• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    µ М.Ф. Спірыдонава сяло Кашалёва паказана якраз на месцы сучаснага раённага цэнтра, горада БудаКашалёва (Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267). Населены пункт Буда вядомы з 1824 г., і толькі ў другой палове XIX ст. яго назва набыла сучаснае гучанне (Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 121). Магчыма, на прадпрыемства па выпрацоўцы патаіпу (буду) былі прыцягнуты выхадцы з суседняга сяла, адкуль і з’явілася падвойная назва, але атаясамліваць старадаўняе сяло Кашалёва з адносна нядаўнім паселішчам, канечне ж, нельга.
    
    252
    
    Віктар Цемушаў
    
    вага берага р. Ліпы (празага прытока Сожа) бліжэй да вярхоўяў²²⁰. Месцазнаходжанне наступнага сяла, зноў стрэшынскага — Марозавічы — таксама дакладна вядома. Яно намячаецца ў самых вярхоўях р. Узы, з левага яе боку. Упэўнена вызначаецца і месца чачэрскага сяла Ліпінічы — непадалёку ад Кашалёва Лесу на паўночны захад ад яго за р. Ліпай (ад р. Ліпы, верагодна, сяло і атрымала сваю назву)²²¹. А вось наступнае чачэрскае сяло — Скарбовічы — знайсці не ўдалося. Існуе невялікая верагоднасць таго, што яно тоесна Сябровічам, якія знаходзяцца на ўсход ад Ліпінічаў каля самай ракі Сож²²². Нягледзячы на тое, што археалагічныя звесткі пацвярджаюць даўнюю гісторыю гэтага паселішча каля правага берага р. Сож²²³, розніца ў назвах Скарбовічы і Сябровічы не дазваляе ўпэўнена супастаўляць абодва сялы.
       Спіс сёл граматы 1503 г. пасля Скарбовічаў пераносіць нас у левабярэжжа р. Сож. Пералічаныя тут 4 сялы размяшчаліся ад р. Сож (Залессе) да яе левага прытока Бесядзі (праз Бабічы да Свяцілавічаў і Галодна) і сваім месцазнаходжаннем адсякалі ўсё міжрэчча Сожа і Бесядзі ў бок Чачэрскай воласці. Побач за р. Сож стаялі гомейскія сёлы Шэрсціна і Прэсна, вядомыя з сярэдзіны XV ст.
       Пасля сяла Галодна спіс нечакана працягваецца чачэрскім жа сялом Лапічы, якое даследчыкі змяшчаюць у правабярэжжы Сожа, на поўнач ад Уваравічаў і р. Узы²²⁴. Папярэдне пагодзімся з такой лакалізацыяй, аднак пасля с. Лапічы ў грамаце 1503 г. называецца с. Паляшане, месца якога, магчыма, зноў у левабярэжжы р. Сож. Атрымліваецца, што Лапічы выбіваюцца з агульнай логікі складання спіса. Такім чынам, у пошуках сяла Лапічы варта больш уважліва вывучыць тэрыторыю паміж Свяцілавічамі і Паляшанамі, у раёне рэчак Покаці (левы прыток Сожа) і Бесядзі²²⁵. Карты XVIII—XX ст. не дапамагаюць у пошуках, аднак у інвэнтарах Чачэрскага староства 1704 і 1726 гг. пры апісанні меж с. Хлусы (на р. Бесядзі, гл. ніжэй) каля р. Нёманкі (прыток Сожа) сустракаюцца землі с. Лапічы, па суседству з тэрыторыяй сёл Жалезнікі і Рэчка²²⁶. У інвентары 1726 г. ёсць нават апісанне сяла Лапічы. Аднак нечакана гэта аказваецца тым самым сялом, якое знаходзілася (існуе і цяпер) у правабярэжжы р. Сож²²⁷. Суседзямі Лапічаў названы сёлы Дуравічы і Данілавічы²²⁸.
    
    ²²⁰ За 0,5 км на поўнач ад сучаснага сяла, відаць, каля самага берага р. Ліпы, знойдзена гарадзішча, калісьці ўмацаванае валам і ровам (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. С. 112; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 152).
    
    ²²¹ Усе пералічаныя сёлы (Уваравічы, Целяшы, Цярэнічы, Кашалёва, Марозавічы, Ліпінічы) назіраем на планах Генеральнага межавання (Генерального плана Белнцкого уезда часть 1я / Генеральное межеванне Могнлевской губерннн. 1784; Генерального плана Рогачевского уезда часть 3я / Генеральное межеванне Могнлевской губерннн. 1784).
    
