• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    �кі намеснік Юрый Глябовіч) вайной і занялі ўжо чужыя гарады, «н государь свонх слуг велел бороннтн»³²⁴.
       Магчыма, за асобную фазу гэтага паходу варта прымаць указанне Разраднай кнігі на дзеянні князёў Дзмітрыя і Сямёна Варатынскіх, якія занялі Масальск³²’. Аднак больш верагодна тое, што Сямён Варатынскі ў дадзеным выпадку названы памылкова (крыху далей па тэксце ў Разраднай кнізе гаворыцца пра яго прыезд у Маскву), а гаворка ідзе аб паходзе ў жніўні 1492 г. князёў Івана Варатынскага і Адоеўскага (гл. вышэй).
    
       1.5.    1493 г. Канцэнтрацыя войскаў на паўднёвых межах Вялікага Княства Маскоўскага (на Беразе): сын Івана III Юрый Іванавіч і брат Барыс Васільевіч, а таксама князь Міхаіл Іванавіч Абаленскі, з Цверы князь Восіп Андрэевіч Дарагабужскі, князь Міхаіл Фёдаравіч Мікулінскі і Іван Барысавіч Бараздзін, у Серпухаве князі Васілій Іванавіч Абаленскі, Барыс Міхайлавіч Турэня Абаленскі, у Тарусе князь Іван Лыка Абаленскі і інш.³²⁶.
    
       Заходні напрамак
    
       1.2.1.   Восень 1492 г. Людзі Івана III на чале з Васіліем Лапіным і Андрэем Істомай прыйшлі вайной і «заселн» горад Хлепень (князя Міхаіла Дзмітрыевіча Вяземскага) і воласць Рагачоў (сына пана Івана Хадкевіча), узялі ў палон намеснікаў і іншых людзей, забралі маёмасць («жнвоты н статкн»)³²⁷.
    
       Пазней Хлепень быў абвешчаны маскоўскім у адпаведнасці са старымі дамовамі (што адпавядала рэчаіснасці), а Рагачоў аднесены да Цвярской зямлі³²⁸. Гэтую падзею можна было б прыняць за адлюстраваную ў Разраднай кнізе пад 7001 г.: «А язо Тверн князь велнкнй велел
    
    
    ³²¹ «Смоленскый же воевода пань Юрьн Глебовмчь н князь Семен йвановнчь Можайской, слышавь рать снлу велнкого князя ндуіцу протяву нхь, н во граде посаднша князей н пановь многыхть ві осаде, а самн побоявшеся н побегоша кь Смоленску» (ПСРЛ. Т. 20. Вып. 1. С. 358).
    
    ³²² Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 174.
    
    ³²³ LM. Кп. 5 (1427—1506). № 16.3. Р. 70.
    
    ³²⁴ «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 49.
    
    ³²⁶ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32.
    
    ³²⁶ Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 23—24; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 36.
    
    ³²⁷ СЙРНО. Т. 35. № 18. С. 73; «Выпнска нз посольсквх княг». С. 46; LM. Кп. 5 (1427—1506). № 9. Р. 63.
    
    ³²⁸ СЙРНО. Т. 35. № 18. С. 77; «Выпяска нз посольскях княг». С. 47.
    
    206
    
    Віктар Цемушаў
    
       нпіть воевать в Лнтовскую землю по полком жа»³²⁹. Аднак іншы варыянт Разраднай кнігі перад пералікам тых жа камандуючых палкамі паведамляе наступнае: «А нзо Тверн воеводы»³³⁰. Такім чынам, гаворка ідзе толькі аб канцэнтрацыі войскаў у раёне Цверы, што мела месца, мабыць, ужо ў 1493 г, Акрамя таго, ваяводы палкоў (князь Даніла Васыьевіч Шчаня і інш.) былі рангам, відавочна, вышэй, чым кіраўнікі атрадаў (Васілій Лапін і Андрэй Істома).
    
