На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
межы («что здавна слушало ко обонмь панствомь, то бы н ныне было по тому») і каб папярэдзіць магчымыя ад яго прэтэнзіі, адзначалася: «Нно государь нашь князь велнкн велнкого
³⁴⁴ СНРНО. Т. 35. № 17. С. 68.
³⁴⁵ Тамсама. С. 69.
³⁴⁶ Тамсама. С. 71.
³⁴⁷ Тамсама. С. 71—72.
³⁴⁸ LM. Кп. 5. Vilnius, 1993. № 9. Р. 62—63.
³⁴⁹ СНРНО. Т. 35. № 18. С. 74, 75.
³⁵⁰ Тамсама. С. 77—78.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
209
княжества Лнтовского за собою не дрьжнть ннчего, а дрьжнт'ь з'ь Божьею волею землн свон, что ему даль Богь»³⁶¹. Адказ з ВКЛ прыйшоў у канцы снежня 1492 г. Вялікі князь літоўскі быў гатовы слаць у Маскву «свон послы велнкнн», толькі аўтар ліста Ян Юр’евіч непакоіўся, каб не здарылася таго, што гэтыя паслы вернуцца «без доброго конца»³⁵².
Наладзілася ліставанне, але да рэальных дзеянняў па ўсталяванні мірных адносін не даходзіла. У снежні 1492 г. Ян Юр’евіч выказаў занепакоенасць у беспаспяховасці перамоў, а ў пачатку студзеня 1493 г. Іван Юр’евіч Патрыкееў абвяшчаў, што толькі тады, «колн промежн государей велкіе людн ездят», справа і ладзіцца®. У той час ішла актывізацыя вайсковых дзеянняў (паход войска ВКЛ, а потым маскоўскай раці ў Верхняокскі рэгіён і, магчыма, захоп Масквой Вязьмы), таму літоўскамаскоўскія кантакты спыніліся.
Новыя спробы аднаўлення перарваных сувязей былі здзейснены ізноў праз Ноўгарад. У сакавіку 1493 г. у горадзе як быццам з мэтай набыцця крэчатаў з’явіўся сакольнічы пана Яна Юр’евіча Забярэжскага (Забярэзінскага)³⁵⁴. Сапраўдная мэта прыезду сакольнічага была адразу зразумета маскоўскім бокам: «не кречатов деля», а «передняго для дела», пад якім разумеліся перарваныя перамовы аб заключэнні міру. Тым не менш у Маскве былі знойдзены крэчаты, арганізавана іх суправаджэнне да пана Яна, а таксама для апошняга падрыхтавана чалабіцце ад імя ваяводы Якава Захар’евіча. У чалабіцці літоўскі бок быў абвінавачаны ў спыненні руху да ўсталявання мірных адносін і ў тым, што «велнкіе зацепкн сь вашіе стороны сьсталнся»³⁸⁵. Наконт апошніх у сваім лісце пан Ян справядліва адзначаў: «Наш государь сягнул не по чюжее, по свое, что з веку слушало ко отчнне осподаря нашего, Велнкому Князьству Лнтовскому» і заклікаў да пакрыцця стратаў і заключэння міру «по старнне»³⁵⁶.
Імкненне да міру, ініцыятарам якога і гэтым разам выс'гупілі ўлады ВКЛ, безумоўна, неабходна звязаць з падзеямі пачатку 1493 г., калі пасля лакальных поспехаў у рэгіёне Верхняй Акі ВКЛ пацярпела там вялікую паразу і прыблізна ў той жа самы час згубіла Вязьму. Неабходна было як мага хутчэй спыніць далейшае маскоўскае наступленне ў сітуацыі аслаблення абароназдольнасці ўсходняй мяжы ВКЛ.