    ²²² На Генеральным плане Рагачоўскага павета пазначаны: в. Сябровічы непадалёку ад правага берага р. Сож і с. Сябровічы на адным з левых прытокаў Сожа (Генерального плана Рогачевского уезда часть 5я / Генеральное межеванне Могнлевской губерннн. 1784).
    
    ²²³ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 2. С. 512.
    
    ²²⁴ Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 88; Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 504, 508 і карта.
    
    ²²⁵ У перамірнай грамаце 1522 г. Лапічы, відаць, памылкова названы Ліпічамі (СЙРЙО. Т. 35. №94. С. 638).
    
    ²²⁶ йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской, храняіцнхся в центральном архнве в Внтебске / Под ред. Д.й. Довгялло. Вып. 28. Внтебск, 1900. С. 20, 21, 71.
    
    ²²⁷ Тамсама. С. 37.
    
    ²²⁸ Тамсама.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 253
    
    У падрабязным інвентары Чачэрскага староства 1754 г. Лапічы левабярэжжа Сожа ўжо не згадваюцца²²⁹. Магчыма, да сярэдзіны XVIII ст. гэтае сяло апусцела і таму не было зафіксавана на складзеных пазней картах.
       Пэўнасці ў вызначэнні месцазнаходжання Паляшанаў таксама няма. Населены пункт Палессе, у якім можна бачыць даўнія Паляшане, і па сваім аддаленым становішчы, і па існуючай розніцы ў назве, толькі з вялікімі дапушчэннямі можа быць атаясамлены з шуканым сялом. Пасольскія кнігі пэўна сведчаць пра існаванне як Паляшанаў, так і Палесся²³⁰.
       У пасланні вялікага князя Васілія III каралю Жыгімонту (травень 1531 г.) былі выказаны скаргі маскоўскіх намеснікаў і прыказных людзей на тое, што падданыя Жыгімонта «вступаются» ў гомейскія сёлы і ў старадубскія воласці і сёлы. Пры гэтым былі пералічаны ўсе сёлы з граматы 1503 г., якія да гэтага часу сталі часткай Гомейскага ўезда (сярод іх, канечне, і Паляшане), а таксама даданы гомейскія або старадубскія воласці Лучыцкая (Алучычы), Маслаў і Крукаў дзясяткі і сёлы Валосавічы, Арэхавічы, Палессе, Анісімкавічы і інш. Большасць «старадубскіх» сёл і воласці Маслаў і Крукаў дзясяткі насамрэч былі часткай Чачэрскай воласці і запаўнялі прастору паміж Бесяддзю і яе прытокам Калпітай, з аднаго боку, і Сожам, з другога. Такім чынам, у гэтым рэгіёне таксама выяўлялася настойлівае імкненне маскоўскіх улад усталяваць дакладную мяжу па натуральным прыродным рубяжы — у гэтым выпадку па р. Сож. Але зараз важна тое, што с. Палессе цалкам натуральна выглядае ў атачэнні сёл, якія заяўлены старадубскімі. Яно знаходзіцца побач з Валосавічамі і Анісімкавічамі (на поўнач) і Струменем (на захад)²³¹. Значыць, сяло Паляшане, якое вядома з 1503 г., не варта атаясамліваць з сялом Палессе. Ускосныя дадзеныя прымушаюць шукаць сяло Паляшане ў правабярэжжы Сожа, а Лапічы на яго левым, усходнім баку.
       У выніку маскоўскалітоўскіх перамоў 1537 г. частка сёл, «которые былн пнсаны в перемнрной грамоте нмянно в велнкого князя сторону», вярнуліся ў склад ВКЛ. Сярод іх былі названы і Паляшане²³². Зразумела, што маскоўскія ўлады паступіліся менавіта тымі сёламі, якія пасля вяртання Гомейскай воласці аказаліся б у атачэнні літоўскіх зямель. Яны размяшчаліся на захад і паўночны захад ад асноўнай гомейскай тэрыторыі. У той жа час іншая частка сёл са спіса граматы 1503 г. (сярод іх бачым і Лапічы) заставалася за Масквой²³³. Адзначым, што пасля страты Гомея, адміністрацыйна яны былі падначалены Паповай Гары.
       Такім чынам, сёлы, адведзеныя на пачатку XVI ст. у склад Гомейскага ўезда, можна падзяліць на 2 групы — правабярэжныя і левабярэжныя. Яны стваралі два тэрытарыяльныя масівы на ўсход і захад ад р. Сож. Пры гэтым хутчэй за ўсё паміж заходняй і ўсходняй тэрыторыямі, што дасталіся Гомею, не было агульнай сувязі. Падаецца, што маскоўскае наступленне 1500 г. прывяло да захопу значнай часткі Чачэрскай воласці паміж рэкамі Сож і Бесядзь і аскепкаў розных валасцей да вярхоўяў правых прытокаў Сожа Ліпы і Узы. Цераспалосіца ўладанняў у гэтым раёне спрашчала адарванне пэўнай колькасці сёл ад іх валасных цэнтраў.
       Справа ў тым, што суседнія з Гомейскай воласцю сёлы былі раскіданы так, што, напрыклад, стрэшынскія сёлы знаходзіліся на захад ад зямель Горвальскай воласці,
    
