленскага епіскапства невыпадкова захавалася выпіска з рэвізіі Гомейскай воласці 1560 г. з пералікам сёл Марозавічы, Губічы, Пірэевічы, Кашалёва⁶³⁶. Магчыма, не ўсе гэтыя сёлы сталі належаць каталіцкай царкве, але адміністрацыйна яны выйшлі з падпарадкавання Гомею. Як заўважыў В.Ф. Голубеў, стрэшынская тэрыторыя павялічылася менавіта за кошт пажалаванняў сёл з суседняй гаспадарскай Гомейскай воласці⁶³⁷.
       Чатыры сялы, якія ў 1560 г. дасталіся Халецкім (Чабатовічы, Засоўе, Кальскевічы, Чорныя), былі адасоблены ад асноўнага масіву гомейскіх зямель тэрыторыяй уздоўж р. Узы, якая перайшла да Стрэшына. Відаць, у сувязі з гэтым яны сталі цягнуць да Горваля ці, больш верагодна, да Рэчыцы⁶³⁸.
       Аддаленыя ад гомейскай тэрыторыі Ліпінічы, верагодна, зноў былі вернуты ў склад Чачэрскай воласці⁶³⁹. Невядомы лёс Дзятлавічаў і некаторых іншых сёл.
       I акім чынам, з другой паловы XVI ст. назіраецца тэндэнцыя вяртання аднесеных пры маскоўскай уладзе да Гомея сёл у падпарадкаванне сваім першапачатковым цэнтрам. Сяло Кашалёва, праўда, належала да гэтага Горвальскай, а не Стрэшынскай воласці. Аднак ужо перадача аднаго гэтага сяла Стрэшыну сведчыла пра ліквідацыю цераспалосіцы ўладанняў, якая відавочна існавала да 1500 г.
    
    ⁶³³ НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 259. Арк. 11—20.
    ⁶³⁴ Насевіч В.Л. Гомельская воласць. С. 543.
    ⁶³⁵ Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі. С. 86; Голубеў В.Ф. Абшчына ў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Стрэшынскай воласці. С. 205—206. Напрыклад, у інвентары Стрэшынскай воласці 1628 г.сустракаюцца сёлы Цярэнічы і Уваравічы (Голубеў В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. С. 253).
    ⁶³⁶ Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі. С. 86; Голубеў В.Ф. Абшчьша ў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Стрэшынскай воласці. С. 205—206.
    ⁶³⁷ Голубеў В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. С. 250.
    ⁶³⁸ Сярод горвальскіх сёл, вядомых паводле інвентароў XVIII ст., ніводнае з чатырох сёл Халецкіх не названа (Голубеў В.Ф. Абшчына ў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Горвальскай воласці. С.66—67, 69).
    ⁶³⁹ Ліпінічы ўжо ў «Рэестры» 1560 г. названы «селом Чечерскнм» (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 369).
    
    314
    
    Віктар Цемушаў
    
       Паводле дамовы 1537 г. Масква вярнула Гомейскую зямлю ў склад ВКЛ у тых межах, якія яна мела да 1500 г. (гэта значыць да далучэння да Вялікага Княства Маскоўскага). Гэта, канечне, тычылася тых меж, што працягвалі суседзіць з маскоўскімі землямі. У адносінах жа да іншых, унутраных, участкаў гомейскіх меж, улады ВКЛ захавалі адміністрацыйнатэрытарыяльную сістэму, якая ўстаялася за гады маскоўскага панавання, і нават рэалізавалі няздзейсненае імкненне Расіі давесці тэрыторыю Гомея да р. Дняпро. I вось праз некаторы час тэрыторыя Гомейскай зямлі фактычна вяртаецца да тых меж, у якіх яна існавала ў XV ст. Выключэннем былі толькі натуральна асвоеныя тэрыторыі на поўдзень і захад ад Гомея.
       Такім чынам, у Гомейскай воласці пасля 1537 г. адбыліся пэўныя змены, якія першапачаткова характарызаваліся захаваннем таго тэрытарыяльнага ўладкавання, што складалася пры маскоўскай уладзе. Аднак ужо з сярэдзіны XVI ст. з яўляецца тэндэнцыя вяртання маскоўскіх далучэнняў да Гомея да сваіх першапачатковых цэнтраў (з некаторымі выключэннямі). Калі адкінуць фактар унутранай каланізацыі, то можна прыйсці да высновы, што Гомейская зямля ў канцы XVI—XVII ст. зноў вярнулася да тых меж, якія яна мела да 1500 г.
       Даследаванне фарміравання тэрыторыі Гомейскай зямлі ў канцы XV — першай палове XVI ст. паказала, што ў складзе Вялікага Княства Маскоўскага яна значна павялічыла свае межы за кошт аскепкаў суседніх валасцей, захопленых разам з Гомеем у 1500 г. і пазней. Аднак у 1537 г. усходняя частка Гомейскай зямлі была вернута ВКЛ у тых межах, якія яна мела да 1500 г. Пры гэтым некаторыя аднесеныя пасля 1500 г. да Гомея сёлы і воласці так і засталіся ў Масквы. У заходняй частцы Гомейскай воласці былі захаваны ўсе тэрытарыяльныя пераўтварэнні, здзейсненыя пры маскоўскай уладзе. Акрамя таго, няздзейсненае намаганне маскоўскага боку ўсталяваць мяжу па р. Дняпро за кошт зямель Стрэшынскай, Горвальскай і Рэчыцкай валасцей было рэалізавана ўладамі ВКЛ: да Гомея былі далучаны некаторыя стрэшынскія і горвальскія сёлы.
       Такім чынам, у цэлым тэрыторыя Гомейскай воласці пасля 1535 г. не стала цалкам тоеснай ранейшай воласці. У яе складзе засталіся тэрыторыі на захад ад даўняй воласці аж да р. Дняпро. Пры пашырэнні маскоўскага ўплыву ў рэгіёне яны былі або далучаны да Гомейскага ўезда, або былі часова захоплены, або былі толькі аб’ектам дамаганняў.
       Ужо з сярэдзіны XVI ст. Гомей пачынае губляць свае тэрытарыяльныя набыткі на захадзе. У выніку воласць (з пэўнымі агаворкамі) вярнулася да сваіх ранейшых меж, вызначаных для пачатку XVI ст. — часу захопу Масквой.
       Варта яіпчэ раз заўважыць, што сур’ёзныя тэрытарыяльныя змены закранулі толькі заходнюю частку Гомейскай зямлі, раён паміж Сожам і Дняпром, што непасрэдна прымыкаў да апошняга. Тым не менш ужо гэтага дастаткова для таго, каб істотна скарэктаваць высновы А.А. Макушнікава пра прасторавую працягласць Гомейскай воласці ў XII—XIV ст.мо. Даследчык перанёс дадзеныя сярэдзіны XVI ст. (канкрэтна — «Реестра ревнзнн го