Адразу за адказам на чалабіцце маскоўскага ваяводы (18 траўня 1493 г.) з ВКЛ было накіравана пасольства на чале з Андрэем Алехнавічам і Войткам Яновічам (прыбыло ў Маскву 29 чэрвеня з граматай ад вялікага князя літоўскага ад 18 траўня)³⁵’. Літоўскія паслы не мелі паўнамоцтваў на заключэнне міру, яны толькі выказалі маскоўскаму боку шэраг прэтэнзій, агульны сэнс якіх быў у парушэнні традыцыйна існаваўшых парадкаў («старнну оставляете, а вь новые дела вьступаете»)³⁵⁸. Галоўным было дасягненне ўпэўненасці ў наладжванні перамоўнага працэсу, і наступнае літоўскае пасольства ў тым жа складзе прыбыло ў верасні ў Маскву ўжо з мэтай арганізацыі руху вялікіх паслоў³⁵⁰.
³⁶¹ СНРНО. Т. 35. № 18. С. 79.
³⁵² Тамсама. С. 79—80.
³⁵³ Тамсама. № 19. С. 83.
³⁵⁴ Тамсама. № 20. С. 85.
³⁵⁵ Тамсама. С. 87.
³⁵⁶ Тамсама. С. 88.
³⁵⁷ Тамсама. № 22. С. 103; LM. Кп. 5. № 23.1—23.3. Р. 74—76.
³⁵⁸ СНРЙО. Т. 35. № 22. С. 105.
³⁵⁹ Тамсама. № 23. С. 108.
210
Віктар Цемушаў
17 студзеня 1494 г. вялікае пасольства на чале з панамі Пятром Янавічам Мантыгірдавічам, ваяводам троцкім і маршалкам земскім, дасягнула Масквы³⁶⁰. Першапачатковая пазіцыя пасольства была відавочнай: заключыць мір па тым жа ўзоры, што ўжо быў рэалізаваны Казімірам і Васіліем II Цёмным у 1449 г., і замацаваць паміж дзяржавамі тое размеркаванне ўладанняў, якое існавала з часоў Вітаўта і Васілія I Дзмітрыевіча®.
Паміж тым, у інструкцыі паслам, накіраваным у Маскву, вялікі князь Аляксандр з панамі радай «намовнл н установнл» пайсці на значныя саступкі. Канечне, спачатку трэба было арыентавацца на ўмовы старой дамовы, падчас перамоваў заўважаць, «какь там’ь тая речь пойдеть», каб весці да замацавання сваёй пазіцыі. У тым жа выпадку, калі паслы Пётр і Станіслаў «не вьзмогуть к тому прыперетн», планавалася пакінуць Вялікі Ноўгарад маскоўскаму боку, а затое ў літоўскі бок паставіць Ліфлянты (Лівонію). Цвёрда трэба было стаяць і за Вялікае Княства Цвярское (каб было запісана так, як у дамове 1449 г.), але затым адмовіцца ад прэтэнзій на яго ў абмен на Казельск, вотчыны мезецкіх князёў і Хлепень. Калі ж і на гэтую ўмову вялікі князь маскоўскі не пагодзіцца, яму і таго паслы маглі паступіцца, «aby dokonczanie szlo pred sia». Toe ж тычылася i вялікага князя разанскага. А вось князёў Навасільскіх з іх вотчынамі трэба было адстаяць цалкам або хаця б паставіць у дамове згодна са старымі фармулёўкамі (1449 г.). Планавалася прасіць маскоўскі бок адпусціць у ВКЛ князёў Вяземскіх, Мезецкіх і Масальскіх і пры гэтым захаваць за імі іх вотчыны. Калі ж маскоўскі гасудар выкажа занепакоенасць магчымым смяротным пакараннем гэтых князёў «za ich wystupy», то нагадаць пра князёўэмігрантаў з Масквы (Сямён Іванавіч Мажайскі, Сямён Іванавіч Шамячыч, Васілій Міхайлавіч Вярэйскі), каб Іван III «hniew swoy im otpustil», аддаў ix старыя вотчыны, а вялікі князь Атяксандр іх адпусціць «iz swoieho panstwa»³⁶². Абмен князямі азначаў вяртанне ВКЛ значных тэрыторый, з адначасовым узнаўленнем у складзе Вялікага Княства Маскоўскага буйных удзелаў. He дзіва, што такі фантастычны праект не быў нават агучаны падчас перамоў. Характэрна, што крыху пазней (у 1495 г.) вялікі князь Аляксандр назаве князёў Вяземскіх і Мезецкіх здраднікамі, якія «нашы былн слугн, а зраднвшн нась через прнсягн своп н втеклн до твоей м(н)л(о)стн землй, какт> то лнхнн людн»³⁶³.
