На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
�коўскага войска з паходу на Варатынск «нзгоном» яго нагналі ваяводы ВКЛ <<со многою снлою», разбілі і вярнулі палонных⁻¹ .
Гэты адзін са значных поспехаў войскаў ВКЛ тым не менш не меў ніякіх наступстваў"’.
3. ВКЛ. Вясна («сее зймы, в велйкй пост») 1489 г.²¹⁷. Прыход «не тайно, явно войною» людзей князёў Дзмітрыя Фёдаравіча і Сямёна Фёдаравіча Варатынскіх на маскоўскія воласці за р. Акой, рабаванне, захоп у палон жанчын і дзяцей"¹ .
3.2. Снежань 1489 г.²¹⁹. Пераход на маскоўскі бок князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага разам са сваёй вотчынай, «дольннцей» і казной брата Сямёна; прымус баяр і слуг брата Сямёна да прысягі і службы на сваё імя. Захоп і ўсталяванне намеснікаў у гарадах Серанск і Бышкавічы, валасцях Лычына і Недаходаў, утрыманне горада Казельска²²⁰.
Пад уладай князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага апынулася вялікая тэрыторыя, якая прылягала да Варатынска ад захаду да поўдня. Адносна Казельска ад імя Івана III у адказе літоўскаму паслу пану Станіславу Петрашковічу сцвярджалася, што той горад з усімі месцамі па нейкай «особной» даканчальнай грамаце Васілія II з Казімірам адыходзіў да Масквы²²¹. Аднак у дамове 1449 г. такі запіс адсутнічае, а сведчанне аб «особной» грамаце нідзе не знаходзіць пацвярджэння.
Праз некаторы час захопы князя Дзмітрыя бьші, мабыць, адваяваны. Ваўсялякім выпадку, у 1492 г. яны з’яўляліся ўжо ўладаннямі яго брата Сямёна (гл. ніжэй).
²¹³ СНРНО. Т. 35. № 8. С. 35; ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.
²¹⁴ СНРНО. Т. 35. №9. С. 40; №12. С. 47.
²¹⁵ ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.
²¹⁶ Вазнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 290.
²¹⁷ У той год Пасха вьшадала на 19 красавіка (падлічана па формуле К.Ф. Гаўса: Леонтьева Г.А. Палеографня, хронологня, археографня, геральднка: Учеб. пособне для студ. высш. учеб. заведеннй. М., 2000. С. 33), таму з каляндарных зімовых дзён для паста (7 тыдняў) нічога не заставалася. Відавочна, мелася на ўвазе «прыродная» зіма, калі яшчэ не сышоў снег.
²¹⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 39.
²¹⁹ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 77—78.
²²⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 47—48; № 14. С. 54; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 42. Казельск не так даўно (12 сакавіка 1488 г.) быў дадзены князю Дзмітрыю ў якасці трымання (Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 392; Кром M.M. Меж Русью н Лнтвой. С. 79).
²²¹ СНРНО. Т. 35. № 12. С. 51.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
193
1.3. В. Да канца красавіка 1490 г. Прыход маскоўскіх людзей на чале з Хацэтаўскім пад горад Апакаў (належаў Сапежыным дзецям), рабаванне горада, вывад палону²²².
Гэты напад на Апакаў (на правым беразе р. Угры), як потым і на Дзмітраў, сведчыць аб імкненні аслабіць абарону ўсходняй мяжы ВКЛ. Апакаў таксама меў землі за р. Угрой, якія па дамове 1494 г. адышлі да Масквы²²³. Пасля пераходу на маскоўскі бок у 1492 г. Апакавам авалодаў князь С.Ф. Варатынскі, але ў сваё ўладанне ён атрымаў толькі тэрыторыю да р. Угры («городь Опаковь зь волостьмн по Угру»)²²⁴, гэта значыць левабярэжжа Угры насупраць Апакава было ўжо да гэтага цвёрда замацавана за Масквой. У 1495 і 1496 гг., набыўшы Апакаў зноў, Васіль Сапежыч скардзіўся вялікаму князю Аляксандру, што ўся яго вотчына адышла за Угру да вялікага князя маскоўскага і добра б было атрымаць штонебудзь узамен²²⁶.
Характэрна, што напад на Апакаў узначальваў Хацэтаўскі. Ці не з тых ён князёў Хацэтаўскіх, якія з’яўляліся мцэнскімі баярамі?²²⁶ Уяўляецца, што на той час Хацэтава (на паўночны захад ад Мцэнска, на другім баку р. Акі) паранейшаму заставалася ў складзе ВКЛ.
