• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    сёлы Пуклічы (суч. Куклічы) і Навілаўка. Аношкавічы, такім чынам, былі з трох бакоў аточаны маскоўскімі землямі, калі, канечне, Залессе не было маскоўскім эксклавам.
       Вернемся да «Спнска о порубежных землях н о жалобах 1527 г. У ім змешчаны ўнікальны пералік памежных сёл («села, которые по рубежу сндят») з пазнакай іх адміністрацыйнай падлегласці. Мэта складання «Спіса» відавочная: паказаць «во што ся не вступатн велнкому князю по перемнрным грамотам»³⁷⁰. Пры гэтым і ў адносінах да тых сёл, якія паводле перамір’я былі замацаваны за маскоўскім бокам, пазначаецца цэнтр іх ранейшага падпарадкавання. Менавіта са «Спіса» 1527 г. мы даведваемся, да якіх валасцей адносіліся тыя ці іншыя сёлы, якія перайшлі на мяжы XV—XVI стст. у склад Вялікага Княства Маскоўскага. Падаецца, што разгляданы дакумент складаўся на аснове звестак, пададзеных непасрэдна намеснікамі з памежных рэгіёнаў, і яго інфармацыі можна давяраць. Значэнне «Спіса» 1527 г. набліжаецца да «Рэестраў» 1522 г. Абедзве крыніцы, па сутнасці, вызначаюць межы, дзесьці з дапамогай апісання іх працягласці, а дзесьці з дапамогай фіксавання памежных населеных пунктаў.
       Менш вартыя даверу ўказанні ў пасольскіх кнігах на тую або іншую адміністрацыйную падлегласць некаторых валасцей і сёл. У іх інфармацыя часта або свядома скажалася, або падавалася наогул без рэальнага ведання сітуацыі. Так, напрыклад, падчас перамоў 1537 г. сёлы Залессе і інш. з паўночнага масіву зямель, далучаных у 1500 г. да Гомея, адзін раз названы чачэрскімі і прапойскімі, а другі — чачэрскімі і крычаўскімі³⁷¹. Тады як, паводле «Спіса» 1527 г., усе яны былі чачэрскімі. Маскоўскі бок ніколі не адмаўляў былой прыналежнасці вялікай колькасці сваіх паселішчаў тым цэнтрам, якія заставаліся ў складзе ВКЛ, але ўвесь час спасылаўся на той факт, што ўсе яны былі «пнсаны в велнкого князя сторону в перемнрных грамотах»³⁷². Гэтыя захопы пасля ўключэння іх у перамірныя граматы, з пазнакай падлегласці маскоўскаму боку, набывалі законнае абгрунтаванне. Хаця тэрытарыяльныя саступкі і рабіліся на кароткі час перамір’я, але потым, не маючы сілавых аргументаў, уладам ВКЛ было вельмі складана вярнуць свае ранейшыя ўладанні.
       Для маскоўскалітоўскіх дамоў была ўласціва пэўная традыцыйнасць. Зацверджаны спіс уладанняў, адлюстраваны ў дакуменце, было ўжо вельмі складана змяніць пры складанні новай дамовы. У 1537 г. у спецыяльнай выпісцы, пададзенай маскоўскімі баярамі літоўскім паслам, сярод гомейскіх «волостей» паўночнага масіву зямель былі названы да гэтага не згадваныя сёлы Жалезніковічы, Ухавічы, Валковічы. Месцазнаходжанне апошніх невядома, а Жалезніковічы (суч. Жалезнікі)³⁷⁸ і Ухавічы (суч. Ухава) знаходзіліся, адпаведна, каля правага берага р. Бесядзі і непадалёку ад левага берага р. Сож. Абодва сялы добра ўпісваюцца ў навакольную тэрыторыю, з 1500 г. падлеглую Гомею. Аднак у спісы перамірнай граматы іх не ўлічылі. Пры гэтым падчас перамоў 1537 г. воласці Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы было вырашана «не пнсатн нн в одну сторону», бо да гэтага яны кіраваліся сумесна «н на велнкого князя н на короля, кто снлнее держнт»³⁷⁴.
    
