• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    �нне тэрыторый, занятых Масквой у першай трэці XVI ст. і адведзеных да Гомея і Старадуба, — задача даволі простая. Праблемы ўзнікаюць пры непасрэдным вызначэнні месцазнаходжання некаторых валасцей і сёл і размежаванні старадубскіх і гомейскіх зямель.
       Далучаныя да Гомейскай воласці ў 1500—1535 гг. воласці і сёлы ўмоўна можна падзяліць на тры катэгорыі: 1) адарваныя ад суседніх з Гомеем тэрытарыяльных адзінак і на час перамір’яў прызнаныя за Масквой (1500 г.), 2) пакінутыя паза ўвагай складальнікаў дагаворных грамат і потым гвалтам утрыманыя Масквой (пасля 1508 г.) і 3) занятыя на кароткі час, але з прычыны адсутнасці правоў на іх маскоўскага боку вернутыя ў склад ВКЛ (1504—1511 гг., да 1531 г.).
       Як было ўжо высветлена, у 1500 г. акрамя Гомейскай воласці да Вялікага Княства Маскоўскага былі далучаны два масівы зямель. Першы складаўся з сёл розных валасцей (Чачэрскай, Горвальскай і Стрэшынскай), у другі ўваходзілі толькі чачэрскія сёлы. Адно ад аднаго яны былі адасоблены тэрыторыяй на правым беразе р. Сож у раёне яе прытока Ліпы.
       Спіс адрэзаных ад сваіх валасцей сёл паслядоўна ўзнаўляўся ва ўсіх маскоўскалітоўскіх дамовах першай трэці XVI ст. Прычым рабілася гэта яшчэ і дзеля таго, каб пазначыць лінію літоўскамаскоўскай мяжы. Сёлы першага масіву зямель прымыкалі да Гомейскай воласці з захаду і працягваліся ўздоўж усёй мяжы. Другі масіў зямель (на поўнач ад Гомея) запаўняў прастору паміж ракой Сож і яе левым прытокам Бесяддзю. Тут мяжа вызначалася, відаць, ракой Сож (на поўнач ад вусця Ліпы) і землямі некаторых сёл. He ўсе сёлы паўночнага масіву зямель былі памежнымі. Магчыма таксама, што ў дадзеным рэгіёне ўтварылася цераспалосіца літоўскіх і маскоўскіх уладанняў, а мяжа па р. Сож парушалася пераходам на маскоўскі (левы) бок чачэрскага сяла Аношкавічы (сучасная вёска Аношкі)¹¹', а на літоўскі (правы) бок — маскоўскага сяла Скарбовічы (калі атаясамліваць яго з сучаснымі Сябровічамі, што малаверагодна).
       Далей тэрыторыя Гомейскай зямлі развівалася ў тых жа двух напрамках (заходнім і паўночным), што былі пазначаны маскоўскім наступленнем 1500 г.
       Разгледзім спачатку развіццё гомейскай тэрыторыі ў заходнім напрамку.
       У маскоўскалітоўскіх дамовах 1503, 1508, 1522, 1527 гг. асобным блокам пералічаны наступныя сёлы: Уваравічы, Целяшэвічы (Целяшовічы), Цярэнічы, Кашалёў Лес, Марозавічы, Ліпінічы, Скарбовічы, Залессе (Залесе), Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Лапічы, Паляшане (Палшане)³³⁶. Дамова пра перамір’е 1537 г. пакінула на маскоўскім баку «волостл» Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Скарбовічы, Лапічы³³⁷, гэта значыць тыя сёлы, якія знаходзіліся за Сожам у кантакце з землямі, якія засталіся ў Масквы. Адпаведна, астатнія сёлы, якія, відавочна, размяшчаліся на захад ад Гомейскай воласці, вярнуліся ў склад
    
    ³³⁵ Згадваецца ў 1527 г. (C11PHO. Т. 35. № 102. С. 751).
    
    ³³⁶ LM. Кп. 5. № 118.13. Р 210; LM. Кп. 8. № 80. Р 126.
    
    ³³⁷ LM. Кп. 8. № 164. Р 211.
    
