На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
. Могнлевская губерння. Ряд 16. Лнст 10).
⁴²² СЙРНО. Т. 35. № 102. С. 751.
⁴²³ Тамсама.
На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
283
Папаротнай на правым беразе р. Алешні, правым прытоку Бесядзі⁴²⁴. На супрацьлеглым беразе Алешні стаяла ўжо крычаўскае сяло Відуйцы, згаданае ў 1560 г.⁴²⁵ (на пачатку XVI ст. яно, магчыма, належала да Алучыч). Такім чынам, хаця мы і не ведаем, дзе стаялі сёлы Локічы і Рагозічы «Рэестра» 1522 г., іншыя паселішчы дапамагаюць вызначыць пачатак лучыцкай мяжы. Памежнымі для воласці Алучычы былі, відаць, вярхоўі р. Алешні⁴²⁶.
На ўсход ад р. Алешні, ужо каля р. Бесядзі знаходзіліся чатыры сялы, названыя ў «Спісе» 1527 г.: Зянковічы (усходняя частка суч. вёскі Самацэвічы), Уклеевічы (суч. Кляевічы), Кавычычы (суч. Кавычыцы) і Хадзімска (суч. Хоцімск)⁴²⁷. Вельмі верагодна, што на пачатку XVI ст. яны адносіліся да воласці Алучычы.
«Рэестр» 1522 г. працягвае мяжу, паказваючы сёлы Кузняцэвічы (Паповай Гары) і Мокрае («лучнцкое»)⁴²⁸. Месца Кузняцэвічаў (да сёння не захаваліся) можна звязаць з возерам Кузнецкім, размешчаным непадалёку ад левага берага р. Бесядзі, а Мокрае і сёння стаіць каля ракі Свінкі, левага прытоку Бесядзі.
Абодва сялы, паміж якімі праходзіла мяжа Алучычаў, пакідалі ўбаку р. Бесядзь і крычаўскія сёлы на яе правым баку (Хадзімск і Укляевічы). 3 гэтага і робіцца выснова пра прыналежнасць апошніх да складу воласці.
Далей у тэксце рослаўльскага рэестра, на жаль, ёсць пропускі. Каля нейкага сяла (назва не пазначана) «граннца лучнцкая вышла, а прншла граннца з Дроковом»⁴²⁹. Пачыналася дрокаўская мяжа ад сёл Панкевічы (Паповай Гары) і Улазовічы (Дрокава). Улазовічы існуюць і зараз, знаходзяцца на Іржачы (правы прыток Іпуці), крыху на захад ад горада Сураж. Панкевічы (Панковічы) адзначаны на карцетрохвёрстцы 1860 г.⁴³⁰. Паводле іх месцазнаходжання (каля правага прытока р. Іпуці) становіцца зразумелым, што гэтае сяло злілося з населеным пунктам Тварышына (у сярэдзіне XIX ст. — Тварышын), які дажыў да нашага часу. Значыць, дзесьці на поўнач ад р. Іпуці, паміж Панкевічамі і Улазовічамі, заканчвалася тэрыторыя воласці Алучычы.
Такім чынам, паўднёвая мяжа Алучьгчаў ішла ад ракі Алешні на паўднёвы ўсход, перасякала раку Бесядзь і накіроўвалася на ўсход да зямель Дрокаўскай воласці. Некаторыя сёлы вызначаюць тэрыторыю Алучычаў уздоўж ракі Бесядзі, а ў найбольшым аддатенні на поўнач вядома сяло Касцюкова «Лучнцкон волостн», згаданае ў 1508 г.⁴³¹, якое, магчыма, адпавядае сучасным Касцюковічам на р. Жадунцы, правым прытоку Бесядзі. Тэрыторыя па абодвух баках апошняй, бліжэй да вярхоўяў, відавочна, і была асноўнай тэрыторыяй воласці.
⁴²⁴ М.Ф. Спірыдонаў атаясаміў сяло Папарочычы з сучаснай вёскай Папароткі на р. Якушоўцы — левым прытоку р. Сож (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267).
⁴²⁵ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 126.
⁴²⁶ Гэтаўсяго толькі асцярожная здагадка, бо М.Ф. Спірыдонаў, а за ім А.А. Мяцельскі праводзяць крычаўскапрапойскую мяжу па цячэнні р. Палуж, яшчэ адным правым прытоку Бесядзі, на захад ад Алешні (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 126).
⁴²⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 751; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 126. На карцетрохвёрстцы 1860 г. крыху на ўсход ад Самацэвічаў пазначаны Зелянковічы (Военнотопографнческая карта. Могплевская губерння. Ряд 16. Лнст 10).
⁴²⁸ «Пам’ять» 1527 р. С. 213.
⁴²⁹ Тамсама.
⁴³⁰ Военнотопографнческая карта. Могнлевская губерння. Ряд 17. Лнст 10.
