На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¹ Гары⁵⁹⁶. «Воласці» Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Скарбовічы, Лапічы паранейшаму вызначалі літоўскамаскоўскую мяжу. На значным участку яна ішла па рэчышчы ракі Сож і яе прытоку Бесядзі.
Тыя сёлы, што ў грамаце 1537 г. былі запісаны гомейскімі, і тыя, што засталіся за Масквой, ва ўсіх дамовах першай трэці XVI ст. абавязкова пералічаліся асобна ад Гомея на маскоўскім баку. Гэтыя сёлы складалі два асобныя масівы зямель (з заходняга і ўсходняга бакоў р. Сож), што ўвайшлі ў склад Гомейскага ўезда. Першапачаткова ж яны адносіліся не да Гомея, а да розных валасцей (Чачэрскай, Стрэшынскай і Горвальскай). Памяць пра гэта захоўвалася доўгі час.
Такім чынам, тэрыторыя, якая адносілася да Гомея, у перыяд маскоўскага панавання значна павялічылася. Калі ж у перамовах 1537 г. літоўская дэлегацыя адстойвала сваё права на вяртанне ВКЛ усёй Гомейскай воласці ў першапачатковым яе складзе, баяры маглі прэтэндаваць на тое, каб у Масквы засталіся ўсе сёлы, аднесеныя да Гомея пасля 1500 г. Так і здарылася ў адносінах да паселішчаў паўночнага масіву зямель (у левабярэжжы Сожа). Аднак заходні масіў зямель адразу, без усялякага абмеркавання, быў аддадзены ВКЛ⁵⁹⁷. Наконт яго ніякіх пытанняў або прэтэнзій з маскоўскага боку не ўзнікла: усе сёлы на захад ад Сожа, спецыяльна запісаныя ў тэксце перамірнай граматы 1537 г., засталіся ў складзе ВКЛ. Зрэшты, у гэтым выпадку саступлівасць маскоўскіх баяр не павінна здзіўляць. Яны, відаць, цудоўна разумелі, што пакінуць тыя сёлы ў складзе маскоўскіх уладанняў нельга: атрымаўся б эксклаў — тэрыторыя, з усіх бакоў акружаная літоўскімі ўладаннямі, кіраваць і кантраляваць іх было б праблематычна.
Асноўная працягласць гомейскай мяжы, што займела цяпер статус дзяржаўнай, a таксама ўнутраны склад Гомейскай зямлі, вернутай ВКЛ, у грамаце 1537 г. не фіксаваліся. Нейкія назіранні пра ўсходнія межы гомейскай тэрыторьгі і высновы пра яе ўнутраны склад часткова можна зрабіць паводле матэрыялаў пасольскіх кніг. Так, паступовыя саступкі маскоўскім бокам гомейскай тэрыторыі (лінія ракі Сож, 10, 20, 30, 60 вёрст ня
⁵⁹⁶ LM. Кп. 15. №164. P211.
⁰⁹⁷ Маскоўскія баяры ад імя вялікага князя Івана IV гаварылі літоўскім паслам: «Которые села гомейскне, Уваровнчн н Телешовнчн н лные села, нмянно пнсаны былн в перемнрных грамотах в нашу сторону, н нам бы те села велетн напнсатн в королеву сторону нмяны ж; н мы для покоя хрнстьянского, чтобы кровь хрнстьянская вперед боле того не лнлася, те села гомейскне велнм напнсатн в перемнрную грамоту в гоподаря вашего сторону» (СНРЙО. Т. 59. № 6. С. 105).
308
Віктар Цемушаў
ўсход ад р. Сож) дазваляюць зрабіць выснову пра вялікую значнасць гомейскага сяла Прыбытковічы (у сярэднім цячэнні р. Уці, левага прытока Сожа). Апісанне двух участкаў прапанаванай маскоўскім бокам мяжы (спачатку па рэках Шчанаве і Уці, потым па рацэ Харапуці), магчыма, сведчыць пра рэзкае звужэнне тэрыторьгі Гомея паміж рэкамі Іпуццю і Уццю, з наступным яе пашырэннем за с. Прыбытковічы і тым местам р. Іпуці, дзе ў яе ўпадае р. Харапуць і сама яна робіць выгіб у сваім цячэнні з поўдня на захад. На ўсход гомейскія землі шырыліся больш чым на 60 вёрст, бо маскоўская прапанова правесці мяжу пасярэдзіне паміж Гомеем і Старадубам (у абодва бакі па 60 вёрст) не была прынята.
