• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ‡а (Магілен, Нягодзін, Міцэнкі), спаленне вёсак, рабаванне царквы, вывад коней (70) і іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў), вываз маёмасці на 60 рыжскіх рублёў²⁴⁹.
       2.1.   Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васільевіча воласці вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча Арэхаўны, спаленне вёсак, захоп коней (8), кароў (40) і маёмасці на 12 рыжскіх рублёў²⁵⁰.
    
    
    ²⁴³ АЗР. Т. І.№ 114. С. 136.
    
    ²⁴⁴ Тамсама. № 16. С. 66—67.
    
    ²⁴⁵ Тамсама. № 18. С. 76.
    
    ²⁴⁶ Тамсама. С. 76—77.
    
    ²⁴⁷ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    ²⁴⁸ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 27.
    
    ²⁴⁹ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    ²⁵⁰ Тамсама.
    
    196
    
    Віктар Цемушаў
    
      2.1.    Восень 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васільевіча Дуброўскага двара і Дуброўскай воласці, якія належалі вяземскаму князю Міхаілу Дзмітрыевічу, захоп валаснога намесніка пад выкуп, рабаванне дома намесніка, вывад коней (300) і вываз маёмасці на 40 рыжскіх рублёў²⁵¹.
       1.2.1.    (2.2.1.?) 1486—1487 гг. Захоп валасцей князёў Крошынскіх — Цешынавічы (Цешынава), Сукромна (Сукрома), Альховец, Надслаўль, Лела, Ад’ездзец (Ад’езд) людзьмі вялікага князя; далейшае кіраванне валасцямі дзякам Васілём Далматавым²⁶². У валасцях Альховец, Лела і Ад’езд Васіль Далматаў пасадзіў больш за 200 сем’яў, у валасцях Цяшынаве і Сукроме — больш за 300²⁵³.
    
       Васіль Далматаў — адзін з найбольш выбітных прадстаўнікоў маскоўскай вялікакняжацкай адміністрацыі⁵⁴. Вось як яго характарызуе Ю.Р. Аляксееў: «Васілій Далматаў — характэрная постаць новага часу, актыўны ўдзельнік палітыкі вялікага князя, аўтарытэтны дзяксакратар, які праводзіў у жыццё рэформы і выконваў адказныя даручэнні гасудара всея Русі»²⁵⁵. Безумоўна, прыцягненне такой фігуры для выканання даручэнняў вялікага князя сведчыць аб вялікім значэнні, якое надавалася вяземскаму напрамку вядзення ваенных дзеянняў. Нягледзячы на тое, што Васіль Далматаў у крыніцы прама названы дзякам Івана III, вядома, што ў той час ён служыў тытульнаму вялікаму князю Івану Іванавічу Маладому²⁵⁶. Апошні трымаў Цвер, якая межавала непасрэдна з уладаннямі Крошынскага (у далейшым частка іх валасцей растварылася ў складзе Зубцоўскага ўезда). Таму вельмі магчыма, што захоп валасцей князёў Крошынскіх быў справай удзельнага цвярскога князя, хоць, вядома, ініцыятыва гэтага дзеяння магла зыходзіць ад Івана III. У далейшым у воласці Цішынаўшы (Цешынавічы) згадваецца цівун князя Андрэя Васільевіча, што сведчыць пра пэўную зацікаўленасць у гэтым рэгіёне і гэтага ўдзельнага князя.
       У адказе на пасольства князя Ц.У. Масальскага ў самым пачатку 1488 г. маскоўскі бок сцвярджаў, што воласці Крошынскага «нздавна тянут к Можайску к нашему велнкому княжству Московскому»²⁵⁷.
    
       2.1.2.    Да сярэдзіны восені 1487 г. З’яўленне ў хлепенскай воласці Ждат дворскага цівуна князя Андрэя Васільевіча (цівун кіраваў былой воласцю князёў Крошынскіх — Цішынавічамі), спусташэнне воласці, спаленне вёсак, захоп коней, кароў і іншай жывёлы, маёмасці²⁵⁸.
    
       Магчыма, адпраўленне ў воласць Ждат менавіта цівуна сведчыць аб падрыхтоўцы яе тэрыторыі для арганізацыі слабод і далучэння да ўладанняў князя Андрэя Васільевіча. Не
    
    
    ²⁵¹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 2; № 12. С. 49.
    
    ²⁵² Тамсама. № 1. С. 1, 3; № 18. С. 74.
    
    ²⁵³ Тамсама. № 18. С. 74; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 35.
    
