На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
½г». С. 170.
298_____________________________________________________Віктар Цемушаў
6. Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560 гг.)
Памежнае становішча Гомейскай зямлі, якая зазнала даволі значны перыяд маскоўскага кіравання (за гэты час вырасла новае пакаленне людзей), патрабавала ад цэнтральных улад ВКЛ вельмі асцярожнага стаўлення да вернутых зямель. Шэраг мерапрыемстваў сапраўды сведчыць аб такім імкненні. Умоўна іх можна падзяліць на некалькі груп. 1) Дзеянні цэнтральных улад ВКЛ па падтрыманні лаяльнасці насельніцтва. 2) Кантроль над дзейнасцю намеснікаўдзяржаўцаў. 3) Умацаванне ў памежнай зоне шляхецкага зямлеўласніцтва і, наогул, ваеннаслужылага саслоўя — апоры вялікакняжацкай улады на месцах. На ўсходняй ускраіне дзяржавы не склаліся асяродкі буйнога землеўладання (выключэнне — Стрэшынская воласць — уласнасць Віленскай капітулы), і амаль увесь масіў падняпроўскіх і падзвінскіх валасцей уяўляў гаспадарскія ўладанні, дзе функцыі кіравання ўскладваліся на намеснікаўдзяржаўцаў. Гэтыя прадстаўнікі вялікакняжацкай улады забяспечвалі функцыянаванне адміністрацыйнай і судовай сістэм, выкананне рознага кшталту павіннасцей і збор падаткаў⁵³¹. Намеснікідзяржаўцы былі абавязаны клапаціцца пра захаванне правоў і абарону насельніцтва. I адначасова прымушаць яго выконваць павіннасці, усведамляючы пры гэтым, напрыклад, у адносінах да Гомея, «нж тот замок на укранне есть, а к людемь укранннымь треба ся ласкаве заховатн н не годнться нм нн в чомь обьтяженя чнннтн»⁵³². Аднак рэальнае кіраванне ўсходнімі землямі ВКЛ на месцах было далёкім ад ідэалу.
Ужо 21 верасня 1535 г., хутка пасля вызвалення (16 ліпеня), Гомей у дзяржанне «до волн господарской» атрымаў князь Аляксандр Андрэевіч СангушкаКашырскі⁵³³. Як адзначана ў самім прывілеі, гэтаму пажалаванню спрыяў сам найвышэйшы гетман ВКЛ пан Юрый Мікалаевіч Радзівіл. Цікава, што пасля заняцця Гомея гетман разлічваў на атрыманне горада ў дзяржанне сынам Мікалаем і нават прасіў віленскага ваяводу, канцлера пана Ольбрахта Марцінавіча Гаштольда перадаць сваю просьбу вялікаму князю літоўскамў' '⁴. Гаштольд сапраўды «о том господарю его мнлостн мовнл», але Жыгімонт вырашыў не спяшацца, а потым, калі сам будзе ў Літве, разам з панам віленскім (Ю.М. Радзівілам), калі на тое будзе яго жаданне, разгледзець гэтую просьбу⁵³⁵. Аднак, як відаць, хутка сам Ю.М. Радзівіл адмовіўся ад сваёй ідэі. Прычына гэтага, напэўна, у тым, што Гомей заставаўся ўскраінным замкам на небяспечнай маскоўскай мяжы, у спустошанай вайной мясцовасці. Канечне ж, такогаўраду (пасаду) цяжка жадаць сыну.
Паводле Л.А. Вінаградава, праз месяц пасля заняцця Гомея, вялікі князь літоўскі даручыў гетману Ю.М. Радзівілу самому вызначыць для воласці мыта і даніны⁵³⁶. Відавочна, Гомельскай зямлёй па першым часе распараджалася ваенная
Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 300—301. У XVI ст. у асноўным выкарыстоўвалася назва пасады (ураду) дзяржаўцы, але ўжо з’яўляліся (у больш значных асоб) старасты. У XVII ст. больш распаўсюджанай была назва «стараста». Намеснік (больш архаічная форма) больш уласцівы быў для перыяду да XVI ст.