    ³⁷⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 751.
    ³⁷¹ Тамсама. Т. 59. № 6. С. 103, 105.
    ³⁷² Тамсама. № 6. С. 102 і інш.
    ³⁷³ На паўднёваўсходняй ускраіне вёскі знойдзены гарадзішча і селішча часу Кіеўскай Русі (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. С. 122; Гарады і вёскі Веларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 217; Рогалев А.Ф. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 49).
    
    ³⁷⁴ СЙРЙО. Т. 59. № 6. С. 105.
    
    276
    
    Віктар Цемушаў
    
       У выніку тэксты ўсіх маскоўскалітоўскіх дамоў першай трэці XVI ст. уяўлялі калькі адзін з аднаго, з невялічкімі нюансамі, якія датычыліся тэрытарыяльных змен (напрыклад, пасля далучэння да Масквы Смаленскай зямлі) або статусаў некаторых населеных пунктаў (напрыклад, у 1503 г. Мазыр падаваўся як воласць, а ўжо ў 1508 г. як горад з валасцямі). (Гл. таб. 6.) Нават у грамаце 1537 г. у спіс гарадоў, валасцей і сёл змены ці дадаткі не ўносіліся. Гомей гэтым разам быў аднесены да супрацьлеглага боку — да ўладанняў караля Жыгімонта Старога, захаваў за сабой частку прыпісаных у 1500 г. сёл, а другая іх частка заставалася ў Масквы і была запісана як воласці Паповай Гары³⁷⁵. Ніякіх змен або дадаткаў у спіс валасцей і сёл, падлеглых Гомею, унесена не было, хаця, відавочна, адноўленая літоўскамаскоўская мяжа патрабавала нейкага вызначэння.
    
    
    Таб. 6. Змены адміністрацыйнатэрытарыяльнага складу ўсходняй ускраіны ВКЛ у першай трэці XVI ст.
    
