На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
япром).
Такім чынам, шырокая паласа зямель, прыблізна ад вусця р. Бярэзіны і вытоку Узы на поўначы да вядомых ужо Калодчычаў і Міхалкава³⁵³ на поўдні, увайшла ў склад маскоўскіх уладанняў, і яе аднеслі да Гомея. Як бачым, не толькі левабярэжжа, але і правы бераг Дняпра стаў асвойвацца маскоўскай уладай (сёлы Левашэвічы і Заспа).
Зрэшты, горвальскія і рэчыцкія землі толькі на кароткі час сталі маскоўскімі. Заходняя мяжа I омейскага ўезда, відаць, не дасягала р. Дняпро, аднак праходзіла блізка. Захавалася паведамленне пра землі за р. Дняпро (з левага, заходняга яго боку) Кіславіцкую і Ціменскую, якія трымалі людзі рэчыцкага с. Калодчычы (Каладчыцкага). Калі «московскнй держал"ь Гомей», людзі з гэтых зямель «тягнулн на обе стороне», гэта значыць служылі і давалі даніну літоўскаму і маскоўскаму бакам¹’⁴. Склалася сітуацыя сумеснага маскоўскалітоўскага ўладання ў памежнай буфернай зоне. На жаль, лакалізаваць Кіславіцкую і Ціменскую землі не ўдалося, але можна выказаць думку пра іх нязначную аддаленасць ад с. Калодчычы (суч. Калочын ці Холмеч). Менавіта тут знаходзіўся стык Гомейскай, Рэчыцкай і Любецкай валасцей³³⁵.
Неабходна яшчэ заўважыць, што ў 1527 г. усе горвальскія і рэчыцкія сёлы, што былі ў 1511 г. пад маскоўскай уладай, у «Спнске о порубежных землях н о жалобах» былі аддадзены на бок «велнкого короля»³⁵⁶. Невядома, ці знаходзіліся да гэтага часу ўсе землі да Дняпра ў маскоўскім кіраванні, але прэтэнзіі на іх відавочна існавалі, таму і быў складзены вышэйазначаны акт.
8 жніўня 1529 г. літоўскія паслы Мацвей Яновіч і Васілій Чыж распавялі вялікаму князю маскоўскаму Ваёілію III пра дзеянні гомейскага намесніка, які руйнаваў сёлы Рэчыцкай воласці, выводзіў адтуль у Гомей сем’і і браў за палонных выкуп («л многне пенезн с ннх побралн»), Затым гэты ж намеснік зноў паваяваў засожскія рэчыцкія сёлы, пасадзіў у турму мясцовага старасту, а людзям тых сёл загадаў «к городу Речнтцкому не ходнтн», і «прнвернулн» іх да Гомея³⁵⁷. Такім чынам, спробы замацавацца на дадняпроўскай тэрыторыі (за Сожам, значыць да Дняпра) не былі пакінутьі маскоўскім бокам. У канцы 1532 г. старадубскі намеснік князь Фёдар Васільевіч ЦеляпеньАбаленскі атрымаў ліст ад гомейскага намесніка Фёдара Пляшчэева пра нападзенне з боку Рэчыцы і спусташэнне Гомейскага ўезда («по самьш город Гомевь повоевалн»)³⁵⁸. Відавочна, да гэтага часу рэчыцкія землі на ўсход ³⁵³ Згадваецца ў 1526 г. (СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 752).
LM. Кп. 10 (1540 1541) / Parenge S. Lazutka, I. Valikonyte, S. ViskantaiteSavisceviene, J. Karpaviciene. Vilnius, 2003. № 191. P. 121.
³⁵⁵ Тамсама. P. 122.
СЙРЙО. T. 35. № 102. C. /52. Горвальскія сёлы: Буцунічы, Чобат, Засоўе, Бакініш, Карскевічы, Чорныя, рэчыцкія сёлы: Батковічы, Кісловічы, Левашэвічы. Сярод «заходов» Рэчыцы названы Борхаў і Гірэеў, якія, відаць, адпавядаюць Боркам і Агіраву.
³⁵⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 105. С. 789—790.
³⁵⁸ LM. Кп. 15. № 177. Р 227.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
273
ад Дняпра былі адваяваны літоўскім бокам. У рэгіёне стаў пераважаць уплыў улад ВКЛ, якія пачалі ціснуць на тэрыторыю ў раёне Гомея.
У 1527 г. згадваюцца таксама стрэшынскія сёлы — аб’екты прэтэнзій маскоўскага боку. Елянцы (суч. Елянец), Губічы, Скепна (суч. Скепня) і Пырэевічы (суч. Пірэвічы), усе размяшчаліся з левага боку р. Дняпро насупраць Стрэшына і запаўнялі прастору на ўсход да вытокаў рэк Уза і Ліпа, дзе з 1500 г. былі маскоўскія ўладанні.