23 студзеня паслоў прынялі ў двары вялікага князя маскоўскага Івана III. Непасрэдна гутарку з імі вялі баяры князь Васілій Іванавіч КасойПатрыкееў, князь Сямён Іванавіч Рапалоўскі і Дзмітрый Уладзіміравіч. Насуперак пазіцыі літоўскіх паслоў князь Сямён прапанаваў заключыць пагадненне так, як было пры вялікіх князях маскоўскіх Сямёне Іванавічу і Іване Іванавічу і вялікім князі літоўскім Альгердзе і ў адпаведнасці з тым часам размеркаваць уладанні. У выніку абодва бакі са спасылкай на «незгоду» ранейшых часоў адмовіліся ад маларэальных праектаў і пачалі вырашаць, «как межн государей прнгож'ь делу бытн»³⁶⁴.
Літоўскі бок адразу ж пайшоў на значныя саступкі. Забываліся інтарэсы ў Ноўгарадзе, Пскове, Цверы і пакідаліся Маскве адчувальныя прыбыткі з шэрагу наўгародскіх валасцей (Чарнакунства). 3 іншага боку, «новнны», якія набыў маскоўскі гасудар (Вязьму, Мезецк, Сярпейск, Масальск, Апакаў, воласці князёў Варатынскіх, «атрубленую» частку Таропецкай зямлі), паслы патрабавалі вярнуць³⁶⁵.
³⁶⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 112; ПСРЛ. Т. 8. С. 227; Т. 12. С. 237—238; Т. 17. М., 2008. Стб. 552.
³⁶¹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 113; LM. Кп. 5. № 27.1. Р. 77—78.
³⁶² LM. Кп. 5. № 27.3. Р. 78—80.
³⁶³ Тамсама. № 43. Р. 93.
³⁶⁴ СЙРЙО. Т. 35.№24. С. 114—115.
³⁶⁵ Тамсама. С. 115; LM. Кп. 5. № 27.3. Р. 78—79.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
211
Праз два дні ў тым самым месцы і з тым самым складам удзельнікаў перамовы працягнуліся. Гэтым разам шэраг заяў быў зроблены маскоўскім бокам. Папершае, вялікі князь літоўскі прапанаваў маскоўскаму тое, што яму і так належыць («ohb нашего же намь поступается»). Падругое, добра было б, каб Аляксандр Казіміравіч паступіўся тым, што напісана ў граматах часоў вялікіх князёў маскоўскіх Сямёна і Івана Іванавічаў і літоўскага Альгерда; аднак Іван III «выпускае» з тых грамат Смаленск і Бранск. Патрэцяе, сцвярджаўся намер заключыць пагадненне па прынцыпе хто чым валодае («что ныне мы ... дртьжнмь кь своему государьству, то будемь н дрьжатн; а что онь держнть кв своему государьству, то бы он н дрьжал'ь»)³⁶⁶.
Такім чынам, можна ўбачыць тыя дзве зыходныя пазіцыі для вядзення перамоў, якія былі прадстаўлены літоўскімі пасламі і маскоўскімі баярамі. Наступаў час пошуку шляхоў да збліжэння. У далейшым спрэчкі вяліся вакол двух рэгіёнаў — Вяземскага княства і смаленскіх прыгарадаў з валасцямі, пад якімі разумеліся і землі ў вярхоўях Акі.
