• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     зямель.
       Панаванне Масквы над тэрыторыямі на поўнач ад Гомейскага ўезда і на захад ад Паповагорскай воласці было, відаць, непрацяглым. Пасля 1531 г. прэтэнзій на іх больш не гучала. Паранейшаму ішла актыўная барацьба за воласці Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы, гучалі скаргі на рабаванне сёл Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы⁴⁰⁴, але сёлы, захопленыя ў 1529 г., больш не згадваліся.
       Аб’яднанне ў групу сёл Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы дазваляе выказаць меркаванне аб тым, што яны знаходзіліся побач адно з адным і непадалёку ад мяжы, таму і былі ў небяспецы. Тым не менш у адрозненне ад некаторых іншых месцаў, літоўскі бок ніколі не спрабаваў падпарадкаваць сабе гэтыя сёлы, іх толькі рабавалі, людзей зводзілі ў палон ці забівалі⁴⁰⁵. Напады ішлі з боку Чачэрска і Прапойска (сіламі князя Фёдара Вішнявецкага)⁴⁰⁶, і сёлы, відаць, трэба шукаць бліжэй да тэрыторыі гэтых гарадоў. Аднак у Гомейскай зямлі і па суседстве з ёй можна знайсці некалькі сёл з ідэнтычнымі назвамі, таму цвёрда вызначыцца, якія з іх цярпелі ад нападаў, пакуль складана.
       Відавочна, што калі ішло адначасовае наступленне на раён трох сёл, шукаць іх трэба на нейкім адным баку такой значнай воднай перашкоды, якой была р. Сож. Тры сялы з назвамі Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы могуць быць звязаны ў групу з левага боку р. Сож, ад р. Іпуці на поўдзень у раён р. Цаты, прытоку Снова. Юркавічы, Бабовічы, Данілавічы (назва апошняга сяла супадае не цалкам) вядомы з левага боку р. Сож, каля гэтай ракі, але пры гэтым Бабовічы аддалены на поўдзень, за горад Гомей. Магчыма, прыярытэт усё ж застаецца за другой групай сёл, бо ў крыніцы яны называюцца гомейскімі⁴⁰⁷, а ў першай групе Бабовічы былі старадубскім сялом. Аднак канчатковых высноў рабіць пакуль не варта.
       Такім чынам, Юркавічы, Бабовічы і Данілкавічы належалі маскоўскаму боку з 1500 г. Цікавай гістарычнай загадкай падаецца вызначэнне месца валасцей Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Алучычы. Незразумелы ні час іх дадучэння да Вялікага Княства Маскоўскага, ні месцазнаходжанне, ні адміністрацыйная прыналежнасць ужо ў маскоўскай сістэме тэрытарыяльнага ўладкавання.
       Каля самага берага р. Сож знаходзілася ўжо знаёмае нам сяло Залессе (каля яго, паводле крыніцы, «ннжей города [Чнчерска] 3 версты Сож вознтца»⁴⁰⁸), далучанае да Гомея са складу Чачэрскай воласці⁴⁰⁹. У 1534 г. ва ўнікальным дакуменце («Опнсанне дорог нз Мннска на Северіцнну») яно называецца гомейскім у Маславым
    
    ⁴⁰³ СЙРЙО. Т. 35. № 105. С. 789.
    
    ⁴⁰⁴ Скаргі паступілі ўвесну 1531, увосень 1532, узімку 1534 гг. (СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838; № 112. С. 861, 866).
    
    ⁴⁰⁵ Тамсама. № 112. С. 861, 866.
    
    ⁴⁰⁶ Князь, які рабіў напады — Фёдар Вішнявецкі (Вішнеўскі) — быў чачэрскім і прапойскім дзяржаўцам у 1524—1533 гг. (Перапіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1. Мінск, 2003. С. 149. Л. 201; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 368; Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 553).
    
    ⁴⁰⁷ СЙРЙО. T. 35. № 112. C. 861; LM. Kn. 15. № 177. P 227.
    
    ⁴⁰⁸ Радзнвнлловскне акты. № 18. C. 71.
    
    ⁴⁰⁹ СЙРЙО. T. 35. № 102. C. 752.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
    
