На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
µйскай воласці другой паловы XVI ст. у рамках Рэчыцкага павета ВКЛ адлюстраваны на картах М.Ф. Спірыдонава¹⁵. Аснова яго гістарычных карт — гэта вынік шматгадовага даследавання — апрацоўкі велізарнай колькасьці крыніц¹⁶. Асобна трэба згадаць пра маленькую работу М.Ф. Спірыдонава — тэзісы даклада адной з канферэнцый¹⁷. Гэтая публікацыя важна тым, што яна прысвечана каштоўнай крыніцы — «Рэестру рэвізіі гаспадарскай Гомейскай воласці» 1560 г. з унікальнымі звесткамі па гістарычнай геаграфіі вывучаемага рэгіёна.
Непасрэдна гісторыя Гомея і яго ваколіц разглядаецца ў працах гісторыкакраязнаўчага і навуковапапулярнага кшталту ЛА. Вінаградава¹⁸ і А.А. Макушнікава¹⁹. Апошняя, нягледзячы на свой навуковапапулярны характар, з’яўляецца сур’ёзным даследаваннем, у якім знайшлося месца для глыбокага аналізу крыніц і дакладнай лакалізацыі населеных пунктаў, што адносіліся да Гомея. Зусім нядаўна А.А. Макушнікаў надрукаваў фундаментальную навуковую працу з абагульненнем сваіх шматгадовых археалагічных даследаванняў²⁰. На жаль, храналагічныя рамкі манаграфіі далёка адстаяць ад перыяду, які нас цікавіць, аднак назіранне за практычна ідэнтьгчным рэгіёнам даследавання дазваляе ў некаторых момантах пацвердзіць, у іншых канкрэтызаваць, а недзе і абвергнуць высновы, атрыманыя з пісьмовых матэрыялаў позняга сярэднявечча і пачатку Новага часу.
¹⁴ Руснна О.В. Сіверська земля. С. 216.
¹⁵ Спірыдонаў М Ф. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. 1: 2 200 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск, 2001. Т. 6. Кн. 1. С. 181; Ён жа. Рэчыцкі павет у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Мінск, 2006. С. 42; Ен жа. Рэчыцкі павет у другой палове XVI ст. // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мінск, 2006 (2е выд.: Мінск, 2007). С. 533. Гл. таксама далёка не поўны пералік карт М.Ф. Спірыдонова, якія ілюструюць тэрыторыю Беларусі ў XVI ст.: Беларусь в конце XVI в. 1: 3 000 000 // Роднна. 1993. № 4. С. 93; Беларусь в конце XVI в. 1:1 000 000 // Закрепогценне крестьянства Веларусн (XV—XVI вв.) Мннск, 1993. Прнложенне; Беларусь у канцы XVI ст. 1: 2 578 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Мінск, 1994. С. 394—395; Беларусь у канцы XVI ст. 1 : 2 578 000 // Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. Мінск, 1995. С. 90—91; Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000 // Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002. С. 266—267; Беларусь у канцы XVI ст. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2. Мінск, 2004. С. 158—159; Беларусь у канцы XVI ст. // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мінск, 2005 (2е выд.: Мінск, 2007). С. 16—17; Беларусь в конце XVI в. // Республнка Беларусь: Энцнклопедня: В 6 т. Т. 1. Мннск, 2005. С. 212—213; Беларусь у канцы XVI ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Мінск, 2006. С. 22—23.
¹⁶ Поўную бібліяграфію работ М.Ф. Спірыдонава гл.: Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: Спіс публікацый М.Ф. Спірыдонава // Зборнік навуковых прац у гонар 70годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. Мінск, 2007. С. 397—429.
¹⁷ Спнрндонов М.Ф. Гомельская волость в 1560 г. // Тезнсы докладов 1ой Гомельской обл. научн. конф. по нсторнческому краеведенню (февраль 1989 г.). Гомель, 1989. С. 52—53.
¹⁸ Внноградов Л.А. Гомель.
¹⁹ Макушннков О.А. Гомель с древнейшнх времен до конца XVIII в.
²⁰ Макушнлков О.А. Гомельское Поднепровье в V — середнне XIII вв.: Соцнальноэкономнческое н этнокультурное развнтне. Гомель, 2009.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княсгпва Літоўскага
223
He претэндуюць на строгую навуковую аснову, але, тым не менш, маюць вялікую інфармацыйную каштоўнасць працы філолага А.Ф. Рогалева пра геаграфічныя назвы Гомейшчыны²¹. Даследчык цягам доўгіх гадоў збіраў звесткі пра мясцовыя назвы ўрочышчаў, лясоў, балот і г.д., матэрыялы пра археалагічныя помнікі, легенды пра ўзнікненне населеных пунктаў, выпрацоўваў уласную думку пра гісторую засялення і развіццё структуры пасяленняў у наваколлях Гомея.