       4.    ВКЛ. Канец 1492 г. У адказ на пераход князя Андрэя Юр’евіча Вяземскага на маскоўскую службу князь Міхаіл Вяземскі захапіў вотчыну (сяло на Дняпры), двары, мыта і казну ўцекача®¹.
    
       Гэта адзіны выпадак пераходу хаця кагосьці са шматлікіх вяземскіх князёў на маскоўскі бок. Уладанні здрадніка былі даволі невялікімі, да таго ж яму не ўдалося захаваць і іх.
    
       1.5.    Зіма 1492—1493 гг. (?). У Цвер адпраўлены сын вялікага князя маскоўскага Васілій Іванавіч з ваяводамі князем Даніілам Васільевічам Шчанём, Юрыем Захар’евічам, князем Пятром Мікіцічам Абаленскім, князем Фёдарам Сямёнавічам Хрыпуном Рапалоўскім і Пятром Барысавічам Бараздзіньш³³².
       1.5.    Зіма 1492—1493 гг. Канцэнтрацыя маскоўскіх войскаў з Цверы ў Мажайску: князь Васілій Іванавіч Касой Патрыкееў і Сямён Іванавіч Варанцоў (вялікі полк), князь Пётр Мікіціч Абаленскі і Фёдар Сямёнавіч Хрыпун Абаленскі (перадавы полк), князі Восіп Андрэевіч Дарагабужскі і Пётр Васільевіч Голы Абаленскі (полк правай рукі), князь Уладзімір Андрэевіч Мікулінскі, Іван і Пётр Барысавічы Бараздзіны (полк левай рукі)³³³.
       1.1.    2. Зіма 1492—1493 гг. Паход маскоўскага войска на чале 3 князем Даніілам Васільевічам Шчэнем (вялікі полк), князем Іванам Міхайлавічам Рапнём Абаленскім (перадавы полк), князем Міхаілам Даніілавічам Шчаняцевым (полк правай рукі), князем Андрэем Іванавічам Курак Булгакавым (полк левай рукі) і акольнічым Андрэем Васільевічам Сабуравым (вартавы полк) на Вязьму, захоп яе, палон вяземскіх князёў, прывядзенне да прысягі як князёў і паноў, так і іншых жыхароў³³⁴.
    
       Вялікая частка войска была, мабыць, ужо блізка каля мяжы і чакала загаду ў Мажайску. Адтуль і быў здзейснены паход на Вязьму.
       Згодна з унікальным паведамленнем усцюжскіх летапісцаў, акрамя Вязьмы быў заняты яшчэ і Дарагабуж. Акрамя таго памылкова дзеянням ваяводы Д.В. Шчаняці прыпісаны захоп Мцэнска («Н взяша Вязьму, Дорогобуж, Мченеск н много панов прнвелл»)³³⁶.
       Вяземскія князі неўзабаве былі вернуты на свае месцы, але праз некалькі гадоў усіх іх адправілі ва ўнутраныя раёны Вялікага Княства Маскоўскага. Вяземшчына стала краем
    
    
    ³²⁹ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 35.
    
    ³³⁰ Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 23.
    
    ³³¹ СЙРНО. Т. 35. № 19. С. 81; № 22. С. 107; LM. Кп. 5. № 14. Р. 67.
    
    ³³² Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 35—36.
    
    ³³³ Тамсама. С. 36—37.
    
    ³³⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 22. С. 104, 106; Т. 41. № 41. С. 186—187; ПСРЛ. Т. 8. С. 226; Т. 12. С. 235; ПСРЛ. Т. 28. С. 323; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32, 37. У Разраднай кнізе 1475—1605 гг. запіс аб захопе Вязьмы паўтараецца пад рознымі гадамі (7000 н 7001), пры гэтым у першым выпадку сярод ваявод названы князі Данііл Васільевіч Шчаня і Васілій Іванавіч (відавочна, Касой Патрыкееў) (Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32).
    
