На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
сподарской Гомейской волостн» 1560 г.) на значна больш ранні перыяд, што, у адносінах да ўсходняй часткі гомейскіх зямель са значным абагульненнем і ўлікам каланізацыйнага фактару, можа, і мае сэнс. Аднак уяўленні пра заходнюю частку Гомейскай воласці, безумоўна, памылковыя. АА. Макушнікаў, абапіраючыся на «Рэестр» 1560 г., залічыў да гомейскіх такія сёлы, як Чабатовічы, Губічы, Скепна, Чорныя, Пярэвічы, Ліпінічы, Кашалёва⁶¹¹. Аднак усе яны былі ўключаны ў склад Гомейскай зямлі толькі ў XVI ст.
⁶⁴⁰ Макушнікаў А.А. Рубяжы Гомейскай воласці ў XII—XIV стст. С. 42—59.
⁶⁴¹ Тамсама. С. 45.
На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
315
Уяўляецца натуральным нраходжанне даўняй мяжы Гомейскай воласці па лініі, што не больш чым на 10 км адстаіць ад р. Сож і яе прытокаў Узы і Ліпы, усутыч да непралазнай мясцовасці, якая вядома як Кабыліна балота. Такой яна прасочваецца і ў другой палове XV ст.
3 яўляецца некарэктным таксама выкарыстанне метаду рэтраспекцыі і пры рэканструкцыі ўсходняй (засожской) часткі Гомейскай воласці. Тут, канечне ж, трэба ўлічваць фактар унутранай каланізацыі. Асваенне і засяленне тэрыторыі на ўсход ад р. Сож працягвалася на працягу XV—XVI ст. і пазней.
3 левага боку р. Сож (на ўсход ад Гомея) у Гомейскую воласць уклінваліся з поўдня любецкія землі, а з поўначы — чачэрскія, пакідаючы для ўласна гомейскіх зямель шырокі калідор, што вёў да значнага масіву зямель, якія лічыліся гомейскімі ў XVI ст. 1 акая канфігурацыя тэрыторыі воласці можа сведчыць пра тое, што нейкі час яна развівалася толькі на некаторай нязначнай прасторы ў левабярэжжы р. Сож, а потым стала шырыцца на незанятыя землі на поўдзень, поўнач і ўсход, агібаючы землі суседніх тэрытарыяльных утварэнняў. Можна выказаць меркаванне, што першапачаткова воласць наогул фарміравалася толькі ў правабярэжжы р. Сож, непасрэдна каля самога Гомея. Буйная водная артэрыя магла з’яўляцца значнай перашкодай для сельскага рассялення і абцяжарваць сувязі грамады, збор падаткаў і г.д. Гомейскія сёлы ўпершыню пачынаюць згадвацца ў крыніцах толькі ў другой палове XV ст. Амаль усе яны знаходзіліся на правым баку р. Сож. Толькі першая палова XVI ст. дае звесткі аб паселішчах у левабярэжжы р. Сож.
Назіранне за размяшчэннем гомейскіх сёл у сярэдзіне XVI ст. паказвае, што каланізацыйная плынь ад Гомея рухалася на ўсход уздоўж значнай воднай артэрыі рэгіёна р. Іпуці, а таксама па параўнаўча дробных прытоках р. Сож — Уці, Цярусе. Відаць, да другой паловы XVI ст. насельніцтва пераадолела водападзел паміж Сожам і Сновам (прыток Дзясны) і стала сяліцца на правых прытоках р. Сноў і ў вярхоўях гэтай самай ракі. Такім чынам, памежны рэгіён, якім была Гомейская зямля, адчуў тэрытарыяльныя пераўтварэнні, звязаныя не толькі з палітычнымі падзеямі, але і з натуральным працэсам каланізацыі і асваення незанятых зямель.
Гомей гістарычна належаў да Северскай зямлі⁶⁴². Аднак пасля 1535 г. — вяртання ў склад ВКЛ — горад пачаў цягнуць да так званых Падняпроўскіх валасцей (Бабруйскай, Горвальскай, Крычаўскай, Магілёўскай, Мазырскай, Рэчыцкай, Свіслацкай, Чачэрскай і інш.) і падчас адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформы 1565 1566 гг. увайшоў у склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Змены ў тэрытарыяльнай структуры рэгіёна прадвызначылі трывалую інтэграцыю гомейскіх зямель з унутранымі абласцямі ВКЛ, уключэнне іх у працэс этнагенезу беларусаў і ў выніку гэтыя тэрыторыі сталі часткай Рэспублікі Беларусь.
8. Спрэчныя адрэзкі літоўскамаскоўскай мяжы
ў першай палове XVI ст.
На пачатку XVI ст., калі ў выніку войн 1500—1503, 1512—1522 гг. маскоўскія землі ўсутыч наблізіліся да той тэрыторыі, якая з’яўляецца зараз часткай Рэспублікі Беларусь, пачалі фарміравацца два адрэзкі літоўскамаскоўскай мяжы, якія будуць
Пра прыналежнасць Гомея да Северскай зямлі гл.: Руснна Е.В. Персональный состав северскнх князей во второй половнне XIV в. // Йсторнческая генеалогня. Вып. 2. Екатерннбург; Парнж, 1993. С. 14; Яна ж. Сіверська земля. С. 43, 51. А.У. Русіна са спасылкамі на крыніцы паказвае, што нават у XVII ст. захоўвалася ўяўленне пра Гомей як северскі горад (Руснна О. Сіверська земля. С. 44).
