• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     Гомня волость нхь всю»⁹⁰. Тут мелася на ўвазе ўся сукупнасць уладанняў Ольгавічаў — Чарнігаўская воласць, а каля Гомея была разрабавана частка гэтай воласці. Тым не менш ужо для XII ст. гісторыкі вылучаюць у складзе Чарнігаўскага княства шэраг тэрытарыяльнаадміністрацыйных адзінак, сярод якіх называюць Гомейскую воласць⁹⁶.
    
    
    ⁹⁵ ПСРЛ. Т. II. Стб. 311.
    
    ⁹⁶ Зайцев А.К. Черннговское княжество // Древнерусскне княжества X—XIII вв. М., 1975. С. 104, 110; Макушннков О.А. В понсках древнего Гомня. С. 29; Ён жа. Рубяжы Гомійскай воласці ў XII—XIV ст. (спроба рэканструкцыі) //Гістарычнаархеалагічны зборнік. Ч. 2. Мінск, 1993. С. 43 і інш. А.М. Насонаў, насуперак указанню А.А. Макушнікава, не згадвае пра Гомійскую воласць (Насонов А.Н. «Русская земля» н образованне террнторнн Древнерусского государства. йсторнкогеографнческое нсследованне; Монголы н Русь. йсторня татарской полнтнкн на Русн. СПб., 2002).
    
    236
    
    Віктар Цемушаў
    
       Да 1142 г. Гомей у пісьмовых крыніцах не згадваўся. Аднак існуе імкненне звязаць з яго наваколлем падзею, якая адбылася больш чым за 1,5 стагоддзі раней — т.зв. Пясчанскую бітву 984 г. Тады князь Уладзімір Святаславіч даслаў свайго ваяводу, які меў характэрнае імя Воўчы Хвост, для пакарэння радзімічаў. Апошніх сустрэлі на р. Пішчане (менавіта ў такім напісанні) і перамаглі⁹⁷. Так было завершана пакарэнне яшчэ аднаго славянскага аб’яднання, якое трывала ўвайшло цяпер у склад Старажытнарускай дзяржавы.
       Спрэчкі пра месца бітвы ідуць даўно, прычым пануючым стала ўяўленне пра месцазнаходжанне летапіснай р. Пішчаны непадалёку ад Прапойска (суч. Слаўгарад) каля р. Сож. 3 правага боку ў Сож упадае невялікая рэчка Пісчана⁹⁸. Аднак адна толькі лінгвістычная блізкасць назвы не магла задаволіць даследчыкаў. Слабасць традыцыйнага варыянта месца бітвы — у яго аддаленасці ад паўднёвага рубяжа рассялення радзімічаў: бо сустракалі ваяводу князя Уладзіміра відавочна не ў глыбіні сваіх зямель, а недзе каля іх пачатку. Зыходзячы з такой логікі, А.А. Макушнікаў вылучыў сваю, безумоўна, выгадную для сябе, але вельмі добра абгрунтаваную гіпотэзу. Найперш, даследчык зрабіў выснову пра абавязковае нападзенне Воўчага Хваста на Гомей — паўднёвы фарпост зямлі радзімічаў, мінуць які ці пакінуць у сябе ў тыле нельга было ні ў якім разе, а затым звярнуўся да рэканструкцыі сухапутнага шляху з Русі на поўдзень (ад Кіева праз Чарнігаў на Гомей). Методыка лакалізацыі даўняга шляху быццам бы не выклікае пярэчанняў (хаця за тысячагоддзе ландшафты маглі моцна змяніцца), аднак прывязка месца бітвы да ручая Пясошанкі (дробны прыток р. Цярухі, якая ўпадае з левага боку ў Сож на поўдзень ад Гомеля)⁹⁹, які знаходзіцца на лініі згаданага гандлёвага шляху, выклікае пэўныя сумненні. Атаясаміць р. Пясошанку (варыянты: Пясочанка, Пясочна) з летапіснай Пііпчанай (аўтар чамусьці ўвесь час называе яе Пясчанай) можна толькі пры вельмі вялікім жаданні.
       Між тым падобная ж методыка прывяла даследчыка Браншчыны У.В. Крашаніннікава да яіпчэ аднаго варыянта лакалізацыі месца бітвы. У раёне праходжання ўсходняй мяжы радзіміцкай тэрыторыі была заўважана р. Пішчань, якая ўпадае ў р. Дзясну на поўдзень ад Выгоніч¹"". Пры гэтым аўтар сыходзіў з верагоднасці перамяшчэння кіеўскага войска па вадзе (рэках Дняпры і Дзясне), што, сапраўды, лепш за хаджэнне па сушы.
       Такім чынам, з прычыны некаторай недакладнасці гіпотэзы А.А. Макушнікава і існавання альтэрнатыўных даволі абгрунтаваных пунктаў гледжання нельга з упэўненасцю адносіць падзею 984 г. да гісторыі Гомейскай зямлі.
       Пасля 1142 г. Гомей яшчэ некалькі разоў згадваецца ў крыніцах, але ўжо без сувязі з наваколлем. У якасці горада «Гомій» названы ў «Спнске русскнх городов дальннх н блнжннх» канца XIV ст.¹⁰¹. У так званых «заходнерускіх летапісах» захаваліся сведчанні, што ў канцы XIV ст. «в Лнтве держал Новьгородок князь Федор, н к тому еіце Гомен»¹⁰².
    
