На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ƒ Гаштольда на тое, што «тот замокь за велнкнмь накладом к~ь рукамь н(а) шнмь прншол», а дзяржаўца няўважліва паставіўся да дзяржаўнай маёмасці («на реч н(а)шу г(оспо)д(а)р'ьскую н земскую бачностн не маеть»), пачаў рабаваць людзей, адбіраць іх землі і граматы, прыцягваць да замкавых работ, хаця варта было б пачакаць год, і гомельскія людзі павінны былі гэтыя работы выканаць «водле слушног(о) обычаю. Пры гэтым сам вялікі князь літоўскі, клапоцячыся пра насельніцтва памежнай зоны, каб яно гаспадарча ўмацавалася і папоўнілася новымі прышлымі людзьмі, на 10 гадоў адмовіўся ад усіх выплат на сваю карысць («мы самн нм фолкгуючн всн платы н(а)шы до десятн год отпустнлн»)⁵⁵³. Канечне ж, пад кіраваннем князя Васілія людзі, якіх засталося даволі шмат у воласці пасля ваенныхдзеянняу, не толькі не акрыялі, але і пайшлі прэч. 3 вуснаў караля і вялікага князя Жыгімонта Старога прагучала павучанне дзяржаўцу: «Сам он могь бы тому розуметн, нж тот замок на укранне есть, а к людемь украннным’ь треба ся ласкаве заховатн н не годнться нм нн в чомь об'ьтяженя чнннтн. Ннжлн колн бы ся онн запомоглн н добре там укгрунтовалн, мог бы тым ь намь г(оспо)д(а)ру пожнток прнвлаіцытн н собе теж знаючн по часу пожнток'ь з ннх метн»¹”. ~ „ „ • , „
Каб выправіць становішча, што склалася ў Гомейскай воласці, туды быу накіраваны шляхціц каралевы Боны Марцін Пацаткоўскі. Таксама віленскі ваявода абавязваўся «дать науку» князю Васілію, які павінен быў стаць больш дальнабачным, адмовіцца ад злоўжыванняў («уперод лепшую бачность на нас г(оспо)д(а)ря н на реч земскую мель, ослушне а радне на томь справовал н такового об’ьтяженя людем тамошннмь украннным’ь не делал»), аддаць граматы «на вызволене даней н платов’ь», адабранае вярнуць, за пабудаваныя «хоромы» заплаціць і больш іх не рабіць, жонак з парукаў вызваліць і «внн» з іх не браць, землі і азёры вярнуць. 11а ўсіх гэтых справах дзяржаўца рабіў справаздачы перад шляхціцам каралевы Боньі . Фактычна дзейнасць князя Васілія была пастаўлена пад прамы кантроль з боку вялікакняжацкага прадстаўніка. „ .
Але, акрамя таго, яшчэ два дзеянні даволі абмежаванага ў сваіх магчымасцях Жыгімонта маглі ў значнай ступені сцішыць самавольства гомейскага намеснікадзяржаўцы.
У якасці асаблівай прывілеі для насельніцтва Гомейскан воласці было захавана права самастойна выбіраць валаснога старца — кіраўніка абшчыннай арганізацыг”¹’. («А што ся дотычеть старца, хто бы мел старчество у той волостн заведатн, нно которого ч(е)л(о)в(е)ка волост на старченьство выбереть, тот нехай старцомь у ннх
⁵⁵² НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 21. Арк. 187 адв.
⁵⁵³ Тамсама. Арк. 187 адв.—188.
⁵⁵⁴ Тамсама. Арк. 188.
⁵⁵⁵ Тамсама. Арк. 188 адв.
⁵⁵⁶ Голубеў В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. С. 98.
302
Віктар Цемушау
будеть»⁵⁰⁷). Такім чынам, дзяржаўца пазбаўляўся кантролю (праз свайго стаўленіка) над жыццядзейнасцю абшчыны.
Пакінуўшы на месцы ўрадніка, які не спраўляўся са сваімі абавязкамі, вялікі князь літоўскі заояспечыў своеасаблівую гарантыю ад яго далейшых злоўжыванняў. За магчымыя «шкоды» Гомею, учыненыя князем Васіліем, павінен быў адказваць віленскі ваявода Ольбрахт Гаштольд. («Н того б(о)же не дай, еслн збытькн а неслушною справою его мел оный замок н(а)шгь, который за немалым накладомгь нам ся достал ку якой шкоде прнйтн, мы того всего хочем’ь на твоей м(н)л(о)стн смотретн»⁵⁵⁸.)
