• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    й. СПб., 1792; Медушевская О.М. Картографйческне нсточннкн XVII—XVIII вв. С. 22.
    ⁸² У гэтым даследаванні выкарыстоўваліся, напрыклад, наступныя наменклатурныя аркушы: Военнотопографнческая карта. Могнлевская губерння. СПб, 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 18. Лнст 9; Ряд 17. Л. 9—10; Ряд 16. Л. 10.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    233
    
    падзелу, асноўных паселішчаў і шляхоў⁸⁴. Вынікам дзейнасці магілёўскіх чарцёжнікаў стала стварэнне Генеральнай карты Магілёўскай губерні з асобнымі картамі яе акруг (агулам 12, маштаб: у 1 дзюйме — 5 вёрст (1 : 210 000))⁸°.
       У Атласе, «сочнненном» падпалкоўнікам Пядышавым у 1821 г. (маштаб: у 1 дзюйме — 10 вёрст), назіраецца ўжо Магілёўская губерня і суседняя з ёй у раёне Навабеліцкага ўезда (як мястэчка ў яго ўваходзіў Гомей) Чарнігаўская губерня"¹. (НоўгарадСеверскі да гэтага часу ўвайшоў у склад апошняй).
       Карты Магілёўскай губерні, складзеныя ў другой палове XIX ст.⁸⁷, а таксама падрабязны Атлас Маркса 1910 г.⁸⁸ дазваляюць скласці ўяўленне пра структуру паселішчаў вакол Гомея ў дарэвалюцыйны перыяд.
       3 картаграфічных работ савецкага часу асаблівае значэнне маюць тапаграфічныя карты (маштаб: у 1 см — 2 км), складзеныя Генеральным штабам Чырвонай Арміі ў 1942 г. на аснове 500метровых і кіламетровыхкарт⁸⁹. На іх адлюстравана мясцовасць, якая яшчэ не пацярпела ад ваенных дзеянняў. Карты, складзеныя Генеральным штабам паводле вынікаў тапаграфічных здымкаў 70—80х гг. XX ст. (маштабы: у 1 см — 1 км і ў 1 см — 2 км), канечне ж, паказваюць тэрыторыю зусім у іншым выглядзе. Шматлікія перайменаванні населеных пунктаў, знікненні апошніх у сувязі з ростам гарадоў, узбуйненнем і ліквідацыяй саўгасаў і калгасаў, паскарэнне працэсу ўрбанізацыі моцна змянілі структуру сельскіх паселішчаў у раёне Гомея.
       Сучасныя геаграфічныя атласы⁹⁰ і асобныя аркушы тапаграфічных карт часта не маюць карысці пры працы са звесткамі даўніх крыніц. Тым не менш яны зручныя для самага першага пошуку і лакалізацыі геаграфічных аб’ектаў.
       Такім чынам, дзякуючы картам і спісам населеных месцаў з канца XVIII ст. праз кожныя 10—30 гадоў можна правяраць існаванне населеных пунктаў, блізкіх да Гомея, фіксаваць змены ў іх назве і месцазнаходжанні.
       Спісы населеных месцаў і картаграфічныя матэрыялы выступаюць адным з абавязковых кампанентаў метаду лакалізацыі геаграфічных аб’ектаў, распрацаванага М.У. Вітавым. Паводле ідэі даследчыка, неабходна прасочваць гісторыю вывучаемага паселішча ад першай ягонай згадкі ў крыніцы да моманту, калі яго можна знайсці на сучасных картах⁹¹. На жаль, зза частай адсутнасці звестак у крыніцах такі метад (генетыкагеаграфічны) далёка не заўсёды можа выкарыстоўвацца датычна выву
    
    ⁸⁴ Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Веларусі. С. 65.
    
    ⁸⁵ Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты, представляюгцей Могнлевскую губернню. Могнлев, 1777. Л. 1—13.
    
    ⁸⁶ Географнческнй атлас Росснйской нмпернн, Царства Польского н Велнкого Кн. Фннляндского, расположенный по губернням на двух языках / Соч. н грав.: 6го Кл. Пядышев. СПб., 1821. № 13, 21. Карты атласа былі перавыдадзены ў 1824 і 1829 гг.
    
    ⁸⁷ Карта Могнлевской губерннн / Нспр. н доп. А. йльнн, СПб., 1871. Масштаб: в 1 дюйме — 15 верст (1: 630 000); Карта Могнлевской губерннн. СПб., 1880. Масштаб: в 1 дюйме — 20 верст (1 : 840 000).
    