Як было ўжо сказана, уяўленне пра першапачатковую тэрыторьпо Гомейскай воласці (маецца на ўвазе тэрыторыя воласці да захопу Масквой) было вельмі ўстойлівым, аднак тыя ж пасольскія кнігі сведчаць пра тое, што пасля 1500 г. да самога Гомея бьыо далучана шмат сёл са складу Прапойскай, Чачэрскай, Стрэшынскай, Горвальскай, Рэчыцкай і інш. валасцей. Няпэўны характар гэтых далучэнняў захоўваўся доўгі час, але паказальна, што пасля вяртання Гомея ў склад ВКЛ частка іх так і засталася ў складзе Гомейскай воласці. Больш таго, у яе склад увайшлі сёлы паміж Сожам і Дняпром, якія ў 1504—1511 гг. захоплівалі старадубскія ўдзельныя князі і на якія пазней прэтэндавалі памежныя маскоўскія намеснікі.
Імкненне маскоўскіх улад дасягнуць Дняпра і ўсталяваць уздоўж яго мяжу з ВКЛ, у прынцыпе, не завяршылася поспехам. А пасля вяртання Гомея ў склад ВКЛ тэрыторыя, падлеглая Гомею, усутыч наблізілася да Дняпра.
2 чэрвеня 1504 г. пасол караля Аляксандра Ягелончыка Мацвей Кунцэвіч сярод усяго іншага перадаў вялікаму князю маскоўскаму Івану III спіс з назвамі валасцей і сёл, якія пасля заключэння перамір’я былі захоплены Масквой. Сярод пералічаных фігуравалі горвальскія і рэчыцкія сёлы (пра іх гл. вышэй), каля берагоў р. Дняпро⁵⁹⁸. I ўжо ў 1560 г., паводле «Реестру ревнзнн господарской Гомейской волостн», усе згаданыя горвальскія сёлы аказаліся ў складзе Гомейскай воласці⁵⁹⁹. Рэчыцкія сёлы, відавочна, засталіся ў сваёй воласці.
«Рэестр» 1560 г. дазваляе больш канкрэтна выявіць мяжу гомейскіх зямель з маскоўскімі ўладаннямі на ўсход ад р. Сож, а таксама аднавіць поўны ўнутраны склад гомейскай тэрыторыі.
Такім чынам, ва ўсходняй (засожскай) частцы тэрыторыі Гомейскай воласці канца XV і сярэдзіны XVI ст. амаль цалкам супадалі. Змены закранулі толькі суседнія з Любецкай воласцю землі. Клін з боку Любеча на поўнач уздоўж р. Сож быў значна скарочаны. Адбылося гэта, верагодна, у першай палове XVI ст., гэта значыць у перыяд паміж часам, да якога адносяцца звесткі «Рэестра» 1522 г. і датай складання «Рэестра» 1560 г. Канечне, зручней думаць, што пашырэнне тэрыторыі, якая адносілася да Гомея, на землі Любеча, адбывалася тады, калі абедзьве воласці знаходзіліся ў складзе адной дзяржавы (Гомей належаў Маскве ў 1500—1535 гг., a Любеч — у 1500—1508 гг.). Аднак, магчыма, лясныя і балоцістыя прасторы Любецкай воласці, чыё падначаленне свайму цэнтра было толькі намінальным, бесперашкодна асвойваліся з боку Гомея і тады, калі яны знаходзіліся ў складзе суседняй дзяржавы.
Істотныя трансфармацыі адбыліся ў заходняй частцы Гомейскай зямлі. Часткова яны былі спадчынай перыяду маскоўскага панавання (пра гэтаўжо гаварылася), але некаторыя, відаць, можна лічыць вынікам мерапрыемстваў улад ВКЛ.
Замацаванне стрэшынскіх і горвальскіх сёл за Гомеем было такім трывалым, што пасля вяртання воласці да ВКЛ яны ўвайшлі ў яе склад. «Рэестр» 1560 г. пералічвае новыя гомейскія сёлы на правабярэжжы Сожа так, што яны ідуць асобна адносна старых сёл Гомейскай воласці. Так, пасля Бабовічаў ішлі Валковічы (два
⁵⁹⁸ СЙРНО. Т. 35. № 80. С. 469.
⁸⁹⁹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 365, 366, 376.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
309
старыя гомейскія сялы), потым Целяшы, Цярэнічы, Бацуны, Губічы, Марозавічы, Пірэевічы, Кашалёва, Уваравічы (новыя), затым пералічаліся Данілавічы, Юркавічы, Навасёлкі, Старое, Валазковічы, Плёса, Прысна, Шэрсцін (старыя), а ў канцы — прыватнаўласніцкія сёлы Чабатовічы, Засоўе, Кальскевічы і Чорныя (з новых)⁶⁰⁰.