2.1. ВКЛ. Вясна 1490 г. Рабаванне людзьмі з Мцэнска маскоўскіх застаў на р. Шаці (на 70 руб.) і на р. Данец (на 150 руб.)²²⁷ з мэтай аслаблення маскоўскай мяжы з Полем.
Па словах Ю.Р. Аляксеева, нападзенні мячнян (жыхароў Мцэнска) пагражалі ўсёй сістэме вартавой службы ў Полі²²⁸, што расцэньвалася, безумоўна, негатыўна.
3. ВКЛ. 1490 (?) г. «Мечняннн» Астапок Варанцоў з таварышамі абрабаваў вёску Ермакова Лапаціна ў Мсціславе на 100 рублёў²²⁹.
Маецца на ўвазе «уезд Мстнсловль», які ад тарускіх князёў у сярэдзіне XIV ст. адышоў да Масквы, потым (каля 1381 г.) стаў разанскім, а прыкладна з 1461—1462 гг. — зноў маскоўскім. Знаходзіўся на поўнач ад Тулы²³⁰.
1.3. Да канца кастрычніка 1491 г. Прыход вайной на Мцэнскую «державу» людзей Васка Галахвастава, вывад палону (100 чал.) і рабаванні²³¹.
2.1. ВКЛ. Лета 1491 г. «Наезд» людзей з Мцэнска, Бранска і іншых «мест украйных» на маскоўскія заставы ў Полі, было нарабавана «на многое рублев»²³².
²²² СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 49.
²²³ ДДГ. №. 83. С. 330.
²²⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
²²⁵ Русская нсторйческая бнблнотека. Т. XXVII. № 56. Стб. 566; № 130, 649—650.
²²⁶ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 52—53.
²²⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 50; № 16. С. 66.
²²⁸ Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III. С. 321.
²²⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 16. С. 66.
²³⁰ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн... Карта; Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей. Ч. I. С. 162; Юшко А.А. Московская земля IX—XIV веков. С. 72.
²³¹ СЙРЙО. Т. 35. № 14. С. 55.
²³² Тамсама. № 16. С. 63.
7 Зак. 3333
194
Віктар Цемушаў
2.1. ВКЛ. Лета 1491 г. «Мечняне» (жыхары Мцэнска) абрабавалі заставы «олексннцов» (з горада Алексіна на Ацэ, недалёка ад Любуцка) на 50 рублёў² "'.
2.1. ВКЛ. Лета 1491 г. «Мечняне» абрабавалі заставы каля р. Шаць на 50 рублёў²¹⁴.
3.1. Да пачатку вясны 1492 г. У час ад’езду князя Фёдара Іванавіча Адоеўскага (служыў ВКЛ) яго стрыечныя браты Іван, Васілій і Пётр Сямёнавічы (служылі Маскве) захапілі маці князя Фёдара, «заселн» вотчыну і надзел апошняга (палову Адоева і воласці) з яго баярамі і ўраднікамі, выкралі казну²і’.
Дадзеная акалічнасць потым тлумачылася Іванам III як унутраная спрэчка князёў Адоеўскіх «о вотчнне о болшом княженіе по роду по старейшнньству»²³⁶.
3.1. Да пачатку вясны 1492 г. Нападзенне людзей князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага разам з калужанамі і перамышлянамі на бранскія землі, рабаванне чатырох валасцей, захоп коней (70) і маёмасці на 200 коп грошайл.
У дадзеным выпадку князь Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі ўжо выконваў загады свайго новага гаспадара — непакоіў памежныя землі ВКЛ ажно ў раёне Бранска, які пасля 1486 г. з’яўляўся цэнтрам намесніцтва²³⁸ (у пачатку 1492 г. намеснікам быў князь Сямён Фёдаравіч Сакалінскі)²³⁹. Магчыма, нападзенне людзей князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага было арганізавана з валасцей Кцын і Хвастовічы, якія належалі гэтаму князю і знаходзіліся паблізу ад бранскіх зямель.
3.2. Пачатак 1492 г. У адсутнасць князя Андрэя Васільевіча Бялёўскага (служыў ВКЛ), яго брат Іван схапіў іх трэцяга брата Васілія, гвалтам прымусіў апошняга прыняць прысягу на імя Івана III, заняў вотчыну князя Андрэя, а баяр, слуг і чорных людзей прывёў да прысягі на сваё імя²⁴⁰.
1.1. 1. 1492 г. Паход 5 маскоўскіх палкоў на чале з князем Даніілам Дзмітрыевічам Холмскім, Якавам Захар’евічам, князем Уладзімірам Андрэевічам Мікулінскім і інш. «в Северу ко князьям»²⁴¹.
