На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ской волостн» 1560 г.
№ Назвы сёл Прыналеж Колькасць Рабочая жывёла Дымы“’ Службы“° Сенажаці Сума выплат і
насць сялян Валы Коні (у вазах) прыбыткаў гаспадарскіх
(толькі грашовых)611
1 Азарчычы гасп. 1 2 2 1 1 20 3 капы 4 грошы
2 Антонавічы гасп. 4 5 4 4 1 25 4 капы 6 грошаў
3 Бабовічы гасп. 6 10 9 6 3 100 11 коп
4 Бацуны гасп. 3 3 3 3 2 12 3 капы 36 грошаў 8 пенязяў
5 Bara (Уважа) баярск. 4 капы 26 грошаў
6 Валковічы гасп. 15 22 19 12 5 105 30 коп 32 грошы
7 Валчковічы (Валазковічы) баярск. 8
8 Волатава баярск. 3
9 Галавінцы гасп. 4 5 * 4 2 41 5 коп *грошаў 4 пенязі
10 Губічы гасп. 12 12 4 15 4 100 14 коп 14 грошаў 4 пенязі
11 Данілавічы гасп. 8 10 6 8 4 60 9 коп 39 грошаў 5 пенязяў
12 Данілкавічы гасп. 8 * * 7 2 80 8 коп*
13 Дзям'янавічы і Бярозцы гасп. 11* 19 15 10 5 ♦ 45*
14 Дзятлавічы гасп. 1 2 2 1 1 20 2 капы 59 грошаў
15 Добруша гасп. 10* 15 10 9 3 115 15 коп 44 грошы
16 Дуравічы панск.
17 Засоўе панск.
18 Кальскевічы панск.
19 Карма гасп. 6 4 4 5 2 40 7 коп 23 грошы
20 Кашалёва гасп. 12 16 13 12 4 45 8 коп 33 грошы
21 Кузьмічы (Кузьмінічы) баярск. 4 капы 16 грошаў 4 пенязі
22 Лагуновічы гасп. 7 10 8 7 3 30 7 коп 55 грошаў
23 Ліпінічы панск. 5
24 Маркавічы гасп. 9 11 11 6 5 200 19 коп 10 грошаў
25 Марозавічы гасп. 5 5 3 4 2 20 4 капы 5 грошаў
26 Навасёлкі гасп. 5 5 5 5 2 60 5 коп 51 грош
27 Насовічы гасп. 2 4 4 2 2 30 5 коп 44 грошы
28 Пірэевічы гасп. 6 5 5 6 2 30 3 капы 35 грошаў
29 Плёса царк. 4 50
30 Прыбытковічы гасп. 9 13 8 9 2 30 7 коп 4 грошы
31 Прысна панск. 26
32 Раманавічы гасп. 9 18 15 8 3 220 ? коп 11 грошаў*
33 Рылавічы баярск. 1 капа 9 грошаў 6 пенязяў
34 Сеўрукі баярск.
35 Скепна царк. 30
36 Слабада баярск.
37 Старое гасп. 10 13 11 10 4 100 13 коп 9 грошаў
38 Целяшы (Целяшэвічы) гасп. 8 11 5 8 4 72 12 коп 4 грошы 8 пенязяў
39 Церашковічы гасп. 4 8 4 4 2 25 6 коп 22 грошы
40 Цярэнічы гасп. 2 2 1 2 1 30 3 капы 44 грошы
I41 Тростынь гасп. 9 10 5 8 4 * 16 коп 34 грошы
42 Уваравічы гасп. 11* 13 13 11 5 50 14 коп 34 грошы
43 Уцце гасп. 6 7 5 6 3 45 5 коп 46 грошаў
44 Хальч панск.
45 Чабатовічы панск.
46 Чорныя панск.
