На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
зны час адміністрацыйна адносіліся да Гомея. За трэць стагоддзя Гомейская зямля некалькі разоў вельмі істотна мяняла свае абрысы. Гомейскія воласць (павет), уезд і староства (воласць) хаця і захоўвалі ў асноўным сваю тэрыторыю, але, тым не менш, далёка не былі раўназначныя.
Так, у 1500 г. разам з уласна Гомейскай воласцю (якая ў некаторых выпадках называлася паветам) аскепкі некалькіх суседніх валасцей увайшлі ў склад Вялікага Княства Маскоўскага і склалі асобную адміністрацыйную адзінку — уезд. У выніку Гомейскі ўезд утварыўся з часткі стрэшынскіх, горвальскіх і чачэрскіх сёл (усе на тэрыторыі сучаснай Беларусі) і ўсіх гомейскіх пасяленняў. Ён праіснаваў да 1535 г., калі ў выніку паходу гетмана Юрыя Мікалаевіча Радзівіла 16 ліпеня Гомей быў узяты і вернуты ў склад ВКЛ³. Канчаткова горад быў прызнаны ў літоўскім баку паводле перамір’я 1537 г.
Маецца наўвазе маскоўскалітоўская дамова 1449 г., у якой былі вызначаны сферы ўплыву і панавання абодвух бакоўу рускіх землях (ДДГ. М.; Л., 1950. № 53. С. 160—163; LM. Vilnius, 1994. Кп. 5: (1427—1506). № 78.1. Р 131—133; № 136. Р 251—254; Skopinska Z. Traktat 31 sierpnia 1449 roku w swietle polityki Litwy i Moskwy w latach 1440—1453 // Ateneum Wilenskie. 1928. Z. 15. S. 108—150; Темушев B.H. Лнтовскомосковскнй договор 1449 года. Раздел сфер влняння в Восточной Европе // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2005. № 5. Ч. 2. С. 77—80). Часткі «старажытнарускай спадчыны» набылі таксама іншыя дзяржавы: Каралеўства Польскае, Каралеўства Венгрыя, Малдаўскае княства, Лівонскі ордэн і некаторыя іншыя. Але асноўная барацьба разгарнулася паміж Вялікімі Княствамі Літоўскім і Маскоўскім.
Гэтая праблематыка разглядаецца, напрыклад, у працах: Пашуто В.Т., Флоря Б.Н., Хорошкевнч А.Л. Древнерусское наследне н нсторнческне судьбы восточного славянства. М., 1982; Знмнн А.А. Россня на рубеже XV—XVI столетнй. М., 1982; Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Западнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995; Бычкова М.Е. Русское государство н Велнкое Княжество Лнтовское с конца XV в. до 1569 г.: опыт сравннтельнонсторнческого нзучення полнтнческого строя.
Пра дату захопу Гомея маскоўскімі войскамі гл. ніжэй.
220
Вікпіар Цемушау
Характэрна, што Гомей у маскоўскалітоўскіх дамовах паміж 1500—1537 гг. паслядоўна пазначаны як горад, да якога, паводле звьгчайнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу ўсходняй ускраіны ВКЛ і значнай часткі Вялікага Княства Маскоўскага, павінны былі «цягнуць» воласці. У дагаворных граматах звычайна выкарыстоўвалася формула «Гомей с волостмн»⁴. Аднак спецыфікай, відаць, менавіта Гомея было тое, што ягоную тэрытарыяльную структуру складалі сёлы. Да пачатку XVI ст. існавала Гомейская воласць, часам называная паветам, але ніводнай гомейскай воласці не было вядома.
