• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    †ь: Гіст.дакум. хроніка БудаКашалёўскага рна. У 2 кн. Кн. 1 / Уклад. У.Я. Райскі. Мінск, 2001; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Веткаўскага рна. У 2 кн. Кн. 1 / Уклад. У.Я. Райскі. Мінск, 1997; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Веткаўскага рна. У 2 кн. Кн. 2 / Уклад. У.Я. Райскі. Мінск, 1998; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Гомельскага рна. У 2 кн. Кн. 1 / Уклад. М.З. Башлакоў, Т.А. Карасік. Мінск, 1998; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Гомельскага рна. У 2 кн. Кн. 2 / Уклад. М.З. Башлакоў, Т.А. Карасік. Мінск, 1998; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Рагачоўскага рна. Мінск, 1994; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Рэчыцкага рна. У 2 кн. Кн. 1 / Уклад. П.П. Рабянок. Мінск, 1998; Памяць: Гіст.дакум. хроніка Чачэрскага рна / Уклад І.Я. Райскі, Я.А. Шыпенка. Мінск, 2000.
    ³⁰ 3 люстрацыі Чачэрскага староства... // Памяць: Гіст.дакум. хроніка Чачэрскага рна. С. 66—73.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    225
    
       Некаторыя карысныя назіранні і заўвагі можна ўзяць з прац, прысвечаных знешняй палітыцы Расіі. Так, у даследаванні К.В. Базілевіча падрабязна апісваецца новая літоўскамаскоўская мяжа 1503 г., паводле якой Гомей быў пакінуты на маскоўскім баку³¹. Гісторык памыляўся ў вызначэнні складу гомейскіх сёл, што сведчыла пра яго няўвагу да вывучаемай тэрыторыі, але прыкладзеная да манаграфіі падборка карт, выкананая І.А. Галубцовым, якая ілюструе, напрыклад, далучэнне да Масквы «спрадвечна рускіх зямель»’², без сумнення, значна павялічыла навуковую значнасць працы.
       Даследаванні, прысвечаныя генеалогіі і біяграфіі князёў, якія ўваходзілі ў лік найбольш знакамітай расійскай і літоўскай арыстакратыі, даюць неабходныя звесткі пра палітычных дзеячоў, чыё жыццё ў той ці іншай ступені было звязана з Гомеем (удзельныя князі Старадубскага княства, намеснікі памежных валасцей ВКЛ і г.д.)³³.
       Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на даследаванні М.М. Крома³⁴. Нягледзячы на прыярытэт у разглядзе маскоўскалітоўскіх палітычных стасункаў канца XV — першай трэці XVI ст. і меншую ўвагу да гісторыкагеаграфічных характарыстык разглядаемых падзей, гісторык асвятляе праблемы, звязаныя і з тэрыторыяй Гомейскай зямлі. Так, ім быў рэканструяваны працэс фарміравання тэрыторыі Старадубскага княства ў другой палове XV ст. (у княства ўваходзіў і Гомей), раскрыты прычыны вяртання Гомейскай зямлі ў склад ВКЛ у 1537 г. Адказы на многія іншыя пытанні, звязаныя з узаемаадносінамі дзвюх суседніх дзяржаў, ходам маскоўскалітоўскіх войнаў канца XV — першай трэці XVI ст., што маюць другаснае значэнне для гэтай працы, чытач можа знайсці ў даследаваннях М.М. Крома. Высновы гісторыка былі пацверджаны і цудоўна праілюстраваны дзякуючы выданню ім часткі архіву Радзівілаў першай паловы XVI ст.³⁵. У гэтым комплексе дакументаў маюцца ўнікальныя, да публікацыі М.М. Крома не ўведзеныя ў навуковы ўжытак звесткі, якія датычацца, у прыватнасці, гісторыі Гомея і ягонай тэрыторыі.
       Падводзячы вынікі агляду работ, у той ці іншай ступені звязаных з вывучэннем Гомейскай зямлі, можна сцвярджаць, што тэрыторыя Гомейскай зямлі ўжо
    
