На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
былі захоплены палонныя, некаторых з якіх утапілі ў возеры, астатніх прывялі да прысягі. Затым быў ажыццёўлены напад самога Колычава з людзьмі, забойства таропецкага намесніка і іншых людзей, вывад палону, спусташэнне Таропецкай воласці наогул і, у прыватнасці, Казарынскай воласці. У выніку значныя часткі Таропецкай і Казарынскай валасцей былі далучаны да Чарнакунства³⁰¹.
Ад Холмскага пагоста (Чарнакунства) Таропец і яго воласці знаходзіліся на паўднёвы ўсход. Казарын і сам Таропец размяшчаліся на поўдзень ад тых тэрыторый, якія ўжо заваяваў князь Фёдар Іванавіч Бельскі. 3 усходу «асвойваў» таропецкую воласць Дубну ржэўскі ўсялуцкі намеснік. Такім чынам, наступленне на Таропецкі павет вялося з трох бакоў. Некранутай пакуль што заставалася толькі самая паўднёвая частка павета.
Казарынская воласць, у якой згадваюцца вёскі віцебскіх баяр, выразна аддзялялася ад астатняй Таропецкай воласці, дзякуючы чаму робіцца выснова аб яе прыналежнасці да Віцебска³⁰².
3. ВКЛ. Вясна 1492 г. Таропецкі намеснік Зенка з людзьмі прыйшоў вайной на Холмскі пагост, нарабавалі на 1000 рыжскіх рублёў і спалілі двор намесніка Андрэя Колычава, таксама спусташылі і воласць, спалілі 60 вёсак, шмат людзей пабілі, a 30 чалавек з жонкамі і дзецьмі ўзялі ў палон (шкода ад гэтых дзеянняў склала 700 рыжскіх рублёў)³⁰³.
Мабыць, гэты напад таропецкага намесніка быў помстай за падобную акцыю з боку Холмскага намесніка.
3. ВКЛ. Пачатак 1492 г. Напад літоўскіх людзей на Хранскі стан — Лугскую воласць Вялікіх Лук, рабаванне вёсак на 200 рыжскіх рублёў, захоп у палон 16 чалавек, пры гэтым было павешана 8 чалавек³⁰⁴.
II перыяд вайны
(жнівень 1492 — пачатак 1494 г.)
Паўднёвазаходні напрамак
1.1. 1. Жнівень 1492 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Фёдарам Васільевічам Целяпнём Абаленскім «со многнмн людмн войною безвестно», захоп і спаленне гарадоў Любуцк і Мцэнск, паланенне намесніка Барыса Сямёнавіча Аляк
³⁰⁰ Темушев В.Н. Ржевскнй участок лнтовскомосковской граннцы в конце XIV — начале XVI в.
С. 241—250.
³⁰¹ СЙРНО. Т. 35. № 14. С. 55.
³⁰² Яшн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 193.
³⁰³ СНРЙО. Т. 35. № 16. С. 63, 68.
³⁰⁴ Тамсама. С. 64, 67.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
203
сандрава, мцэнскіх і любуцкіх баяр з жонкамі і дзецьмі і іншых людзей (1500 чал.), рабаванне маёмасці³⁰⁵.
Гэта была адна з апошніх акцый па зніпічэнні сістэмы абароны ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі. Больш апоры ўлады ВКЛ тут не існавала, Непасрэдным вынікам паходу з’явіўся пераход на маскоўскі бок шэрагу князёў, якія трымаліся амаль да канца: Сямёна Фёдаравіча Варатынскага, Андрэя і Васілія Васільевічаў Бялёўскіх, Міхаіла Раманавіча Мезецкага³⁰⁶. Любуцк і Мцэнск былі заняты і заставаліся пад маскоўскай уладай да заключэння міру 1494 г. Згодна з заўвагай Разраднай кнігі, па ўмовах дамовы «взялн назад город Мценеск лнтва»³⁰’. Такім чынам, нягледзячы на ўладанне горадам, маскоўскі бок палічыў мэтазгодным вярнуць яго ў склад ВКЛ. Тое ж адбылося і з Любуцкам.
3.1. Жнівень 1492 г. Прыход князёў Івана Міхайлавіча Варатынскага і братоў Адоеўскіх на Масальск (належаў вялікаму князю літоўскаму). У выніку горад быў спалены, князі Масальскія з жонкамі, дзецьмі і іншымі людзьмі выведзены ў палон, учынены вялікія шкоды і рабаванні³⁰⁸.
Як заўважыў М.М. Кром, горад Масальск знаходзіўся ў валоданні вялікага князя літоўскага, а не належаў князям Масальскім, якія ўжо страцілі княжыя правы і з’яўляліся простымі вотчыннікамі³⁰⁹.
