На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
Маскоўскага.
Відаць, сапраўды варта прызнаць няскончанасць фарміравання ў першай трэці XVI ст. адміністрацыйнатэрытарыяльнай сістэмы заходняй ускраіны Вялікага Княства Маскоўскага. Яшчэ не былі дакладна вызначаны ўезныя цэнтры (напрыклад, Папова Гара і Дрокаў аднойчы названыя гарадамі з валасцямі), прыналежнасць валасцей і сёл розным павятовым і валасным цэнтрам была непастаяннай. Таксама фарміраваліся тэрыторыі і такіх адміністрацыйных адзінак, як воласці. У дадзеным выпадку некаторыя воласці былі менавіта адміністрацыйнымі адзінкамі, a не цэнтрамі сельскіх абшчын, і штучна ствараліся дзяржаўнай уладай (дакладна вядома, што так была ўтворана воласць Маслаў дзясятак). Многім сёлам быў дадзены статус валасных цэнтраў, але невядома, ці набылі яны пасля гэтага характэрную для валасцей структуру сельскіх паселішчаў.
Пры існаванні Старадубскага ўдзела (да 1518 г.) кіраванне яго землямі наогул было больш клопатам мясцовых кіраўнікоў, а за кароткі перыяд ад 1518 да 1535 г. новы тэрытарыяльны лад на землях былога княства не паспеў сфарміравацца. Акрамя таго, мяжа паміж маскоўскімі і літоўскімі ўладаннямі не была стабільнай. Калі воласці Маслаў і Крукаў дзясяткі Масква трывала ўтрымлівала за сабой (няма ніякіх звестак аб спробах літоўскага боку далучыць іх да сваёй тэрыторыі), то воласць Алучычы ўвесь час пераходзіла з рук у рукі. Маскоўская тэрыторыя адносна Гомея развівалася ў заходні і паўночны бакі. Далучаныя на захадзе землі натуральным чынам адразу ж прыпісваліся да Гомея (ніякіх іншых гарадскіх цэнтраў побач проста не было). А вось паўночныя землі, відаць, не ўсе сталі адносіцца да Гомея. Набыткі 1500 г. яшчэ сталі часткай Гомейскага ўезда, а вось тое, што было занята яшчэ больш на поўнач ад іх, паступіла, магчыма, у падначаленне Старадубу і непасрэдна Паповагорскай воласці. Па вяртанні Гомея пад уладу ВКЛ пакінутыя ў Масквы засожскія сёлы (прыпісаныя да Гомея ў 1500 г.) былі запісаны валасцямі горада Папова Гара⁴⁶⁷, які, нарэшце, набыў статус уезнага цэнтра.
Такім чынам, абрысы Гомейскага ўезда складваліся наступным чынам. Заходнія яго межы імкнуліся да Дняпра. Хаця ў выніку ўтрымаць задняпроўскія сёлы Стрэшынскай, Горвальскай і Рэчыцкай валасцей Маскве не ўдалося, але ўжо ў 1560 г. мы бачым вялікую іх частку ў складзе Гомейскай воласці. Між іншым, на ўсход ад р. Дняпро пачалі фарміравацца раёны сумеснага маскоўскалітоўскага ўладання тэрыторыямі (каля сёл Скепна і Калодчычы). Ад Дняпра мяжа ішла на ўсход да самых вярхоўяў р. Ліпы, заходзіла часткова і на яе левы (паўночны) бок, але потым вярталася да рэчышча гэтай ракі і ішла па ім да Сожа. Па Сожы мяжа падымалася ўверх (на поўнач) аж за горад Чачэрск, але потым рабіла рэзкі паварот на паўднёвы ўсход, перасякала р. Покаць і дасягала р. Бесядзі. Апошняя, магчыма, да самага вусця служыла ўчасткам гомейскай мяжы: на ўсход ад яе былі глухія лясныя і балоцістыя прасторы (цалкам не асвоеныя і сёння)⁴⁶⁸, або намінальна падлеглыя Старадубскай воласці, або ўвогуле нікім не занятыя. Частка далейшай паўночнай і ўсходняй мяжы, відавочна, адпавядала ўжо апісанай мяжы Гомейскай воласці, хаця ёсць звесткі пра яе парушэнне.
Многія гомейскія сёлы ў левым (усходнім) баку р. Сож да 1535 г. былі раздадзены старадубскім служылым людзям. Паводле маскоўскіх баяр на перамовах 1537 г.: «А
⁴⁶⁷ LM. Кп. 15. № 164. Р 211.
⁴⁶⁸ Гомельская область. Атлас. С. 17—18.
