• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ь, Лапнч...663                                                                      ........                
    
    ⁶⁴³ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речью Посполнтой. С. 70, 76—77.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    317
    
        Традыцыйна лічылася, што сёлы Скарбовічы, Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Лапічы былі гомейскімі⁶⁶⁴. Аднак, як высвятляецца са «Спнска о порубежных землях н о жалобах», дасланага ад імя караля, вялікага князя Жыгімонта Старога ў Маскву 30 сакавіка 1527 г., усе пералічаныя сёлы перайшлі «в сторону велнкого князя, по перемнрной грамоте» са складу Чачэрскай воласці*. Відавочна, менавіта князь Сямён Іванавіч Мажайскі, які валодаў у ВКЛ Старадубам і Гомеем, набыў дадатковыя ўладанні пры пераходзе ў 1500 г. на маскоўскую службу. Названыя ў грамаце, а таксама некаторыя нязгаданыя сёлы і воласці былі далучаны да ўдзельнага княства князя Сямёна, а потым сталі часткай Гомейскага ўезда.
        Такім чынам, паводле перамір’я 1503 г. сёлы на ўсход ад ракі Сож былі замацаваны за Масквой⁶⁶⁶. За выключэннем Скарбовічаў і Лапічаў усе астатнія населеныя пункты ўпэўнена лакалізуюцца паміж ракой Сож і яе прытокам Бесяддзю. Скарбовічы толькі з невялікай доляй верагоднасці можна атаясаміць з вядомымі ўжо
    
    ⁶⁴⁴ LM. Кп. 5 (1427—1506). № 118.13. Р 210.
    
    ⁶⁴⁵ LM. Кп. 8 (1499—1514). Vilnius, 1994. № 80. R 126.
    
    ⁶⁴⁶ АЗР. Т. II. 1506—1544. СПб., 1848. № 120. С. 149.
    
    ⁶⁴⁷ LM. Кп. 15 (1528—1538). Vilnius, 2002. № 156. Р 199.
    
    ⁶⁴⁸ LM. Кп. 15. № 164. Р 211.
    
    ⁶⁴⁹ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм Т I № 10. С. 190.
    
    ⁶⁰¹¹ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскям Т II № 18. С. 303.
    
    ⁶⁵¹ Тамсама. № 19. С. 325.
    
    ⁶⁵² Тамсама. № 27. С. 408, 412.
    
    ⁶⁵³ АЗР. Т. III. 1544—1587. СПб., 1848. № 17. С. 69.
    
    ⁶⁰⁴ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм государством. Т. III // СЙРЙО. Т. 71. Сйб., 1892. № 24. С. 725—726, 490.
    
    ⁶⁵⁵ Тамсама. С. 725—726.
    
    ⁶⁵⁶ Тамсама. С. 730.
    
    ⁶⁵ ‘ Кннга посольская Метрнкн Велнкого Княжества Лнтовского, содержаіцая в себе днпломатнческне сношення Лнтвы в государствованне короля Стефана Баторня (с 1573 по 1583 год). М 1843. № 17. С. 30—31.
    
    ⁶⁵⁸ Тамсама. № 18. С. 35.
    
    ⁶⁵⁹ Тамсама. № 82. С. 235; № 97. С. 261.
    
    ⁶⁶⁰ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. IV // СЙРЙО. Т. 137. СПб., 1912. С. 59—60.
    
    ⁶⁶¹ Тамсама. С. 69.
    
    ⁶⁶² Тамсама. С. 701.
    
    ⁶⁶³ Тамсама. С. 713.
    
    ⁶⁶⁴ Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 519. Гэтую памылку заўважыла Н.Б. Шаламанава (Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речью йосполнтой. С. 80).
    
    ⁶⁶⁵ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 751—752.
    
    ⁶⁶⁶ LM. Кп. 5. № 118.13. Р 210; LM. Кп. 8. № 80. Р 126.
    