⁴³¹ LM. Кп. 8. № 353. Р 276.
284
Віктар Цемушаў
На жаль, далёка не ўсе сёлы, згаданыя ў рослаўльскім рэестры 1522 г., можна знайсці на карце, аднак тыя, чыё месцазнаходжанне вызначана, выяўляюць на значнай адлегласці дакладную адпаведнасць мяжы Алучыч сучаснай мяжы Рэспублікі Беларусь⁴³². Так, сяло Мокрае лічылася «лучнцкнм» і засталося ў складзе ВКЛ, а сяло Кузняцэвічы (магчыма, было ў раёне возера Кузнецкага) адносілася ўжо да Паповай Гары — тэрыторыі маскоўскага боку⁴³³. Якраз паміж імі праходзіць сучасная беларускарасійская мяжа. Улічваючы тое, што звесткі рэестраў 1522 г. адлюстроўвалі сітуацыю XV ст., можна зрабіць выснову пра ўстойлівасць некаторых адрэзкаў беларускай мяжы на працягу больш чым 500 гадоў.
Вызначэнне месцазнаходжання воласці Алучычы паказвае, што яна знаходзілася на значным аддаленні ад гомейскіх зямель (паміж і крыху на поўнач ад гарадоў Папова Гара і Дрокаў). Адміністрацыйная падлегласць воласці Алучычы ў першай трэці XVI ст. незразумелая. Аднак, улічваючы яе геаграфічнае становішча, думаецца, што яна імкнулася хутчэй да Старадуба, чым Гомея. Тым не менш варта падрабязна вывучыць матэрыялы пасольскіх кніг, каб зрабіць канчатковыя высновы.
Яшчэ 24 сакавіка 1503 г. у Маскве баяры заявілі літоўскім паслам, што пасля спецыяльнага разбору («обыска») высветлілася наступнае: шмат валасцей «к целованью не прнважнваны н не снднт на ннх ннкто». Сярод гэтых валасцей былі названы Рэчыца, Брагін, Горбаль (Горваль), Лучычы, Свержань, Тураў і інш. Многае са сказанага баярамі не адпавядала сапраўднасці. I Рэчыца, і Брагін, і Горваль, і Тураў, і некаторыя іншыя воласці былі запісаны ў перамірнай грамаце 1503 г. у бок вялікага князя літоўскага. 3 пералічаных тут гарадоў толькі Свержань і Лучычы (Алучычы) не згадваюцца ў грамаце 1503 г. Недаглядам складальнікаў дамовы 1503 г. маскоўскі бок хутка скарыстаўся.
У 1503 г. воласць Алучычы яіпчэ належала ВКЛ. Паводле інфармацыі князя Сямёна Іванавіча Старадубскага, перададзенай у Маскву, «Крнчевцы н Лучнчане, после Велнка днн» (Вялікадня, 16 красавіка)⁴³⁴ 1503 г. двойчы нападалі на воласці вялікага князя маскоўскага, Папову Гару і Старадубскія сёлы⁴³⁵. У чэрвені 1503 г. той жа князь пісаў, што «Мстнславцы, н Крнчевцы, н Чечеряне, н Лучнчане» тройчы прыходзілі ў вялікакняжацкія ўладанні ў Паповай Гары і на старадубскія сёлы⁴³⁶. Характэрна, што ў снежні таго ж году князь Сямён Старадубскі скардзіўся ў Маскву пра крыўды, учыненыя толькі «от Чечерян, н от Крнчевцов»⁴³ . Можа, гэта сведчыла пра тое, што пад канец 1503 г. воласць Алучычы (Лучычы) стала маскоўскай, але больш верагодныя два іншыя варыянты: жыхары Алучьгч проста не ўдзельнічалі ў той раз у нападзеннях або пад крычаўцамі разумеліся і «лучнчане».
У 1526 г. у адказ на скаргі літоўскага боку вялікі князь маскоўскі Васілій III падаў сітуацыю так, быццам воласць Алучычы была далучана да маскоўскіх зямель па ініцыятыве старадубскага князя Васілія Сямёнавіча і адбылося гэта пасля 1508 г. (падрабязней гл. ніжэй). Значыць, да таго часу Алучычы заставаліся пад уладай ВКЛ. Зрэшты, спроба захапіць воласць каля 1508 г. была або няўдалай або кароткапаспяховай, калі была ўвогуле.
⁴³² Да такой жа высновы прыйшлі М.Ф. Спірыдонаў і АА. Мяцельскі (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у друтой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267; Мяцельскі АА. Старадаўні Крычаў. С. 126).
⁴³³ Палова Гара з 1922 г. пачала называцца Краснай Гарой. Цяпер гэта пасёлак гарадскога тьшу, цэнтр раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
⁴³⁴ Wierzbowski Т. Vademecum. Podrecznik dla studjow archiwalnych. Lwow—Warszawa, 1926. S. 134.