    270
    
    Віктар Цемушаў
    
    ВКЛ. Яны таксама згадваюцца ў грамаце 1537 г. і ўжо як літоўскія: Уваравічы, Целяшовічы, Цярэнічы, Кашалёў Лес, Марозавічы, Ліпінічы, Палшане³®. Менавіта гэтыя сёлы сталі першым далучэннем да Гомейскага ўезда, які фарміраваўся ў той час. Большасць з іх знаходзілася ўздоўж берагоў правых прытокаў Сожа, Узы і Ліпы. Сяло Ліпінічы стаяла крыху ўбаку ад р. Ліпы, хаця, відавочна, і атрымала ад яе сваю назву. Нарэшце, яшчэ адно чачэрскае сяло — Паляшане (Палшане) не паддаецца лакалізацыі. Акрамя таго, у сярэднім цячэнні р. Узы на сучаснай карце заўважаем населены пункт Лапічы³³⁹, які звьгчайна атаясамліваецца з аднайменным сялом XVI ст.³⁴⁰. Аднак, безумоўна, апошняе трэба шукаць на левым баку р. Сож, паміж сёл, якія засталіся ў Масквы паводле дамовы 1537 г. Лапічы, дарэчы, не згадваюцца ў «Рэестры» 1560 г., хаця заходняя тэрыторыя Гомейскай воласці апісана там вельмі падрабязна.
       Такім чынам, вузкай паласой уздоўж рэк Уза і Ліпа ў 1500 г. гомейская тэрыторыя пашырылася на захад, у напрамку Дняпра. Трывалая мяжа ў гэтым раёне, напэўна, не сфарміравалася: з маскоўскага боку назіраецца настойлівае імкненне давесці свае землі да натуральнага прыроднага рубяжа — р. Дняпро.
       На пачатку лета 1504 г. каралеўскі пасол Мацвей Кунцэвіч падаў вялікаму князю Івану III спіс, «в которые волостн н села велнкого князя людн вступаютца»³⁴¹. Высвятляецца, што некаторыя горвальскія (Чабатовічы, Буцоні, Засоўе, Калскевічы, Чорныя) і рэчыцкія (Кісловічы, Басаткавічы, Лемяшэвічы) сёлы пасля заключэння перамір’я (пачатак красавіка 1503 г.), але да часу складання спіса (25 красавіка 1504 г.) былі «забраны» маскоўскім бокам. Сёламі распараджаўся слуга князя Сямёна Іванавіча Старадубскага. На рацэ Дняпро ім быў зладжаны ез (перагародка ўсёй ракі для лоўлі рыбы³⁴²).
       Тэрыторыя да Дняпра, хутчэй за ўсё, нядоўга ўтрымлівалася пад маскоўскім кіраваннем. Але гэта была толькі першая, няўдалая спроба Масквы замацаваць свае пазіцыі каля натуральнай прыроднай мяжы. Пасля вяртання ВКЛ у 1508 г. Любеча і страты ўчастка мяжы па Дняпры ў яго раёне, маскоўскія прэтэнзіі на частку цячэння ракі з боку Гомея ўзнавіліся. У 1511 г. да вялікага князя Васілія III прыехаў ад караля, вялікага князя Жыгімонта яшчэ адзін пасол — шляхціц Багдан Даўгірдавіч (Даўгердаў) з граматай, у якой былі скаргі на захоп усё тых жа сёл (усе названы рэчыцкімі) князем Мажайскім (меўся наўвазе Сямён Іванавіч Старадубскі, сын князя Івана Андрэевіча, які валодаў калісьці Мажайскам)³⁴³. Гэтым разам было проста адзначана жаданне маскоўскага боку зладзіць мяжу па р. Дняпро («чнннт себе рубеж по Днепр»)³⁴⁴. Праўда, лакалізацыя захопленых сёл паказвае, што маскоўская ўлада пашырылася і на правы бераг гэтай ракі.
    
    ³³⁸ LM. Кп. 8. № 164. Р 212.
    
    ³³⁹ Адзначаны ўжо на карце Магілёўскага намесніцтва 1786 г. (Атлас Росснйской нмпернн, coстояіцнй нз 45 карт. СПб., 1792. Могнлевское наместннчество).
    
    ³⁴⁰ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 504, 508. У сувязі з няправільнай лакалізацыяй Лапічаў Н.Б. Шаламанава нават абгрунтоўвае існаваннне клінаў глыбіню гомейскай тэрыторыі.
    
    ³⁴¹ СЙРЙО. Т. 35. № 80. С. 469.
    
    ³⁴² Срезневскнй й.й. Матерналы для словаря древнерусского языка по пнсьменным памятннкам. Т. 1. СПб., 1893. Стб. 821; Даль В.й. Толковый словарь жнвого велнкорусского языка Т 1 М 1995. С. 517.
    
    ³⁴³ СЙРЙО. Т. 35. № 84. С. 495.
    