    281
    
    дзясятку⁴¹⁰. Можна зрабіць выснову, што воласць Маслаў дзясятак прыняла ў свой склад адно з чачэрскіх сёл. У сувязі з гэтым можна выказаць здагадку аб тым, што яшчэ два паселішчы (Навілаўка і Аношкавічы), не названыя сярод сёл, далучаных да маскоўскіх уладанняў да 1531 г. (гл. вышэй), таксама былі прыняты ў склад воласці. Усе тры сялы знаходзіліся побач, у раёне зліцця рэк Сожа і Покаці. Ва ўжо згаданым лісце вялікага князя Васілія III1531 г. заяўлена пра тое, што людзі караля Жыгімонта ўступаюцца «в села Гоменскне Маслова десят'ька н Крукова десятка»⁴¹¹. Такім чынам, адміністрацыйнатэрытарыяльная прыналежнасць абедзвюх валасцей Гомея пазначана пэўна.
       Падаецца, што Маслаў і Крукаў дзясяткі — новаўтварэнні маскоўскага часу. У раёне Гомея ніякіх падобных па назве на Маслаў ці Крукаў тапонімаў знайсці не ўдалося. Таксама дарма шукаць там рэшткі нейкага даўняга адміністрацыйнага ўладкавання (дзесяцічны падзел характэрны, напрыклад, для некаторых рэгіёнаў ПаўночнаЗаходняй Русі). Згадванне ў пасольскіх кнігах дзяцей баярскіх Левы і Андрэйца Маславых⁴¹², а таксама тое, што да Маслава дзясятка належала сяло Залессе, раней чачэрскае, сведчыць пра тое, што менавіта для Маславых было створана асобае тэрытарыяльнае фарміраванне, верагодна, выдзелены буйны маёнтак⁴¹³. Вядомыя і памешчыкі Крукавы⁴¹⁴. Можа, ва ўтварэнні новых валасцей ёсць вельмі простае тлумачэнне: ці не былі дадзены дзецям баярскім Маславым і Крукавым з дзясятак населеных пунктаў з нядаўна далучаных абласцей, у прыватнасці, са складу чачэрскіх сёл?
       У сувязі з тым, што Маслаў і Крукаў дзясяткі пачынаюць згадвацца з сярэдзіны 20х гг. XVI ст., можна выказаць меркаванне, што фарміраванне гэтых валасцей адбывалася пасля ліквідацыі Старадубскага ўдзельнага княства (1518 г.). На нядаўна далучаных да Масквы землях дзецям баярскім Маславым і Крукавым былі выдзелены вялізныя землі, якія набылі назвы ад імён сваіх уласнікаў і атрымалі статус валасцей.
       Месцазнаходжанне воласці Маслаў дзясятак вызначаецца даволі дакладна. Да яе належалі сяло Залессе і, магчыма блізкія сёлы Навілаўка і Аношкавічы. Такім чынам, воласць займала тэрыторыю з левага боку р. Сож, насупраць Чачэрска. Вусце р. Покаці і частка яе ніжняга цячэння таксама ўваходзілі ў склад Маслава дзясятка.
    
    ⁴¹⁰ Радзнвнлловскне акты. № 18. С. 71.
    
    ⁴¹¹ LM. Кп. 15. № 99. R 134.
    
    ⁴¹² «А ныне на сей земле Федор Вншневской прнслал свонх людей в нашнх детей боярскнх поместья в гомейскне, в Левнно да в Ондрейцово Масловых» (СЙРЙО. Т. 35. № 103. С. 767).
    
    ⁴¹³ Вядомыя тры роды Маславых: 1) нашчадкі Аляксандра Маслава, які выехаў з ВКЛ да разанскага князя Алега Іванавіча; 2) нашчадкі Анцыфара Маслава, якія таксама прыбылі з ВКЛ у 1519 г. да вялікага князя Васілія ПІ і 3) нашчадкі рослаўльскага сына баярскага Канстанціна Фёдаравіча Маслава, які жыў на пачатку XVII ст. (Арсеньев Ю.В. Новые данные о роде Масловых // Летопнсь нсторнкородословного обіцества в Москве. Вып. 2 (30). М., 1912. С. 43). Верагодна, прадстаўнікі менавіта другога роду (сыны Анцыфара?) атрымалі ва ўладанне абмежаваныя маскоўскія землі, хаця згадка Левы і Андрэйца Маславых адносіцца да 1528 г.
    
    ⁴¹⁴ У XVI ст. вядомы два роды Крукавых, не звязаныя блізкімі сваяцкімі адносінамі (Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 217, 230). У алублікаваным М.Е. Бычковай «Сннодаке по убненных во бранн» згадваецца шляхціц маскоўскі Мікіта Крукаў (Бычкова М.Е. Состав класса феодалов Росснн. С. 188,181). На пачатку XVII ст. вядомы баярскія Крукавы ў Белгародскім, Тульскім і Курскім паветах (Танков А.А. йсторнческая летопнсь курского дворянства. Т. 1. М., 1913; Народное двнженне в Росснн в эпоху Смуты начала XVII века 1601—1608. М., 2003; Раздорскнй А.й. Торговля Курска в XVII веке (По матерналам таможенных н оброчных кннг города). СПб., 2001. С. 673).
    