ЮЗак. 3333
290
Віктар Цемушаў
Гомей город нз начала отчнна государя отчнна, н наместннкн на нем былн опрнчь Стародуба; а на сей стороне Сожа былн села, н держалн нх детн боярскне, Стародубцы, государя нашего, а тянулн те села к Стародубу: н государю нашему как тех сел к Гомью поступнтнся?»⁴⁶⁹. Намецілася выразная тэндэнцыя адыходу значнай тэрыторыі Гомейскага ўезда ў напрамку суседняга Старадуба. Гэта і было адной з абвешчаных прычын настойлівасці маскоўскага боку на перамовах 1537 г. Аддаваць усю тэрыторыю Гомейскай воласці, якой яна была да 1500 г., паводле сцверджання маскоўскіх баяр, было складана, таму што яе займалі старадубскія землеўласнікі, «нспоместнть» якіх адразу на іншых землях краіны было складана⁴⁷⁰.
Такім чынам, адначасова з пашырэннем тэрыторыі Гомейскага ўезда на захад да Дняпра адбывалася памяншэнне яго тэрыторыі на ўсходзе з набліжэннем мяжы да Сожа.
Паўднёвая гомейская мяжа, магчыма, пры маскоўскай уладзе таксама зазнала змены. Былі асвоены тэрыторыі да гэтага глухой мясцовасці ў раёне левых прытокаў Сожа Уці, Цярухі і Нямыльні і з правага боку Сожа ў напрамку яго вусця.
Трансфармацыя тэрыторыі, якая належала Гомею, падчас кароткага перыяду маскоўскага панавання (1500—1535 гг.) была вельмі значнай. Практычна толькі адзін маленькі ўчастак гомейскай мяжы ўздоўж левага прытока Сожа р. Ліпы адпавядаў першапачатковай мяжы Гомейскай воласці. Канчаткова сфарміравацца і замацавацца новыя межы Гомейскай зямлі так і не паспелі. Аднак некаторыя мерапрыемствы маскоўскай адміністрацыі былі пераняты ўладамі ВКЛ пры фарміраванні новай тэрыторыі Гомейскай воласці.
5. Праблема Гомея на літоўскамаскоўскіх перагаворах 1537 г.
Падчас літоўскамаскоўскай вайны 1534—1537 гг. у перыяд ваеннай кампаніі на Севершчыне войскі ВКЛ на чале з гетманам Юрыем Мікалаевічам Радзівілам наблізіліся да Гомейскага замка⁴⁷¹. Так здарылася, што на той момант у Гомеі знаходзіліся ў асноўным «тутошнне» людзі⁴⁷². Горад па сутнасці не быў падрыхтаваны да аблогі, хаця задоўга да з’яўлення літоўскіх сіл можна было ўпэўніцца ў іх намерах — вельмі павольна войскі збіраліся ў блізкай Рэчыцы⁴⁷³. Зрэшты, аблога Гомейскага замка магла зацягнуцца, калі б не пазіцыя значнай часткі яго насельніцтва — «чернн» або, што, відавочна, больш адпавядае рэчаіснасці — мясцовай знаці, баяр⁴⁷⁴. Гомейскі ваявода князь Дзмітрый Дзмітрыевіч ШчэпінРастоўскі
⁴⁶⁹ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 96. Пазней у пасольскіх прамовах баяры казалі пра тое, што Іван IV паступіўся з Гомеем, «которые былн церковные землн н детей боарскнх путные» (СЙРЙО. Т. 59. № 9. С. 166).
⁴⁷⁰ На гомейскія землі паспелі распаўсюдзіцца не толькі землі старадубскіх дзяцей баярскіх, але і ўладанні царквы: «Государь наш Гомья королю поступнлся, н которые былн церковные землн н детей боарскнх путные, н государь наш н тех земель всех поступнлся» (СЙРЙО. Т. 59. № 9. С. 166).
⁴⁷¹ Пра падзеі Старадубскай вайны гл.: Кром М.М. Стародубская война. С. 37—96.
⁴⁷² ПСРЛ. Т. VIII. С. 290.
⁴⁷³ Кром М.М. Стародубская война. С. 60—61.
⁴⁷⁴ Знмнн А.А. Краткне летопнсцы XV—XVI вв. // йсторнческнй архнв. Т. V М.; Л., 1950. С. 13; Acta Tomiciana: Epistole. Legationes. Responsa. Actiones res Geste Sigismundi I Regis Poloniae Magni Ducis Lithuaniae. T. XVII. Wratislavia; Cracovia; Posnania, 1966. № 2. P. 6; Кром M.M. Стародубская война. C. 72.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
291
не здолеў управіцца з сітуацыяй і пасля 2—3 дзён бамбардзіроўкі вымушаны быў пакінуць горад разам з вернымі маскоўскай прысяге людзьмі (баярамі, дзецьмі баярскімі і пішчальнікамі)⁴⁷⁵. Пры выхадзе з горада прыхільнікаў князя Дзмітрыя абрабавалі, а частку з іх схапілі («понмалн»). Сам ваявода пасля вяртання ў Маскву быў абвінавачаны ў здрадзе і пасаджаны ў адну з крамлёўскіх вежаў («Свнблаву стрельню»)⁴⁷⁶.