    ²⁵⁴ Веселовскнй С.Б. Дьякн н подьячне XV—XVII вв. М., 1975. С. 155; Знмнн А.А. Дьяческнй аппарат в Росснн второй половнны XV — первой третн XVI в. // йсторнческне запнскн. Вып. 87. М., 1971. С. 233—234; Алексеев Ю.Г. Кто такой Васнлнй Долматов? // Обіцественное сознанне, кннжность, лнтература пернода феодалнзма. йовоснбнрск, 1990. С. 237—243.
    
    ²⁵⁵ Алексеев Ю.Г. У кормнла Росснйского государства: Очерк развнтня аппарата управлення XIV—XV вв. СПб., 1998. С. 201.
    
    ²⁵⁶ Алексеев Ю.Г. Кто такой Васнлнй Долматов? С. 241; Алексеев Ю.Г. У кормнла Росснйского государства. С. 198.
    
    ²⁵⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 6. Гл. таксама: «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 36.
    
    ²⁵⁸ СНРЙО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 197
    
       абходна заўважыць, што нельга атаясамліваць цэнтр гэтай воласці з пазнейшым горадам Гжацкам²⁵⁸ (сучасны Гагарын). Хлепенская воласць Ждат (Джат) знаходзілася з правага боку р. Гжаці насупраць г. Хлепеня²⁶⁰.
    
       2.1.    Да сярэдзіны восені 1487 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васільевіча валасцей вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча (Магілен, Нягодзін, Міцэнкі)²⁶¹.
       2.2.    Да сярэдзіны восені 1487 г. Захоп воласці Арэхаўна і арганізацыя ў ёй слабады прадстаўнікамі князя Андрэя Васільевіча²⁶².
    
       Верагодна тэрыторыя воласці пасля папярэдніх выпрабаванняў стала пустой, таму, у пэўным сэнсе, была падрыхтавана для засялення выхадцамі з Вялікага Княства Маскоўскага. У адказе на пасольства князя Ц.У. Масальскага ў самым пачатку 1488 г. маскоўскі бок сцвярджаў, што князь Андрэй у князя Міхаіла Вяземскага «земель к Можайску не нмывал», а трымае зямлі, якія «нздавна к Можайску потяглн к нашему велнкому князству Московскому»²⁶³. Відавочна, тады ж былі заняты воласці Магілен і Міцэнкі (Міцонкі), у якіх, у адпаведнасці з пасольскай скаргай 1490 г., былі пасаджаны намеснікі князя Андрэя Васільевіча²⁶⁴.
    
       2.3.    2. Да сярэдзіны восені 1487 г. Рабаванне слуг вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча, якія везлі даніну з воласці Нягодзін (12 рыжскіх рублёў, 8 коней з вазамі, маёмасць на 10 рыжскіх рублёў). Ажыццявілі яго людзі князя Андрэя Васільевіча²⁶⁵.
       2.3.2.    Да сярэдзіны восені 1487 г. Знішчэнне пасольскай дарогі, стварэнне новай на воласць Дуброва (Дуброўская) і двор Дуброўскі людзьмі князя Андрэя Васільевіча²⁶⁶.
       2.3.1.    Да сярэдзіны восені 1487 г. Павелічэнне гандлёвых пошлін (мыта) князем Міхаілам Вяземскім²⁶⁷.
    
       Вышэйпералічаныя падзеі ў асноўным ілюструюць скаргу старэйшага вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча на дзеянні з боку Мажайска. У выніку іх былі спустошаны воласці не толькі каля мяжы (Магілен, Нягодзін, Міцэнкі, Арэхаўна), але і размешчаныя далей, бліжэй да Вязьмы (Дуброва). Пачаўся працэс засялення абезлюдзелых валасцей, усталяванне ў іх слабод (Арэхаўна). Памежныя воласці князёў Крошынскіх, верагодна, былі захоплены разам з жыхарамі і пазбеглі спусташэння. Ужо ў 1487 г. апошнія сталі плацдармам, з якога вялося наступленне на хлепенскія воласці, якія па большасці знаходзіліся ва ўладанні князя Міхаіла Вяземскага. Пачалася падрыхтоўка да каланізацыі хлепенскай
    
    
    ²⁵⁹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовекоРусского государства ко временн яздання первого лнтовского статута. С. 283.
    
    ²⁶⁰ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 381; Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII — начале XVIII в. С. 237, 247.
    
    ²⁶¹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    ²⁶² Тамсама. № 1. С. 2; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 35.
    
    ²⁶³ СЙРЙО. № 2. С. 6.
    