    282
    
    Віктар Цемушаў
    
       Крукаў дзясятак не паддаецца нават прыблізнай лакалізацыі. Ёсць верагоднасць таго, што яго тэрыторыя ляжала побач з воласцю Маслаў дзясятак, магчыма, на паўночным усходзе, але ўказаць на штосьці пэўнае пакуль складана.
       Маслаў і Крукаў дзясяткі часта згадваюцца разам з воласцю Алучычы⁴¹⁵. Пасля змены ў Пасожжы геапалітычнай сітуацыі, звязанай з маскоўскімі заваяваннямі ў гэтым рэгіёне, гэтая воласць паступова ўсё больш імкнулася да Крычава⁴¹⁶. Недаглядам літоўскага боку было вырашэнне не выкарыстоўваць яе ў тэксце перамірнай граматы ў складзе ВКЛ. Гэтым, відавочна, і скарысталіся маскоўскія дыпламаты.
       Адну з меж воласці і частку яе тэрыторыі вызначае «Ренстрь рославскнн» 1522 г., «Спнсок о порубежных землях н о жалобах» 1527 г. і некаторыя іншыя дакументы з Метрыкі ВКЛ. Паўночныя алучыцкія межы, а таксама сёлы воласці вызначаюцца паводле «Ограннчення Крнчевского староства» 1604 г.⁴¹‘. Поўнае ўяўленне пра населеныя пункты воласці (войтаўства) даюць інвентары апошняй трэці XVII — першай паловы XVIII ст.⁴¹⁸.
       Рослаўльскі рэестр дае апісанне мяжы Паповай Гары з Лучычамі. За прапойскім сялом Локічы (месцазнаходжанне невядома) і супрацьлеглым яму наўгародскім сялом Кібілшчьгчы (суч. Кібіршчына) заканчвалася прапойская мяжа («То граннца пропонская вышла») і пачыналася сумежная з Паповай Гарой тэрыторыя воласці Лучычы⁴¹⁹. Кібілшчычы знаходзіліся на левым беразе правага прытока р. Бесядзі Палужы⁴²⁰. Насупраць іх дзесьці павінны былі быць Локічы. Мяжа Паповай Гары «з лучнчаны» пачыналася далей, ад сёл Рагозічы (Паповай Гары) і Слабады (Лучычаў). Першае сяло не лакалізуецца, а другое, на думку А.А. Мяцельскага, адпавядае сучаснай вёсцы Кісялёўка, што размяшчаецца побач з правым берагам р. Бесядзі⁴²¹. Слабада як крычаўскае сяло згадваецца таксама ў «Спісе» 1527 г.⁴²².
       На ўсход яд Кібілшчычаў, магчыма, знаходзілася яшчэ адно прапойскае сяло — Папарочычы, вядомае са «Спіса» 1527 г.⁴²". Яго можна суаднесці з сучаснай вёскай
    
    ⁴¹⁵ У крыніцах воласць называецца парознаму: Алучычы, Лучычы, Лучыцкая, Алучыцкая і г.д.
    
    ⁴¹⁶ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. Як паказаў А.А. Мяцельскі, канчаткова Алучычы былі падпарадкаваны Крычаву 17 сакавіка 1529 г., калі кароль Жыгімонт Стары перадаў воласць пад кіраванне крычаўскага дзяржаўцы князя Васілія Сямёнавіча Жылінскага (Мяцельскі А.А. Старадаўні Крьгчаў. С. 123). Хаця і пазней Алучычы выдзяляліся ў складзе Крычаўскай воласці або староства.
    
    ⁴¹⁷ «Ограннченне» захавалася як уключаны акт у гродскія кнігі Мсціслаўскага ваяводства сярэдзіны XVIII ст. (НГАБ. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 1155. Ч. 1. Арк. 60—71). Дакумент паўтараецца 4 разы з рознай ступенню скарачэння і рэдакцыі.
    
    ⁴¹⁸ НГАБ. КМФ5. Bon. 1. Спр. 1922 (1671 г.), 1923 (1673 г.), 1924 (1670 г.), 1925 (1679 г.), 1926 (1682 г.), 1927 (1693 г.), 1928 (1694 г.), 1929 (1709 г.), 1930 (1712, 1713, 1714 гг.), 1931 (1720 г.), 1932 (1723 г.), 1933 (1723 г.), 1934 (1727 г.), 1935 (1727 г.), 1936 (1747 г.).
    
    ⁴¹⁹ «Пам’ять» 1527 р. С. 213.
    
    ⁴²⁰ У сярэдзіне XVII ст. вядомая вёска Кібіршчына каля рэчкі Палужы, паводле рэвізіі 1723 г. — Скібілшчына (Лазаревскнй А. Опнсанне старой Малоросснн. С. 368).
    
    ⁴²¹ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 126. На жаль, крыніца, у якой была б пацверджана сапраўднасць такога сцверджання, названа не была. Аднак выснова дакладная: на карцетрохвёрсцы 1860 г. Кісялёўкі няма, на яе месцы стаіць Слабодка (Военнотопографнческая карта