    m    у маскоўскім «...города Жмтомнра з волостьмм, города Вручья з волосгьмн, волостен: Мозыра, Пчыча, Брагння, Речыцы, Горво  
    о    баку         ля, Стрешына, Чечерска, Пропомска, Могмлева, города Мстнславля з волостьмн, города Крычева з волостьмн...»376 
    і/і  у літоўскім  «...города Черннгова зь волостьмм, города Стародуба з волостьмн, города Путмвля з волостьмн, города Рыльска з 
    (5   баку         волостьмн, города Новгородка Северьского з волостьмн, города Гомья з волостмн, города Любеча з волостьмн, го 
    ГО                рода Почопа з волостмн, города Трубецка з волостмм, города Радогоіца з волостьмн, города Бранска з волостьмн, 
    Q.                да волостен: Карачова, Хотммля, Попопы Горы, Мьглнна, Дрокова н сел: Уваровнчь, Телешевнчь, Тереннчь, Коше   
    1              лева Леса, Морозовмчь, Лнпмнмчь, Скарбовмчь, Залесья, Бабнчь, Светнловнчь, Голодна, Лапнчь, Полешань...»377   
         у літоўскім  «...в городь в Жнтомнр з волостмн, в город Вручан з волостмн, в город в Любечь з волостмн, в город в Туровь з 
     00  баку         волостмн, в городь вь Мозыр з волостмм, м вь волостн вашм, во Бчнч, в Брягмн, в Речнцу, в Горволь, в Стрешм  
    га                но, в Чнчерескь, в Пропоескь, в город Могмлевь з волостмм, в город в Крнчовь з волостмн...»378                
    m    У            «...в город в Рылескь с волостмм, в город Путмвль с волостмм, в город в Радогоідь с волостмн, в город в Чернн
    5    маскоўскім   говь с волостмм, в городь вь Стародубь с волостмй, в городь в Почебь з волостмп, в город в Гомен з волостмн,  
    S.   баку         в город в Попову Гору зь волостмн, в Карачевь, в Хотймль, в Сновескь, в Хороборь, во Мглннь, Дроковь, н в     
                      села, в Уваровпчн, в Телешовмчн, в Тереннчн, в Кошелевь лесь, в Морозовнчм, в Лнпнчнчн, в Скарбовнчн, в За   
                      лесе, в Бабмчн, в Светнловнчн, в Голодно, в Лапнчн, в Полешане...»379                                         
         у літоўскім  «...города Жнтоммра зь волостьмн, города Вручья зь волостьмн, города Любеча зь волостьмм, города Турова зь    
         баку         волостьмм, города Мозыра зь волостьмн, да волостей Бчнча, Брегння, Речнцы, Горволя, Стрешнна, Чмчереска,      
     N                Пропойска, Могмлева, города Мстмславля зь волостьмн, н волос™ Хотславмчь, города Крмчова зь волостьмн..,»380  
     (U  У            «...города Рыльска зь волостьмм, города Путнвля зь волостьмм, города Новгородка Снверского зь волостьмм,      
     М   маскоўскім   города Радогоіца зь волостьмн, города Черннгова зь волостьмп, города Стародуба зь волостьмн, города Почепа    
    co   баку         зь волостьмм, города Гомья зь волостьмм, города Поповы Горы зь волостьмн, города Карачева зь волостьмн, н     
                      волостей Хотнмля, Сновска, Хоробора, Мглмна, Дрокова, н сель Уваровпчь, Телешевпчь, Тереннчь, Кошелева        
                      леса, Морозовмчь, Лнпмннчь, Скарбовнчь, Залесья, Бабмчь, Светмловнчь, Голодна, Лапнчь, Полешань...»381        
         у літоўскім  «...города Жытомнра с волостьмн, города Вручья с волостмн, города Любнча с волостьмн, города Турова с во     
         баку         лостьмм, города Мозыра с волостьмм да волостн Бчыча, Брагмна, Речыцы, Горволя, Стрешнна, Чычерьска, Про      
     N                попска, Могнлева, города Мстнславля с волостмм н волостен Хотьславнчь; города Крычова с волостьмм...»382      
     ГО  У            «...города Рылска с волостмн, города Путмвьля с волостмм, города Новагородка с волостмм, города Радо[го]іца   
     го  маскоўскім   с волостмн, города Чернмгова з волостмн, города Стародуба с волостьмн, города Почапа с волостьмн, города      
         баку         Гомья сь волостьмн, города Поповь Горы с волостьмн, города Карачова с волостьмн, н волостен Хотймьля,         
                      Сновска, Хоробора, Мглнна, Дрокова, п сел Уваровнчь, Телешовнчь, Тереннчь, Кошелева леса, Морозовмчь,         
                      Лнпннйнь, Скарбовмчь, Залеся, Бабмч. Светнловмчь, Голодна, Лапнчь, Полшань...»383                             
         у л ітоўскім «...города Жытоммра з волостьмн, города Вручоя с волостьмм, города Любеча с волостьмм, города Гомя с во      
         баку         лостьмм, н сел Уваровнчь, Телешовнчь, Тереннчь, Кошелева Лесу, Морозовнч, Лнпнннч, Полшан, города Турова      
     ІЛ               с волостьмн, города Мозыра с волостьмм до волостем Пчыча, Брагння, Речыцы, Горволя, Стрешына, Чычерска,       
    W                 Пропомска, Могмлева, города Мьстнславля з волостьмн н волостен Хотславнч, города Крычева с волостмн...»384    
    №    У            «...города Рылска с волостмм; города Путнвьля с волостьмн; города Радогоіца с волостмй; города Черьнйгова     
     S.  маскоўскім   с волостмй; города Стародуба с волостьмм; города Почепа с волостмп; города Поповы Горы з волостмй н во       
         баку         лостен Залеся, Бабнч, Светнловнчь, Голоднм, Скарбовнчь, Лапмчь; города Карачева с волостмм н волостен         
                      Хотпмьля, Сновьска, Хо[ро]бора, Мглнна, Дрокова; города Трубьчева с волостмн...»385                           
    
    ³⁷⁵ LM. Кп. 15. № 164. Р 211, 212.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    277
    
       Тая частка сёл, якая засталася з Гомеем, ужо страціла памежнае становішча, тады як актуальнасць так званых «валасцей» у міжрэччы Сожа і Бесядзі захоўвалася.
       Паводле перамірнай граматы 1537 г. і аналагічных ёй дамоў 1542, 1549, 1553 і 1556 гг. раён вакол сёл Залессе, Бабічы і інш. замацоўваўся за Масквой³⁸⁶. Тэкст ЯмЗапольскага перамір’я 1582 г. зазнаў істотныя змены, але толькі не ў той частцы, што тычылася сёÐ