    ²²⁹ 3 люстрацыі Чачэрскага староства... // Памяць: Гіст.дакум. хроніка Чачэрскага рна. С. 66—73.
    
    ²³⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 109. С. 838; № 110. С. 843.
    
    ²³¹ Сяло Палессе на карце Генеральнага межавання (Генерального плана Рогачевского уезда часть 5я).
    
    ²³² СЙРЙО. Т. 59. СПб., 1887. № 6. С. 105.
    
    ²³³ Тамсама; LM. Кп. 15: (1528—1538). Vilnius, 2002. № 164. Р 211.
    
    254
    
    Віктар Цемушаў
    
    у адрыве ад асноўнай тэрыторыі сваёй воласці. Горвальскі Кашалёў Лес пры гэтым укліньваўся на паўночны ўсход, да ракі Ліпы, магчыма, засланяючы сваімі землямі прамы доступ Стрэшынскай воласці да сваіх сёл па р. Узе.
       He звяртаючы пакуль увагі на новыя павятовыя гомейскія межы, паспрабуем папярэдне пазначыць частку межы першапачатковай Гомейскай воласці. Ад Чачэрскай воласці гомейскую тэрыторыю аддзяляла рака Сож (ад вусця р. Бесядзі)²³⁴. Далей гомейская мяжа адрывалася ад Сожа ў раёне вусця р. Ліпы і ішла ўздоўж апошняй да ўчастка паміж сёламі Дуравічы (гомейскае) і Кашапёў Лес (горвальскае). Нейкі ўчастак р. Ліпы ў якасці мяжы застаўся, відаць, актуальны і для пачатку XVI ст. Непасрэдна каля левага берага Ліпы заставалася пад літоўскай уладай чачэрскае с. Лугінічы, пра што мы даведваемся са «Спнска о порубежных землях н о жалобах» 1527 r.²³S. Становіцца відавочным, што два масівы сёл са спіса граматы 1503 г. былі адасоблены адно ад аднаго чачэрскімі землямі.
       Ад р. Ліпы мяжа адступала на поўдзень, пакідаючы ўбаку чачэрскія Лапічы (калі яны знаходзіліся на гэтым месцы), і, магчыма, дасягала Узы ў месце павароту яе цячэння з усходу на поўдзень або, дакладней, у раёне Кабылінага балота, што знаходзілася крыху на ўсход. Калі ж Лапічы знаходзіліся ў іншым месцы, з левага боку р. Сож (што адпавядае логіцы пабудовы спіса граматы 1503 г.), то ўсё адно, ад р. Ліпы гомейская мяжа ішла на поўдзень да р. Узы або да Кабылінага балота, дзе гомейскія землі былі б аддзелены стрэшынскім сялом Марозавічы, размешчаным на левым баку р. Узы. Тры стрэшынскія сялы каля правага берага р. Узы (Уваравічы, Цярэнічы, Целяшэвічы) пазначалі гомейскую мяжу на значнай адлегласці ўздоўж р. Узы. Пасля чарговага павароту р. Узы, за сялом Целяшэвічы, гомейскія землі сустракаліся з тэрыторыяй Рэчыцкай воласці.
       Рэчыцкагомейская мяжа XV — першай трэці XVI стст. вызначаецца цяжка. Ствараецца ўражанне, што ў напрамку Рэчыцы мяжа як такая яшчэ не сфарміравалася і ў XVI ст. Прыметна імкненне маскоўскага боку адсунуць свае ўладанні да Дняпра і ўсталяваць па ім мяжу²³⁶. Так, ужо ў 1504 г. пасланнік караля Аляксандра Мацвей Кунцэвіч прад’явіў у Маскве спіс валасцей і сёл, якія былі заняты пасля заключэння перамір’я. Сярод іх былі названы горвальскія сёлы Чабатовічы, Буцоні, Засоўе, Калскевічы, Чорныя і рэчыцкія сёлы Кісловічы, Баса