    ²⁶⁴ Тамсама. № 12. С. 49. Гл. таксама: Тамсама. № 18. С. 74.
    
    ²⁶⁵ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    ²⁶⁶ Тамсама.
    
    ²⁶⁷ Тамсама. С. 3.
    
    198
    
    Віктар Цемушаў
    
       воласці Ждат. Акрамя таго, слугі князя Аіідрэя Васільевіча цалкам кантралявалі шляхі зносін Вяземскага княства і ажыццяўлялі перашкоды гандлю.
       У той жа час з боку ўлад ВКЛ таксама былі павышаны гандлёвыя мыты («а мыты н пошлнны новые уставнлм») і, акрамя таго, былі частыя розныя злоўжыванні ў дачыненні да маскоўскіх купцоў, якія ішлі праз літоўскую тэрыторыю²⁶⁸. 3 пасольскіх кніг ствараецца ўражанне, што супраць маскоўскіх купцоў была абвешчана сапраўдная гандлёвая вайна.
    
      1.    2.1. і 1.3. Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход людзей маскоўскага вялікага князя на вотчыны князёў Глінскіх («заселн» дзве воласці — Шчацельшу і Судзілаў²⁶⁹), рабаванне царквы (на 10 коп грошаў), спаленне двароў, вывад палону (4 жанчыны), крадзёж коней (100), кароў (150), авечак (200) і іншай маёмасці больш чым на 100 коп грошаў.
    
       Вотчына князёў Глінскіх размяшчалася на захад ад ужо вядомых уладанняў князя Міхаіла Вяземскаі'а (Магілен, Міцэнкі, Арэхаўна). Такім чынам, прадстаўнікі Івана III (дзейнічалі, магчыма, з Вярэі, Крамянца або Мядыні) падтрымалі мерапрыемствы ўдзельнага князя Андрэя і рушылі далейуглыб Вяземскага княства. Характэрна, што Шчацельша (Шацеш) і Судзілаў (Сулідаў), таксама як і Магілен (Магілна), Міцэнкі (Мічэнкі), неўзабаве аказаліся ў складзе мажайскіх валасцей²⁷⁰.
    
      3.    ВКЛ. Да канца 1487 г. Па сцверджанні маскоўскага ўдзельнага князя Андрэя Васільевіча, яго людзям і «нным нашнм украннным людем» з боку ўкраінных князёў і іншых людзей прычыняліся разбоі, наезды і рабаванні, шмат людзей пабіта і адведзена ў палон, захоплена маёмасць, знішчана, абрабавана і адведзена ў палон мноства вартаўнікоў. Вядомы такія скаргі не толькі ад князя Андрэя, але і ад іншых маскоўскіх «украннннков»²⁷¹.
    
       Вось прыклад нявызначанасці заяў аб варожых дзеяннях літоўскага боку, з якіх нельга даведацца аб часе, месцы і канкрэтных стратах у маскоўскім памежжы. Тым не менш уяўляецца, што зусім адмаўляць літоўскія напады няма прычыны.
    
      2.    1. Восень 1487 г. Прыход «вайною» служылых людзей князя Івана Іванавіча Маладога з боку Цверы пад Хлепень (належаў князю Міхаілу Вяземскаму), рабаванне горада, захоп палону, спусташэнне валасцей Джат (Ждат) і Панізоўе — «выбралн н выжглн», спусташэнне воласці Труфанаў (вяземскага князя Варыса Дзмітрыевіча) — «звоевалн н огнем выжглн», спусташэнне валасцей Негамір і Сачоўкі (князя Васілія Бываліцкага) — «звоевалн н выграбнлн»²⁷².
    
       Гэтыя падзеі ілюструюць далейшае маскоўскае наступленне на хлепенскія землі (поўнач Вяземскага княства). Адносна іх існавала абгрунтаваная прэтэнзія маскоўскага боку, якая абапіралася на маскоўскалітоўскую дамову 1449 г. У ёй адзначалася: «А Федора Блудова, а Алексаньдрова Ворысова сына Хлепеньского, н кн(я)зя Романова Фомннског(о), н нх братьн п братаннчов отчыны, землн н воды все мое, велнкого князя Васнльево
    
    
    ²⁶⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 8—12; № 7. С. 22—33; № 8. С. 36, 38; № 11. С. 41—46; № 16. С. 62—63; № 16. С. 64—65; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 39, 41.
    
    ²⁶⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 4.
    
    ²⁷⁰ Узгадваюцца ў тэстаменце Івана III 1504 г. (ДДГ. № 89.