Як доўга яшчэ заставаўся гомейскім дзяржаўцам князь В.Ю. Талачынскі, сказаць цяжка, аднак 13 лютага 1538 г. ён быццам бы атрымаў іншы ўрад — аршанскага («рошскага») дзяржаўцы. Да таго часу ранейшы дзяржаўца князь Фёдар Іванавіч Жаслаўскі быў пры смерці і не мог выконваць свае абавязкі. Ён паведаміў пра свой стан князю Васілію, каб той хадайнічаў аб атрыманні яго пасады. Паны рада і самі бачылі, што ўскраінны замак Орша (Рша) вымагае «державцы чунного н справгьного», а дазнаўшыся, што Талачынскі гатовы заняць гэтую пасаду, сталі прасіць пра яе вялікага князя⁵⁵⁹. Так, нягледзячы на ранейшую дзейнасць, князь Васілій атрымаў у дзяржанне яшчэ і Оршу. У Оршы ён быў абавязаны «верне а справедлнве нам [королю. В.Ц.] служытн, л к подданым нашым'ь тамош’ьннм'ь без нхь обтяжьлнвостн заховатн»⁵⁶⁰. Князь атрымаў тыя ж функцыі, правы і прыбыткі, што і ранейшыя дзяржаўцы.
Што тычыцца Гомея, то вялікі князь літоўскі меў намер «его по тому в держанье датн, кому будь воля наша г(о)с(по)д(а)р'ьская»⁵⁶¹. Відавочна, горад Васілій Талачынскі павінен быў пакінуць. Аднак яшчэ ў жніўні 1538 г., гэта значыць праз больш чым паўгода, ён паранейшаму ўспрымаўся як гомейскі дзяржаўца.
20 жніўня 1538 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары накіраваў Васілію Юр евічу Талачынскаму грамату, у якой заявіў пра чарговыя правіннасці князя і нават пра выспяванне сярод гомейскіх пушкароў змовы, вынікам якой магло б стаць вяртанне замка пад маскоўскую ўладу®⁶². Як стала вядома каралю ад пана віленскага, найвышэйшага гетмана Юрыя Мікалаевіча Радзівіла, князь Васілій атрымаў грошы, каб наняць роту ў сто коней, але гэтага не зрабіў і пры гэтым стаў жыць у войску, «пробачнвшн тот замок наш украннны, который завжды того потребует, абы державцы ннгде с него не з(ь)ежал»м. У той жа час з прычыны «непнльностн» дзяржаўцы некаторыя пушкары задумалі «здраду», сталі збірацца і раіцца са старадубцамі і, найперш, з нейкім старадубскім папом. У сувязі з усім гэтым кароль і вялікі князь «под велнкою немнлостью» загадваў, каб князь В.Ю. Талачынскі грошы пану віленскаму «з рук свонх здал», а сам «днем н ночью на тот замок н(а)пгь ехал», разабраўся са змоўшчыкамі і пакараў іх. У Гомей павінны былі быць набраны іншыя пушкары. Жыгімонт патрабаваў, каб надалей князь «с того замка н(а)ш(о)го ннколн не з'ьежчал а обецны на нем мешкал н послуг г(оспо)д(а)рскнх там пнлен был»⁵⁶⁴.
⁵⁵⁷ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 21. Арк. 188 адв.
⁵⁵⁸ Тамсама. Арк. 188 адв.—189.
”⁹ LM. Кп. 20 (1536—1539) / Parenge R. Ragauskiene, D. Antanavicius. Vilnius, 2009. № 94. P. 156.
⁵⁶⁰ Тамсама.
⁵⁶¹ Тамсама. P. 157.
⁵⁶² AGAD. Arch. P Sygn. 295. S. 37.
⁵⁶³ Тамсама.
⁵⁶⁴ Тамсама.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
303
Такім чынам, становіцца зразумелым, што ў той час іншага дзяржання князь Васілій Талачынскі не меў ды і не мог мець, бо павінен быў знаходзіцца ўвесь час у адным месцы. Але ўсё ж зімойвясной 1538/39 г. было прынятае канчатковае рашэнне пра перавод князя ў Оршу.