    ⁸⁸ Большой всемнрный настольный атлас Маркса / Под ред. Э.Ю. Петрн н Ю.М. Шокальского. СПб., 1910. Л. 10. Масштаб: в 1 см — 20 км (1:2 000 000).
    
    ⁸⁹ Генеральный штаб Красной Армнн. Карты. М., 1942. Масштаб 1 : 200 000. Л. N36XXVII, N36XXVIII, N36XXXIII, N36XXXIV
    
    ⁹⁰ Гомельская область. Атлас. Мінск, 2006. Масштаб 1 : 200 000.
    
    ⁹¹ Внтов М.В. Прмемы составлення карт поселеннй XV—XVII вв. по данным шісцовых н перепнсных кннг (на прнмере Шунгского погоста Обонежской пятнны) // Проблемы нсточннковедення. Вып. V М, 1956. С. 240—245.
    
    234
    
    Віктар Цемушаў
    
    чаемай тэрыторыі. Сам жа М.У. Вітаў працаваў на наўгародскім матэрыяле⁹², які параўнаўча поўна адлюстроўваў геаграфію Паўночнай Русі.
       3 прычыны недастатковасці звестак крыніц, якія дазволілі б рэканструяваць тэрыторыю і межы Гомейскай зямлі, а ў большым маштабе —літоўскамаскоўскую мяжу, асаблівае значэнне набывае методыка даследавання.
       Пры вызначэнні літоўскамаскоўскай мяжы і меж Гомейскай зямлі можна пайсці дзвюма шляхамі (арыентуючыся па часе). Гэтыя два шляхі (метады) абазначаюць спосаб атрымання вынікаў — рухаючыся ад мінулага да будучыні і ад будучыні да мінулага.
       Перш за ўсё, межы тэрытарыяльных фарміраванняў разгляданага часу натуральным чынам рэканструююцца з дапамогай звестак, якія папярэднічаюць канцу XV ст. Пры гэтым улічваюцца змены, звязаныя з далучэннем новых тэрыторый, з’яўленнем новых уладанняў і г.д.
       Другім шляхам можна ісці, абапіраючыся на звесткі крыніц канца XVI— XVIII стст. Тут можна выкарыстоўваць інфармацыю, узятую з дагаворных грамат, пісцовых кніг, пасольскіх прамоў, рэестраў меж і іншых крыніц. Межы, вызначаныя з дапамогай першага метаду, значна ўдакладняюцца звесткамі, атрыманымі з дапамогай другога метаду (рэтраспекцыі і рэтрагрэсіі), аднак пры гэтым трэба ўлічваць дэмаграфічны і каланізацыйны фактары.
       3 цягам часу павялічвалася колькасць насельніцтва, асвойваліся новыя, да гэтага часу не заселеныя землі, пашыраліся тэрыторыі валасцей, з’яўляліся новыя тэрытарыяльныя адзінкі. 3 іншага боку, бывае, што крыніцы фіксуюць стан тэрыторый пасля перажытых цяжкіх для насельніцтва часоў Таму сустракаюцца выпадкі скарачэння асвоеных зямель, з’яўлення пустак на месцы вёсак і сёл. Так, акты XVII ст. не моіуць даць звестак пра межы многіх зямель, апусцелых пасля Смутнага часу ў Расіі пачатку стагоддзя⁹³. Ю.У. Гацье было цяжка вызначыць для XVII ст. месцазнаходжанне такіх мажайскіх станаў, як Ворскі, Старкоўскі, Рэнінскі, Тарусіцкі, Цешынаў, Загор’е, Зубаты і інш., бо ў іх амаль не фіксуюцца населеныя пункты. Тэрыторыі валасцей заставаліся, але вызначыць іх складана, таму частку станаў гісторык адзначае не на сваіх месцах, вядомых з актаў больш ранняга часу⁹⁴. Гомейскія землі ў сувязі са сваім памежным становішчам перажывалі цяжкія часы на працягу ўсяго XVI ст., а ў сярэдзіне XVII ст. яны сталі палігонам казацкасялянскай і чарговай маскоўскалітоўскай вайны.
       Адзначым неабходнасць камбінавання яшчэ двух шляхоў (метадаў) вывучэння літоўскамаскоўскай мяжы і меж Гомейскай зямлі (рухаючыся ў прасторы). Пункты Вялікага Княства Літоўскага, якія лакалізуюцца каля мяжы, ці, канкрэтна, Гомейскай зямлі выяўляюць іх граніцы як бы знутры. Вызначаныя памежныя вобласці суседніх з ВКЛ і Гомеем паветаў, уёздаў, валасцей і г.д. (Любецкі павет ВКЛ, Старадубскі ўезд Расіі, Чачэрская, Стрэшынская і інш. воласці) звонку пацвярджаюць і ўдакладняюць ужо намечаныя межы.
       На першым этапе працы з выяўленымі ў крыніцах назвамі паселішчаў выкарыстоўваецца звычайны метад лінгвістычнай адпаведнасці. На сучаснай карце ў раёне Гомея шукаюцца населеныя пункты з тоеснымі або блізкімі па напісанні назвамі. Далей дакладнасць гэтага не надта надзейнага метаду шмат у якіх выпадках пацвярджаецца генетыкагеаграфічным метадам і археалагічнымі звесткамі.
    