316
Віктар Цемушаў
разгледжаны ў дадзеным падраздзелы. Тады ж на трэць стагоддзя пад маскоўскую ўладу перайшла Гомейшчына. Першы ўчастак мяжы менавіта тады непасрэдна сутыкаўся з Гомейскай зямлёй і быў сфарміраваны на тэрыторыі, адарванай ад Чачэрскай воласці і адміністрацыйна падпарадкаванай Гомею. Чачэрскія сёлы, якія аказаліся па іншы бок мяжы, сваім месцазнаходжаннем цяпер пазначалі гэтую мяжу. Яны асобным блокам пералічваліся на маскоўскім баку ва ўсіх заключаных або толькі прапанаваных да заключэння літоўскамаскоўскіх дамовах XVI ст. — 1503, 1508, 1522, 1526, 1537, 1542, 1549, 1553, 1556, 1567, 1570, 1578, 1582, 1584, 1585, 1587, 1590 гг. (гл. табліцу). Мінімальныя розначытанні, што сустракаюцца ў вытрымках з дагаворных грамат, звязаны або са скажэннямі ў саміх дакументах, якія ўзніклі пры непасрэдным іх перапісванні, або адлюстроўваюць працу рэдактараўпублікатараў, якія самі расстаўлялі знакі прыпынку і з улікам дасягнутага ўзроўню археаграфічнай навукі пераасэнсоўвалі старажытныя тэксты. Фрагменты дамоў 1584, 1585, 1587 і 1590 гг. адсутнічаюць, але яны дакладна паўтараюць тэкст ЯмЗапольскага перамір я 1582 г.⁶⁴³.
Таб. 8. Сёлы міжрэчча Сожа і Бесядзі ў літоўскамаскоўскіх перамірных граматах XVI — пачатку XVII стст.
Грамата 1503 г. ...города Гомья з волостмк, . да волостеш ... Поповы Горы, Мьглнна, Дрокова н сел: ... Скарбовнчь, Залесья, Ба
бмчь, Светяловнчь, Голодна, Лапнчь...544
Грамата 1508 г. ...в город в Гомем з волостмн, в город в Попову Гору зь волостмн,... во Мглннь, Дроковь, п в села,... в Скарбовнчн,
в Залесе, в Бабнчн, в Светнловмчм, в Голодно, в Лапмчм...645 ___
Грамата 1522 г. ...города Гомья зь волостьмн, города Поповы Горы зь волостьмм,... п сель ... Скарбовпчь, Залесья, Бабнчь, Светн
ловнчь, Голодна, Лапнчь...646 ____________________________________________
Грамата 1526 г. ...города Гомья сь волостьмн, города Поповы горы сь волостьмн,... п сель ... Скарбовнчь, Залесья, Бабнннчь, Свя
тмловнчь, Голодна, Лапмчь... ‘ . _____________________________________________
Грамата 1537 г. ...города Почепа с волостмк; города Поповы Горы з волостмк н волостеп Залеся, Бабнч, Светнловмчь, Голоднн,
Скарбовмчь, Лапмчь...648
Грамата 1542 г. ...города Почепа с волостмм города Поповы Горы с волостмм, н волостей Залесья, Бабнчь, Светмловнчь, Голодна,
Скарбовнчь, Лапнчь... " ____________________________________________________
Грамата 1549 г. ...города Почепа с волостмн, города Поповы Горы с волостмн. м волостей: Залесья, Бабмч, Светмловнч, Голодна,
Скарбовмч, Лнпнч...650
. .города Почепа с волостмм м волостей: Залесья, Бабнч, Светнловмч, Гслодна, Скарбовпч, Лапнч..
Грамата 1553 г. ...города Почепа с волостмм, города Поповы Горы с волостмн, п волостей: Залесья, Бабнчь, Светмловмчь, Голодна,
Скарбовнчь, Лапнчь...652
Грамата 1556 г ...города Почепа с волостмм, города Поповы Горы с волостм^, м волостей Залесья, Бабмчь, Светнловнчь, Голодна,
Скарбовпчь, Лапнчь...653
Грамата 1567 г. ...города Почепа с волостьмн, города Поповы Горы с волостьмн м волостей Залесья, Бабмч, Светнловмч, Головна,
(планавалася) Скарбовмч, Лапмч...654
Грамота 1570 г. ...города Почепа с волостьмн, города Поповы Горы с волостьмм м волостей Залесья, Бабмч, Светнловнч, Голодна,
Скарбовнч, Лапнч...655
...города Почапа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмм п волостей Залесья, Бабкч, Светнловнч, Голодна,
Скарбовнч, Лапмч...656
Грамата 1578 г. ...города Почапа з волостьмк, города Поповы Горы з волостьмм н волостей Залесья, Бабмч, Светмловмчь, Голодна,
Скарбовнч, Лапнч...657
...города Почепа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмн, н волостей Залесья, Бабнч, Свнтмловмчь, Голодна,
Скарбовмч, Ланмч...65* ____________
Грамата 1582 г. ...города Почепа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмн, п волостей: Залесья, Бабнч, Светнловнчь, Голодна,
Скарбовмч, Лапнч...659
Грамата 1601 г. ...города Почепа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмн, м волостей: Залесья, Бабмчь, Светнловпчь, Голод
на, Скарбовмч, Лапмч...660
...города Почепа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмн, п волостей: Залесья, Бабмчь, Светнловмчь, Голод
на, Скарбовнчь, Лапнчь...661 . ____
Грамата 1608 г. ...города Почепа з волостьмм, города Поповы Горы з волостьмн, н волостей Залесья, Бабячь, Светмловмчь, Голодна,
Скарбовнчь, Лапмчь...6®2
...города Почепа с волостмн, города Поповы Горы с волостмн, н волостей Залесья, Бабмч, Светнловпч, Голодна,
Скарбовнч