Уяўляецца, што значэнне Гомея перарасло ўзровень валаснога цэнтра. Горад займаў вельмі важнае стратэгічнае становішча і быў цэнтрам шчыльна заселенай акругі. Нямногія воласці мелі столькі сёл, колькі адносілася да Гомея. Пасля далучэння да Масквы ў склад Гомейскай зямлі была ўключана вялікая колькасць новых сёл, сталі таксама з’яўляцца і воласці. Гомей, такім чынам, набыў значэнне сапраўднага горада (у адміністрацыйных адносінах), цэнтра маскоўскага ўезда. Зрэшты, пазначэння гомейскай акругі ўездам у параўнальна кароткі перыяд маскоўскага панавання (паміж 1500—1535 гг.) у крыніцах не сустракаецца. Прычыну гэтага часткова можна бачыць у тым, што да канца другога дзесяцігоддзя XVI ст. Гомей паранейшаму заставаўся ў складзе Старадубскага ўдзела князёў Сямёна Іванавіча і Васілія Сямёнавіча Мажайскіх, тады як уездамі ў Вялікім Княстве Маскоўскім станавіліся тэрыторыі, якія належалі гасудару (праўда, былі і выключэнні). Уезд — фарміраванне менавіта вялікакняжацкай улады, якая імкнулася да цэнтралізацыі. Застаючыся ва ўладанні старадубскіх князёў, Гомей не мог атрымаць статус уезнага цэнтра. Ці атрымаў ён яго пасля 1518 г. (год далучэння вымарачнага Старадубскага ўдзела да маскоўскіх вялікакняжацкіх уладанняў)? Крыніцы не даюць адказу на гэтае пытанне. Аднак той факт, што Гомей меў сваіх намеснікаў, прама сведчыць пра яго ўезны статус⁵. У гэтай працы ўмоўна на ўвесь перыяд маскоўскага панавання, паводле аналогіі з іншымі падобнымі адміністрацыйнымі адзінкамі, Гомейская зямля будзе называцца ўездам.
Ужо хутка пасля вяртання Гомея, у верасні 1535 г., у ім з’явіўся намеснікдзяржаўца⁶, у падначаленне якому ўвайшла не толькі тэрыторыя старой Гомейскай воласці (памяць пра памеры якой была вельмі ўстойлівай), але і маскоўскія да яе дадаткі, а таксама іншыя землі паміж Дняпром і Сожам. Пры гэтым частку былых чачэрскіх зямель (па левы бераг р. Сож), што лічыліся ў складзе Гомейскага ўезда, Масква не вярнула (яны ўвайшлі ў склад вылучанага ў той час Паповагорскага ўезда). Так у ВКЛ сфарміравалася тэрыторыя Гомейскай зямлі (яе працягвалі называць воласцю), межы якой ва ўсходняй частцы (за р. Сож) у асноўным адпавядалі межам Гомейскай воласці XV ст., а ў заходняй частцы (міжрэчча рэк Дняпра і Сожа) значна змянілі першапачатковыя абрысы.
⁴ Дамова 1503 г.: «города Гомья з волостмн»; дамова 1508 г.: «в город в Гомен з волостмн»; дамова 1522 г.: «города Гомья сь волостмн»; дамова 1527 г.: «города Гомья сь волостмн»; дамова 1537 г.: «города Гомя с волостьмн» (Гомей ужо ў складзе ВКЛ) (LM. Кп. 5: (1427—1506). Vilnius, 1994. № 118.13. Р 210; LM. Кп. 8: (1499—1514). Vilnius, 1994. № 80. R 126; СЙРЙО. Т. 35. СПб., 1882. № 94. С. 638; СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 744; LM. Кп. 15: (1528—1538). Vilnius, 2002. № 164. Р 212).
⁵ Пашкова Т.й. Местное управленне в Русском государстве первой половнны XVI в. (наместннкн н волостелн). М., 2000. С. 25. Думка пра непасрэдную сувязь паміж існаваннем у горадзе намесніка і павятовым статусам гэтага горада падказана аўтару М.М. Кромам.
⁶ Внноградов Л.А. Гомель. Его прошлое н настояіцее. М., 1900. С. 13—14. Першы дзяржаўца — князь Аляксандр Андрэевіч СангушкаКашырскі (LM. Кп. 19 (1535—1537) / Parenge D. Vilimas. Vilnius, 2009. № 13. Р. 66; Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwis Litewskim w XV i XVI wieku. S. XXIX).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага____________221
Што тычыцца назвы цэнтра Гомейскай зямлі — Гомель, то ў такой форме ў крыніцах разгляданага перыяду яна не сустракалася⁷. У пераважнай большасці выпадкаў назва горада пісалася як «Гомей», радзей «Гомнй»⁸. Таму ў гэтым даследаванні будзе выкарыстоўвацца нязвыклае для сучаснага чытача найменне як самога горада, так і вытворнай ад яго тэрыторыі (Гомейская зямля, Гомейская воласць і г.д.)⁹.