Пры вызначэнні меж той ці іншай устойлівай тэрытарыяльнай адзінкі неабходна звяртаць увагу не толькі на населеныя пункты і іншыя геаграфічныя арыенціры, што ўваходзяць у яе, але і на склад суседніх абласцей, чые межы на пэўным гістарычным адрэзку былі агульнымі з вывучаемай тэрыторыяй. Гомейская зямля на поўдні межавала з землямі, якія цягнулі да двух цэнтраў — Кіева і Чарнігава. На ўсходзе з ёй змыкаліся старадубскія землі. У этнапалітычным маштабе на гэтай прасторы складвалася будучая беларускарасійскаўкраінская мяжа. Непасрэднымі суседзямі Гомея былі Любецкая (і вылучаная з яе складу Лоеўская), Чарнігаўская і Старадубская воласці (староствы, паветы, уезды). Гістарычнай геаграфіі Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Старадубшчыны, а ў цэлым — Украіны²², прысвечаны вялікі комплекс работ. Што датычыцца да разгляданага часу і блізкага да Гомейскай зямлі рэгіёна (Любеч, Лоеў, Чарнігаў, Старадуб), неабходна згадаць важнейшыя з іх.
Каштоўныя звесткі па гісторыі населеных пунктаў і мясцовага землеўладання на тэрыторыях, якія ў другой палове XIX ст. належалі да Чарнігаўскай епархіі, дае праца Філарэта (Ф.І. Гумілеўскага)²³. Аўтар абагуліў звесткі надрукаваных да яго часу крыніц і гістарычных твораў, але, акрамя гэтага, часта дзяліўся сваімі асабістымі назіраннямі і выяўленымі дакументамі.
Унікальныя матэрыялы пра ўнутраную каланізацыю Левабярэжнай Украіны (Маларосіі) сабраў А.Л. Лазарэўскі²⁴. У асноўным ім разглядаўся час з XVII ст., аднак уяўленне пра ступень заселенасці і гаспадарчай асвоенасці рэгіёнаў, сумежных з Гомейшчынай, нават праз стагоддзі дазваляе рабіць высновы і пра больш ранні час.
Фундаментальная праца польскага гісторыка А.В. Ябланоўскага дае вьгчарпальныя звесткі пра адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел, распаўсюджанне землеўладання, населеныя пункты Кіеўскага ваяводства XVI — першай трэці XVII стст. (тут, перш за ўсё, цікавае апісанне Любецкага павета)²⁵. Аснову абагульненняў статыстычнага характару склала шырокае кола актавых і справаводчых крыніц.
²¹ Рогалев А.Ф. Родные названня: Топоннмнческнй словарь Гомеля н окрестностей. Гомель, 2003; Ен жа. Топоннмнческнй словарь Ветковского района Гомельской областн. Гомель, 2004; Ён жа. От Гомнюка до Гомья: Городская стармна в фактах, нменах, лнцах. Гомель, 2006.
²² Доўгі час Старадуб таксама адносіўся да тэрыторыі Украіны (Маларасіі).
²³ Фнларет, архнм. (Ф.Н. Гумнлевскнй). Нсторнкостатнстііческое опнсанне Черннговской епархйн. Кн. 5: Губ. город Черннгов. Уезды: Чернпговскнй, Козелецкнй, Суражскнй, Кролевецкнй н Остерскнй. Черннгов, 1874; Кн. 6: Уезды: НовгородСеверскнй, Сосннцкнй, Городннцкнй, Конотопскнй н Борзенскнй. Черннгов, 1874; Кн. 7: Стародубскнй, Мглннскнй, Новозыбковскнй, Глуховскнй н Нежннскнй уезды. Черннгов, 1873.
²⁴ Лазаревскнй А.М. Опнсанне старой Малоросснн: Матерналы для нсторнн заселення, землевладення н управленмя. Т. 1: Полк Стародубскнй. Кнев, 1888.
²⁵ Jablonowski A. Polska XVI wieku pod wzgledem geograflcznostatystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijow—Braclaw). Dz. 1—3. 1894—1897; Яблоновскнй A. Левобережная Укранна в XV—XVII ст. Очерк колоннзацнн // Кневская старнна. № 4. 1896. С. 85—101; № 5. 249—267; № 6. С. 369—379.