НГАБ. КМФ18 (Ф. 389).Bon. 1. Спр. 21. Арк. 188; ДовнарЗапольскнй М.В. Очеркн по органнзацнн западнорусского крестьянства в XVI веке. Кнев, 1905. Прнложенне. С. 36.
⁵³³ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 19. Арк. 69—69 адв.; LM. Кп. 19 (1535—1537). № 13. Р. 66.
⁵³⁴ Радзнвнлловскне акты. № 80. С. 174.
⁵³⁵ Тамсама.
⁵³⁶ Внноградов Л.А. Гомель. С. 13.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
299
адміністрацыя, якая ўжо ў верасні 1535 г. змянілася грамадзянскім кіраваннем у асобе дзяржаўцы. 3 прыбыткаў апошняга забіраліся даніны грашовая, мядовая, бабровая і кунічная, гэта значыць тое, што звычайна і з іншых гаспадарскіх валасцей ішло ў вялікакняжацкі скарб,³⁷.
Нягледзячы на пратэкцыю аднаго з самых уплывовых магнатаў дзяржавы, князь А.А. Кашырскі кіраваў Гомеем нядоўга. 27 траўня 1536 г. вялікі князь Жыгімонт Стары «замокь наш Гомен co BbCHMb» падараваў ужо «до жнвота» ў дзяржанне князю Васілію Юр’евічу Талачынскаму’ А Рашэнне аб перадачы Гомея князю было прынята дзякуючы яго вернай службе і згодна з жаданнем паноўрады. В.Ю. Талачынскі атрымліваў прыбыткі ад Гомея і ўсяго таго, што да яго адносілася, у тым самым аб’ёме, якім валодаў князь Сямён Іванавіч Мажайскі пры Казіміры (гаворка не ішла пра правы ўдзельнага валадара). Праўда, і ў гэтым выпадку грашовая, мядовая, бабровая і кунічная даніны павінны былі пакідацца гаспадару, і, наогул, паводле фармуляра граматы непрыметна ніякіх асаблівых адрозненняў ва ўмовах распараджэння Гомеем у параўнанні з тымі, што атрымаў А.А. Кашырскі. Цікава, што ў выпадку з князем Васіліем да аналагічнай фразы абедзвюх грамат («мает... тоть замок нашь Гомен держатн н на немь ся ряднтн н справоватн з добрымь а пожнточ’ьнымь нашнмгь г(о)с(по)д(а)р,ьскнм'ь») прыпісана: «...н без об'ьтяжен’ья подданых нашых тамошннх»⁵³⁹. Ці не гэта было прычынай «адстаўкі» папярэдняга дзяржаўцы?
Акрамя таго, мяркуючы па тэксце першага прывілея, гомейскія падданыя не былі вызвалены пасля пераходу пад уладу ВКЛ ад унясення традыцыйных платаў гаспадару. А ў 1536 г. выявілася, што «тын платы н пожнткн» яны пачнуць даваць толькі пасля таго, як мінуць тыя гады, на якія іх «вызвалілі». Пры гэтым дзяржаўца мог браць усе «доходы н пожйтькн», што яму павінны былі сплочваць «подле давного обычаю»⁵⁴⁰. Відаць, пасля захопу Гомея эканамічны стан горада і воласці быў вызначаны не адразу. Да таго ж, сваю ролю адыгралі і злоўжыванні першага намесніка. У сувязі з гэтым на нейкі час (10 гадоў) гаспадар паступіўся сваімі інтарэсамі на карысць аднаўлення края і захавання лаяльнасці яго насельніцтва⁵⁴¹.