    318
    
    Віктар Цемушаў
    
    з XVI ст. Сябровічамі⁶⁶⁷. Залессе знаходзілася непадалёк ад Чачэрска, на супрацьлеглым баку р. Сож“; Бабічы — пасярэдзіне, паміж рэкамі Сож і Бесядзь, каля берага яшчэ аднаго прытока р. Сож — Покаці'"’'. Свяцілавічы і Галодна стаялі каля правага берага р. Бесядзі. прычым апошняе сяло — непадалёку ад вусця гэтай ракі¹” '.
       Асобна трэба спыніцца на праблеме лакалізацыі сяла Лапічы. Даследчыкі змяшчаюць яго ў правабярэжжы р. Сож, на поўнач ад Уваравічаў і р. Узы⁶'¹. У тым месцы сапраўды і зараз існуе населены пункт з тоеснай назвай⁶⁷². Аднак логіка перамірнай граматы прымушае шукаць Лапічы сярод населеных пунктаў, вядомых у левабярэжжы р. Сож. У пошуках сяла Лапічы варта было больш уважліва вывучыць раён рэк Покаці (левы прыток р. Сож) і Бесядзі. Карты XVIII—XX стст. тут не дапамагаюць, аднак у інвентарах Чачэрскага староства 1704 і 1726 гг. пры апісанні меж с. Хлусы (на р. Бесядзі, гл. ніжэй) каля р. Нёманкі (прыток р. Сож) сустрэліся землі с. Лапічы, якія суседнічалі з тэрыторыяй сёл Жалезнікі і Рэчка'"¹. У інвентары 1726 г. ёсць нават апісанне сяла Лапічы. Аднак нечакана яно аказваецца тым самым сялом, што знаходзілася (існуе і зараз) у правабярэжжы р. Сож⁶⁷⁴. Суседзямі Лапічаў названы сёлы Дуравічы і Данілавічы⁶⁷⁵. У падрабязным інвентары Чачэрскага староства 1754 г. Лапічы на левым баку р. Сож ужо не згадваюцца'’¹'. Магчыма, да сярэдзіны XVIII ст. гэтае сяло апусцела і таму не было зафіксавана на складзеных пазней картах (напрыклад, Генеральнага межавання канца XVIII ст.)ь".
       Такім чынам, месцы лакалізаваных паселішчаў па перыметры ахоплівалі частку тэрыторыі Чачэрскай воласці, у 1500 г. далучаную да Гомея. Існуе верагоднасць таго,
    
    ⁶⁶⁷ Размяшчаюцца побач з правым берагам р. Сож, на поўдзень ад Чачэрска (Гомельская область. Атлас. Масштаб —1:200 000. Мннск, 2006. С. 17). На карце Генеральнага межавання пазначана яшчэ адно сяло Сябровічы, з левага боку р. Сож (Генерального плана Рогачевского уезда часть 5я).
    
    ⁶⁶⁸ Цяпер — цэнтр сельсавета Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (Назвы населеных . пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомел. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2006. С. 320).
    
    ⁶⁶⁹ Цяпер — вёска Нісімкавіцкага сельсавета Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 323).
    
    ⁶⁷⁰ Свяцілавічы зараз цэнтр сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 109). Вёска Галодная (I алоднае) з 1924 г. пачала называцца Новаіванаўкай. На пачатку XX в. суіснавалі абедзве назвы (Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 48, 107). Новаіванаўка адміністрацыйна падпарадкоўвалася Свяцілавіцкаму сельсавету (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 110), але цяпер яна закінута (Гомельская область. Атлас. С. 17).
    
    ⁶⁷¹ Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 88; Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 504, 508 і карта.
    
    ⁶⁷² Вёска Уваравіцкага пасялковага савета БудаКашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Веларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 81; Гомельская область. Атлас. С. 16).
    
    ⁶⁷³ йсторнкоюрвднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской, храняіцнхся в центральном архнве в Внтебске / Под ред. Д.й. Довгялло. Вып. 28. Внтебск, 1900. С. 20, 21, 71. Жалезнікі і Рэчкі — вёскі Свяцілавіцкага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 110—111).
    
    ⁶⁷⁴ йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской. Вып. 28. С. 37.
    
    ⁶⁷⁵ Тамсама.
    
    ⁶⁷⁶ 3 люстрацыі Чачэрскага староства... // Памяць: Гіст.дакум. хроніка Чачэрскага рна / Уклад. І.Я. Райскі, Я.А. Шыпенка. Мінск, 2000. С. 66—73.
    