    ⁹⁷  ПСРЛ. Т. I. М„ 2001. Стб. 83—84; Т. II. Стб. 71.
    ⁹⁸  Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 37; Крашенннннков В.В. Взгляд через столетня. Очеркн нсторнн брянского края. Тула, 1990. С. 17.
    ⁹⁹  Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 38—40.
    ¹⁰⁰ Крашенннннков В.В. Взгляд через столетня. Очеркн нсторнн брянского края. С. 17.
    ¹⁰¹ ПСРЛ. Т. VII (Воскресенская летопнсь). М., 2001. С. 240; Тнхомнров М.Н. «Спнсок русскнх городов дальннх н блнжннх». С. 224, 229. Складзены «Спнсок» быў: на думку М.М. Ціхамірава — паміж 1387 і 1392 г., на думку Я.П. Навумава — паміж 1394 і 1396 г., на думку В.Л. Яніна — паміж 1375 і 1381 г., на думку К.А. Авяр’янава ён быў вьггрымкай з дакумента, складзенага каля 1375 г. (Наумов Е.П. К нсторнн летопнсного «Спнска русскнх городов дальннх п блнжннх». С. 155; Янмн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуаднн XIII — XV веков. С. 67; Аверьянов К.А Куплн Нвана Калнты. М., 2001. С. 186).
    ¹⁰² ПСРЛ. Т. XVII (Западнорусскне летопнсн). М., 2008. Стб. 171. Гл. таксама: Тамсама. Стб. 279, 328, 390.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 237
    
    Гаворка ідзе пра князя Фёдара Карыятавіча, які валодаў Падольскай зямлёй, але не пажадаў «князю велнкому Внтовту с Подолскою землею слоужнтн»¹"’, за што ў 1493 г. быў пазбаўлены сваіх уладанняў. Да 18 студзеня 1401 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт перадаў акрамя ўсяго іншага свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу замак Гомей («castro, qui nomen Ноуті») разам з местам Рэчыцай («item quondam loco dicto Ryczhicza»)¹'”. У так званым «Спнске городов Свндрнгайло», датаваным 1432 г., таксама заўважаем Гомей (Homey)¹⁰⁵.
       Менавіта да дзейнасці Свідрыгайлы Альгердавіча адносіцца ўскоснае ўказанне крыніцы на існаванне трох гомейскіх сёл — Данілавіч, Дуравіч і Валосавіч. У красавіку 1483 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір з панамірадай разглядаў судовую справу паміж князямі Андрэем і Сямёнам Іванавічамі Мажайскімі, з аднаго боку, і полацкім намеснікам, панам Багданам Андрэевічам, з другога¹"”. У выніку сёлы былі прысуджаны пану Багдану¹"'. Князі прызналіся, што іх бацька, Іван Андрэевіч Мажайскі, узяў тыя сёлы сабе пасля смерці бацькі пана Багдана — Андрэя Юкавіча (Саковіча)¹⁰⁸, якому даўуладанні «князь Швнтрнгайло»¹®.
       Калі Свідрыгайла распараджаўся гомейскімі сёламі — пытанне спрэчнае. Тэарэтычна гэта мог быць перыяд яго кароткага праўлення ў Вільні (1430—1432 гг.)¹¹" або падчас фактычнага валодання ім Северскай зямлёй (1432 — канец 30х гг. XV ст.)¹". Але таксама варта згадаць яшчэ адзін эпізод з жыцця князя, калі ён «сделался верным слугою Казнмнра»¹¹² і атрымаў ад вялікага князя частку даменіяльных
    
    ¹⁰³ ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 171.
    