Аднак дзейнасць новага намесніка не магла садзейнічаць эканамічнаму росту і фарміраванню станоўчага стаўлення насельніцтва да ўлады ВКЛ. 3 ліста вялікага князя Жыгімонта Старога віленскаму ваяводу, канцлеру пану Ольбрахту Марцінавічу Гаштольду ад 18 чэрвеня 1537 г. даведваемся пра значныя злоўжыванні князя В.Ю. Талачынскага, якія той паспеў здзейсніць падчас свайго кароткага (крыху больш чым за год) кіравання ў Гомеі⁵⁴².
⁵³⁷ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 19. Арк. 69—69 адв.; LM. Кп. 19. № 13. Р. 66.
⁵³⁸ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 19. Арк. 195—196; LM. Кп. 19. № 149 (147). Р. 158.
⁵³⁹ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 19. Арк. 69 адв., 195 адв.; LM. Кп. 19. № 13. Р. 66; № 149 (147). Р. 158.
⁵⁴⁰ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 19. Арк. 195 адв.; LM. Кп. 19. № 149 (147). Р. 158.
⁵⁴¹ А.А. Макушнікаў на старонках сваёй навуковапапулярнай працы, прысвечанай Гомею, памылкова сцвярджаў, што гомейскія мяшчане і валашчане былі вызвалены ад дзяржаўных падаткаў у 1537 г., у сувязі з заканчэннем вайны (Макушннков О.А. Гомель с древнейпшх времен до конца XVIII в. С. 96).
⁵⁴² Ліст быў упершыню надрукаваны М.В. ДоўнарЗапольскім, потым запазычаны ў апошняга пры выданні кнігі «Памяць» Веткаўскага раёна і ўзноўлены ў манаграфіі А.А. Макушнікава (ДовнарЗапольскнй М.В. Очеркн по органнзацнн западнорусского крестьянства в XVI веке. Прнложення. № 14. С. 33—37; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Веткаўскага рна. У 2 кн. Кн. 1 / Уклад. У.Я. Райскі. Мінск, 1997. С. 50—52; Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 196—199). Сам дакумент знаходзіцца ў складзе пакуль не выдадзенай 21й кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ (НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon 1. Спр. 21. Арк. 186 адв,—189). Далейшыя спасылкі будуць дадзены на арыгінал дакумента.
300
Віктар Цемушаў
Калі меркаваць па дзеяннях князя Талачынскага, ён успрымаў сваю пасаду як крыніцу асабістага ўзбагачэння і зусім не клапаціўся пра беражлівае стаўленне да тэрыторыі, зусім нядаўна адабранай у Масквы. Зрэшты, паводзіны князя можна зразумець. У той час яшчэ ішла вайна, вынік якой быў незразумелы. Падчас шэрагу ранейшых войнаў з Масквой ВКЛ у асноўным толькі губляла свае тэрыторыі. Натуральным імкненнем новага намесніка было атрымаць найбольшую выгаду з воласці, якая, цалкам верагодна, магла зноў вярнуцца пад маскоўскую ўладу. У падлеглых землях князь Васілій імкнууся не затрымлівацца, а з’язджаў «з Гомя до нменей свонх»⁵⁴³, чаго паводле абавязкаў дзяржаўцы ні ў якім разе не павінен быў рабіць. Новы дзяржаўца, верагодна, у першыя ж дні па сваім прыездзе ў Гомей, адабраў у мяшчан, што прыйшлі да яго, граматы, якія вызвалялі жыхароў воласці ад грашовай, мядовай, бабровай і кунічнай данін, падвод, серабшчызны і іншых выплат і павіннасцей на 10 гадоў (відавочна, прызначаных