Безумоўна, гісторыя Гомейскай зямлі канца XV — першай паловы XVI ст. не заставалася без увагі даследчыкаў.
Усе ўчасткі гомейскіх меж у розны час былі часткай агульнай лініі мяжы паміж Вялікімі Княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Таму гісторыкі, чые працы былі прысвечаны вывучэнню літоўскамаскоўскага памежжа канца XV — першай паловы XVI ст., у той ці іншай ступені пісалі і пра межы Гомейскай зямлі. Тут варта згадаць даследаванні Я. НатансанаЛескага і Н.Б. Шаламанавай, дзе вывучаны з супрацьлеглых бакоў літоўскамаскоўская мяжа і памежныя тэрыторыі. Я. НатансанЛескі рэканструяваў «маскоўскую» мяжу з боку ВКЛ¹⁰, Н.Б. Шаламанава прысвяціла сваю дысертацыйную працу праблеме фарміравання заходняй частцы тэрыторыі Расіі ў XVI ст.¹¹. Калі меркаваць па каментарах даследчыцы, многія высновы польскага калегі адпавядалі ўяўленням, выпрацаваным на матэрыяле маскоўскага боку, аднак знайшліся і разыходжанні. Так, Н.Б. Шаламанава не пагадзілася з сапраўды памылковай думкай Я. НатансанаЛескага пра тое, што гомейская тэрыторыя XVII ст. не змянілася ў параўнанні з XVI ст. Наогул жа, частка дысертацыі Н.Б. Шаламанавай (на жаль, у большай частцы ненадрукаваная), у якой адлюстроўваецца, у прыватнасці, тэрытарыяльнае ўладкаванне і межы Гомейскай зямлі, да сённяшняга часу застаецца найбольш поўным і глыбокім даследаваннем разгляданай праблематыкі.
Як складовая частка вялікіх рэгіёнаў Гомейская зямля разглядалася ў працах М.К. Любаўскага (у ЧарнігаваСтарадубскім княстве вылучана акруга горада Гомея)¹², С.М. Кучыньскага і А.У. Русінай (у складзе Северскай зямлі)¹³. М.К. Любаўскага адрознівала скрупулёзная выбарка ўсіх згадваных у крыніцах населеных пунктаў, што адносіліся да той ці іншай тэрытарыяльнай адзінкі, хаця, як правіла, без сур’ёзных спроб іх лакалізацыі. С.М. Кучыньскі даў падрабязнае апісанне Гомейскай і сумежных з ёй валасцей. А.У. Русіна асаблівую ўвагу звяр
⁷ Макушннков О.А. В понсках древнего Гомня. Гомель, 1994. С. 25. Публікацыя ў Зборніку Муханава прывілея князю Івану Андрэевічу Мажайскаму з выкарыстаннем назвы горада ў форме «Гомель», відаць, з’яўляецца памылковай. Мадэрнізацыя тэксту — тыповая сітуацыя для археаграфіі XIX ст. (Сборннк Муханова. СПб., 1866. № 58. С. 87, 88). На гэта звярнуў увагу А.А. Макушнікаў (Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до концаХУІП в. Гомель, 2002. С. 91. Прнм. 17).
⁸ Форма напісання 'Гомнй» больш уласцівая старажытнарускаму перыяду (Макушннков О.А. В понсках древнего Гомня. С. 26).
⁹ Л.А. Вінаградаў зрабіў, відаць, справядлівую выснову пра тое, што горад пачаў называцца Гомелем (Homel) «прн польском владычестве, под влняннем латннского языка» (Внноградов Л.А. Гомель. С. 6).
¹⁰ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej.
¹¹ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речыо Посполнтой.
¹² Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 289.
¹³ Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy; Руснна O.B. Сіверська земля y складі Велнкого Князівства Лнтовського.
222
Віктар Цемушаў
нула на палітычную гісторыю Северскай зямлі, але асобна ёю быў прааналізаваны ўнікальны комплекс дакументаў першай чвэрці XVI ст. («Реестры граннц») пад агульнай назвай «Память 1527 г.». 3 усіх рэестраў А.У. Русіна пракаментавала толькі тыя, што тычыліся чарнігаўскіх і любецкіх меж. Да іх была складзена карта, на якой, праўда, саміх меж пазначана не было¹⁴.
Тэрыторыя і межы ГомÐ