    ³¹  Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 518—521.
    ³²  Прыведзеная частка назвы карты для сучаснага чытача можа падацца тэндэнцыйнай. Аднак ідэя пераходу правоў на ўсе рускія землі ад Кіева да Масквы (і звязаныя з гэтым прэтэнзіі на тэрыторыі суседніх дзяржаў) дастаткова традыцыйная і каранямі сыходзіць да часу маскоўскалітоўскіх канфліктаў канца XV в. Погляд на захоп Расіяй тэрыторыі ВКЛ, а затым Рэчы Паспалітай як на «вяртанне» адвечных рускіх зямель панаваў у расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі і замацаваўся сярод савецкіх гісторыкаў. На жаль, і ў гістарычных даследаваннях сучаснай Расіі можна сустрэць адгалоссе ідэалогіі, што панавала не так даўно, у адпаведнасці з якой маскоўскалітоўскія войны канца XV — першай трэці XVI ст. былі крокамі «в освобожденші русскнх земель от лнтовского владычества» (Алексеев Ю.Г. Победа на Ведроше // Rossica antique 2006. йсследовання н матерналы. СПб., 2006. С. 342).
    ³³  Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XV i XVI wieku; Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czteinastego wieku; Знмнн A.A. Служнлые князья в Русском государстве конца XV — первой третн XVI в. // Дворянство н крепостной строй Росснн XVI—XVIII вв. Сб. ст. М., 1975. С. 28—56; Ён жа. Формнрованне боярской арнстократлн в Росслл во второй половлне XV — первой третн XVI в. М., 1988; Бычкова М.Е. Состав класса феодалов Росслл в XVI в.
    ³⁴  Кром М.М. Меж Русью л Лнтвой. Западнорусскле землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третл XVI в.; Ён жа. Стародубская война (1534—1537). йз лсторлл руссколлтовсклх отношенлй. М., 2008.
    ³⁵  Памятнлкн лсторлл Восточной Европы. йсточнлкл XV—XVII вв. Т. VI. Радзлвнлловскле акты лз собранля Росслйской нацлональной бнбллотекл. йервая половлна XVI в. / Составнтель М.М. Кром (далей: Радзлвллловскле акты). М.; Варшава, 2002.
    