гаспадару), а таксама яд работ на замак (апроч зусім нязначных) на 1 год⁵⁴⁴. Відаць, у намер Талачынскага ўваходзіла збіраць, выкарыстоўваць і забіраць тыя платы і павіннасці, што павінны былі ісці на карысць вялікага князя. У той жа год дзяржаўца стаў патрабаваць выканання работ рознага кшталту, на некаторыя з іх мяшчане былі вымушаны наймаць людзей. Так, устаноўка еза (перагародка частаколам рэчышча ракі) каштавала ім 30 коп грошаў’ пабудова грыдні і стайні, адпаведна, 5 рублёў і 4 капы грошаў®⁴⁶. Князь прыбраў Да рук бабровыя берагі і азёры, а таксама 100 бітых баброў, адабраў «отчнзнын» бортныя землі, зза чаго іх гаспадары «проч оттол пошлн»⁵⁴⁶. А калі князь Васілій «в обьезде езднл н дан(ь) н тнвунов’ыцнну з ннх брал» (гэта значыць збіраў па воласці традыцыйныя паборы), было забрана 12 коп грошаў і мёду нішчымнага на 10 коп грошаў, зза чаго «семь сел людей от того для велнкого обьтяженя прочь пошло»⁵⁴⁷. Нечуваным новаўвядзеннем было патрабаванне паставак сена, якога «тамошнне» людзі накасілі 500 вазоў «л незносную тяжкость в том прннялн»⁵⁴⁸. Цяжкія ўмовы былі створаны для купцоў (гасцей), якія прыязджалі ў Гомей з зернем («зьбожем») і «з ыншымн речмн». Для іх былі ўведзены высокія гандлёвыя мыты («мыта велнкне»), і ў выніку яны проста перасталі ездзіць у Гомей, а жыхары пачалі адчуваць нястачу ў «жнвностях»⁵⁴⁹.
I тады да караля і вялікага князя было даслана некалькі чалавек са скаргай на дзяржаўцу. Але па дарозе іх перахапілі, збілі, абрабавалі і пасадзілі ў вежу, адабраўшы 16 коп грошаў і 20 баброў (якіх, відавочна, узялі з сабой) і ўсклаўшы віну аж на 200 коп грошаў⁵⁵⁰. Дазнаўшыся пра гэта ад іншых чалабітчыкаў, але не жадаючы прымаць недальнабачнае рашэнне, Жыгімонт накіраваў у Гомей шляхціца Івана Грыгор евіча для збору звестак аб «крнвдах н тяжкостях н грабежох» з боку дзяржаўцы і дапамогі жыхарам у вяртанні адабраных грошай і рэчаў і, галоўнае__________ «вызволеных» грамат⁵⁶¹. Апошняй сваёй мэты ён не дамогся і нават яіпчэ больш пагоршыў сітуацыю, бо князь Васілій не толькі нічога не аддаў, але яшчэ і злавіў ⁵⁴³ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 21. Арк. 187 адв.
⁵⁴⁴ Тамсама. Арк. 186 адв.
⁵⁴⁵ Тамсама. Арк. 186 адв.—187.
⁵⁴⁶ Тамсама. Арк. 187.
⁵⁴⁷ Тамсама.
⁵⁴⁸ Тамсама.
⁵⁴⁹ Тамсама.
⁵⁵⁰ Тамсама.
⁵⁵¹ Тамсама. Арк. 187—187 адв.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
301
жонак і дзяцей зняволеных чалабітчыкаў і запатрабаваў з іх дадаткова 120 коп грошаў. У той жа час вярнуўся да двара Іван Грыгор’евіч са спісам («ренстром») спраў дзяржаўцы, а таксама падышло і другое пасольства ад мяшчан і валасных людзей⁵⁵².
Вялікі князь літоўскі меў намер «тот замок н(а)пгь зь рук'ь его Ікнязя Васілія. — В.Ц.] взятн н шгыпого державцу хто бы ся нам на то годный бы вндел там послатн», аднак, улічыўшы волю паноў рады і меркаванне віленскага ваяводы, вырашыў пакуль пакінуць ранейшага дзяржаўцу. Пры гэтым Жыгімоні звярнуў увагÑ