    ¹⁰⁴ Vitoldiana. Codex privilegiorum Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1386—1430 / Zebral i wydal J. Ochmanski. Warszawa—Poznan, 1986. № 7. S. 12.
    
    ¹⁰⁵ Коцебу A. Свнтрнгайло, велнкнй князь Лнтовскнй... Прйбавлемйя. С. 8.
    
    ¹⁰⁶ Пазначаны дакумент, змешчаны ў IV Кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ, друкаваўся неаднаразова: АЗР. Т. I. С. 101—102; Лнтовская метрйка. Отдел 1. Ч. 1. Кнйгй запнсей. № 62. Стб. 373—375; LM. Кп. 4 (1479—1491). Vilnius, 1994. № 62. Р. 109—110.
    
    ¹⁰⁷ LM. Кн. 4. № 62. Р. 109. Энцыклапедычнае выданне «Гарады і вёскі Веларусі» памылкова прысуджае сяло Валосавічы князю Мажайскаму (Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 2. Гомельская вобласць. Мінск, 2005. С. 481). Зрэшты, і праведзенае там атаясамленне гомейскіх Валосавічаў граматы 1483 г. з аднайменным сялом Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці таксама выклікае сумненні (Гл.: Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 90. Прнм. 3).
    
    ¹⁰⁸ Андрэй Саковіч — стараста троцкі (1433—1440 гг.), намеснік смаленскі (1440 г.) і полацкі (1444—1453 гг.), троцкі ваявода (1458—1465 гг.) (Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 290; Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Lituanoslavica Posnaniensia. Studia historica. III. Poznan, 1989. S. 115—116; Urzedmcy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 49; ВяроўкінПІэлюта У, Саковічы // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 2. С. 536).
    
    ¹⁰⁹ LM. Кн. 4. № 62. Р. 109.
    
    ¹¹⁰ Па словах летапісца, пасля смерці Вітаўта ў Вільні «княжнв велнкнн князь Швнтрнганло 2 годы без дву месяцен» (ПСРЛ. Т. XXXV М„ 2004. С. 76). За гэты кароткі перыяд праўлення Свідрыгайлы не захавалася ніводнага пажалавання або згадкі пра пажалаванні гэтага князя.
    
    ¹¹¹ Руснна О.В. Сіверська земля. С. 113—114. У лютым 1436 г. у лісце тэўтонскаму магістру Свідрыгайла прызнаўся, што страціў Смаленск і Старадуб, але апошні быў хутка вернуты іКоцебу А. Свнтрнгайло, велйКйй князь лнтовскнй... С. 221). С.М. Кучыньскі лічыў, што Свідрыгайла быў выцеснены з Северскіх зямель на мяжы 1438—1439 гг. (Kuczynski S. М. Ziemie czernihowskosiewierskie. S. 228).
    
    ¹¹² Фраза самога Свідрыгайлы з ліста магістра Тэўтонскага ордэна 1446 г. (Коцебу А. Свнтрнгайло, велйКйй князь лйтовскйй. .. С. 233).
    
    238
    
    Віктар Цемушаў
    
    уладанняў. У Кнізе данін 1440—1455 гг. Метрыкі ВКЛ¹¹³ сустракаем кароткі запіс (рэестр): «Князю Швнтрнганлу Гомен»¹¹⁴. Акрамя таго, тут пад асобнай назвай «У Гомен» было сабрана некалькі пажалаванняў Казіміраў Гомейскай зямлі. Усе яны недатаваныя. Тэкст пажалавання, змешчаны пасля блока гомельскіх падараванняў, датаваны 21 траўнем 11га індыкта і пры гэтым пазначана: «Пр(нказал) сам корол». Такім чынам, становіцца відавочным, што пазначанае асобнае пажалаванне было зроблена пасля 1447 г. (каранацыі Казіміра) і, вельмі верагодна, адносілася да 1448 г.¹¹⁵. Разам з тым лічыць верхнім храналагічным рубяжом дату дакумента, што выпадкова апынуўся побач з гомейскім блокам, для ўсіх папярэдніх дакументаў наўрад ЦІ карэктна¹"¹. Тым не менш іншыя вызначальныя звесткі адсутнічаюць.
       Удакладніць час распараджэння Свідрыгайлам гомейскімі сёламі дазваляе назіранне за лёсам Гомея ў сярэдзіне XV ст.
       3 1440 г. Гомеем, відаць, валодаў новы вялікі князь літоўскі Казімір. Але вось у лютым 1446 г. з Масквы ў ВКЛ уцяклі актыўныя прыхільнікі скінутага з трона і аслепленага вялікага князя Васілія II — князі Васілій Яраславіч СерÐ