    8 Зак. 3333
    
    226
    
    Віктар Цемушаў
    
    была аб’ектам даследавання. Вызначаны склад яе населеных пунктаў, на аснове пісьмовых крыніц і дадзеных археалогіі зроблены спробы рэканструкцыі меж Гомейскай воласці ў XII—XIV ст., нарэшце, намечаны адрэзкі гомейскіх меж, якія былі ў розны час часткамі дзяржаўнай мяжы паміж Вялікімі Княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Аднак да гэтага часу не існуе спецыяльнай работы, дзе б разглядалася трансфармацыя тэрыторыі Гомейскай зямлі ад воласціпавета да ўезда і ад уезда да староства, абставіны і прычыны такіх перамен. Так, Н.Б. Шаламанава, хаця і заяўляла пра зменлівы характар гомейскіх меж, але, тым не менш, не прасачыла іх дынамікі. Укараніліся ўяўленні пра адпаведнасць і прамую пераемнасць тэрыторыі Гомейскай воласці старажытнарускага перыяду з часамі ВКЛ і кароткачасовага маскоўскага кіравання, без увагі да змен, якія адбываліся на рубяжы XV—XVI стст.
       Вывучэнне тэрыторыі Гомейскай зямлі ўскладняецца вузкасцю крыніцазнаўчай базы. Для XV ст. адзінкавыя згадкі ў пісьмовых крыніцах населеных пунктаў, якія адносіліся да Гомея — гэта ўсё, што маюць даследчыкі. Для XVI ст. даступны наступныя крыніцы: маскоўскалітоўскія дамовы, матэрыялы пасольскіх кніг, асобныя акты Літоўскай метрыкі, рэестры меж першай чвэрці XVI ст., апісанне (інвентар) Гомейскай воласці 1560 г. Згодна з імі ўзнаўляецца даволі поўная карціна тэрытарыяльнага ўладкавання Гомейскай зямлі ў XVI ст. і рэканструюецца яго стан у папярэдні час.
       Пераважная большасць выкарыстаных у працы крыніц адносіцца да групы пісьмовых — справаводчых (актавыя матэрыялы, пасольскія кнігі, інвентары і інш.) і наратыўных (летапісы, хронікі). Пры гэтым другая група пісьмовых крыніц мае другаснае значэнне.
       Археалагічныя дадзеныя служаць толькі для дапаможных мэтаў — яны выкарыстоўваюцца пры працы з пісьмовымі крыніцамі, як правіла, для пацвярджэння лакалізацыі населеных пунктаў. Паселішчы, якія ўпершыню згадваюцца ў XV—XVII стст. і пазней, па звестках археалогіі існавалі і раней, што дазваляе з большай дакладнасцю вызначыць тэрытарыяльны склад Гомейскай зямлі для таго часу, калі звесткі пра яе ў пісьмовых крыніцах былі нешматлікімі. Таксама ў выпадках сумненняў пры лакалізацыі нейкага населенага пункта пэўная ступень верагоднасці ўзнікае, калі ў наваколлях або на тэрыторыі самога паселішча існуе археалагічны помнік (гарадзішча, селішча, магільнік і г.д.).
       Крыніцы летапіснага характару даюць даты тэрытарыяльных набыткаў маскоўскага або літоўскага боку, звесткі пра дамовы паміж суседзямі, падзелы маёмасці паміж спадкаемцамі і г.д., не раскрываючы ў падрабязнасцях ні маштабаў набыткаў, ні абласцей падзеленых сфер уплыву, ні меж раздадзеных зямель. У летапісах і хроніках цалкам адсутнічаюць звесткі пра тэрытарыяльную структуру Гомейскай зямлі. Так, яшчэў летапісным артыкуле за 1142 г. сустракаецца ўскоснае сведчанне пра існаванне вакол Гомея групы паселішчаў³⁶, але назвы некаторых з іх пачынаюць з’яўляцца ў крыніцах толькі з другой паловы XV ст.
       У той жа час нават адзінкавыя звесткі пра гомейскія населеныя пункты, раскіданыя па кнігах Літоўскай метрыкі, у выніку запаўняюць прастору вакол Гомея і дазваляюць зрабіць высновы пра структуру яго паселішчаў з сярэдзіны XV ст. Група справаводчых крыніц складае аснову даследавання.
       Памежны стан Гомейскай зямлі адбіўся ў маскоўскалітоўскіх дамовах XVI ст. (1503, 1508, 1522, 1526, 1537, 1542, 1549, 1553, 1556, 1567 (планавалася), 1570, 1578 і 1582 гг.). Спецыфіка дакумента мае пад сабой дакладнае вызначэнне памежнай лініі ў тых месцах, дзе парушалася цэласнасць буйных адміністрацыйнатэрытарыяльных
    
    ³⁶ ПСРЛ. Т. II. М„ 2001. Стб. 311.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    227
    
    адзінак. I сапраўды, у раёне Гомея называецца шэраг населеных пунктаў, якія выразна пазначаюць сфарміраваны на пачатку XVI ст. участак літоўскамаскоўскай мяжы.
       Маскоўскалітоўскія дамовы XVI ст. з’яўляюцца неад’емным складнікам пасольскіх кніг³⁷. Яны арганічна ўплятаюцца ў структуру крыніцы, як бы падсумоўваючы і падводзячы вынікі пасольскім прамовам, зваротам, скаргам, самому ходу перамоў. Інфармацыйная недастатковасць дамоў, на якую звярталі ўвагу даследчыкі, адыходзіць на другі план, бо выкладзены ў іх змест доўгага перамоўнага працэсу раскрывае змест незразумелых месцаў і недамоваак дагаворных грамат³⁸.
       Раёны ваеннай напружанасці ў наваколлях Гомея выразна фіксуюцца дзякуючы ўказанням пасольскіх кніг, на якія сёлы і воласці рабіліся нападзенні, што за тэрыторыі былі заняты тым або іншым бокам, адкуль і куды забралі людзей і жывёлу і г.д. 3 дапамогай лакалізацый адзначаных геаграфічных аб’ектаў вызначаецца памежны рэгіён, а пасля пазначаецца з даволі высокай дакладнасцю лінія літоўскамаскоўскай мяжы.
       Пасольскія кнігі не толькі дапамагаюць вызначыць лінію гомейскай мяжы ў тых выпадках, калі іншых крыніц недастаткова, але і паказваюць яе няўстойлівы характар і, наогул, выяўляюць працэс паступовага пашырэння маскоўскай улады на землі ВКЛ.
       Акрамя таго, гэтая крыніца змяшчае ўнікальныя звесткі пра тэрытарыял