    ³⁴⁴ Тамсама.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    271
    
       Матэрыялы пасольскіх спраў з літоўскага боку, адлюстраваныя ў 7й кнізе Метрыкі ВКЛ, маюць дадатковыя падрабязнасці. Ліст ад імя вялікага князя Жыгімонта Старога да вялікага князя маскоўскага Васілія Іванавіча быў накіраваны з Багданам Даўгірдавічам з Берасця 4 ліпеня. У ім, сярод іншых скаргаў, была наступная: «Так'ьже н наместьннкь напгь речнцкнй Мнхайло Халецькнй сам прнехал к нам [Жыгімонту. —В.Ц.], поведаючн, штож тот зряд’ьчнк’ь нашт, можайскнй, вжо после нашого с тобою [Васіліем III. — В.Ц.] докончаня, забрал’ь села нашн речнцкнн на нмя Засувя, а Чоботовнчн, а Калскевнчн, а Бацунн, а Ярные [павінна быць «Черные». — В.Ц.], а Гнрево, а Заспа, а Левошевнча, а Клсловнчн, а Боркл л члнлт собе рубеж~ь по самый Днептьр’ь»³⁴⁵. Такім чынам, князь Сямён Іванавіч Старадубскі (Мажайскі) дзейнічаў пасля заключэння перамір’я 1508 г., напэўна, неўзабаве пасля гэтай падзеі. Магчыма, яго дзеянні былі санкцыянаваны вялікім князем маскоўскім.
       Нельга не звярнуць увагі на тое, што ў нападах на памежжа ВКЛ літоўскім бокам быў абвінавачаны «зряд’ьчлк'ь наш'ь можайсклй», гэта значыць князь Сямён Іванавіч. Але ён памёр яшчэ да 1508 г.³⁴⁶. У мірнай дамове, заключанай 8 кастрычніка 1508 г., сярод зямель, у якія не павінен уступацца кароль і вялікі князь Жыгімонт, названыя гарады і воласці, што «за кн(я)зем"ь Васнлемь Семеновлчом'ь», сынам князя Сямёна³⁴⁷. Магчыма, тут спрацавала пэўная інертнасць літоўскага боку, бо яму было вядома пра смерць старога князя (хаця б з тэксту дамовы 1508 г., дзе фігуруе ўжо яго сын). Ці ўсё ж захопы рабіліся да заканчэння вайны, пры жыцці Сямёна Мажайскага?
       Яснага адказу на свае скаргі літоўскі бок так і не атрымаў. Крыху пазней праблема дзеянняў князя Васілія Сямёнавіча Старадубскага (сына памерлага князя Сямёна) супраць Прапойскай, Чачэрскай і Рэчыцкай валасцей была агучана, але не прызнана³⁴⁸.
       Такім чынам, каля 1508 г. маскоўскія землі былі аднесены на захад, за кошт сёл дзвюх валасцей ВКЛ — Горвальскай і Рэчыцкай. Горвальскія сёлы Чабатовічы, Буцоні, Засоўе, Калскевічы і Чорныя³⁴⁹ знаходзяцца дакладна на захад ад таго кавалка тэрыторыі, што быў далучаны да Гомея ў 1500 г. Сучасныя населеныя пункты Чабатовічы, Бацунь, Чорныя з левага боку Дняпра, насупраць свайго валаснога цэнтра Горваля, несумненна, адпавядаюць сёлам XVI ст.³⁵⁰. Усе яны згадваюцца ў «Рэестры» 1560 г. Там жа названы яшчэ два сялы: Кальскевічы (Скальскевічы), што размяшчаліся паміж Цярэнічамі, Чабатовічамі і Чорнымі, і Засоўе¹’¹. Зараз абодва сялы не існуюць, але фальварак Засоўе на карце Генеральнага межавання, а таксама Старое і Новае Засоўе на карцетрохвёрстцы 1860 г. яшчэ адзначаны, крыху на захад ад Чабатовічаў³⁵².
    
    ³⁴⁵ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 7. Арк. 325.
    
    ³⁴⁶ Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 262.
    
    ³⁴⁷ LM. Kn. 8. №80. P 126.
    
    ³⁴⁸ НГАБ. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Cnp. 7. Арк. 354.
    
    ³⁴⁹ У 1511 г. фігуруюць як рэчыцкія сёлы Засуеў, Габатовічы, Калскевічы, Вацуні і Чорныя (СЙРЙО. Т. 35. № 84. С. 495). Іх назвы, канечне, скажоныя.
    
    ³⁵⁰ Н.Б. Шаламанава не здолела знайсці сёл Засоўе і Буцоні (Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 502).
    
    ³⁵¹ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 365, 376. Сёлы Чабатовічы, Засоўе, Калскевічы і Чорныя належалі панам Васілію і Андрэю Халецкім, род якіх валодаў гомейскімі землямі ўжо з першай паловы XV в.
    
    ³⁵² Генерального плана Велнцкого уезда часть 1я. Военнотопографнческая карта. Могмлевская губерння. Ряд 18. Лнст 9.
    
    272
    
    Віктар Цемушаў
    
        У 1504 г. былі названы толькі тры рэчыцкія сялы: Кісловічы, Басаткавічы, Лемяшэвічы; у 1511 г. да іх дадалі Агірава, Заспу і Боркі. Лемяшэвічы запісаны Левашэвічамі, што дазваляе атаясаміць іх з сучасным населеным пунктам Левашы каля правага берага р. Дняпро ніжэй Рэчыцы. Месцазнаходжанне Кіеловічаў і Басаткавічаў (Батковічаў), на жаль, не вызначана. Агірава, відаць, адпавядае сучаснай вёсцы Гірова (на поўнач ад Рэчыцы, але на іншым, левым баку р. Дняпро). Заспа гэта, без сумнення, продак сучаснай вёскі з той самай назвай (убаку ад правага берага р. Дняпро, паміж Рэчыцай і Левашамі). Нарэшце, Боркі можна атаясаміць з сучасным Борхавам (на ўсход ад Рэчыцы, адносна далёка за Дн