3.2. Лістападснежань 1492 г.³¹⁰. Князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі разам з князямі Міхаілам Раманавічам Мезецкім і братамі Васілём і Андрэем Васільевічамі Бялёўскімі пры пераходзе на маскоўскі бок захапілі гарады Сярпейск і Мезецк³¹¹, воласці вяземскіх князёў (Вялікае Поле, Волста Верхняя, Слабодка, Машчынавічы, Серадзея)³¹². Міхаіл Раманавіч Мезецкі прывёў сілай у Маскву братоў Сямёна і Пятра (адпраўлены ў зняволенне ў Яраслаўль)³¹³.
Насамрэч маштабы набыткаў князя Сямёна былі яшчэ большымі. У адпаведнасці з пералікам 1494 г., у якім пазначалася, чаго «поступнлся князь велнкн [Іван III — В.Ц.] велнкому князю Александру», за князем Варатынскім лічыліся: гарады Масальск, Сярпейск, Бышкавічы, Залідаў, Апакаў, Гарадзечна, Лучын і мноства валасцей да іх, а таксама
³⁰⁵ ПСРЛ. Т. 12. С. 233—234; Т. 28. С. 157; Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 32; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32; СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 73; № 56. С. 267; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 46; LM. Кп. 5 (1427—1506). № 9. Р. 63.
³⁰⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 81.
³⁰⁷ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 38.
³⁰⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 73, 77; ■• Выпнска нз посольскпх кннг». С. 47; ПСРЛ. Т. 8. М., 2001. С. 225.
³⁰⁹ Кром М.М. Меж Русью п Лнтвой. С. 62.
³¹⁰ Тамсама. С. 99—100. Можа быць, пра гэтыя падзеі згадваецца ў крымскіх пасольскіх кнігах: «...Которые городыу лнтовского осподарь мой осенесь понмаль» (СЙРЙО. Т. 41. № 41. С. 186). Дзякуючы гэтаму фрагменту даціроўку падзеі можна ўдакладніць.
³¹¹ ПСРЛ. Т. 12. С. 234; Т. 20. Вып. 1. М., 2005. С. 358; Т. 28. С. 322; Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 32—33; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32; LM. Кп. 5 (1427—1506). № 14. Р. 67.
³¹² СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. ,137. Воласці ў перагаворах 1494 г. запісаны за вяземскімі князямі, аднак вядома, што, напрыклад, Вялікае Поле належала некалі Яну Гаштольду і адносілася да Дарагабужа (Lietuvos Metrica = Lithuanian Metrica = Лнтовская Метрнка. Vilnius, 1998. Kn. 3 (1440—1498). P 46).
³¹³ ПСРЛ. T. 12. C. 235; T. 20. C. 358; T. 24. C. 211.
204
Віктар Цемушаў
воласці смаленскага ўладыкі (Любунь, Бліжавічы, Печкі) ды воласці вяземскіх князёў (Вялікае Поле, Волста Верхняя, Слабодка, Машчынавічы, Серадзея)³¹⁴. Безумоўна, сярод пералічаных пунктаў былі тыя, якія ў якасці вотчынаў належалі князям Варатынскім яіпчэ з сярэдзіны XV ст. (Гарадзечна), але значная частка — гэта захопы. Пасля паходу войскаў ВКЛ у пачатку 1493 г. значную частку тэрыторыі князь Сямён страціў (Сярпейск, верагодна, Залідаў, Апакаў ды інш.). Аднак пасля зімовага паходу маскоўскіх войскаў усё было вернута і, магчыма, уладанні варатынскага князя былі нават павялічаны.
Характэрна, што шэраг гарадоў (Бышкавічы, Залідаў і Апакаў) князь Сямён атрымаў ад Івана III з валасцямі толькі да р. Угры. Тэрыторыі на левабярэжжы ракі, верагодна, яшчэ да 1492 г. былі заняты і асвоены маскоўскімі ўладамі, а разам з тым адведзены да іншых адміністрацыйных цэнтраў. Іх прыналежнасць Бораўску і Мядыні нават асабліва не аспрэчвалася літоўскімі пасламі падчас вядзення перамоў у 1494 г.³¹⁵.
5. ВКЛ. Канец 1492 — пачатак 1493 г. Смаленскі акольнічы Іван (Івашка) Кошка напаў на людзей (баяр?) князя Сямёна Фёдаравіча Варатынскага, якія ехалі з сем’ямі, сваімі людзьмі і маёмасцю за межы ВКЛ, узяў іх у палон і адвёў ў Смаленск³¹⁶.