Пра баявыя дзеянні ў час гэтага паходу і наогул, ці адбыўся ён і дзе праходзіў, нічога не вядома. Магчыма, шэраг пазначаных вышэй падзей, якія адбываліся ў рэгіёне верхняй Акі, быў непасрэдна звязаны з прыходам «в Северу ко князьям» магутнага кантынгенту маскоўскіх вялікакняскіх войскаў. Адсюль і пераход некаторых вярхоўскіх князёў на маскоўскі бок, і ўварванне князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага на бранскія землі (толькі яны і адносіліся да Севера — Северскай землі, Севершчыны).
Фармулёўка «в Северу ко князьям» у разрадных кнігах сустракаецца некалькі разоў²⁴² і адносіцца, як высвятляецца, да руху маскоўскіх ваявод на злучэнне з князямі Старадубскімі
²³³ СЙРЙО. Т. 35. № 16. С. 66.
²³⁴ Тамсама.
²³⁵ Тамсама. № 15. С. 57; «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 44.
²³⁶ Тамсама. № 15. С. 59; № 16. С. 65.
²³⁷ Тамсама. № 15. С. 58, 59.
²³⁸ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 62.
²³⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 15. С. 58.
²⁴⁰ Тамсама. С. 58, 60.
²⁴¹ Разрядная кнмга 1475—1598 гг. С. 21—22; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 31.
²⁴² Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 99, 115, 154.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
195
(гэта хутчэй за ўсё Сямён Іванавіч і яго сын Васілій, але, магчыма — адзін з іх дваіх і Васілій Іванавіч Шамячыч). Такім чынам, можна выказаць здагадку, што ўжо каля 1492 г. існавалі нейкія сувязі паміж маскоўскім урадам і северскімі князямі. Ва ўсялякім выпадку, ад іх чакалася нейкая рэакцыя пры з’яўленні значнага кантынгенту маскоўскіх войскаў. Крыху пазней (увосень 1493 г.) з боку вялікага князя літоўскага Аляксандра разгортвалася, але так і засталося няскончанай, дыпламатычная гульня з прапановай маскоўскаму боку прыняць да сабе назад князёў «з Масквы», гэта значыць Сямёна Іванавіча Мажайскага, Васілія Іванавіча Шамячыча, Васіля Міхайлавіча Вярэйскага і Івана Васільевіча Яраславіча. Зразумела, яны павінны былі сысці без сваіх уладанняў. Трэба было, каб маскоўскі гасудар «гнев свон нм отпустнл, а отчнн нх нм поступнлся»²⁴³. Жаданне «отпустнтн нз своего панства» князёўэмігрантаў або іх дзяцей было, магчыма, выклікана няўпэўненасцю ў іх вернасці. Зманліва было гэтак лёгка вырашыць праблему з палітычна ненадзейнымі элементамі, ды яшчэ і за кошт маскоўскага боку. Але працягу перамоваў у гэтым кірунку не было.
2.2. Пачатак 1492 г. Прадстаўнік любуцкага намесніка Барыса Сямёнавіча Аляксандрава напаў на ўладанні сына баярскага Чалішчава ў Алексіне, узяў у палон 4 чалавекі, учыніў шкоду на 15 рублёў²⁴⁴.
2.1. ВКЛ. Лета 1492 г. Рабаванне і знішчэнне людзьмі з Мцэнска і Любуцка маскоўскіх застаў²⁴⁵.
2.2. ВКЛ. Лета 1492 г. Людзі з Мцэнска і Любуцка спалілі і абрабавалі воласці і вёскі маскоўскай ускраіны, набралі маёмасці і палонных²⁴⁶.
Гэтыя дзеянні ажыццяўляліся па загадзе мцэнскалюбуцкага намесніка.
Заходні напрамак
2.1. Да восені 1486 г. Спусташэнне людзьмі князя Андрэя Васільевіча хлепенскіх валасцей (сярод іх, магчыма, Ждат і Панізоўе) і вёсак, вывад коней (150) і іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў), рабаванне маёмасці на 60 рыжскіх рублёў²⁴⁷.
Хлепень (Хлепен) — горад на левым беразе р. Вазузы, правага прытока Волгі²⁴⁸. У канцы XV ст. — адзін з трох гарадоў Вяземскага княства (яшчэ Вязьма і Казлоў).
2.1. Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васільевіча (баярскімі дзецьмі) валасцей вяземскага князя Міхаіла ДзмітрыевіÑ