    ³³⁵ ПСРЛ. Т. 37. Устюжскне н Вологодскне летопнсн XVI—XVIII вв. Л., 1982. С. 51. Гл. таксама:
    
       Тамсама. С. 98.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    207
    
       маскоўскага памеснага землеўладання³³⁶. У беларускалітоўскім летапісанні адсутнічаюць звесткі аб вяртанні ў свае вотчыны вяземскіх князёў, затое гаворыцца аб гібелі ў зняволенні старэйшага вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча³³⁷.
       Дасведчаны ў літоўскамаскоўскіх адносінах усцюжскі летапісец паведамляе пра тое, як паноў «служнвых» з захопленых гарадоў «князь велнкнн розослал по городом в засаду, a князь Мнханла Вяземскага послал на Двнну, н там умре в железех»³³⁸.
    
       Паўночназаходні напрамак
    
       1.5.   1492—1493 гг. (?) У Ноўгарадзе размешчана войска на чале з князем Даніілам Аляксандравічам Пенкам, князем Іванам Уладзіміравічам Лыка Абаленскім і дварэцкім Васіліем Міхайлавічам Валынскім®.
       1.5.   1493 г. Адпраўка вялікім князем Іванам III у Вялікія Лукі 5 палкоў на чале з князем Данілам Аляксандравічам Пенкам (вялікі полк), князем Сямёнам Раманавічам Яраслаўскім і Васіліем Барысавічам Бараздзіным (перадавы полк), Дзмітрыем Іванавічам Кіндыравым (полк правай рукі), Андрэем Колычавым і князем Канстанцінам Фёдаравічам Вушатым або князем Андрэем Юр’евічам Празароўскім (полк левай рукі) і Андрэем Рудным (старажавы полк)³⁴⁰.
    
       Магчыма, у Разраднай кнізе адлюстравалася падрыхтоўка яшчэ аднаго значнага паходу на ВКЛ. I сапраўды, «тово же году ходнлн воеводы протнв Лнтвы»³⁴¹ з Ноўгарада і Пскова, а з Маскоўскай зямлі (дакладней — Цвярской) ім «в помочь». Былі пералічаны ўсё тыя ж ваяводы, акрамя князя Васілія Фёдаравіча Шуйскага (з Пскова) і князя Пятра Васільевіча Нагога Абаленскага (са складу «помочн»)³⁴². Ці адбыўся гэты паход — невядома. У пададзенай вышэй цытаце слова «ходнлн», магчыма, з’яўляецца пазнейшай устаўкай. Параўнайце з іншым варыянтам Разраднай кнігі: «Того же лета протнв Лнтвы: нз Новагорода воевода Яков Захарьнч...»³⁴³. Тут маецца на ўвазе не рух на тэрыторыю ВКЛ, а канцэнтрацыя войскаў насупраць мяжы княства. Такім чынам, можна выказаць здагадку аб імкненні маскоўскага боку прыкрыць на той момант патэнцыйна небяспечны для нападаў рэгіён. Верагодна, актывізацыя баявых дзеянняў з боку ВКЛ выклікала такую рэакцыю маскоўскага ўрада.
    
       Вось так праходзяць перад намі падзеі той малавядомай вайны, вайны падчас міру... Звесткі не пра ўсе падзеі былі адлюстраваны ў пасольскіх кнігах. Штосьці дапаўняецца матэрыяламі разрадных кніг, нешта ўдалося ўзяць з летапісаў, але, відавочна, засталіся і прабелы. Тым не менш, сабранай інфармацыі хапае, каб даследчыкі маглі зрабіць высновы пра характар вайны, яе агульны ход, наступствы і г.д.
    
    
    ³³⁶ Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн. С. 123—125.
    
    ³³⁷ ПСРЛ. Т. 35. С. 122.
    
    ³³⁸ ПСРЛ. Т. 37. С. 98.
    
    ³³⁹ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 32, 37. Паведамленне паўтараецца пад 7000 і 7001 гг.
    
    ³⁴⁰ Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 23; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 34—35.
    
    ³⁴¹ Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 23.
    