47 Шэрсцін панск. 2
48 Юркавічы гасп. 5 2 1 1 1 15 4 капы 15 грошаў
49 Юркавічы гасп. 4 6 5 4 2 50 9 коп 15 грошаў
Разам з гаспадарскай воласці ______________________ 202 88 304 капы 16 грошаў 9 пенязяў
* Звесткі няпоўныя зза пропускаўу дакуменце — Звесткі адсутнічаюць
Аднак у «Рэестры» 1560 г. згадваецца гомейскі баярын Ян Фашч, які валодаў пяццю пустаўшчызнамі вострава Дуравіцкага пры с. Уваравічы і Юркавічы (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 371—373). Везумоўна, назва вострава звязана з сялом Дуравічы, якое размяшчалася непадалёк, але відавочна, што гомейскі баярын і паручнік гомейскай роты — розныя асобы.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
311
Акрамя таго, у царкоўным уладанні знаходзіўся шэраг зямель і ўгоддзяў у розных гаспадарскіх і баярскіх сёлах⁶¹². Спаскай царкве ў Гомеі належалі: востраў Міліненскі (Мілісіскі), ворыва і сенажаці ў с. Дзятлавічы⁶¹³, зямля Жывелеўшчына (Жівілаўшчызна), «пустовіцнзны» Міхалаўшчына (Міхалаўшчызна) і Мяхедаўшчына (Маходаўшчызна), бабровыя гоны на р. Ужы, частка вострава Доўгага пры с. Валковічы⁶¹⁴. Троіцкай царкве ў Гомеі належалі: зямля Махалеўская (Шадыеўская) з трыма сялянамі пры с. Раманавічы⁶¹⁵, зямля Бушманаўская пры с. Лагуновічы⁶¹⁶. Мікольскай гомейскай царкве належалі: зямля Шышаптураўская ў с. Добруша⁶¹⁷, зямля Пяхоцкая ў с. Уцці⁶¹⁸ і зямля Калбасаўшчына (Каўбасаўшчына) у с. Старым⁶¹⁹. Пры сяле Волатаве святар мясцовай царквы св. Міколы трымаў зямлю Токарава поле⁶²⁰. Гэтай жа царкве належалі ворыва і сенажаці пры с. Навасёлкі⁶²¹, ралля і сенажаці пры с. Старым⁶²². Пры с. Кашалёве царква Св. Міхаіла валодала зямлёй Пятроўшчынай⁶²³. Нарэшце, у Оршу царкве Св. Міколы ішлі даніны з с. Церашковічы⁶²⁴.
З’яўленне некаторых царкоўных уладанняў у Гомейскай зямлі варта аднесці да XV ст. Так, святары аршанскай царквы св. Міколы атрымалі бортныя землі, з якіх збіралі даніну яшчэ пры князі Сямёне Іванавічы Мажайскім®. На пачатку XVI ст. у іх узніклі праблемы з уездам па даніну на тэрыторыю Вялікага Княства Маскоўскага, але пасля заключэння «вечнага» міру з Масквой (1508 г.) кароль, вялікі князь Жыгімонт загадаў мсціслаўскаму князю Міхаілу Іванавічу і крычаўскаму намесніку
⁶⁰⁹ Дым — падаткавая адзінка ў ВКЛ, звычайна дом і двор (гаспадарка) адной сялянскай сям’і
(Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі. С. 164).
⁶¹⁰ Службы — разнастайныя паводле памеру і складу зямельныя ўгоддзі, якімі распараджаліся, як правіла, дзветры сялянскія гаспадаркі (дымы). Служба была асноўнай адзінкай абкладання на карысць дзяржавы (Спнрндонов М.Ф. Закрепоіценне крестьянства Беларусн. С. 205; Голубеў В.Ф. Сельская абшчынаў Веларусі XVI—XVIII стст. С. 68—69).
⁶¹¹ Капа — грашовая адзінка, роўная 60 грошам. Грош складаўся з 10 пенязяў.
⁶¹² Пра царкоўнае землеўладанне ў Гомейскай зямлі гл.: Жудро Ф.А., Сербова Й.А., Довгялло Д.Н. Город Гомель. Географяческостатнстнческнй очерк // Запнскн СевероЗападного отдела ймператорского Русского географнческого обіцества. Кн. 2. Внльна, 1911. С. 307—309; Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 139—152; Кузьмнн А.В. Гомельская н Жлобннская епархня // Православная энцнклопедня / Под ред. Патр. Алексня II. М., 2006. Т. 12. С. 10.
⁶¹³ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 356; АЮЗР. Т. 1. № 142. С. 153.
⁶¹⁴ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 363—364; АЮЗР. Т. 1. № 142. С. 153.
⁶¹⁵ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 344. Зямля Міхалеўская (АЗР. Т. V № 16. С. 38).
⁶¹⁶ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 352.
⁶¹⁷ Тамсама. С. 345.
⁶¹⁸ Тамсама. С. 357.
⁶¹⁹ Тамсама. С. 374.
⁶²⁰ АЗР. Т. V № 16. С. 65. Фрагмент з апісаннем уладанняў царквы св. Міколы ў Волатаве прапушчаны ў публікацыі «Рэестра», зробленай у 1886 г.
⁶²¹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 373.
⁶²² Тамсама. С. 375
⁶²³ Тамсама. С. 369.
⁶²⁴ Тамсама. С. 355.
⁶²⁵ АЗР. Т. II. № 48. С. 59—60.
312
Віктар Цемушаў
Васку Ашушкіну раз на год пралускаць аршанскіх святароў на тэрыторыю суседняй дзяржавы⁶²⁶. У 1541 г. былі атрыманы пацверджанне на ўладанне бортнымі землямі і дазвол на праезд для збору з іх даніны⁶²⁷.
Таксама яшчэ ў XV