    ⁹² Внтов М.В. Нсторякогеографнческне очеркн Заонежья XVI—XVII вв. М., 1962; Ён жа. Севернорусская топоннмня XV—XVIII вв. // Вопросы языкознання. 1967. № 4. С. 75—91.
    
    ⁹³ Дегтярев А.Я. Русская деревня в XV—XVII вв. Очеркн нсторнн сельского расселення. Л., 1980. С. 125, 128—129.
    
    ⁹⁴ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII в. С. 574 н карта.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 235
    
       Безумоўна, для разгляданага часу паняцце «мяжа» вельмі ўмоўнае. Пад гомейскай мяжой варта разумець граніцу зямель, што адносяцца да Гомея, прычым не заўсёды гэтыя граніцы судакраналіся з землямі суседзяў. Таксама і ў цэлым літоўскамаскоўская мяжа на многіх участках была ўмоўнай. Характэрна, што праведзеная на карце мяжа магла і не адасабляць, скажам, тэрыторыю Гомейскай воласці ад любецкіх зямель, і паміж імі маглі знаходзіцца прасторы, нікім не занятыя, не асвоеныя і не каланізаваныя.
       Рэгіён Гомея асабліва яскрава ілюструе працэс трансфармацыі тэрыторыі і меж асобна ўзятай адміністрацыйнай адзінкі ў сувязі з яе памежным станам. Тут ішла найбольш зацятая барацьба за зацвярджэнне сваіх геапалітычных інтарэсаў маскоўскім і літоўскім бакамі.
       Такім чынам, мэта гэтай працы — на канкрэтным прыкладзе Гомейскай зямлі паказаць, якія змены адбываліся ў параўнаўча кароткі час са сфарміраванымі тэрытарыяльнымі адзінкамі з прычыны іх памежнага становішча. Адначасова будуць вырашацца задачы лакалізацыі населеных пунктаў дадзенага рэгіёна; рэканструкцыі меж як міждзяржаўнага ўзроўню, так і ўнутраных, паміж валасцямі, паветамі і г.д.; вызначэнне ўнутранага складу Гомейскай зямлі ў розныя перыяды яе існавання (да, у час і пасля маскоўскага кіравання); аналізу маскоўскалітоўскіх перамоў, матэрыял якіх дапамагае дасягнуць пастаўленай мэты і вырашыць некаторыя задачы.
       З’яўленне ў першай трэці XVI ст. новага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы паказальнае тым, што ён, хаця і з істотнымі зменамі, з’явіўся пачаткам фарміравання меж, якія цяпер падзяляюць Рэспубліку Беларусь, Расійскую Федэрацыю і Украіну. Пэўная пераемнасць паміж падзеямі пяцісотгадовай даўніны і сучасным станам тэрытарыльнага ўладкавання беларускай дзяржавы надае актуальнасць выбранай тэме даследавання.
    
    
        2. Гомейская воласць да канца XV ст.
    
       Перш за ўсё трэба звярнуць уваіу на тыя згадкі населеных пунктаў Гомея, якія адносяцца да часу перад далучэннем горада да Вялікага Княства Маскоўскага (1500 г.). У гэтым выпадку ёсць магчымасць вылучыць тую частку спрадвечна гомейскіх паселішчаў, якія складалі тэрыторыю Гомейскай воласці да яе сутнасных змен, якія адбыліся зза фарміравання пад маскоўскай уладай новай адміністрацыйнатэрытарыяльнай сістэмы.
       Да XV ст. у крыніцах не згадваецца ніводнага пункта Гомейскай зямлі, хаця ўжо з летапіснага артыкула 1142 г. становіцца вядома, што наваколлі Гомея былі шчыльна заселены. У той год князь Расціслаў Мсціславіч са смаленскім войскам ішоў у Кіеў, але, даведаўшыся, што чарнігаўскія князі Вольгавічы змагаюцца супраць яго дзядзькі і брата каля Пераяслаўля, «понде на волость нхь н взя около