На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
з валасцямі па Угру, горад Апакаў з
валасцямі па Угру, горад Гарадзечна
з валасцямі, горад Лучын з валасцямі
(воласці Лычына, Жулін, Машкова
Гара, Ашчытаў, Дзмітраў, Мошчын,
Пусты Мошчын, Вежычна, Дзягна,
Кавылна, Дзямена, Ужапераць, За
мошша, Залаконне, Волста Ніжняя,
Клыпіна, Няздзілава, Чарпа, Галовічы);
воласці смаленскага ўладыкі (Любунь,
Бліжэвічы, Печкі)
Канец 1492 г. Воласці вяземскіх князёў (Вялікае Захоп Вяземскія воласці405
Поле, Волста Верхняя, Слабодка,
Машчыгавічы, Серадзе)
1494 г. Бышкавічы, Лычына, Вежычна, да Ва Захоп пасля заклю
ратынска чатыры залідоўскія сёлы чэння міру406
Дзмітрый і Ся да канца 1488 г. Меск, Бышкавічы, Лычына407 [Пажалаванне Бышкавічы і Лычын
мён Фёдаравічы Казіміра ў дзяржан смаленскія воласці409
Варатынскія не?]408
Дзмітрый Фёдаравіч 12 сакавіка 1488 г. Казельск У дзяржанне ад
Варатынскі Казіміра410
сьнежань 1489 г. гарады Серанск, Бышкавічы, воласці Захоп «панов нслуг»
Лычына, Недаходаў Казіміра IV411; Бышкавічы,
Лычын і Недаходаў
смаленскія воласці412
1494 г. воласці Фамінічы, Пагосцішчы, Трымае пад Да Смаленска
Лугань, Мясцілаў, Куінь (Кцынь?), маскоўскай уладай (Фамінічы, Пагосцішчы),
Хвастовічы, Хостцы, Арэнь, Барацін Мезецка (Арэнь і
Барацін) і Казельска
(Хостцы)413
1494 г. Лагінеск і Крайшына Паслы адступіліся да Варатынска414
Маскве
³⁹² СНРНО. Т. 35. № 24. С. 136.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
215
Сярод уладанняў князя Сямёна неабходна звярнуць увагу на тыя, што не былі захоплены, а належалі роду князёў Варатынскіх на вотчынным праве з сярэдзіны XV ст. Яны не ўваходзілі ў першапачатковы склад Варатынскага княства (рашэнне пра далучэнне якога да Масквы было прынята даволі хутка), але менавіта на іх утрыманне мог разлічваць князь Сямён. Ен нават згадваў грамату ад караля Казіміра, у якой былі пералічаны воласці, перададзеныя бацьку (Дзямона, Гарадзечна, Ужапераць, Снопат і Кавылна), а таксама называў іншыя пажалаванні Казіміра бацьку (Лучын) і яму самому (Мошчын)⁴¹⁵.
Як бачым, маскоўскі бок меў сур’ёзныя падставы, каб на дыпламатычным фронце адстойваць значную частку тэрыторыі ВКЛ. Аднак, верагодна, з прычыны моцнай інтэграванасці азначанага рэгіёна ў склад Смаленскай зямлі і зза адсутнасці апоры ў асяродку мясцовых землеўласнікаў, асцярожнасці, разліку на хуткія далейшыя поспехі маскоўскія ўлады вырашылі саступіць. Поспехам Масквы можна лічыць прасоўванне да р. Угры (гл. вышэй), якая фактычна толькі з 1492 г. стала памежнай. (Традыцыйнае меркаванне аб памежным характары р. Угры, якая быццам бы падзяляла літоўскія і маскоўскія ўладанні з часоў Вітаўта — пачатак XV ст. — уяўляецца памылковым.)
³⁹³ LM. Кп. 3. Р 37; СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
³⁹⁴ LM. Кп. 3. Р 37.
³⁹⁵ АЗР. Т. I. 1340—1506. № 48. С. 61.
³⁹⁶ Тамсама. № 57. С. 70; LM. Кп. 3. Р 39; СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
³⁹⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 118.
³⁹⁸ Тамсама. С. 136.
³⁹⁹ Тамсама. С. 118.
⁴⁰⁹ Тамсама. № 1. С. 4.
⁴⁰¹ Тамсама. № 24. С. 136.
⁴⁰² Тамсама. С. 136.
⁴⁰³ Тамсама. С. 118.
⁴⁰⁴ Тамсама. С. 136.
⁴⁹⁵ Тамсама. С. 137. Воласці пазначаны за вяземскімі князямі, але Вялікае Поле належала Яну Гаштольду і цягнула да Дарагабужу, «селцо Мошенское» належала князю Сеньку Глінскаму (LM. Кп. 3. Р 47).
⁴⁰⁶ СЙРЙО. Т. 35. С. 152.
