• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    віны)¹⁶⁴. Зараз у гэтым раёне, уздоўж рэчкі Цярухі (левы прыток Сожа), праходзіць беларускаўкраінская дзяржаўная мяжа. Месцазнаходжанне зніклай Слабады зручна і лагічна для пазначэння рубяжа даўняй Гомейскай воласці, але,
    
    ¹⁵⁷ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 3. С. 32.
    
    ¹⁵⁸ Гл., напрыклад: Рэспубліка Веларусь. Агляднатапаграфічная карта. Маштаб 1 : 500 000. Мінск, 2003.
    
    ¹⁵⁹ Пра старажытнасць Нямковічаў сведчыць факт існавання гарадзішча за 1 км на поўдзень ад вёскі (Збор помнікаў гісторьгі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. С. 121; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 212).
    
    ¹⁰⁰ Пра гэта сведчаць, напрыклад, дадзеныя пасольскіх кніг (СНРЙО. Т. 35. № 102. С. 751—752).
    
    ¹⁶¹ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 366.
    
    ¹⁰² «Пам’ять» 1527 р. С. 211.
    
    ¹⁰³ АВАК. Т. XIII. Внльна, 1886. № 100. С. 362. У той час Чарнігаў належаў Маскве.
    
    ¹⁰⁴ Военнотопографнческая карта. Могшіевская губерння. Ряд 19. Лнст 9.
    
    244
    
    Віктар Цемушаў
    
    на жаль, больш ні на чым не грунтуецца. Варта толькі дадаць, што лакалізацыя Свабодкі (Слабады) вельмі важна, бо ад яе залежыць вызначэнне значнага кавалка чарнігавагомейскай мяжы, дзяржаўнай з 1537 г.
       Што тычыцца астатніх гомейскіх паселііпчаў, вядомых з XV ст., то ўсе яны размяшчаліся на поўнач ад горада Гомея, уздоўж правага берага Сожа, у асноўным каля самай ракі. Толькі Дуравічы крыху адрываліся на захад ад Сожа і размяшчаліся ў сярэднім цячэнні р. Ліпы (правы прыток Сожа), крыху на поўдзень ад апошняй. Далейшае даследаванне пакажа, што гэты населены пункт стаяў каля самай мяжы Гомейскай воласці.
       Такім чынам, размяшчэнне гомейскіх паселішчаў XV ст. не дае нават агульнага ўяўлення пра тэрыторыю воласці таго часу. Можа, толькі частка меж воласці вызначаецца цячэннем Сожа. Як далёка землі воласці шырыліся на поўдзень ад Гомея, ці пераходзілі на левы бераг Сожа і наколькі — гэта высветліць не атрымліваецца.
       Назіранне за характарам мясцовасці на паўднёвы захад ад сёл Дуравічы, Данілавічы, Навасёлкі і верагодньш месцазнаходжаннем Валосавічаў дазваляе прыйсці да цікавых высноў. Аж да р. Узы (правы прыток Сожа) у гэтым раёне было вялізнае балота, вядомае з «Рэестра» 1560 г. як Кабыліна (Кобылье)¹⁶⁶. Кабыліна балота, якое існавала і ў сярэдзіне XIX ст., цягнулася ад с. Валковічы (ніжняе цячэнне р. Узы, непадалёку ад Гомея) на поўнач да вёскі Кунтароўкі¹⁶⁶. У сярэдзіне XVI ст. яно займала яшчэ большую тэрыторыю — амаль дасягала Гомея каля сяла Плёса, фіксавалася каля с. Уваравічы (у раёне р. Узы), падступала да Данілавічаў і да зямель с. Хальч. Напалам балота разразала р. Беліца (Белічанка)¹⁶⁷. Верагодна, у XVI ст. і раней усе землі на захад ад Гомея да р. Узы займалі балоты і лясы. Для асваення заставалася толькі вузкая паласа (не больш за 10 км) уздоўж правага берага р. Сож і далей уздоўж правых прытокаў апошняй — Узы і Ліпы. Гэтыя рэкі кальцом агіналі Кабыліна балота. На поўнач ад яго ў найбольшай аддаленасці ад Гомея стаяла с. Дуравічы.
       He толькі Кабыліна балота, але і лясы (Красны бор, бор Карма і інш.), што атачалі яго, стваралі натуральную перашкоду для пашырэння тэрыторыі Гомейскай воласці на захад. Такім чынам, тэрыторыя старажытнай воласці была прыціснута да правага баку р. Сож і фарміравалася ўздоўж яе, пераходзячы на прытокі.
       Звесткі пра гомейскія землі ў левабярэжжы р. Сож вельмі нешматлікія. Існуе толькі адно паведамленне пра бортныя землі с. Церашковічы, якія атрымалі ад князя Сямёна Іванавіча Мажайскага святары царквы св. Міколы ў Оршы¹⁶⁸. Сяло Церашковічы (суч. Цяруха) знаходзілася на поўдзень ад Гомея на левым беразе р. Сож пры вусці р. Уці. Паводле археалагічных звестак, жыццё сяла пачалося прыблізна ў XIV—XV стст.¹⁶⁹.
       Такое ўяўленне пра тэрыторыю Гомейскай воласці атрымана дзякуючы крыніцам XV ст. і папярэднім высновам аб характары бліжэйшай мясцовасці. Больш дакладна выявіць першапачатковыя гомейскія межы дазваляюць матэрыялы першай трэці XVI ст. Спробы маскоўскіх улад замацаваць тэрытарыяльныя адзінкі ў новым складзе
    
    ¹⁶⁵ АВАК. Т. XIII. № 100. С. 364, 370, 371, 376.
    