Захавалася ўнікальнае паведамленне пра тое, што пасля заняцця Гомея «село капнтульное» Скепна, таксама «в рукн непрнятельскне зашедшн», вымушана было працаваць на Гомейскі замак («тот замок робытн муснло»)³⁵⁹. Далей, ужо пад уладай ВКЛ, людзей с. Скепна як і раней прыводзілі на работы ў Гомей. Толькі ў пачатку звароту ўпраўляючага Стрэшынскім уладаннем Віленскай капітулы Паўла Кгедройта да рэвізораў у Гомеі Грыгорыя Валовіча і Мікалая Нарушэвіча Скепна, відаць, было вызвалена ад павіннасці і канчаткова вернута ў склад Стрэшынскай воласці³⁶⁰. Падаецца, што разам з с. Скепна, падобных адпрацовак патрабавалі і з суседніх сёл, названых у пераліку 1527 г., але з прычыны таго што яны не належалі Віленскай капітуле, яны не згадваліся ў звароце «врадннка» Паўла Кгедройта. Такім чынам, Елянцы, Губічы і Пырэевічы ў перыяд да 1527 г. і да вызвалення ў 1535 г. таксама падначальваліся Гомёю.
Таму не дзіўна, што левабярэжныя адносна Дняпра землі валасцей Стрэшына і Горваля ўвайшлі ў склад утворанага ў 1535 г. староства. Толькі рэчыцкія сёлы засталіся ў падначаленні свайго цэнтра, і Ліпінічы, у 1527 г. заяўленыя ў сумесным маскоўскалітоўскім уладанні (па паловах), былі вернуты ў склад Чачэрскай воласці (мяжа апошняй, відаць, вярнулася да р. Ліпы)³⁶¹.
Такім чынам, маскоўская мяжа мела тэндэнцыю да ўсталявання ад вярхоўяў р. Ліпы да Дняпра і ўздоўж апошняга (з заходам у некаторых мясцінах на правы бок) да тэрыторыі Любецкай воласці. 3 1500 да 1508 г. Любеч знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Маскоўскага і, такім чынам, Масква кантралявала цячэнне р. Дняпро, a таксама важнейшы сухапутны шлях на Кіеў і ўглыб ВКЛ. Паводле К.В. Базілевіча, «з далучэннем Любеча была перарэзана Дняпроўская водная магістраль, якая мела першараднае значэнне ў эканамічным жыцці рускіх і літоўскіх зямель. Да Масквы адышла амаль на ўсім працягу сухапутная дарога на Кіеў праз Бранск, Радагошч і НоўгарадСеверскі, што, несумненна, умацоўвала эканамічныя сувязі з правабярэжжам Дняпра і палягчала гандлёвыя зносіны з Крымам праз Кіеў»³⁶².
Відавочна, кантроль над Дняпром мог ажыццяўляцца толькі ў тым выпадку, калі абодва яго берагі належалі Маскве. У перыяд уладання Любечам так і было. Акрамя таго, важным было ўладанне вусцем р. Сож. Зрэшты, і пасля страты Любеча ў 1508 г. частка ніжняга цячэння Сожа заставалася на маскоўскай тэрыторыі (Гомей), але страта выхаду да Дняпра была адчувальнай. Таму імкненне дасягнуць Дняпра і заняць абодва яго берагі мела для Масквы аграмадную стратэгічную значнасць. Як высветлілася, гэта было дасягнута ўжо паміж красавіком 1503 і красавіком 1504 г. Тады ў склад Гомейскага ўезда былі прыняты тэрыторыі да Дняпра (за кошт Горвальскай і Рэчыцкай валасцей), заняты некаторыя сёлы на правым яго беразе, а сама рака перагароджана драўляным частаколам (езам). Выхад да Дняпра захоўваўся і пасля
³⁵⁹ Голубеў В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. С. 252.
³⁶⁰ Тамсама.
³⁶¹ У «Рэестры» 1560 г. не згадваецца таксама сяло Дуравічы, якое знаходзілася на правым баку р. Ліпы. Ці вярнулася яно ў склад Чачэрскай воласці і ці перайшла ў сувязі з гэтым яе мяжа на поўдзень ад р. Ліпы — невядома.
³⁶² Базнлевйч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 520—521.
274
Віктар Цемушау
страты Любеча ў 1508 г. у сувязі з гэтым падаецца, што страта Масквой Гомейскай зямлі ў 1535 г. стала канцом маскоўскага дамінавання ў значным рэгіёне. Вялікае Княства Маскоўскае пазбавілася тут выхаду да Дняпра і, акрамя гэтага, цячэнне ракі Сож таксама станавілася свабодным для выкарыстання жыхарамі ВКЛ (некаторы час яшчэ захоўвалася суседства маскоўскай тэрыторыі з Сожам у раёне Чачэрска).