На першыя саступкі пайшоў літоўскі бок: «для любвн н докончанія меж государей н кровного связка» Маскве пакідаліся вяземскія князі са сваімі вотчынамі, якія сЛужылі Івану III; тыя ж вяземскія князі, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю Аляксандру, павінны былі паранейшаму валодаць сваімі ўладаннямі ў Вязьме. Пры гэтым лёс самой Вязьмы трэба было вырашыць пасля заключэння дамовы і шлюбу. Смаленскія гарады і воласці паслы жадалі захаваць за Смаленскам³⁶⁷.
Каб вырашыць лёс смаленскіх уладанняў, паслы падалі спецыяльны спіс, складзены, праўда, па памяці, а таму ў ім не былі адзначаны многія памежныя воласці (напрыклад, князёў Крошынскіх). Між іншым, горад Вязьма таксама быў аднесены да ліку смаленскіх³⁶⁸. Цікава, што паслы лёгка адступіліся ад шэрагу валасцей, якія лічыліся «смоленскнмн нз старнны», але былі прадстаўлены баярамі як бораўскія (Трубна, Путын), мядынскія (Гарадзечна, Нярожа, Даражміра Гара, Кнутава Дуброва, Скавародаск, Гасціжа, Белыя Уста, Вежкі) і мажайскія (Тур’е, Цешынаў, Сукрома, Альховец, Ад’езд)³⁶⁹. Падаецца, што на той час новая адміністрацыйная прыналежнасць пазначаных валасцей стала рэальнасцю: яны кіраваліся маскоўскімі ўладамі і нават былі заселены выхадцамі з цэнтральных уездаў. Пэўным чынам шэраг валасцей на левабярэжжы р. Угры быў адасоблены ад сваіх старых цэнтраў ужо да канца 1492 г., калі князь С.Ф. Варатынскі авалодаў гарадамі Бышкавічы, Залідаў, Апакаў «с волостьмн по Угру»³⁷⁰. Воласці насупраць пазначаных гарадоў, за Угрой (Гарадзечна, Нярожа, Вежкі і інш.) былі да гэтага часу інтэграваны да іншых маскоўскіх цэнтраў.
Баяры моцна трымаліся за Вязьму, якой, згодна з іх словамі, «всей прнгож бытн за нашнм государем»³⁷¹. Вязьму нават прапаноўвалі ў тэкст дамовы не ўпісваць, але каб трымаў яе маскоўскі вялікі князь. Аднак такая ўмова не задаволіла маскоўскі бок. Працяг перамоў быў пастаўлены ў залежнасць ад станоўчага для Масквы вырашэння лёсу горада. У выніку паслы «о Вязьме спустнлн, что Вязьма вся велнкому князю н в докончаяье ее впнсатн»³⁷².
Пасля Вязьмы спрэчкі разгарнуліся вакол Мезецка і Любуцка. Праблема Мезецка была звязана з тарускімі князямі, частка якіх у свой час (канец XIV ст.) не
³⁶⁶ СЙРЙО. Т. 35.№24. С. 116.
³⁶⁷ Тамсама. С. 118.
³⁶⁸ Тамсама. С. 118—119.
³⁶⁹ Тамсама. С. 119, 137.
³⁷⁰ Тамсама. С. 136.
³⁷¹ Тамсама.
³⁷² Тамсама. С. 120.
212
Віктар Цемушаў
змірылася з пераходам іх радавога цэнтра Тарусы да Масквы і перайшла на службу да Вітаўта, ад якога і атрымала Мезецк з шэрагам валасцей³'³. На Мезецк нават зачыталі грамату вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Літоўскі бок пагаджаўся пакінуць мезецкім князям, якія служаць цяпер Маскве, толькі тыя воласці, з якімі яны прыбылі ў ВКЛ (Ð