    ¹⁶⁶ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 3. С. 38. В. Кунтароўка існуе цяпер, за 4 км на паўднёвы захад ад Навасёлак, непадалёку ад р. Сож (Гомельская область. Атлас. С. 17).
    
    ¹⁶⁷ На беразе гэтай рэчкі ўзнікла сяло Беліца (суч. Старая Беліца), што ператварылася ў канцы XVIII ст. у горад — цэнтр уезда. Згадваная ў «Рэестры» 1560 г. мяжа «Белнцкое», магчыма, сведчыць пра існаванне населенага пункта з падобнай назвай (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 370).
    
    ¹⁶⁸ АЗР. Т. II. № 48. С. 59—60. Пра тое, што бортныя ўгоддзі адносіліся да с. Церашковічы, дазнаемся з «Рэестра» 1560 г. (АВАК. Т. XIII. № 100. С. 355).
    
    ¹⁶⁹ Рогалев А.Ф. От Гомнюка до Гомья. С. 138.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    245
    
    сутыкаліся з імкненнем адміністрацыі ВКЛ захаваць непарушнымі старыя межы. 3 літоўскага боку ўвесь час заяўляліся прэтэнзіі на тыя ці іншыя воласці і сёлы, адарваныя ад тэрытарыяльных адзінак ВКЛ і аднесеныя адміністрацыйна да маскоўскага Гомея. Тым самым назіранне за складваннем пад маскоўскай уладай Гомейскага ўезда дазваляе вызначыць першапачатковую тэрыторыю Гомейскай воласці.
       Сам горад Гомей да пачатку 1452 г., відаць, заставаўся ваўладанні Свідрыгайлы, а затым зноў вярнуўся ў склад вялікакняжацкіх уладанняў.
       Але вось у 1454 г. у ВКЛ уцёк «з женою н з детмн н co всемн свонмн» князь Іван Андрэевіч Мажайскі¹⁷⁰. Яго «ненсправленне» (гэта значыць пастаянная нявернасць вялікаму князю маскоўскаму) выклікала паход на Мажайск войска Васілія II Цёмнага і ліквідацыю ўдзельнага княства. Ад Казіміра Іван Мажайскі атрымаў гарады Старадуб і Гомей, пра што мы даведваемся з жалаванай граматы 1496 г. і прывілея 1499 г. вялікага князя Аляксандра¹⁷¹. Грамата на пажалаванне Старадуба і Гомея князю Івану Мажайскаму не захавалася, але, без сумнення, існавала. Паводле самога Аляксандра, сын мажайскага князя Сямён «лнст отца нашого перед"ь намн вказывал'ь»¹⁷². У 1465 г. з некаторьші абмежаваннямі ў правах да ўладанняў князя Івана Андрэевіча далучылі Бранск¹⁷³.
       Старадуб, Гомей і Бранск склалі асобнае ўдзельнае княства на тэрыторыі ВКЛ, амаль на межах з Вялікім Княствам Маскоўскім. Князь Іван Андрэевіч кіраваў у ім да сваёй смерці (паміж 1471—1483 гг.)¹⁷⁴, перад якой падзяліў свае ўладанні паміж двума сынамі — Андрэем і Сямёнам. Старэйшаму, Андрэю, дастаўся Бранск¹⁷⁵. Сямён застаўся з бацькавымі Старадубам і Гомеем¹⁷⁶. На пачатку ліпеня 1496 г. князь Сямён Іванавіч Мажайскі быў пажачаваны вялікім князем горадам Чарнігавам «вечьностью» (разам са Старадубам і Гомеем) і Карачаўскай воласцю «до волн»¹⁷⁷. Праз некаторы час (да 1499 г.) да іх далучылі яшчэ воласць Хоцімль¹⁷⁸. Вялікае Старадубскае княства набыло пры вялікім князі літоўскім Аляксандры значную самастойнасць. А імкненне яшчэ мацней замацаваць за сабой атрыманыя землі і захапіць новыя ўладанні падштурхнула старадубскага князя да здрады¹⁷⁹.
       Разам з іншымі князямі (Васіліем Іванавічам Шамячычам і Сямёнам Іванавічам Бельскім) Сямён Іванавіч уступіў у таемныя адносіны з маскоўскім вялікім кня
    
    ¹⁷⁰ ПСРЛ. Т. XXV С. 273.
    