224 ____________________________ Віктар Цемушаў
Класічнае ўяўленне аб тэрыторыі і мяжы Любецкага павета XVI ст. было сфарміравана ў працы П.Р. Кляпацкага²⁶. Аўтар выкарыстаў люстрацыю Любеча 1571 г., «обвод» (рэестр меж) 1522 г. і на іх аснове склаў карту²⁷.
Нарэшце, найбольш плённа над гісторыяй Чарнігаўшчыны працуе сучасны ўкраінскі даследчык І.В. Кандрацьеў. Ім былі грунтоўна вывучаны наваколлі Чарнігава XV — першай паловы XVII ст., звернута ўвага на лакальныя рэгіёны — Любецкую воласць і Лоеўскае староства²⁸. Асобна хочацца адзначыць здзейсненую гісторыкам вычарпальную рэканструкцыю любецкай мяжы паводле рэестра 1522 г.
У выніку веды пра тэрыторыі суседніх з Гомейскай зямлёй рэгіёнаў дазваляюць удакладніць і скарэктаваць уяўленне пра яе паўднёвую і ўсходнюю мяжу.
Згодна з рашэннем урада ў Беларусі было здзейснена ўнікальнае выданне Кніг Памяці — своеасаблівай гісторыкадакументальнай хронікі падзей па гарадах і раёнах рэспублікі (1985—2005 гг., 146 кніг)²⁹. Да працы былі прыцягнуты розныя калектывы аўтараў, таму ў форме падачы і ўзроўні распрацоўкі матэрыялу для кожнага тома ёсць істотныя адрозненні. Даўні перыяд гісторыі ад тома да тома разглядаўся парознаму: ад беглага павярхоўнага агляду да скрупулёзнага аналізу крыніц з прыцягненнем архіўных матэрыялаў. Структурны падзел не заўсёды захоўваўся, але, як правіла, да раздзелаў, прысвечаных таму ці іншаму гістарьгчнаму перыяду, дадаваліся выбаркі крыніц («Дакументы сведчаць»), звычайна — урыўкі з ужо надрукаваных дакументаў. Аднак, напрыклад, у кнігу «Памяць» Чачэрскага раёна ўвайшла да гэтага часу не надрукаваная люстрацыя Чачэрскага староства за 1765 г., перакладзеная на беларускую мову³⁰. У многіх тамах серыі прысутнічаюць раздзелы «3 гісторыі населеных пунктаў», у якіх сабраны звесткі пра першыя згадкі паселішчаў раёна, пазначаны археалагічныя помнікі ў іх ваколіцах, коратка распавядаецца пра звязаныя з імі падзеі, памятныя мясціны, знакамітых мясцовых ураджэнцаў і г.д.
²⁶ Клепатскнй П.Г. Очеркн по нсторнн Кневской землн. Лнтовскнй пернод. Біла Церква, 2007. ²⁷ Тамсама. С. 231.
²⁸ Кондратьев І.В. Під Лнтвою, Москвою та Полыцею (до історіі сіл Чернігівського району у XV — першій половнні XVII ст.). Чернігів, 2005; Ён жа. Любецька волость у 1471—1480 рр. // Вісннк Чернігівського державного педагогічного універснтету. Внп. 73. Серія: Історнчні наукн. № 6. Чернігів, 2009. С. 110—115; Ён жа. Любецька волость напрнкінці XV — на початку XVI ст.7/ Сіверянськнй літопнс. 2006. № 6. С. 27—37; Ён жа. Любецька волость у першій половнні — середнні XVI ст. // Сіверянськнй літопнс. 2008. № 1. С. 22—30; Ён жа. Лоевська округа у XVI ст. (до 420річчя утворення Лоевського староства) // Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты, Каментарыі: Матэрыялы міжнароднай навук.практьгчнай канферэнцыі, прысвечанай 500годдзю ўтварання г.п. Лоеў (Лоеў, 20 кастрычніка 2005 г.) / Рэд. кал. С.А. Чаропка (адк. рэд.) і інш. Гомель, 2006. С. 27—30; Ён жа. Лоевське староство у 1585 — середнні XVII ст. // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 22—23 верасня 2005 г. Гомель, 2005. С. 195—204.
²⁹ У рабоце выкарыстоўваліся наступныя тамы серыі: Памяць: Брагін. рн: Гіст.дакум. хронікі гарадоў і рнаў Беларусі / Уклад. І.Ф. Ганжураў. Мінск, 2003; ПамяÑ