1. ВКЛ. Пачатак 1493 г. Паход войска ВКЛ на чале са смаленскім намеснікам Юрыем Глябовічам і князем Сямёнам Іванавічам Мажайскім пры ўдзеле князёў Друцкіх са Смаленска ў рэгіён Верхняй Акі, захоп гарадоў Сярпейска і Мезецка, спусташэнне валасцей, забойствы і паланенне людзей, захоп казны князя Міхаіла Раманавіча Мезецкага'¹⁷.
Актывізацыя дзеянняў з боку ВКЛ з’явілася рэакцыяй на адпадзенне ад дзяржавы значнай тэрыторыі (Варатынск, Сярпейск, Мезецк і інш.)³¹⁸. Верагодна, прадстаўнікі літоўскай вялікакняжацкай улады ўжо не разлічвалі на вернасць мясцовых жыхароў, а таму паводзілі сябе, як захопнікі. Цікава, што камандуючых літоўскімі войскамі не клапаціў лёс Любуцка і Мцэнска, хаця вызваленне іх варта было б лічыць прыярытэтнай задачай.
1.1.2. Люты 1493 г.³¹⁹. Паход маскоўскага войска (5 палкоў, дапоўненых палкамі вярхоўскіх князёў) на чале з князямі Фёдарам Васільевічам Разанскім, Міхаілам Іванавічам БулгакавымКолышкай, Аляксандрам Васільевічам Абаленскім, ваяводам вялікага князя разанскага Івана Васільевіча Інкай Ізмайлавым і інш., разам з Варатынскімі, Адоеўскімі і Бялёўскімі князямі і князем Міхаілам Раманавічам Мезецкім, захоп гарадоў Мезецк, Сярпейск, Масальск, Гарадзечна, Апакаў, Лучын, Мошчын, Дзмітраў, Залідаў і інш., спаленне гарадоў (верагодна, толькі ўмацаванняў), паланенне «літвы» , смалянаў і гарадской знаці (530 чал.)³²⁰.
³¹⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136—137.
³¹⁵ Тамсама. С. 118.
³¹⁶ LM. Кп. 5 (1427—1506). № 14. Р. 67.
³¹' СЙРЙО. Т. 35. № 22. С. 107; ПСРЛ. Т. 12. С. 234; Т. 28. С. 322—323; Разрядная кннга 1475— 1598 гг. С. 22; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 33.
³¹⁸ Летапісец заўважае, што гэты паход адбыўся «в погоню» за князем Сямёнам Фёдаравічам Варатынскім (ПСРЛ. Т. 20. Вып. 1. С. 358).
³¹⁹ Войска выйшла з Масквы 29 студзеня (Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 22; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 33).
³²⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 22. С. 104, 106; Т. 41. № 41. С. 186; ПСРЛ. Т. 8. С. 225; Т. 12. С. 234; Т. 20. М., 2005. С. 358; Т. 28. С. 322—323; Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 22—23; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 33; LM. Кп. 5 (1427—1506). № 16.1. Р. 69; № 23.2. Р. 74. Згодна з Васкрасенскім летапісам, які супярэчыць Разраднай кнізе, Мезецк не быў спалены (ПСРЛ. Т. 8. С. 225).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 205
Гэтым лакальны поспех войскаў ВКЛ быў зведзены да нуля. Пры набліжэнні маскоўскіх сіл камандуючыя войскамі ВКЛ збеглі ў Смаленск, пакінуўшы ў гарадах свае гарнізоны³²¹. Думаецца, акрамя апошніх, ніхто не супрацьстаяў маскоўскаму наступленню³²². У звароце вялікага князя Аляксандра да смаленскага ўладара, акольнічых, князёў, баяр, мяшчан і ўсіх людзей з нагоды здачы гарадоў Сярпейска, Мезецка, Вязьмы і іншых было сказана: «Которын людн нашн былн на тых замкох, под которымн жт> замковь подобывано, недолгн часы замкох ся держалн н непряятелем наіпым подобно не хотелн твердо отьпнратн», і выказана надзея, «што ж нашого доброго будете тверьдо смотретн, а намь верно послужнтн такь, как жо, далн Богь, замокь нашь Смолнескь будеть в целостн заховань»³²³.
У выпісках з пасольскіх кніг захавалася аргументаванае апраўданне паходу з маскоўскага боку: вялікаму князю літоўскаму загадзя паведамілі пра ад’езд князя Сямёна Варатынскага з вотчынамі, аднак пасля гэтага прыйшлі князь Сямён Мажайскі і Юрый Глебаў (смаленÑ