⁴⁰⁷ Улічваючы той факт. што Бышкавічы і Лычына ў снежні 1489 г. захапіў князь Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі, можна зрабіць выснову, што дагэтуль яны належалі яго брату Сямёну.
⁴⁰⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20.
⁴⁰⁹ Тамсама. № 24. С. 121.
⁴¹⁰ Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 392; Кром M.M. Меж Русью н Лнтвой. Западнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995. С. 78—79.
⁴¹¹ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 47—48; № 14. С. 54.
⁴¹² Тамсама. № 24. С. 121.
⁴¹³ Тамсама. С. 136, 137.
⁴¹⁴ Тамсама. С. 137.
⁴¹⁵ Тамсама. С. 136.
216
Віктар Цемушаў
Што ж у выніку адбылося? Вялікі князь маскоўскі абяцаннямі надання ўладанняў і іх абароны схіліў да пераходу на свой бок аднаго з апошніх гарантаў улады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне, а потым, безумоўна, з пэўным разлікам, проста ахвяраваў памкненнямі і інтарэсамі новага падданага. Гэта характэрны прыклад маскоўскай палітыкі, скіраванай на ўзаемадзеянне з заходнім суседам без прыцягнення ўласных ваенных рэсурсаў і праз выкарыстанне супярэчнасцей сярод князёў памежжа ВКЛ.
Але ўсё ж частка валасцей, змешчаных у спісе смаленскіх прыгарадаў, маскоўскі князь адмовіўся вяртаць («а в отступе нх не было»). У другі раз князь Д.Ф. Варатынскі заняў смаленскія воласці Порыскі, Верх Сярэны, Ліпіцы і Узбынаў. Дзве першыя знаходзіліся недалёка ад гарадоў Казельск і Серанск⁴¹⁶, якія, верагодна, засталіся ва ўладанні князя Дзмітрыя, а другія былі вотчынай Івана Бабіна, які служыў гэтаму князю. Такім чынам, зразумела інтэграванасць пералічаных валасцей да ўстойлівых уладанняў князёў Варатынскіх. Відавочна, за Масквой засталіся воласці Лугань, Мясцілаў, Куінь (Кцын?) і Хвастовічы князя Дзмітрыя Фёдаравіча; Тарбееў, Алопаў, Азярэск князя Івана Міхайлавіча; Жарэмін — адоеўскіх; Лагінеск і Крайшына — варатынскіх. Хаця паслы абвясцілі іх каралеўскім падараваннем («данье королево»), гэта не дапамагло⁴¹⁷. Між тым, Крайшына, Кцын, Азярэск і Лагінеск згадваюцца сярод падараванняў караля Казіміра ў вотчыну князю Фёдару Варатынскаму і яго дзецям (1455 г.)⁴¹⁸.
Замацаваныя за Масквой воласці за некаторым выключэннем (Кцын і Хвастовічы былі высунуты ўглыб тэрыторыі, якая засталася за ВКЛ ) абкружалі масіў зямель спрадвечных уладанняў князёў Навасільскага роду. Усе князі Навасільскія (Адоеўскія, Варатынскія і Бялёўскія) з вотчынамі і данінай амаль без спрэчак пакідаліся на баку вялікага князя маскоўскага⁴¹⁹.
На правым беразе р. Акі сярод зямель князёў Навасільскіх (магчыма, у іх атачэнні) размяшчаўся цэнтр гаспадарскага намесніцтва ВКЛ — горад Мцэнск. Ягоная літоўская прыналежнасць не выклікала пратэстаў з маскоўскага боку⁴²⁰. Фарпостам улады ВКЛ, анклавам сярод тэрыторыі Вялікага Княства Маскоўскага застаўся таксама і Любуцк (гл. вышэй).
У маскоўскалітоўскіх перамовах пачыналі закранаць яшчэ адзін спрэчны рэгіён, у будучыні арэну актыўнага супрацьстаяння на мяжы. 3 боку Вялікіх Лук на захад паступова, з дапамогай лакальных захопаў і каланізацыі, пашыраліся маскоўскія ўладанні (у той час да Вялікіх Лук была ўзята воласць Пуповічы). Аднак у канцы XV ст. праблема яшчэ не набыла актуальнага характару. Паводле прапановы маскоўскіх баяр было вырашана вызначыць «велнкому Новугороду рубеж'ь сь Лнтвою по старому рубежу» і гэта пазначыць у дамове⁴²¹.
I вось 1 лютага 1494 г. перамовы скончыліся. Пачаліся іншыя клопаты — арганізацыя ўрачыстага пасольства да вялікага князя з мэтай сватання. Паслы палічылі за лепшае прыйсці ўжо наступным днём⁴²². A 5 лютага перад імі быў прачытаны чарнавы спіс даканчальнÐ