Верагодна, што падчас правядзення апісання Гомейскай воласці з яе складу было выключана сяло Скепна. Падчас знаходжання рэвізораў Грыгорыя Валовіча і Мікалая Нарушэвіча ў Гомеі і правядзення імі рэвізіі да іх звярнуўся «врадннк замку Стрешннского» (кіраўнік маёмасцю Віленскай капітулы)⁶⁰¹ князь Павел Гедройт. Апошні зазначыў, што людзей Стрэшынскай воласці сяла Скепна «прнмушают» да працы на замак гаспадарскі Гомейскі, тады як яны адносяцца да замку, які не з’яўляецца гаспадарскім або ўдзельных княжат ВКЛ. Паводле Паўла Гедройта, гэта ў той час, як Гомей быў заняты Масквой («кгды тот замок Гомейскнй в моц н держане непрнятельское прншол»), тады і людзі, трапіўшы пад маскоўскую ўладу, вымушаны былі працаваць на замак у Гомеі («тогды н тое село капнтульное прн том же замку в рукн непрнятельскне зашедшн тот замок робытн муснло»)⁶⁰². Характэрна, што с. Скепна было падпарадкавана маскоўскімі ўладамі толькі каля 1527 г. (гл. вышэй), але работы на Гомейскі замак сталі настолькі звыклымі, што ўжо пад уладай ВКЛ гомейскія стараста і гараднічы атрымалі грамату «с канцелярей его м(нло)стн г(оспо)д(а)рское», паводле якой пацвердзілі права на прыгон людзей з суседняй воласці⁶⁰³. Відавочнаўжо тады (1560 г.) Скепна вярнулі да Стрэшына, да капітулы «костела головного светого Станнслава у Внльнн», гэта значыць да ўладанняў Віленскага каталіцкага біскупства⁶⁰⁴. У той час Стрэшын быў адным з найбольш буйных уладанняў каталіцкай царквы ў ВКЛ (другое — Сожыца (Сорыца) у Віцебскім ваяводстве)⁶⁰⁵. Сяло Скепна яшчэ больш павялічыла масіў яе зямель.
У складзе Гомейскай воласці ў сярэдзіне XVI ст. налічвалася 49 сёл. (Гл. таб. 7⁶⁰⁶.) 3 іх гаспадарскімі (падеглымі вялікаму князю літоўскаму) было 31 сяло. 7 сёл належала мясцовым баярам (Кузьмічы, Сеўрукі, Вага, Рылавічы, Слабада, Валчковічы (Валазковічы), Волатава), 4 сялы дадзены панам Васілію і Андрэю Халецкім (Чабатовічы, Засоўе, Кальскевічы, Чорныя), 3 сялы былі «новорозданнымн», гэта значыць зусім нядаўна былі падараваны гомейскаму ротмістру пану Крыштофу Ленскаму (Прысна, Шэрсцін, Ліпінічы)⁶⁰⁷, яшчэ адно сяло (Дуравічы), відаць, ужо задоўга да 1560 г. належала «поручннку» гомейскай роты⁶⁰⁸. Сяло Хальч пасля вяртання Гомея ў склад ВКЛ было
⁶⁰⁰ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 362—376.
⁶⁰¹ Капітула — савет па кіраванні біскупствам пры віленскім біскупе (Голубеў В.Ф. Абшчына ў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Горвальскай воласці... С. 74. Заўв. 5).
⁶⁰² Тэкст унікальнага дакумента амаль цалкам пададзены ў працы В.Ф. Голубева (Голубеў В.Ф. Сельская абіпчынаў Веларусі XVI—XVIII стст. С. 251—252).
⁶⁰³ Голубеў В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. С. 252.
⁶⁰⁴ Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Веларусі. С. 85—86. «До замку Стрешннского дано село Скепно» (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 376).
⁶⁰⁵ Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі. С. 85; Голубеў В.Ф. Абшчына ў сацыяльным і гаспадарчым жыцці насельніцтва Стрэшынскай воласці Рэчыцкага павета (паводле інвентарных апісанняў XVI—XVIII ст.) // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 22—23 верасня 2005 г. Гомель, 2005. С. 205.
⁶⁰⁶ Пры складанні табліцы выкарыстаны звесткі з публікацыі «Рэестра», зробленай Віленскай археаграфічнай камісіяй у 1886 г.
⁶⁰⁷ На Ліпінічы ротмістр «лнстов даннны господарской» не паказаў, спасылаючыся на тое, што яны знаходзяцца ў яго брата Лукаша (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 376).
⁶⁰⁸ В.Л. Насевіч называе імя паручніка — Ян Фашч (Насевіч В.Л. Гомельская воласць. С. 543).
310
Віктар Цемушаў
перададзена панам Халецкім (гл. вышэй). У царкоўным уладанні былі 2 сялы — Плёса (царквы св. Троіцы ў Гомеі) і Скепна (Віленскага каталіцкага біскупства). Пры гэтым апошняе ў 1560 г. было выведзена са складу Гомейскай воласці.
Таб. 7. Гомейскія сёлы паводле «Реестра ревнзш господарской Гомей