    ¹⁷¹ АЗР. Т. 1. № 139. С. 163; Сборннк Муханова. № 58. С. 87—88.
    
    ¹⁷² АЗР. Т. 1. № 139. С. 163.
    
    ¹⁷³ Сборнмк Муханова. № 20. С. 22; LM. Кн. 3. № 4. Р 69. Г.Л. Харашкевіч апублікавала грамату караля Казіміра бранскім жыхарам аб перадачы Бранска ў вотчьшу князю Івану Мажайскаму, якая захавалася ў копіі XIX ст., датаваўшы яе 1446 г. (Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV в. С. 54—55).
    
    ¹⁷⁴ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 243; Кром M.M. Меж Русью н Лнтвой. С. 62.
    
    ¹⁷⁵ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 243. Князь Андрэй Іванавіч, відаць, памёр хутка пасля таго, як у 1486 г. у яго адабралі Бранск (Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 62). Ю. Вольф датай гібелі князя Андрэя ад атруты называе 1487 г. (Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy. S. 262).
    
    ¹⁷⁶ C.M. Кучыньскі лічыў, што Гомеем князі Андрэй і Сямён спачатку кіравалі разам. Аднак пасля таго, як князь Андрэй пазбавіўся Бранска і ўлады на Севершчьше, увесь Гомей дастаўся Сямёну (Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 243—244).
    
    ¹⁷⁷ A3P. T. 1. № 139. C. 163, 164; LM. Kn. 6. Vilnius, 2007. № 156—157. P 129.
    
    ¹⁷⁸ Сборннк Муханова. № 58. C. 87—88.
    
    ¹⁷⁹ Афіцыйны маскоўскі пункт гледжання на прычыну ад’езду ў Маскву шэрагу памежных літоўскіх князёў («пршпла на ннх велнкаа нужа о греческом законе») не выклікае даверу ў даследчыкаў (Знмнн А.А. Россня на рубеже XV—XVI столетнй. С. 183—184; Кром М.М. Меж Русью м Лнтвой. С. 96—97).
    
    246
    
    Віктар Цемушаў
    
    зем Іванам III, і ўжо ў красавіку 1500 г. адкрыта заявіў Маскве пра сваё рашэнне перайсці ў маскоўскую службу¹⁸⁰. Умовамі здрады былі абяцанні вялікага князя маскоўскага пакінуць за старадубскім князем усе тэрыторыі, якімі ён валодаў, выдзяліць яму новыя землі, а таксама замацаваць за ім магчымыя захопы¹⁸¹. Пасля захопу 3 траўня 1500 г. баярынам Якавам Захар’евічам Кошкіным Бранска князі Сямён Мажайскі і Васілій Шамячыч адкрыта прысягнулі Івану III і са сваімі вотчынамі перайшлі на яго службу¹⁸². Пры гэтым старадубскі князь прыхапіў яшчэ Любеч¹⁸³, і, відавочна, шэраг сёл з суседніх з Гомеем валасцей.
       Крыху пазней (жнівеньверасень 1500 г.) з боку ўдзельнага князя быў здзейснены захоп мсціслаўскіх гарадоў Паповай Гары, Дрокава і Мгліна. Да такой высновы можна прыйсці, аналізуючы інструкцыі маскоўскім паслам, якія накіроўваліся ў Крым. У «памятн» І.Г. Мамонаву ад 11 жніўня 1500 г. сярод занятых вялікім князем маскоўскім гарадоў не былі названы Пуціўль, Папова Гара, Дрокаў, Мглін і Таропец¹⁸⁴. 29 верасня 1500 г. услед паслу былі накіраваны адкарэктаваныя інструкцыі. У іх адзначаны новыя заваяваныя гарады, а таксама названы захоплены ў палон пуціўльскі намеснік князь Багдан Глінскі¹⁸⁵. 3 летапісаў і разрадных запісаў вядома дакладная дата захопу Пуціўля — 6 жніўня¹⁸⁶. Таропец, паводле разрадаў, быў захоплены 9 жніўня¹⁸⁷. Паведамленне пра гэтыя поспехі да 11 жніўня яшчэ не паступіла ў Маскву і не трапіла ў інструкцыю паслу І.Г. Мамонаву.
       Хутчэй за ўсё прыблізна тады ж ці крыху пазней былі заняты і іншыя гарады — Папова Гара, Дрокаў і Мглін. Дзякуючы свайму суседству яны, відавочна, былі захоплены ў выніку аднаго скіраванага на іх пахода. I сапраўды, паводле разрадаў: «Лета 7009го году сентебря в 7 день послал государь н велнкнй князь Нван Васнльевкч всеа Руснн нз Стародуба в Лнтовскую землю ко Мстнсловлю воевать служнвых князей
    
    ¹⁸⁰ «Апреля же, прнслалн кь велнкому князю Нвану ВаснльевнчÑ