Імкненне дасягнуць, а пазней і замацаваць за сабой тэрыторыі, якія прымыкалі да натуральных прыродных рубяжоў (буйных рэк) было характэрным для маскоўскіх улад і ў напрамку на поўнач ад Гомея. Барацьба ішла за землі, якія прымыкалі з левага боку да ракі Сож.
У 1500 г. разам з Гомеем маскоўскія войскі занялі тэрыторыю ад вусця р. Бесядзі на поўнач уздоўж р. Сож да г. Чачэрска і нават за яго. Пра пашырэнне маскоўскіх зямель уздоўж Сожа сведчыць наступны факт. На поўнач ад Чачэрска было сяло Турышчэвічы, замацаванае ў 1510 г. за Косцем Пішчыковічам³⁶³. Да сяла адносіліся землі не толькі на правым баку р. Сож, дзе яно і стаяла, але і на супрацьлеглым баку ракі. Але да 1510 г. «того села землн много отошло за Сожь, в сторону велнкого князя московьского»³⁶⁴. Адбылося гэта, відаць, яшчэ ў 1500 г.
Паводле перамір’я 1503 г. сёлы на ўсход ад ракі Сож: Скарбовічы, Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Лапічы былі замацаваны за Масквой®. За выключэннем Скарбовічаў і Лапічаў усе астатнія населеныя пункты ўпэўнена лакалізуюцца паміж ракой Сож і яе прытокам Бесяддзю. Скарбовічы толькі з невялікай доляй верагоднасці можна атаясаміць з вядомымі ўжо з XVI ст. Сябровічамі³⁶⁶. Залессе знаходзілася непадалёку ад Чачэрска, на супрацьлеглым баку р. Сож; Бабічы — пасярэдзіне паміж рэкамі Сож і Бесядзь, каля берага яшчэ аднаго прытока Сожа — Покаці. Свяцілавічы і Галодна стаялі каля правага берага р. Бесядзі, прычым апошняе сяло — непадалёку ад вусця гэтай ракі³⁶⁷. Такім чынам, месцы лакалізаваных паселішчаў па перыметры ахоплівалі частку тэрыторыі Чачэрскай воласці, з 1500 г. далучаную да Гомея. Існуе магчымасць таго, што новыя маскоўскія ўладанні заходзілі ў гэтым раёне на правы бок р. Сож. Паводле Інвентара Чачэрскага староства 1704 г. да Залесся адносіўся асобны масіў зямель («osobliwa sluzba») на супрацьлеглым ад сяла баку Сожа аж да р. Чачэры і ўніз па ёй да Сожа, гэта значыць землі ўсутыч падыходзілі да г. Чачэрска³⁶⁸. Таксама чачэрскія землі маглі застацца на левым беразе, укліньваючыся паміж цяпер ужо маскоўскімі ўладаннямі.
Магчыма, на «маскоўскім» баку Сожа каля самага берагу стаяла чачэрскае сяло Аношкавічы, якое з пэўнай ступенню верагоднасці можна звязаць з сучаснай вёскай Аношкі, адзначанай таксама на картах XVIII—XIX стст.³⁶⁹. Калі такая лакалізацыя
³⁶³ LM. Кп. 8. № 537. Р 387—388.
³⁶⁴ Тамсама. Р 387. Косця Пішчыковіч атрымаў таксама права на валоданне востравам Бердыжам, які можна звязаць з рэчкай Бердыжкай і в. Бердыж каля правага берага р. Сож, на поўдзень ад Чачэрска.
³⁶⁵ LM. Кп. 5. № 118.13. Р 210; LM. Кп. 8. № 80. Р 126.
³⁶⁶ Знаходзяцца побач з правым берагам р. Сож, на поўдзень ад Чачэрска (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267).
³⁶⁷ 3 1924 г. вёска Галодная (Галоднае) стала назьшацца Новаіванаўкай. На пачатку XX ст. існавалі абедзве назвы (Рогалев А.Ф. Топонн.мнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. С. 48,107).
³⁶⁸ Нсторнкоюрнднческне матерналы. С. 18.
³⁶⁹ Рогачевской округ // Атлас, состояпінй нз 12 окружных н 1 генеральной карты; Военнотопографнческая карта. Могнлевская губерння. Ряд 17. Л. 9. У інвентарах Чачэрскага староства канца XVII — першай чвэрці XVIII ст. Аношкавічы не згадваюцца. На карце Генеральнага межавання — аколіца Аношкі (Генерального плана Рогачевского уезда часть 5я).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
275
адпавядае сапраўднасці, то на поўнач ад Аношкавічаў знаходзілася маскоўскае сяло Залессе, а на ўсход і паўночны ўсход — чачэрскія