⁴³⁵ СЙРЙО. T. 35. № 76. C. 430.
⁴³⁶ Тамсама. C. 431.
⁴³⁷ Тамсама. № 77. C. 447.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
285
На два дзесяцігоддзі воласць Алучычы знікла з дыпламатычных дакументаў, а з сярэдзіны 20х гг. XVI ст. яна стала амаль увесь час згадвацца побач з дзвюма іншымі валасцямі, маскоўскімі тэрытарыяльнымі новаўтварэннямі — Маславым і Крукавым дзясяткамі.
Падаецца, што ўвесь гэты час Алучычы заставаліся пад уладай ВКЛ. У сакавіку 1524 г. паступіла скарга ад літоўскага пасла Станіслава Даўгірдавіча, у якой, між іншым, вялікаму князю Васілію III было заяўлена наступнае: «А волостей нашнх Крычова, Пропостьска, Чнчерска, Олучнчь, Речнцы, Стрешына, людн н землн н воды н всякне пожнткн наместннкн твон у твою сторону забнрают н поседают, a нашн воеводы н наместннкн нх в том обсылают, н онн отказуют, нж от тебе брата нашего в том жадное наукн не мают»⁴³⁸. Верагодна, менавіта напачатку 1524 г. воласць Алучычы ўпершыню трапіла пад уладу Масквы.
Паміж 1524—1526 гг. пра Алучычы не згадвалі. У гэты час на палітычную арэну выйшлі невядомыя да гэтага тэрытарыяльныя ўтварэнні — воласці Маслаў дзясятак і Крукаў дзясятак. Яны ўпершыню згадваюцца ў матэрыялах пасольскіх кніг 1525 г.⁴³⁹. У пасланні каралю, вялікаму князю Жыгімонту, напісаным 9 красавіка 1525 г. ад імя вялікага князя Васілія III, была пададзена скарга старадубскага намесніка князя Аляксандра Іванавіча Абаленскага на дзеянні літоўскіх людзей з Рэчыцы і Прапойска. Апошнія «вступалнсь» у старадубскія і гомейскія воласці і сёлы Папову Гару, Дрокаў, Маслаў дзясятак і Крукаў дзясятак. Дзве апошнія воласці (або сёлы?)⁴⁴⁰, магчыма, лічыліся гомейскімі, бо Папова Гара і Дрокаў, несумненна, былі старадубскімі. У інструкцыі («памятн») маскоўскаму паслу Фёдару Грыгор’еву 1525 г. загадвалася сцвярджаць, што ўсе чатыры воласці «пнсаны былн в перемнрных грамотах в государя нашего сторону» і пры каралі, вялікім князі Аляксандры, і пры каралі, вялікім князі Жыгімонце два разы⁴⁴¹.
Улада Васілія III над воласцю Алучычы трымалася да пачатку 1526 г. Да траўня 1526 г. адносіцца скарга маскоўскага боку на збор даніны і чыншу з валасцей Маслаў дзясятак і Лучыцкай літоўскім вялікакняжацкім пісарам Івашкам Гарнастаем⁴⁴². У кастрычніку таго ж году ўжо літоўскі бок выказаў прэтэнзіі з прычыны нападзенняў маскоўскіх намеснікаў і памешчыкаў на шэраг памежных валасцей ВКЛ, сярод якіх былі названы і Лучычы⁴⁴³.
30 кастрычніка 1526 г. літоўскія паслы заявілі, што людзі Васілія III «ново почалн прнворачнватн к собе... королевы волостн, Олучнчн, да Маслов десяток н Крюков десяток». Вялікі князь маскоўскі высветліў («обыскал того»), што тры воласці былі далучаны да Старадуба «после докончанья велнкого князя Васнльева з Жнгнмонтом королем»⁴⁴⁴. Да 1522 г. Васілій III двойчы заключаў дамовы з Жыгімонтам I Старым — у 1508 і 1522 гг. (першы раз — вечны мір, другі раз — перамір’е). 3 прычыны таго, што старадубскі князь Васілій Сямёнавіч памёр у 1518 г., застаецца адна дата — 1508 г. Незразумела, як успрымаць інфармацыю Васілія III. Падаецца, што
⁴³⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 96. С. 684.
⁴³⁹ Тамсама. № 93. С. 693.
⁴⁴⁰ Магчыма, у 1532 г. абедзве воласці таксама былі названы сёламі: «А Федор Вншневской прнслал в нашн ж села в гомейскне, в Маслов десяток н в Крюков десяток» (СЙРЙО. Т. 35. № 112. С. 861). Зрэшты, тут можна падумаць, што гаворка ідзе асобна пра гомейскія сёлы і асобна пра дзве воласці.
⁴⁴¹ СЙРЙО. Т. 35. № 98. С. 694.
⁴⁴² Тамсама. № 99. С. 703.
⁴⁴³ Тамсама. № 101. С. 717.
⁴⁴⁴ ТамÑ