Увесну 1539 г. В.Ю. Талачынскі знаходзіўся ў Оршы. Пры гэтым, згодна з вялікакняжацкім прывілеем ад 30 красавіка 1539 г. на дзяржанне замка Орша «до жывота», князь не дасылаў каралю аналагічную грамату на дзяржанне Гомейскага замка, гэта значыць, па сутнасці, меў намер кіраваць ім паранейшаму. Сваім новым распараджэннем вялікі князь літоўскі ануляваў прывілей Талачьінскаму на Гомей, а таксама пазначыў некаторыя новыя ўмовы кіравання князя ў Оршы. Дзяржаўца павінен быў «свонмь накладом’ь н людмн свонмн» аднавіць і забяспечыць замак («добре заробнтн н его справнтн такь, яко того есть потьреба»). У адваротным выпадку князь пазбаўляўся пасады⁶⁶⁵. Мяркуючы па ўсім, Талачынскі выканаў распараджэнне караля, бо заставаўся аршанскім дзяржаўцам да 1546 г., калі і памёр⁵⁶⁶.
Пасля Васілія Талачынскага гомейскім дзяржаўцам стаў пан Ян Дарашкевіч. Упершыню на гэтай пасадзе ён згадваецца на пачатку 1541 гЛ⁶⁷, але, верагодна, Гомей не заставаўся без кіравання на працягу амаль двух гадоў. Да вясны 1538 г. быў або прызначаны нейкі іншы, пакуль невядомы, дзяржаўца, або ім ужо тады стаў Ян Дарашкевіч. Апошні трымаў Гомей да сваёй смерці (у грамаце 1549 г., адрасаванай яго пераемніку, згадваецца як «небожчнк»). У крыніцах паміж летам 1543 г. і пачаткам вясны 1549 г. называецца ўжо іншы гомейскі дзяржаўца — пан Ян Хршчановіч (Храшчонавіч)⁵⁶⁸. У храналогію згадак пра яго ўкліньваецца заўвага шэрагу даследчыкаў на з’яўленне ў Гомеі ў 1547 г. (нават з дакладнай датай 6 верасня) новага дзяржаўцы — Анікея Гарнастая⁵⁶⁹. Апошні «добраахвотна» памяняўся месцамі з Янам Хршчонавічам пасля канфлікту з чаркаскімі баярамі і мяіпчанамг ; Аднак у грамаце ад 15 сакавіка 1549 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пісаў яшчэ «державцу Гомейскому пану Яну Хріцчоновнчу» Да снежня 1550 г. апошняга зноў змяніў Анікей Гарнастай" :. Ян Хршчановіч паслядоўна называўся старастам чаркаскім і канеўскім у 1551 г.⁵⁷³. Ці было гэта чахардой заняцця пасады гомейскага
⁵⁶⁵ LM. Кп. 20. № 182. Р. 254.
⁵⁶⁶ Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 350.
⁵⁶⁷ A3P. T. II. № 208. C. 373.
⁵⁶⁸ CHPHO. T. 59. № 14. C. 216, 219; Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480 1546 гг ) Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.) / Падрыхт. В.С Мянжынскі. Мінск, 2008. № 105. С. 176; № 176—177. С. 243; АЗР. Т. III. № 9. С. 21; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 30.
⁵⁶⁹ Внноградов Л.А. Гомель. C. 14; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 87; Макушннков O.A. Гомель c древнейпшх времен до конца XVIII в. С. 99; Яковенко Н.М. Украінська шляхта з кінця XIV — до середннп XVII століття. Волннь і Центральна Украіна. Кнів, 2008. С. 175.
⁵⁷⁰ Яковенко Н.М. Украінська шляхта з кінця XIV — до середннн XVII століття. Волннь і Центральна Украіна. С. 175.
⁵⁷¹ АЗР. Т. III. № 9. С. 21.
⁵⁷² CHPHO. Т. 59. № 21. С. 346.
⁵⁷³ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навук. апарат: В. Мянжынскі, У. Свяжынскі. Мінск, 2000. № 113. С. 152; № 114. С. 154; № 116. С. 156; № 118. С. 159.
304
Віктар Цемушаў
дзяржаўцы. ці мы маем храналагічную недакладнасць адной з крыніц, сказаць цяжка. Нарэшце, да 1560 г. — часу складання «Реестра ревнзнн замка, места н волостн староства Гомейского», Гомей кіраваўся панам Каленікам (называў сябе Каляніцкім) Васільевічам Тышкевічам³⁷⁴.
Пра сутыкненне інтарэсаў гомейскіх мяшчан і жыхароў воласці з імкненнямі дзяржаўцаў пасля смерці князя Васілія Талачынскага звестак пакуль не выяўлена, аднак пры Яну Дарашкевічу і Яну Хршчановічу адбываўся канфлікт са святарамі — уласнікамі зямель у Гомейскай воласці. Так, Ян Дарашкевіч не пускаў святароў царквы св. Міколы ў Гомеі па даніны да іх бортных зямель