    ⁶⁷⁷ Генерального плана Рогачевского уезда часть 4я н 5я.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    319
    
    што новыя маскоўскія ўладанні заходзілі ў гэтым раёне на правы бок р. Сож. Згодна з «Інвентаром Чачэрскага староства» 1704 г. да Залесся адносіўся асобны масіў зямель («osobliwa sluzba»), які займаў тэрыторыю на супрацьлеглым ад сяла баку р. Сож аж да р. Чачэры і ўніз па ёй да Сожа, гэта значыць усутыч падыходзіў да г. Чачэрска⁶⁷⁸. Таксама чачэрскія землі маглі заставацца на левым беразе, укліньваючыся паміж ужо цяпер маскоўскімі ўладаннямі.
       Характэрна, што дамова пра перамір’е 1537 г. замацавала за ВКЛ адваяваны Гомей, але пакінула ў маскоўскім баку «воласці» Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Скарбовічы, Лапічы⁶⁷⁹, якія ўжо лічыліся часткай Гомейскага ўезда.
       Паводле аналагічных грамаце 1537 г. дамоў 1542, 1549, 1553 і 1556 гг. раён вакол сёл Залессе, Бабічы і інш. замацоўваўся за Масквой⁶⁸⁰. Тэкст ЯмЗапольскага перамір’я 1582 г. зазнаў істотныя змены, за выключэннем той часткі, якая тычылася сёл міжрэчча Сожа і Бесядзі, а ў гады Смуты гэтыя пункты ў складзе Старадубскай зямлі адышлі ад Расіі да Рэчы Паспалітай (былі замацаваны Дзеўлінскім перамір’ем 1618 г.). Такім чынам, дзесьці на пачатку XVII ст. землі паміж Сожам і Бесяддзю вярнуліся ў адміністрацыйнае падпаракадванне Чачэрска. На момант заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 г. пазначаная тэрыторыя трывала прырасла да свайго старога цэнтра і ў выніку не была аддадзена Расіі.
       Шэраг сёл міжрэчча Сожа і Бесядзі названы ў «йнвентаре староства Чечерского» 1680 г.: Анісімковічы, Валосі... (Валосавічы?), Палессе, Залессе, Рэчка, Струмене⁶⁸¹. 3 іх у той рэгіён, які да канца XVI ст. лічыўся маскоўскім, трапляюць толькі Залессе і Рэчка (суч. Рэчкі). Апошняя стаіць на поўнач ад вусця р. Бесядзі на прытоку р. Сож Нёманцы⁶⁸². Паміж Нёманкай і Бесяддзю інвентар 1704 г. апісвае землі сёл Пліскі і Хлусы (зараз не існуюць)⁶⁸³ і згадвае прыватнаўласніцкія сёлы Жалезнікі і Грамыкі (суч. Старыя Грамыкі на березе р. Бесядзі)⁶⁸⁴. Да пачатку XVIII ст. тэрыторыя Чачэрскага староства пашырылася на ўсход, за р. Бесядзь. Там з’явілася сяло Сталбынь (суч. Сталбун)⁶⁸⁵. У інвентары 1726 г. адзначаны таксама землі с. Свяцілавічы на супрацьлеглым, левым беразе р. Бесядзі⁶⁸⁶. Падаецца, што ўжо ў той час была
    
    ⁶,⁸ йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской. Вып. 28. С. 18.
    
    ⁶⁷⁹ LM. Кп. 15. № 164. Р 211.
    
    ⁶⁸⁰ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. II. № 7. С. 126; № 10. С. 190; № 18. С. 302; № 27. С. 408; № 32. С. 511.
    
    ⁶⁸¹ НГАБ. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 888. Арк. 30—30 адв.
    
    ⁸⁸² Абмежаванне зямель с. Рэчка ў інвентарах 1704 і 1726 гг. пацвярджае дакладнасць лакалізацыі (йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской. Вып. 28. С. 21, 74).
    
    ⁸⁸³ На карце 1777 г. Хлусы адзначаны на правым беразе р. Весядзі больш на поўдзень ад Свяцілавічаў амаль на месцы в. Жалезнікі (Рогачевской округ // Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты, представляюіцей Могнлевскую губернню).
    
    ⁶⁸⁴ йнвентарь Чечерского староства 1704 года. С. 3, 19—20. Старыя Грамыкі — вёска Свяцілавіцкага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. С. 111).
    
    ⁸⁸⁵ йнвентарь Чечерского ст