    ³⁴² Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 35.
    
    ³⁴³ Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 23.
    
    208
    
    Віктар Цемушаў
    
    
        6. Вьшікі вайны
    
       Цяпер неабходна звярнуцца да разгляду ўмоў «вечнага міру» 1494 г., але перад гэтым — да абставін іх прыняцця і спрэчак вакол іх.
       Імкненне да ўсталявання мірных адносін і замацавання іх праз дынастычны шлюб адлюстроўваецца з літоўскага боку ў першых жа пасля смерці Казіміра Ягайлавіча дыпламатычных кантактах з Масквой. Дакладней, спробы аднавіць сувязі спачатку ішлі не наўпрост у Маскву, а ўскосным шляхам праз Ноўгарад і асабіста яго ваяводу Якава Захар’евіча. У сярэдзіне лета 1492 г. полацкі намеснік пан Ян Забярэзінскі праз пісара Лаўрына паведаміў наўгародскаму ваяводзе Якаву Захар’евічу пра намер ажыццявіць сватанне вялікага князя літоўскага да дачкі маскоўскага валадара³⁴⁴. Маскоўскага ваяводу, дзеянні якога цалкам кантраляваліся з цэнтра, спачатку перасцераглі ад пасольства ў ВКЛ, але пазней змянілі пазіцыю з прычыны таго, што «межн государн сьсылка бываеть, хотн бы н полкн сходнлнся»³⁴⁵. Ваяводзе Якаву Захар’евічу была накіравана інструкцыя, з якой ён павінен быў суадносіць свае паводзіны. Лінія, выпрацаваная з самага пачатку і якой далей прытрымліваўся маскоўскі ўрад, палягала ў наступным. Каб пачаць перамовы пра шлюб дачкі Івана III з Аляксандрам Казіміравічам, трэба было спачатку заключыць мірнае пагадненне («абы межн государей згода была»)³⁴⁶. Між іншым, і літоўскі бок падтрымліваў такую ўмову, з пажаданнем, «нно бы межн нх’ь мнлостью была любовь н докончанье по тому, как'ь отцн нхь жплн вь любвн н вь докончаньн; а што здавна слушало ко обонмь паньствомь, то бы н ныне было по тому»³⁴⁷. Неабходна заўважыць, што на той час (восень 1492 г.) літоўскамаскоўская мяжа, відавочна, зазнала ўжо значныя змены і вяртанне да яе ранейшага стану наўрад ці было сустрэта з разуменнем.
       Афіцыйнае пасольства з боку ВКЛ на чале з панам Станіславам Глебавічам і Іванам Яцковічам Уладыкам (Уладычкам) з’явілася ў Маскве на пачатку лістапада 1492 г. Мэтамі пасольства было абвяшчэнне аб з’яўленні на прастоле ВКЛ новага вялікага князя Аляксандра Казіміравіча і «обндных» справах на памежжыі⁴⁸. Цікава, што яшчэ адна мэта пасольства (сватанне і заключэнне міру) была прад’яўлена спачатку кулуарна на пірах у гутарцы з маскоўскімі баярамі і тлумачылася ініцыятывай выключна рады літоўскага валадара³⁴⁹. Пасярэднікам паміж пасламі і вялікім князем маскоўскім выступіў князь Іван Юр’евіч Патрыкееў. Праз апошняга было перададзена жаданне Івана III прыняць з боку ВКЛ паслоў, якія атрымаюць паўнамоцтвы на заключэнне пагаднення, і толькі пасля зацвярджэння міру можна будзе пачаць гаворку пра шлюб³⁵⁰. 3 гэтым паслы і з’ехалі з Масквы.
       Праз некалькі дзён (16 лістапада) ліст з ужо пэўнай пазіцыяй маскоўскага боку быў накіраваны ад імя князя Івана Юр’евіча троцкаму пану і полацкаму намесніку Яну Юр’евічу. У лісце, у адказ на пажаданне ўрада ВКЛ захаваць старыя