Вызначэнне дакладнай даты заняцця войскам Юрыя Радзівіла Гомея — асобная праблема. Гэта адбылося або ў чацвер («...н в четверг мало не весь день з нашнх дел стрел(ь)бу чнннлн, гдежь князь Дмнтрей Оболенскнй н всн людн... далей того на том ся замку бороннтн не моглн н вышлн к вашой мнлостн, а его вам подалн»), або, што менш верагодна, у пятніцу («Homel wzipli w piqtek»)⁴". 22 ліпеня 1535 г. у атачэнні караля, вялікага князя Жыгімонта ўжо ведалі пра тое, што здарылася. У той дзень з рэзідэнцыі вялікага князя ў Васілішках (каля Ліды) было накіравана сама меней 6 пасланняў з віншаваннямі гетману⁴'⁸. 3 папярэдняга адказу Жыгімонта Старога Ю.М. Радзівілу ад 18 ліпеня вядома, што да гэтага часу войскі ВКЛ пераправіліся каля Рэчыцы праз Дняпро⁴⁷⁹. Верагодна, падчас атрымання гэтага паведамлення ў Вільні ўжо ішла аблога Гомея. 22 ліпеня 1535 г. прыпадае на сераду⁴™. У такім разе заняцце Гомея трэба аднесці на 6 дзён раней. да 16 ліпеня⁴⁸¹. Думаецца, што калі б гэта адбылася ў больш ранні чацвер, напрыклад, 9 ліпеня, 19 ліпеня ў Вільні ўжо ведалі б пра перамогу⁴⁸².
Цікава, што яшчэ да заняцця Гомейскага замка для будаўніцтва ў ім новых і аднаўлення старых умацаванняў кароль і вялікі князь Жыгімонт I Стары загадаў намеснікам суседніх гарадоў дасылаць людзей або да самога Гомея або да таго месца, якое ўкажа гетман Ю. Радзівіл (з Горваля 20 чалавек, з Прапойска і Чачэрска 20 чалавек, з Рэчыцы 30 чалавек, з Магілёва 60 чалавек, са Свіслачы 30 чалавек, з Мазыра і Бчыча 60 чалавек)⁴⁸³. Сэнс гэтага маштабнага мерапрыемства быў у тым, каб падчас прысутнасці войскаў ВКЛ на варожай тэрыторыі паспець адбудаваць крэпасць у захопленым горадзе і «людн московскнн не впереднлн а зася того замку Гомья не заробнлн»⁴⁸⁴. Такім чынам у нейкай ступені гарантавалася замацаванне за ВКЛ зямель, цэнтрам якіх быў, у гэтым выпадку, Гомей. Такія самыя дзеянні
⁴⁷⁵ Радзнвнлловскне акты. № 73. С. 163; ПСРЛ. Т. XXIX. Летопнсец начала царства царя н велпкого князя йвана Васнльевмча. АлександроНевская летопнсь. Лебедевская летопнсь. М., 2009. С. 19.
⁴⁷⁶ Знмнн А.А. Краткне летопнсцы XV—XVI вв. С. 13.
⁴⁷⁷ Радзнвнлловскне акты. № 73. С. 163; ПСРЛ. Т. XXXV С. 192.
⁴⁷⁸ Радзнвнлловскне акты. № 73—78. С. 162—170; АЗР. Т. II. № 184. С. 337.
⁴⁷⁹ Тамсама. № 70. С. 157.
⁴⁸⁰ Дзень тыдня ў адпаведнасці з датай юліянскага календара падлічаны паводле формул, пададзеных у кнізе: Черепннн Л.В. Русская хронологня. С. 44—48.
⁴⁸¹ Такую ж дату, з прыцягненнем некаторых іншых крьшіц, падаюць Л. Калянкоўскі і М.М. Кром (Kolankowski L. Zygmunt August, Wielki ksi^ze Litwy do r. 1548. S. 143; Кром M.M. Стародубская война. C. 68; Ён жа. Меж Русью н Лнтвой. С. 225).
⁴⁸² Пасля прыведзеных разлікаў можна сцвярджаць, што дата захопу Гомея — 17 ліпеня, пададзеная А.А. Макушнікавым, недакладная (Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 94).
⁴⁸³ АЗР. Т. II. № 183. С. 336—337; Радзнвнлловскне акты. № 58—60, 62—64. С. 139—142, 143—146.
⁴⁸⁴ Радзнвнлловскне акты. № 58. С. 140.
292
Віктар Цемушаў
спрабаваў ажыццявіць пан віленскі, гетман Ю. Радзівіл адносна Старадуба, цалкам спаленага, але безвынікова⁴⁸⁵. Падобны клопат аб абароназдольнасці Гомейскага замка шмат у чым дапамог у яго ўтрыманні пад уладай ВКЛ.
Пасля няўдалай кампаніі 1536 г., калі маскоўскія войскі вярнулі амаль усё захопленае гетманам Радзівілам, асноўнай задачай літоўскага боку стала захаванне за сабой таго, што яшчэ засталося. Падчас перамоў аб перамÑ